Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

shpory_k_ekzamenu_po_IGPB2003

.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
483.84 Кб
Скачать

31 Мясцовыя судовыя органы у 16 ст.

Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў зам-кавы суд. Ён з’яўляўся агульнасаслоўным. Яму былі пад-судны крымінальныя справы аб найбольш цяжкіх зла-чынствах толькі тых асоб, якія былі затрыманы на мес-цы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з мо-манту яго здзяйснення.Ён мог дзейнічаць у 2 саставах: вышэйшым(як 1 і 2 інстанцыі)і ніжэйшыя(толькі у якасці 1 інстанцыі). У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста, прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку – і мяшчан. Ніжэйшы замкавы суд складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты, суддзі і пісара. Суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі. Калі вышэйшы зам-кавы суд атрымліваў скаргу на пастанову вышэйшага су-да, ён павінен быў разгледзець яе не пазней чым праз 4 тыдні. Апеляцыя на рашэнні вышэйшага замкавага суда падаваліся ў Галоўны суд. Справаводства вёў пісар; да-стаўка і выкананне рашэнняў суда ажыццяўляліся павя-товымі вознымі і судовым прыставам.Пры судзе нёс слу-жбу кат, была турма. Важнай функцыяй суда было выка-нанне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў. У кампетэн-цыю суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функ-цыі. выконваў і фіксаваў у актавых кнігах некаторыя на-тарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні і інш. Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іс-кі і крымінальныя справы па абвінавачанні шляхты.Ён выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета.У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя,падсудак і пісар, якія вы-біраліся на з’ездзе з павятовай шляхты.Суддзі прызнача-ліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызва-ліць іх ад абавязкаў.Ім таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай. Кожны,хто быў на судзе,мог сказаць тое,што ведаў па разглядаемай справе,выказаць свой погляд на яе.Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілі ў кампетэнцыю гаспадарскага суда. справы ў падкаморскім судзе выра-шаў суддзя-падкаморый з удзелам зацікаўленых бакоў. Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Рашэнне суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці трыбу-нал ВКЛ. Іскі аб праве землеўладання разглядаліся зем-скім ці камісарскім судом. На новых прынцыпах выбар-насці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах,што мелі магдэбургскае права.Ім былі падсудныя крымінальныя і грамадзянскія справы гараджан. Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта, які старшынстваваў на пасяджэннях, яго намесніка (ланд-войта) і лаўнікаў(засядацеляў), якія выбіраліся мяшча-намі. Незначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан раз-глядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці выбіраліся мяшчанамі. Каптуровы суд, які дзейнічаў у пе-рыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом, які разглядаў справы феадалаў. У склад суда уваходзілі ваявода ці павятовы стараста або іх намеснік,суддзя і пі-сар замкавага суда,падкаморый,а таксама суддзя, падсу-дак і пісар земскага суда. Каптуровы суд разглядаў кры-мінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, на-падах на маёнткі, фальсіфікацыі маёмасных правоў, цы-вільныя справы магнатаў, шляхты манастыроў. Пастано-вы каптуровага суда апеляцыі не падлягалі. Ён разгля-даў галоўным чынам справы простых людзей:сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карыста-ліся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных мес-цах, якія называліся капавішчамі. Судаводства мела 2 формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіра-лася па ініцыятыве зацікаўленых асоб. У асноўным на ёй разглядаліся цывільныя справы,а таксам межавыя спрэ-чкі, дробныя крадзяжы, сваркі і інш. Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці.Пастанова суда абскарджанню не падлягала.Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, падпалаў, нападаў. Пакрыўджаны чалавек “падымаў гвалт”, і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі зла-чынцу ўдавалася ўцячы,то ўся капа ішла па “гарачым следзе” і ў выпадку затрымання ў межах воласці(горада) выносіла прыгавор Калі злачынец уцякаў у суседнюю во-ласць, капа спынялася на мяжы і перадавала “гарачы след” суседзям. Дзейнасць судоў не распаўсюджвалася на феадальна-залежных сялян,іх звычайна судзілі ўла-дальнікі.

32 Кампетэнцыя і дзейнасць копнага суда у ВКЛ

Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным чынам справы простых людзей:сялян,вольных пасяленцаў,мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі. Судаводст-ва мела 2 формы:звычайную і гвалтоўную.Звычайная ка-па збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. У асноўным на ёй разглядаліся цы-вільныя справы, а таксам межавыя спрэчкі, дробныя кра-дзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш.Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці,але часцей за ўсё на капу збіраліся 10-20 копных мужоў і старцаў, а таксама прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі,якія сачылі за правільнасцю выканання нормаў копнага права. Пастанова суда была канчатко-вай і абскарджанню не падлягала. Гвалтоўная капа збі-ралася для разгляду забойстваў,падпалаў,нападаў. Пэў-нага месцу збору яна не мела.Пакрыўджаны чалавек “па-дымаў гвалт”, і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бег-чы на месца здарэння,дзе і адбываўся суд.Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па “гара-чым следзе” і ў выпадку затрымання ў межах воласці (го-рада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачы-нец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мя-жы і перадавала “гарачы след” суседзям. Дзейнасць коп-нага суда на Беларусі пачала згортвацца ў 17ст., але ў некаторых месцах ён працягваў існаваць і ў першай палове 18ст.

