Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Аляксандр гвагнін

Аляксандр Гвагнін (1534 - 1614 г.) – гісторык, вайсковец,

дзейнасць якога ў Вялікім княстве Літоўскім да канца не выс-

ветлена не толькі ў беларускай, але ў польскай і літоўскай гіста-

рыяграфіі. Імя гэтай таямнічай асобы звязваюць з адной з най-

багацейшых і найцікавейшых наратыўных крыніц па гісторыі

ВКЛ і суседніх краін – “Sarmatiae Europeae descriptio” (“Апі-

санне еўрапейскай Сарматыі”) (Кракаў, 1578). Але ў той жа час

даўно ўжо даказана, што гэтая праца належыць пяру выдатна-

га гісторыка Мацея Стрыйкоўскага. Аднак гістарыяграфічная

традыцыя ўзаконіла плагіят Гвагніна, трывала звязаўшы яго

імя з узгаданым творам.

А.Гвагнін нарадзіўся ў 1534 г. у Вероне, якая ў тыя часы

належала да Венецыянскай рэспублікі, у збяднелай шляхецкай

сям’і. У 1551 г. яго бацька Амброжы эміграваў з Італіі, каля

1558 Г. За ім накіраваўся сын Аляксандр. З 1561 г. Яны _______былі

рэкамендаваныя каралю Жыгімонту Аўгусту як спецыялісты

ў фартыфікацыі. Абодва прымалі ўдзел у вайне з Масквой, якая

з 1560 г. вялася на беларускіх землях. Аляксандр прымаў

удзел у інфлянцкай, валоскай і маскоўскай кампаніях, пасля

чаго, у якасці каралеўскага ротмістра пяхоты, разам з бацькам

і двума іншымі ротмістрамі стаў на чале залогі памежнай крэ-

пасці – нядаўна адабранага ад Масквы Віцебска. Адсюль рабіў

вылазкі супраць войскаў Івана Грознага: у лістападзе 1564 г.

удзельнічаў у баях пад Езярышчамі, у 1566 – пад Невелем, у

снежні 1567 г. разам са сваёй залогай біўся пад Веліжам, у 1568 г.

абараняў Віцебск.

За вайсковыя заслугі па рэкамендацыі маркграфа брандэн-

бургскага Яхіма ІІ на Люблінскім сейме 1569 г. А.Гвагнін быў

абвешчаны рыцарам. Разам з тым ён атрымаў шляхецкі дып-

лом ад імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Матэрыяль-

ныя ўзнагароды таксама былі даволі значныя: у 1574 г. Гвагнін

атрымаў Філіпаўскае стараства на памежжы Інфлянтаў і Літвы,

пасля чаго кінуў вайсковую службу. У наступныя гады, відаць,

у яго не заладзіліся справы з падданымі, ён распачаў нейкія

фінансавыя аперацыі, якія ўцягнулі яго ў пазыкі. У 1576 г.

А.Гвагнін вярнуўся на каралеўскую службу, удзельнічаў у вып-

раве на Гданьск.

Нечакана ў 1578 г. у Кракаве пад прозвішчам Аляксандра

Гвагніна выйшаў твор пад назвай “Sarmatiae Europeae

descriptio”, прысвечаны каралю Стэфану Баторыю. Гэты вялікі

9 7

твор, у якім налічваецца 203 лісты, багата ілюстраваны, скла-

даецца з 4 частак, дзе змешчаны гісторыя і геаграфія Польшчы,

Літвы, Інфлянтаў, Прусіі, Масковіі і татар аж да часоў караля

Генрыха Валезія (Валуа). Скончваецца апісаннем пахавання

Жыгімонта Аўгуста ў 1574 г. У тым жа годзе, калі выйшаў гэты

твор, яго аўтар паспяшыў з’ехаць з пасольствам Паўла Ухань-

скага ў Італію. Пасля вяртання ў Польшчу Гвагнін зноў пас-

тупіў на службу да караля і ўдзельнічаў у паходах на Вялікія

Лукі і Пскоў. З 1581 г. ён атрымлівае штогадовую пенсію 200

злотых з літоўскага скарбу. У гэтым жа годзе ў Спіры выйшла

новае выданне “Сарматыі”, у якім быў дадатак, дзе апісваліся

жорсткасці Івана Грознага, а таксама маскоўская выправа Стэ-

фана Баторыя і прыводзіўся дакумент з 5 лістапада 1580 г.

