Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Hist_sav_nar (rab-VA) - Jemialjanau 2012.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
150.02 Кб
Скачать

Установа вышэйшай адукацыі

Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт ім. А.Д. Сахарава”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па навучальнай працы

МДЭЎ ім. А.Д. Сахарава

__________________А.І. Родзькін

________________________2012

Рэгістрацыйны № НД-_______ /р.

ГІСТОРЫЯ СЛАВЯНСКІХ НАРОДАЎ

Вучэбная праграма для спецыяльнасцяў:

1-80 02 01 00 – Медыка-біялагічная справа;

1-33 01 05 00 – Медыцынская экалогія;

1-33 01 01 – Біяэкалогія;

1 -100 01 01 – Ядзерная і радыяцыйная бяспека;

1-40 01 02 06 – Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у экалогіі);

1-40 01 02 07 – Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у ахове здароўя);

1 – 43 01 06 – Энэргаэфектыўныя тэхналогіі і энэргетычны мэнэджмэнт;

1-33 01 07 – Прыродаахоўная дзейнасць.

Факультэт

маніторынгу навакольнага асяроддзя, экалагічнай медыцыны

Кафедра

філасофіі, сацыялогіі і эканомікі

Курс

1 (ФЭМ), 1 (ФМНС)

Семестар

1 (ФЭМ), 2 (ФМНС)

Лекцыі

18

Практычныя (семінарскія) заняткі

16

Залік

1 (ФЭМ),

2 (ФМНС)

Усяго аўдыторных гадзінаў

34

Усяго гадзінаў па дысцыпліне

72

Форма атрымання вышэйшай адукацыі

дзённая

Склаў

Емяльянаў С.П., выкладчык

2012 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе базавай праграмы “Гісторыя славянскіх народаў” (19., створанай ў рамках рэалізацыі Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь № 194 ад 22.03.2012 для забеспячэння адпаведнага модулю, а таксама рабочых навучальных планаў на 2012-2013 навучальны год для спецыяльнасцяў 1-80 02 01 00 “Медыка-біялагічная справа”, 1-33 01 05 00 “Медыцынская экалогія”, 1-33 01 01 “Біяэкалогія”, 1 -100 01 01 “Ядзерная і радыяцыйная бяспека”, 1-40 01 02 06 “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у экалогіі)”, 1-40 01 02 07 “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у ахове здароўя)”, 1 – 43 01 06 “Энэргаэфектыўныя тэхналогіі і энэргетычны мэнэджмэнт”, 1-33 01 07 “Прыродаахоўная дзейнасць”.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры філасофіі, сацыялогіі і эканомікі УВА МДЭУ ім. А.Д. Сахарава

_____________пратакол №______

(дата)

Загадчык кафедры

_______________Н.Д. Лепская

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя

_____________пратакол №______

(дата)

1. Тлумачальная запіска

Мэты і задачы дысцыпліны

Вучэбная праграма прызначана для метадычнага забеспячэння курсу па спецыяльным модулі “Гісторыя славянскіх народаў”, уведзенага ў рамках рэалізацыі Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь № 194 ад 22.03.2012 для вывучэння гісторыі славяскіх народаў з улікам апошніх дасягненняў гістарычнай навукі і сумежных дысцыплінаў. Эвалюцыя гуманітарных ведаў на сучасным этапе патрабуе адаптацыі навучальных курсаў і праграм, што з’яўляецца неабходнай задачай пры падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У адпаведнасці з тэндэнцыямі развіцця гуманітарнай навукі, праграма прадугледжвае комплексны разгляд рэгіянальнай гісторыі ў асноўных яе праявах, з упорам на сацыяльна-культурныя, антрапалагічныя і цывілізацыйныя аспекты, які ажыццяўляецца на прыкладзе славянскіх народаў.

Гэтая рыса акрэслівае асноўную асаблівасць праграмы, якая заключаецца ў цеснай сувязі з усімі дысцыплінамі гуманітарнага блоку, а таксама носіць абагульняюча-тэарэтычны характар.

Мэта выкладання дысцыпліны: свармаваць у студэнтаў цэласнае ўяўленне аб гісторыі славянскіх народаў і іх месцы ў рамках еўрапейскай цывілізацыі, даць звесткі аб асноўных тэндэнцыях і вузлавых момантах іх гістарычнага развіцця, пашырыць веды аб ролі беларускага народу ў гісторыі славянскага рэгіёну, навучыць вызначаць найбольш характэрныя рысы лакальных мадэляў развіцця, гістарычных працэсаў і з’яваў, найважнейшыя шляхі эвалюцыі рэгіёнаў і субрэгіёнаў на прыкладзе славянскіх народаў, спрыяць выхаванню патрыятызму і разуменню месца і ролі сваёй радзімы ў рэгіянальнай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі.