33 Дзяржауны лад ВКЛ у складзе РП

Па Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569г.ВКЛ павінна было зліц-ца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць, але згод-на з артыкуламі Статута 1588г.ВКЛ здолела захаваць свой суверэнітэт Можна сцвярджаць,што ў выніку Люб-лінскай уніі у Еўропе ўтварылася новая канфедэратыў-ная шматнацыянальная дзяржава–РП.Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзя-ляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвы-чайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік ката-ліцкай царквы ў РП прымас(арцыбіскуп Гнезненскі) у вы-падку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Валь-ны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і Пасоль-скай ізбы.Сенат з’яўляўся вышэйшай палатай сойма.Сю-ды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашта-ляны. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцы-біскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым – свецкія службовыя асобы(кашталяны,ваяводы і інш.).Па-сольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўва-ходзілі прадстаўнікі ад шляхты асобных паветаў ці зем-ляў канфедэратыўнай дзяржавы,невялікая колькасць дэ-путатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эка-намічных адносінах гарадоў. пасольская ізба з цягам ча-су стала галоўнай часткай сойма.Да сярэдзіны 17 ст. дзейнічаў заснаваны ў ВКЛ новы орган -Генеральны сой-мик, які праходзіў у Ваўкавыску або ў Слоніме.На Гене-ральным соймике выпрацоўвалася інструкцыя паслам, якой яны павінны былі прытрымлівацца на вальным сой-ме пры рашэнні пытанняў. З сярэдзіны 17 ст. Генераль-ны соймик спыніў склікацца, а замест яго быў заснаваны Генеральны літоўскі з'езд, выконваючы тыя жа функцыі. Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя 2 гады ў Варшаве,а з 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні.Сойм меў права вырашаць прак-тычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і закана-даўства,напрыклад выбранне караля, скліканне апалчэн-ня,аб’яўленне вайны і заключэнне міру,устанаўленне па-даткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны.Для пры-няцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхва-ленне.Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй, як гэта пастанова адхілялася. Аднак у некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпута-ты аб’яўлялі свой сойм канфедэрацыяй і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў. Рашэнні соймаў РП падзяляліся на 3 группы:1) што тычыліся ўсёй канфе-дэрацыі(аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах); 2) што мелі дачыненне да Польшчы; 3)што мелі сілу ў ВКЛ.Як правіла, апошнія складалі асоб-ныя соймавыя канстытуцыі. Напрыклад, для кантролю за паступленнем і расходваннем грашовых сродкаў ВКЛ быў створаны адасоблены ад Польшчы фінансавы тры-бунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў ВКЛ. На грані-цы з Польшчай дзейнічалі мытныя канторы і спаганялася пошліна пры ўвозе і вывазе тавараў.пасля Вальнага сой-ма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбар-шчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесі-ях. Часам рэляцыйныя соймікі фактычна пераглядалі пы-танні,вызначаныя Вальным соймам.Мясцовыя соймікі са-мастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, за-цвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністра-цыйныя і судовыя пасады. Можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні РП пераважалі працэсы дэцэн-тралізацыі.ВКЛ мела свой асобны адміністрацыйны і су-довы апарат,сваю прававую сістэму.Вялікае распаў-сюджванне атрымалі канфедэрацыі(своеасаблівы з'езд аднадумцаў шляхты). Яны ствараліся альбо ў падтрымку якая праводзіцца каралём РП палітыкі,альбо супраць ка-раля з мэтай прымусіць яго выдатна вырашыць пытанні. Канфедэрацыя стваралася першапачаткова ў адным ва-яводстве,а іншыя ваяводствы далучаліся да яе.Калі большасць ваяводстваў ВКЛ далучалася да канфедэра-цыі, яна атрымоўвала назву Генеральнай канфедэрацыі. Члены канфедэрацыі прыносілі прысягу, а акт канфедэ-рацыі,у якім выкладаліся патрабаванні канфедэратаў,за-насіўся ў судовыя кнігі.У кожным з двух дзяржаў ствара-лася свая Генеральная канфедэрацыя, якая мела ўлас-ныя органы, дзеючыя паралельна з дзяржаўнымі.

34 “Генрыхаускія артыкулы”. Пакт канвента

Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў РП, то ў адпа-веднасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль,які з канца 16ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі “Пакта канвен-та” і “Генрыкавы артыкулы”,а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588г. Згодна з “Пакта канвента” Генрык Валуа, які стаў у 1573г. каралём РП, абавязваўся заключыць вечны саюз з Фран-цыяй,пашырыць гандаль з ёй РП, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д. У “Генрыкавых артыкулах” змяш-чаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад “Пакта кан-вента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на кара-леўскі трон і заключаўся з ім, “Генрыкавы артыкулы насі-лі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толкі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі РП. У “Артыкулах” абвяшчаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на 6 тыдняў,не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Каралю без зго-ды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі,по-шліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейні-чаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, по-тым сойміка і, нарэшце, сойма. Адмова ад падпарадка-вання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэра-цый. Такім чынам, ні кароль, ні сойм не мелі права на-меціць яго наступніка.. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цянулася ад некалькі месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася пасада інтэррэкса, якую звы-чайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы. па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і пры-значаць тэрмін яго пасяджэння;ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады;падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; па-сылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным Соймам. Фактычна ўсё яго жыццё,нават такія прыватныя факты,як жаніцьба,развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма. Такім чы-нам, з аднаго боку РП можна вызначыць як абмежава-ную манархію,а з другога–кароль РП быў выбраны,а та-му больш нагадваў пажыццёвага прэзідэнта, чым манар-ха.Можна зрабіць вывад,што РП па форме хутчэй падоб-ная на рэспубліку(РП у перакладзе значыць “рэспублі-ка”).

