Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лексіка.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
427.01 Кб
Скачать

Тэарэтычныя заняткі Тыповыя памылкі на лексічным узроўні. Лексічныя памылкі, шляхі іх выпраўлення. Разбурэнне афіцыйна-дзелавога стылю ў выніку ўжывання рознастылёвых кампанентаў.

Тыповыя памылкі на лексічным узроўні:

  1. Ужыванне слова з неўласцівым яму значэннем.

Так, назоўнік жывёлагадоўля мае значэнні: 1) "галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем сельскагаспадарчых жывёл"; 2) "навука аб развядзенні сельскагаспадарчых жывёл і ўдасканаленні іх парод". Але часам гэта слова памылкова ўжываюць замест розных па сэнсу, хоць і звязаных тэматычна слоў і словазлучэння: працаваць брыгадзірам жывёлагадоўлі (трэба: жывёлагадоўчай брыгады); занятасць у абслугоўванні жывёлагадоўлі (трэба: у абслугоўванні жывёл ці занятасць у жывёлагадоўлі).

  1. Скажэнне семантыкі запазычаных слоў (гл. папярэднюю тэму).

  2. Выкарыстанне ў адной фразе слоў з супрацьлеглым значэннем або несумяшчальнасць слоў

Несумяшчальнасць - гэта немагчымасць моўных элементаў спалучацца адзін з адным у маўленні. Лексічная неспалучальнасць - гэта неспалучальнасць слоў у сэнсавых адносінах. Напрыклад: Шмат крытычных заўваг і карысных прапаноў было ўнесена... (нельга спалучаць "'унесці заўвагі"); наступіла вайна (наступае тое, што заканамерна, непазбежна, таму трэба гаварыць "пачалася вайна.

4. Няправільны выбар з паранімічнай пары

Часам не могуць правільна выбраць паронім з пары галоўны - загаловачны (загаловачны - назва чаго-небудзь). Прыметнік загаловачны можна выкарыстаць у такім сказе: Загаловачную ролю ў мастацкай стужцы “Ганна Карэніна" выканала Таццяна Самойлава; але няма загаловачнай ролі ў фільмах "Вайна і мір", "Ідыёт", у іх могуць быць толькі галоўныя ролі.

5. Няправільны выбар з сінанімічнай пары

Няўвага да адценняў значэння сінонімаў, няведанне традыцыйных норм лексічнай спалучальнасці можа прывесці да сэнсавых памылак. Напрыклад: узвесці хлеў (правільна: пабудаваць) - слова ўзвесці ўжываецца толькі ў адносінах да нечага, што падымаецца ўгору (ўзвесці будынак).

6. Маўленчая збыткоўнаснь (шматслоўе). У сказе ўжываюцца словы, якія і без таго вынікаюць з кантэксту ці ствараецца паўторная перадача адной і той жа думкі. У сваім дакладзе на тэму аб магнітных рэле малады вучоны паведаміў аб новых формах іх выкарыстання, якія былі ім вынайдзены (ў чужым дакладзе не паведамляюць аб сваіх вынаходніцтвах).

Выпраўце: Тырыфы на праезд гарадскім пасажырскім транспартам.

Праграма мер па падтрымцы дзейнасці ветэранскіх арганізацый.

7. Наяўнасць слоў-плеаназмаў

Плеаназмам (ад грэч. - празмернасць) называецца выкарыстанне ў мове блізкіх па сэнсу і таму празмерных слоў (галоўная сутнасць, каштоўныя скарбы і г.д.). Часта плеаназмы з'яўляюцца пры злучэнні сінонімаў (доўгі і працяглы).

8. Наяўнасць таўталогіі

Таўталогія - сэнсавыя паўторы, якія ўзнікаюць у тых выпадках, калі ў сказе сустракаюцца аднакарэнныя словы: карысць ад выкарыстання; гэта з 'ява поўнасцю праяўляецца ва ўмовах.

Але ёсць выпадкі апраўданай таўталогіі: чорнае чарніла; следчымі органамі даследавана, калі словы з’яўляюцца адзінкавымі носьбітамі значэнняў. Увогуле, лексічныя паўторы могуць назірацца ў АДС, калі гэта апраўдана ўмовамі кантэксту.

9. Маўленчая недастатковасць або лексічная непаўната

Гэты недахоп заключаецца ў пропуску слова або кампанента з словазлучэння: За другую палову лютага на участку не было ніводнага выпадку парушэнняў - парушэнняў чаго?