Задачы дысцыпліны:

  • фармаванне і развіццё гістарычнага мыслення ў студэнтаў, уменння ведаць і тлумачыць комплексныя з’явы і працэсы мінулага ў фармаце сусветнай і рэгіянальнай гісторыі;

  • раскрыццё агульных тэндэнцыяў і спецыфікі развіцця славянскіх народаў ад Антычнасці да нашых дзён;

  • фармаванне грамадзянскіх, патрыятычных якасцяў асобы.

У выніку засваення дысцыпліны студэнты павінны валодаць наступнымі кампетэнцыямі:

ведаць:

  • перыядызацыю гісторыі славянскіх народаў, яе асноўныя падзеі;

  • асноўныя тэрміны і паняцці, датычыя гісторыі славянскіх народаў;

  • асноўныя персаналіі гісторыі славянскіх народаў,

  • асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці і развіцця палітычнай гісторыі на тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Беларусі, Украіны, Расіі, Балгарыі, Харватыі, Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Македоніі, Славеніі;

  • асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры славянкіх народаў, іх унёсак у сусветную культурную спадчыну;

  • асноўныя праблемныя моманты гісторыі славянскіх народаў, актуальныя для сучаснай навукі.

умець характарызаваць:

  • ролю і месца славянскіх земляў у рэгіянальным, цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ад старажытнасці да пачатку ХХІ ст;

  • ролю і месца асобных гістарычных дзеячоў, сацыяльных групаў, вялікіх супольнасцяў у развіцці ўсходнеславянскіх земляў;

  • ролю і месца беларускага народу ў гісторыі супольнасці славянскіх народаў і еўрапейскай цывілізацыі.

умець аналізаваць:

  • розныя шляхі эвалюцыі грамадстваў, ацэньваць вынікі дзейнасці розных грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных сістэмаў, ацэньваць сутнасныя характарыстыкі сучасных мадэляў развіцця славянскіх краінаў;

  • разнастайныя гістарычныя і культурна-цывілізацыйныя фактары і тлумачыць іх уплыў на сацыяяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, энтнакультурнае развіццё славянскіх народаў.

набыць навыкі і якасці:

  • грамадзянскай і патрыятычнай асобы;

  • пачуццё адказнасці за будучыню сваёй краіны і сусветнай супольнасці.

У якасці асноўных метадаў (тэхналогіяў) навучання, адпаведных мэтам вывучэння дысцыпліны, выступаюць наступныя:

  • элементы праблемнага навучання, што рэалізуюцца на лекцыйных і семінарскіх занятках;

  • кампетэнтнасны падыход, што рэалізуецца на лекцыях, семінарскіх занятках, падчас арганізацыі самастойнай працы студэнтаў;

  • навучальна-даследчыцкая дзейнасць, што рэалізуецца на семінарскіх занятках і ў працэсе самастойнай работы студэнтаў;

  • рэйтынгавая сістэма ацэнкі ведаў.

Для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў па модулі неабходна выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі: размесціць у сеціўным доступе комплекс навучальных і навучальна-метадычных матэрыялаў (праграма, спіс пытанняў і метадычныя рэкамендацыі да семінарскіх заняткаў, спіс рэкамендаванай літаратуры і інфармацыйных рэсурсаў, даступную у фарматах .pdf і .djvu літаратуру па тэматыцы модулю і інш.).

Пры чытанні курсу неабходна ўжываць наглядныя матэрыялы (карты, схемы, выявы і інш.), рэпрэзентаваныя з дапамогай мультымедыйных прэзентацыяў.

Эфектыўнасць самастойнай працы студэнтаў мэтазгодна правяраць на працягу бягучага і выніковага кантролю ведаў у форме вуснага апытання, тэставага кантролю, творчых відаў працы (напісанне эсэ, праца з адаптаванымі гістарычнымі крыніцамі і г.д.).

Вывучэнне модулю “Гісторыя славянскіх народаў” разлічана на 72 гадзіны, у тым ліку: 18 лекцыйных гадзінаў і 16 гадзінаў семінарскіх заняткаў (разам: 43 гадзіны аўдыторнай працы). Форма кантролю ведаў – залік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]