35 Пошукі шляхоу умацавання дзяржаунасці ВКЛ. “Ураунанне правоу ВКЛ і Кароны Польскай” 1967, Літоуская пастанова 1700г.

На прац. гіст. існ. РП у той ці іншай форме праяул. сепар.літ-бел. шляхты, асаб. яе вярх.- магнатэрыі. Прадст. маг. магн. родау з мэтай аслаб. сув. паміж каронай і княст. вык. любую паліт. кан’юктуру, напр. выбары караля, вайну, суп. паміж суседнімі з РП дзярж. У 17ст. вярш. у паліт. сіс-ме Княства перах. ад Радзівілау да Пацау, ад Пацау да Сапег. У к. 17ст. апошн. захапілі усе гал. пасады у паліт. іерархіі Княства. Казімір Сапега быу Вялікім Гетманам, яго брат Бенідзікт- падскарбіем. Гэта дазваляла ім кантр. фінансы, войска, эканоміку. Сапегі жадалі “упр. сябе літ. каронаю”. Дыктатарскія памкненні Сапегау выклікалі рашучае супр. шыр. шлях. мас. Яно адл. у прынятым літ.соймам 19.06.1697г.акце “Ураун. правоу ВКл і Кароны”. Сутнасць яго зводзіл. да пашыр. шлях. свабод і абмеж. магнацкага свавольства. Так, права збору падат. перах. ад падскарбія да да абр. шляхт. на сойме зборшчыкау. Гетман губляу права недат. і мог быць прыц. да суда за свае супрацьпраун. учынкі. Адмян. звычай, згодна з якім рашэнне трыбунала уступала у сілу толькі пасля таго, як было замацавана пяч. вялікага канцлера. Такім чынам, істотна абмяж. прэрагатывы органау улады ВКЛ, якія знах. у руках магнатау. Разам з тым уніфікацыя нек. правоу Княства і Кароны мелі і адмоуны бок, бо абмяж. аутаномію Княства у складзе РП.

Небяспека страты дзяржаунасці, а таксама незад. паліт. крызісам у РП, вык. шлях. анархіяй і дэцэнтр. улады, сталі прыч. прын. на сойме у вільні 24.11.1700 “Літ. пастановы” . Сутнасць гэтага нарм. акта закл. у разрыве уніі з Польшчай, устал. у ВКЛ. неаб. манархіі. Прычынай заняпаду Княства абв. саюз з Польшчай і, каб спыніць развал дзярж.. дэп. патраб. выйсці з уніі, пазбав. крвй ад анархіі, навяз. Польшчай, і вярнуцца да неабм. улады вял. князя, якая была пры Гедзіміне, Альгердзе і Вітауце. Абсал. манарх. бачылася залогам пераад. магнацкага дэспатызму і экан. росквіту княства. Але адсутнасць еднасці у шлях. асяроддзі ВкЛ, а такс. склад. міжнар. андосіны(пн. вайна Расіі са Швецыяй, у якую было уцяг. княства) не далі магч. для рэал. як перш, так і др. праграмы рэф. дзярж. Ідэі гэтых 2ух актау шырока абмяр. у 70-90гг 18ст. і знайшлі пэунае адл. у прын. соймам законах, вяд. пад назвай Канст. 3 мая 1791г.

36 Спробы здзяйснення рэформ у галіне дзяржаунага кіравання РП.

У сяр. 18ст. у РП разгарн. востр. палiт барацьб. памiж прыхiльнiкамi рэф. дзярж. ладу i рэакцыйнымi коламi катал. духав. i маг¬натау. Першыя iмк. рэф. феад. дзярж. апарат i прыстас. яго да новых экан i палiт. умоу, рэакц. колы жадалi захав. у недатык. старыя феад. парадкi. Дзейнасць рэфармат. асаблiва актывiз. пасля смерцi 10.1763 г. караля Аугуста III Веццша. Так, на канвакацьшным Сейме 1764 г. было уведз. абмеж. на ужыв. права "лiберум вета". 3 гэт. часу раш. па эканам. ?? прымалiся > галас., а дэпут. дазвалялася не прытрым. наказ. соймiкау, калi тыя пярэчылi думцы >.

У 1764 , а затым у 1775г. у РП уводз. абавязк. для усiх сасл., у тым лiку шлях. i дух., адзiны мытны падатак з адначас. адменай унутр. пошл. У1766 г. устал. адз. сiст. мер i ваг. на усёй тэр. РП; у 1773-1775 гг.фармiр. адукац. камiсiя, ствар. якой стала пач. рэф. у гал. асветы. У эканам. сф. пэун. стан. вынiк мелi рэф А.Тызенгауза, дзяк. якім на паун.-захадз Бел. з'яв. даволі значн кольк мануф. Бел. i пол. навук даказ, што да сяр. 18ст. у РП крыз. з'явы у экан. былі пераад., экан. стаб. i црацягвала развiвацца iу др. пал. 18ст. усе iнт. iшоу працэс расп. феад. адн. i фар. эл. новага, больш прагр. капiт.укладу.