А восенню 1581 г. Гвагнін выехаў у Швецыю, дзе шукаў

падтрымку ў сваіх намаганнях атрымаць спадчыну ў Італіі, а

таксама імкнуўся рэалізаваць свой праект гандлю з Венецыяй.

Прадпрымальніцкая дзейнасць Гвагніна з пераменным поспе-

хам працягвалася: ён і сам ездзіў у Італію, а ў Стакгольме дзей-

нічала ягоная купецкая кантора.

Адначасова як бы асабістым жыццём жыў твор Аляксанд-

ра Гвагніна – “Апісанне Еўрапейскай Сарматыі”. У 1582 годзе

выйшла яго трэцяе выданне ў Базэле, у наступным 1583 – італь-

янскі пераклад у Венецыі, у 1584 – троху змененае выданне ў

другім томе Rerum Polonicarum; нарэшце, у 1590 г. з’явіўся

чэшскі пераклад маскоўскай хронікі “Сарматыі”. А тым часам

у 1582 г. у Каралеўцы выйшла “Хроніка польская, літоўская,

жмудзкая і ўсёй Русі” Мацея Стрыйкоўскага, у якой аўтар

абвінавачваў Гвагніна ў тым, што той, будучы ротмістрам у

Віцебску, прыўласціў сабе ягоны рукапіс “Сарматыі” і апублі-

каваў пад сваім прозвішчам. Гэтае абвінавачванне Стрыйкоўскі

зрабіў яшчэ раней, бо ўжо 14 ліпеня 1580 г. кароль Стэфан

Баторы выдаў яму дакумент, дзе сцвярджалася, што “Апісан-

не Сарматыі” з’яўляецца яго літаратурнай уласнасцю. Боль-

шасць даследчыкаў лічаць, што менавіта гэтая абставіна па-

служыла прычынай выезду А.Гвагніна ў Швецыю. Але смерць

М.Стрыйкоўскага, якая наступіла прыкладна ў канцы 80-х –

пачатку 90-х гг. ХVІ ст., дала магчымасць Гвагніну фактычна

без перашкод карыстацца плагіятам.

Біёграфам А.Гвагніна невядома, дзе жыў і чым займаўся

гэты спрытны італьянец з 1584 да 1611 года. Але ў 1611 г. у

77-гадовым узросце ён зноў успомніў аб “сваім” творы і выдаў

яго польскую версію ў Кракаве, у друкарні М.Лоба. Аўтарам

9 8

перакладу быў Марцін Пашкоўскі. Гэты варыянт быў значна

пашыраны (852 старонкі): апісана амаль уся Еўропа і некато-

рыя краіны Усходу, дапоўнены хронікай палітычных падзей аж

да здабыцця Смаленска ў 1611 г. Выданне было падзелена на

10 кніг-хронік. Пашыраны варыянт А.Гвагнін збіраўся такса-

ма выдаць на лаціне і нават заключыў кантракт з перакладчы-

кам, каралеўскім пісарам, Гжэгажам Чарадзкім. Але не вы-

плаціў апошняму належны ганарар, за што Чарадзкі выклікаў

яго да суда. Таксама судовай справай скончыліся адносіны з кра-

каўскім друкаром М.Лобам. Пазней перакладчык М.Пашкоўскі

прызнаваўся, што дадаткі ў польскім выданні зроблены ім

самім. Такім чынам, дагэтуль невядома, ці Аляксандр Гвагнін

сам напісаў выдатны твор “Апісанне Еўрапейскай Сарматыі”,

ці толькі падпісаўся пад чужым творам. Але вядома, што на-

ват на роднай італьянскай мове ён пісаў вельмі дрэнна.