Такiм чынам, РП, якая з 60-х гг.18 ст. пач iнтэнс. прав. рэф, дзейн пэуна здолела б пераад. не толькi эканам., але i пал, крыз.

Зразум., што перш памкн. да пал. рэф. не задав рэакц. магнатау, якiя заус. iмкн. да неабмеж. ул, а улад у тагачас, абстав неслі буйным землеул на сваіх штыках суседнія Расiя i Прусiя.09.1764 г. яны пасадз. на карал. трон свайго стаулен.Станiслава-Аугуста Панятоускага i карэкц. яго палiт. лiн. у адпав. з папяр. дамоуленасцю пам сабой аб захаван сілай зброi склауш. парад. у РП.

У др. пал, 60-х гг. XVIII ст. Расiя i Прусiя выкар. "дысiдэнцкую" прабл, каб яшчэ больш акт. дыкт. сваю волю ул. РП. Перад соймам рас. бокам было пастаул.? аб ураун у правах некат. (дысiдэнтау) з кат. згодна з дагав. 1686 г. паміж Расiяй i РП. Сойм стан ? не выр. Тады пад патранажам Расii i Прусii у 1767г. у Слуцку б. створ. правасл. а у Торунi — пратэст. канфедэр. якiя став. перад сабой задачу дасяг.роун канф РП. У 1768г. сойм задавол. памкн. "дысiдэнтау", а такс. прын. зак пад назвай "Кардынальныя правы",як замац. непах. сваб. прым. вета, зах. шлях. правоу i недапушч. рэф. дзярж. ладу. Трэба таксама адзн., што у "Кардынальных правах" утрымл. нормы, як пазбаул уласн маёнтк права прыгавор зал сялян. да пакар.смер., устан. Крым адказн. шлях. да заб. прост. чал. на тэр. Польшчы..

37 Заканадаучыя акты, прыянтыя чатырохгадовым соймам 1788-1792гг. Гісторыка прававая ацэнка.

Узначал. Каз. Сапега з боку Літвы, Станіслау Канарскі- Польшчы.з-ны, прын.4х гад. соймам:

студзень1971-кардвынальныя правы; сак. 1791-з-н аб сойміках; крас.1791-з-н аб месцах нашых каралеускіх, аьб гарадах; 3 мая 1791- Канстытуцыя; кастр. 1791- узаемнае даручэнне абодвух народау=>завярш. паліт. рэф. РП. Каард правы 1791 адмян. каар. правы 1768 у частцы зам. гарантыі у недат дзярж ладу. Мэты прын.: замац. сувер і незал. краіны; падц. унію, яе недатык.; адмова ад зам. гарант. існ. краіны і яе паліт. ладу; падцв. прав. шляхты. Супяр. каард правоу: абвяшч. сваб. веравызн., аде пан. роля кат., каралём і карал. м.б. толькі кат.; абв. сваб. слова, друку, правоу, але уводз. катал. цэнзура на творы, прысв. ? прав. веры. Закон аб сейміках. Асн. мэты:прып. дзейн. груп, якія зрыв. сейм. паседж. усе пасы пав. б. адказ. за свае раш.Уводз. пэуны маём. і узр. цэнз на права абір. т быць абр.(шляхта 24 гад, меушая нерух. маём. у тым павеце, ад якога яна абір.)Гэта была гар. таго, што сой-ыя паслы б. сваб. у сваіх раш. З-н аб гарадах. Дапаун. права асаб. недат. і недат. маём. мяшчан(м. наб.зямлю з сял.); права займ. дзярж. пасады, абір. суддзямі, прац. адвак.,мяшч.абір. сваіх прадст. у сойм.

38 Канстытуцыя 3 мая 1791г. Узаемнае заручэнне абодвух народау (літсапад 1791).

РП- 3яя у свеце канст. дзярж. Канст.абв. РП првав. дзярж. таму што былі замац. пр-пы: нар. сувер у 5 раздз.(але “народам” згодна з трад. з’яул. толькі шляхта); прын. верх. права у 2р.; прын. падз. улад. у 2 раздз. 4 раздз. замац. закан. уладу за соймам. Сойм 2ух палатны: склад. з сената, узнач каралем і пасольскай ізбы. Абмерк. спач. прав. у пасол. ізбе, пасля пер. у сенат і зацв. на аг. сходзе.Калі сенат не згодзен, то законапр.пера. на дарац. у наст. сесію, зноу разгл. у ізбе і ужо сенат не мог адхіліць. Прын. прах. больш. гал.Г. зн. у працы сойма зам. прын. дэм. Вык улада нал каралю, пасада спадч., уводзіцца парадак падр. ен павінен прыс на паседж.+”Варта закона” (сав мін.): кароль, прымус кат царквы-архібіскуп, 5 міністрау. Быу прынцып контрасігнатуры: кароль прым. указ, але ен уступ. у дзеянне, толькі калі яго падп. адпав. міністр. Калі мін. не падп. яго- то кароль пав. быу адмовіцца ад яго. Быу зам. прын. прав. чал.У 2 раздз. абвяшч. правы шляхты як непаруш.Правы мяшчан рэг. цэлы разд. канст.-“закон аб народах”. Правы сял. рэг. таксама цэлы раздзел, але канст. не адм. прыг. зал, але гэтае права дае феад. Стан. сял. палепш, таму што яны не м.б. судзімыя сваявольна панскімі судамі.М. паск. на феад., падаць апел. у дзярж суд на раш. панскага суда. Быу замац прын. ажыц. правасуддзя толькі судом. 8 раздзел. прысв. суд. уладзе. Існавалі мясц. і выш. суды. Былі лікв. княж., гар. суды. Літ. трыбунал захоувауся. Высокі сойм. суд разгл. справы аб паліт. злач. Утвар. рэферэндарскі суд для дзярж. і сваб. сялян. Уся суд. сіс-ма поунасцю аддзелена ад адміністрацыі. Узаем. заручэнне. Канст. прым. раш. аб ствар. адзинай улады, гэта дае падставу вызн. дзярж. лад як федэрацыю, але гэта не б. замац. у канст. У гэтым акце устал, што усе дзярж. месцы пав. камплект. на парэтэтных асновах.Замац. пэуная адасоб. ВКЛ: захтрыбунал, суд. сіс-ма скарбная кам. прац. дзейнасць. Была аформ. дзярж. РП і прав. статус ВКЛ у ей.

39 Гісторыка-прававая ацэнка трох падзелау РП.

У выніку 1га падзелу РП 1772г. на уключ у склад Рас. тэр. былі створ. Пскоуская і Магіл. губерні. Устан., што “суд і расправа” у гэтых землях, па асаб. справах павінны разгляд. па статуце 1588г. Крын. права былі: Саборнае улаж.1649г., артыкул воінскі і інш. акты Маск. дзяржавы. Ствар.губернскія і правінц. суды. Суддзі выбір. шляхтай,якая мела не менш 10 сялян мужч. полу, а выбр. маглі быць тыя, хто меу 20. яны пав. былі разгл.справы з ліст. па сакав. Забар. прадаваць бел. сялян без зямлі. Гал. суд- Трыбунал. павінен прав. сесіі толькі у Вільні і Гародні. Суды Менск. і Берасц. ваяводства разгл справы з 1 кастр. па 31 студз. Пасля падз. РП і далуч. бел. зямель гар. Бел. страцілі свой высокі статус, які быу у іх паводле магдэбургскага права. Саслоуныя выбарныя органы – гарад. магістраты- знах. пад моцным кантролем губернатарау і інш. чыноунікау. Аднак у кір. гарадоу зах. губерняу станоучыя адрозненні ад кір. гар. Расіі абумоулівалася моцным уплывам былога самакір.

40 Адметныя рысы у сацыяльным ладзе Б. у перш. пал. 19ст.

У вын. падзел. РП спын. сваё існ. адна з сам. буйн. дзярж. Еуропы. Каля 3 млн чал, якія праж. на тэр. Бел, апын. у складзе Рас. Імпер. Гэт. падз., безум. адбілася на экан, грам.-пал. і культ. разв. бел. народа. У сваёй сасл. паліт. урад імкн. перш за усё задобр. шляхту. Яе прав. стан. пач. вызн. “Жалованной грамотой дворянству” 1785г. Гэта азначала, што за шляхтай, пры умове прын. прысяг. на вернасць Расіі, у поунай меры зах. усе правы і прывілеі двар. сасл., у тым ліку і гал. з іх- права ул. на зямлю і прыг. сялян.

Паводле расп. Мікал.1 на далуч. да Рас. белар. землях пач. разгляд правоу шляхты на двар. годнасць. У 1831 быу выдадз. указ “о разборе шляхты”. У ім вызн. , што, каб зах. усе прыв., то шлях. павінен дакум. даказ. сваё шлях. На Белар. прав. палітыка насадж. расійскага землеул. Прыв. маёмасцю рас. стала больш 200 тыс. мужчынскіх душ.Вынікам так. паліт. стала рэзкае скарач. дзярж. сялян на Белар.у 3 разы. Прыгонніцтва на Бел. узмац. і пашыр. На Бел. скас. магдэбург. права, а на гар., якія яго мелі, і мястэчкі, пашыр. прынцыпы рас. гар. кіравання паводле “Жалованной грамоты городам” 1785г.

Мяшчане бел. гарадоу пасля далуч. да Расіі пазбауляліся часткі сваіх правоу і пав. б. плаціць падушн. падаткі, выконваць рэкруцкую і інш. павіннасці. > частку гар. нас склад. рамес-майстры, падмайстры і іх вучні. якія аб’ядн. у цэхі. Прыв. жых. у гар. былі купцы першай і другой гільдый і фабрыканты. Жых. шэрага мяст. не атр. правоу гараджан. Яны прыраун. да сялян і нават і нават разд. прыват. уладальнікам. Па ініц. ген.-губ. Чарнышова і згодна з указам Кац.2 ад 23.12.1791 яурэі , якія жылі у Бел., распіс. па кагалах. і уключ. у сасл. мяшчан. Гэта быу юрыд. пачатак афарм. рысы аседласці, якая б. лікв. толькі пасля Лют. рэв. Дух.на Бел. было падпар. выш. царк. установам. Пасля уключ. Бел. у склад Рас. пач. дыскр. уніяцкай царквы. Мік.1 лікв. уніяц. царкву, а усі вернікі б. далуч да прав.

41 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Б. у канцы 18-перш пал 19стст.

Пасля уключэння бел. зямель у склад Рас.імперыі царскі урад праводзіу тут цэнтралісцкую палітыку, маючы на мэце іх зліццё з асноунымі рускімі рэгіёнамі.

Далучэнне садзейнічала аслабленню рэліг-га і у некаторай ступені нац. прыгнёту, спыненню разбуральных канфліктау паміж буйнымі магнатамі, і у канчатковаму выніку - эканамічнаму развіццю.

У першыя гады царскі урад, улічвая цяжкі эканам.стан насельніцтва, быу вымушаны памяньшаць падаткі або на пэуны час зусім іх адмяняць. Жыхары тэрыторыі, якая адышла да Расіі па 2 падзеле, пойнасцю вызваляліся ад падаткау на 2 гады.

Памер пасяуных плошчау павялічвауся. Рост гандлю, купецтва, гарадоу. Царскі урад выкупляу гарады з прыватнага уладання феадалау.

Але разам з тым на далучаных тэрыторыях царскі урад імкнууся умацаваць феадальна-прыгонніцкія адносіны, захаваць інтарэсы памешчыкау. Урад вылучау бел.землі з прыгоннымі сялянамі ва узнагароду некаторым асобам за іх паслугі перад айчынай.

На тэрыторыі Беларусі самадзяржауе уводзіла свій адмін.-тэрыт. падзел:

2 генерал-губернатарствы: Літоускае (Віленская, Гродз., Мінская губерні) і Беларускае (Віц., Магіл., Смаленская губерні) → 5 губерняу ( з 1801 па 1917): Віц., Гродн., Віл., Магіл, Мінск. → паветы → (1837) станы → 1837-38 у паветах утвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць і некалькі паветау → воласці.

42 Органы кіравання і суда на тэрыторыі Б. у перш пал 19 ст.

. ГЕНЕРАЛ-ГУБЕРНАТАРСТВА:

• Генерал-губернатар: узначальвау мясцовую адміністрацыю падпарадк-ых яму губерняу; з′яул. даверанай асобай цара і таму надзяляуся фактычна неабмеж. паунамоцтвамі.

• Пры ген.-губернатары мелася канцылярыя (з невялікім штатам чыноунікау і правіцелям канцылярыі на чале) для вядзення справаводства.

ГУБЕРНЯ: • Губернатар: прызначауся вярх-най уладай з ліку давераных асоб цара; адмін., паліц., гаспад.функцыі; у яго падпарадкаванні – калег.органы і усе службовя асобы.

• Віцэ-губернатар: часова выконвау абавязкі губернатара пад час яго адсутнасці; узачальвау казённую палату.

• Губернскае прауленне: дарадчы і выканаучы орган.

-- "общее присутствие" (ген.-губерн-р, губерн-р, віцэ-губерн-р, саветнікі, асэсары).Пасяджэнні мелі фармальны характар.

-- канцылярыя: найбольш важныя справы. 56 асоб (віцэ-губерн-р, 2 саветнікі, пракурор, 4 сакратары, 2 каморнікі і г.д.) + шмат чыноўнікаў, спецыялістаў (губерн-кі урач, архітэктар і г.д.). 4 адзяленні: 1 – распаўсюджв.законы, сачыла за выкан-ем распарадж-яў ген.-губерн-ра, губерн-ра, губ-га праўлення; праз 2 губ-ар кіраваў паліцыяй; праз 3 – сачыў за судамі; 4 – ажыццяў-ла сувязь з фінанс.-гаспад-мі органамі (каз.палатай).

ПАВЕТ: • Ніжні земскі суд: адмін-паліц.функцыі. Сачыў за падтрыманнем грамадск.парадку, зборам падаткаў, выкананнем павіннасцей.

-- Земскі спраўнік: прызнач-ся Сенатам са згоды міністра унутр.спраў пра прадстаўленні губерн-ра. Адказваў перад губерн-ам аб справах, выконвау даручэнні вышэстоячых чыноўнікаў. Гал. Задача – прадухіленне народных хваляванняў.

-- 2-3 засядацелі, прызначаліся з ліку мясц-ых дваран

• Павятовы маршалак (выбіраўся на сходзе шляхты) і яго памочнік – павятовы харужы.

• Службовыя асобы галіновага кіравання: лекар, казначэй (скарбнік) і інш.

СТАН: • Станавы прыстаў: прызнач.губернат-ам, выконваў паліц.абавязкі, падпарадк-ся земскаму спраўніку. З′яўл. Дваранінам, як правіла, адстаўным афіцэрам. АКРУГА: • Акружны начальнік з памочнікамі

ВОЛАСЦЬ: • Валасное праўленне: валасны галава і 2 засядацелі (выбар-ся кожныя 3 гады)

• Валасны пісар

ГОРАД: • "Управа благочиния": засядалі гараднічы [прызнач-ся Сенатам па прадстаўл-ні ген-губерн-ра або губерн-ра з адстаўных ваенных чыноў; гал.абавязак – сачыць за захав-ем цішыні і дабрабыту у горадзе], прыставы крымін. і цывільных спраў, 2 ратманы, а таксама:

-- Гарадскі магістрат: 2 бургамістры, 4 ратманы, лаўнікі (прысяжныя засядацелі). Дзейнасць адмін, фінанс, судова-паліц.характару, разгляд.шырокага колу гаспад-ых пытанняў. Знах. пад моцным кантролем губерн-аў і інш чыноўнікаў, таму пазбаўлены самастойнасці выраш-ня гарад.спраў.

• Галоўны суд: выш.суд ў зах.губернях; 2 дэпартаменты: крымін. і цывільных спраў, якія ўзнач-лі старшыні, а членамі былі 2 саветнікі і засядацелі [толькі дваране, якія выбір-ся на павят-ых сходах на 3 і 1 год адпаведна]. Разглядалі: па 1ай інстанцыі – цяжкія крымін.справы, па 2ой – скаргі на пастановы мясц.судоў. Апеляцыі на яго рашэнні падав-ся ў Сенат.

• Маршалкаўскі суд: (апеляцыйны) разляд скаргі на прыгаворы падкам.суда па зямельных спрэчках. Склад: павят.маршалк, выбарныя члены суда.

• Земскі павятовы суд: саслоўны дваранскі суд 1ай інстанцыі. Склад: суддзя, 2 падсудкі, пісар (выбір-ся дваранамі на 3 гады). Працаваў 3 разы ў год па 2-3 тыдні. Крымін. і некат.грамадз.справы.

• Падкаморскі суд: справы аб зямельных спрэчках. Справы разгл. адзін судзя-падкаморый непасрдна на спрэчным ўчастку, У дапамогу – каморнік (землямер).

• Межывыя суды: спрэчныя справы аб межах дзярж., царк, і прыватна-уласн.зямель

• Гродскія суды: прац. у зах.губернях.Склад: гродскі судзя, падсудак, пісар, якія зацвярдж-ся ген-губерн-ам або губерн-ам. Разгл. у асноўным крым.справы, выконваў шэраг адмін.функцый.

У 1831 г. замест Гал.суда→палаты крымін. і цывільн.судоў, земскія і гродскія→павятовыя, усё судаводства→на рус.мову.

43 Сістэматызацыя права Б. у перш пал 19ст. Праект Зводу мясцовых законау заходніх губерняу.

У канцы 18 – пач.19 ст. існавала два напрамкі ўпарадк-ня заканад-ва Беларусі: 1) упардк-не мясц. нарм.актаў, якія дзейнічалі на тэрят.Бел-і да далуч-ня да Рассіі; пераклад і перавыданне Ст.1588 і соймавых пастаноў, распрацоўка Зводу мясц-ых законаў зах.губерняў. 2) адмена мясц-ых асаблівасцей ў праве і паступовая замена правам Рас.імперыі.

У 1826 пад кіраўніцтвам Сперанскага пач-ся работа па падрыхтоўцы Звода з-аў Рас.імперыі. У гэты ж час было прынята рашэнне пачаць распрацоўку Звода мясц-ых з-аў зах.губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод з-аў Рас.імп-і. Яго падрыхт-ай кіраваў вядомы бел. юрыст Даніловіч.

Структура праекта: 3 часткі: 1) разгляд-ся прав.становішча розных катэг-ый насельн-ва (шляхты, дух-ва, сялянства, мяшч-ва). Тут найбольш ярка адлюстр. уплыў агульнарас. заканад-ва. 2) шлюбна-сямейнае і грамадз. права. У галіне сям-га права ўплыў мясц-ых нормаў права найбольш бачны ў адносінах атрымання спадчыны, парадку і ўмоў заключ-ня шлюбаў паміж асобамі катал-ай веры, а ў сферы грамадз.права – у адносінах да сервітутаў, некат-ых інстытутаў абавязац-га права. 3) (больш за ўсё ўплыў мясц-га права) суд.лад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). Суд. лад Бел-і за некат.выключ-ямі (наяўнасць меж-ых судоў, камісій с суд.правамі) быў ідэнтычны суд.ладу Рас.імп., а судав-ва значна адрозн-ся: спрошчаны правілы падсуднасці па грамадз.справах, адрозн-ся парадак іх разгяду на суд. пасяджэнні і выкан-ня і абскарджання суд.рашэнняў.

Т.ч. праект – апошняя найбольш значная сістэмат-ыя мясц-га права, у якой спалуч-ся рысы мясц. і агульнарас-га права.

Праца па падрыхт-цы ў сноўным была завершана ў 1834. аднак гэты Закон не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў Агульнаімперскі звод з-аў былі уключаны толькі яго асобныя нормы. Прычына – паўстанне 1830-31 – царскі ўрад скасаваў апошнія рэшткі суд, адмін. і прав. аўтаноміі зах.губерняў; увёў адмін. і суд. Сістэмы, аналагічныя расійскім. Поўнасцю адянялася дзеянне Ст.1588.

44 Асаблівасці скасавання прыгоннага ладу на тэрыторыі Б.

Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццё эканомікі непазбежна выводзіла Баларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму працівілася дваранства, якое трымалася за сасл.правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сял-іх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну. На ўзмацненне эксплуатацыі бел.нас-ва адказвала супраціўленнем і выступленнямі.

19 лют.1861 Алякс.ІІ падпісаў адобраныя Дзярж.саветам заканад.акты – Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыг. права. • Памешчыкі пазбаўл. права распарадж. селянінам, які атрымл-аў асабістую волю і ўсе правы (мог звятрацца ў дзярж.ўстановы, заключ. гандлёвыя і інш.здзелкі, паступаць на службу ці ў навуч-ую ўстанову. • Уся зямля абвяшч-ся ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыст-е пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з′яўл. яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знах-ся ў стане часоваабав-га і выконваў павіннасці на карысць памешчыка (паншчына або аброк). • Пазямельныя адносіны паміж памешчыкам і часоваабав-мі сялянамі рэгуляв-ся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зям.надзелу і павіннасці за яго. • Сяляне набывалі землі ва ўласнасць праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыцц-ся шляхам завыш. цаны за зямлю. На бел-і яна была ў 2-3 разы большай, чым сярэдняя рыначная. Неабх. грошай у сялян не было. Таму сяляне плацілі 20% адпаведнай сумы, а астатнія давала дзяржава. Сяляне т.ч. рабіліся яе даўжнікамі на 49 год і павінны былі выплачваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыг.права не былі прыняты бел.сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сял-га руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне Каліноўскага. Яно было прыпынена, але ўрад вымушаны быў пайсці на ўступкі. З 1 мая 1863 абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20%. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкуп.плацяжы ў павят.казначэйствы.

Указам ад 9 красавіка 1863 ствараліся праверачныя камісіі, якія павінны былі правяраць дакладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зям.надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы.

45 Адметнасці правядзення судовай буржуазной рэформы (1864) на тэрыторыі Б.

Пачала праводз. ў 1864. Асн.палажэнні – у 4 заканад-ых актах: "Заснаванне судовых устаноў", "Статут крымін-га судав-ва", "Статут грамадзянскага судав-ва", "Статут аб пакараннях, якія накладваюць мірав.суддзі". Можна сцвярджаць, што ўвядзенне гэтых статутаў было адным з гал-ых мерапр-аў па пераўтв-ні дваранскай манархіі ў буржуазную.

• адзял-е суда ад адміністрацыі, увядзенне агульнага ўсесасл.суда, роўнасць ўсіх перад судом, нязменнасць судзяў і следчых, выбарнасць мір. судзяў і прысяжных засяд-яў, галоснасць, вуснасць, непасрэднасць і спаборнасць суд. працэсу, права абвінавач-га на абарону. • заснав. адвакатуры. • з мэтай нагляду за судамі, следствамі і месцамі зняволення рэарганіз. пракуратура (орган кантролю за вытворчасцю спраў сферы кіравання→орган абвінаваўчай улады)

Ствараліся 2 судовыя сістэмы: 1) МЯСЦОВЫЯ СУДЫ:

-- Міравыя суды: са спрошч-ым судав-ам ствараліся па 3-4 у адным павеце. Т.ч. павет складаў міравую акругу, падзеленую на міравыя ўчасткі, у кожным з якіх – участковы міравы судзя. Былі і ганаровыя мір.судзі, якія маглі разгляд.справы, але не ўваходзілі ў штаты міністэрства і не атрымлівалі жалавання. Нязначныя цывільныя і крым. справы.

-- З′езд міравых судзяў: суд 2 інстанцыі, разгляд. скаргі на пастановы мір.суддзяў.

2) АГУЛЬНЫЯ СУДЫ: -- Акруговы суд (ад 1 да 3 на губерню): ўсе крымін.справы акрамя паліт-ыч і пэўных служб-ых злачынстваў. Суды 1 інстанцыі. Узначальваў старшыня, а адзяленнямі кіравалі намеснікі.

1) Цывільнае адзяленне; 2) Крымін. адзяленне: • каронны суд. Судзі прызнач-ся царом па прадстаўленні міністра юстыцыі пажыццёва; яны павінны мець выш.юр.адукацыю і стаж 3 гады. • суд прысяжных засядацеляў. – Судовыя палаты (1 на некалькі губерняў): суды 2 інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў; 1 інстанцыі – па некат-ых крым.справах (па паліт-ых).

Выш.суд.орган – СЕНАТ – касацыйны і вярх-ны суд, уключаў 2 дэпартаменты: цывільны і крымін-ны, займаўся абнародаваннем і тлумач-ем законаў, мог выдаваць адміністр. распараджэнні.

Асаблівасці правядзення на Беларусі: • 1872 – пачатак рэформы на Беларусі; • сувязь суд.рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на падаўленне польскага нац.-вызваленчага руху; • увядзенне судовых статутаў па частках; • адкрыццё мясц-ых і агульных судоў у розны час; • мір. і ганаровыя судзі не выбіраліся, а прызначаліся ўрадам. Яны павінны быць рус.паходжання і правасл.веравызнання;

• абмяж. удзел апалячанага дваранства і ўразаліся правы асоб іўдзейскага паходжання; • усе рашэнні міравых і акруговых судоў знаходзіліся пад кантролем губернатара.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]