Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

34.Агульная.Характарыстыка.Прыметника.Як.Чацины.Мовы.

Часціна мовы, якая называе статычную прыкмету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай назоўнікам, і мае залежныя ад яго граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Пры гэтым з семантычнага пункту гледжання абазначаная прыметнікам прыкмета не мае аб'ёму, але пры спалучэнні з назоўнікам аўтаматычна набывае яго, рэалізуе толькі з ім,бо ўтварае разам адзіны семантычны комплекс. З улікам гэтых залежных ад назоўнікаў граматычных форм да прыметнікаў далучаюцца парадкавыя лічэбнікі, прыметнікавыя займеннікі, дзеепрыметнікі, якія першасна выступаюць у атрыбутыўнай функцыі, што сінтаксічна афармляецца дапасаваным азначэннем. Другаснай функцыяй прыметнікаў з'яўляецца іх выступленне ў ролі прэдыкатыва, своеасаблівага сінтаксічнага цэнтра выказвання, калі яны служаць састаўной часткай выказвання (параўн.: высокае і прыгожае дрэва і Дрэва было высокім і прыгожым), часцей за ўсё ў творным склоне, прэдыкатыўныя канструкцыі з якімі пачалі актыўна ўжывацца яшчэ ў старабеларускай мове..Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў. Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы (параўн.: бацькава хата, вучнёўскі сшытак і інш.). Вышэйшая ступень параўнання якасных прыметнікаў мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -ейш (-эйш) тыпу смелы - смялейшы, ціхі - цішэйшы і да т.п., і складаную (аналітычную), што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней), тыпу больш каштоўны, менш якасны і інш. Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені (параўн.: дабрэйшы - найдабрэйшы і інш.), а складаная форма ўтвараецца аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў (параўн.: самы добры, менш прыгожы і інш.).

Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме (параўн.: вясёлы - весел, смутны - смуцен і інш.), Кароткія прыметнікі пры сваім выкарыстанні выступаюць пераважна ў ролі прэдыкатываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, знаходзяць прымяненне ў некаторых паэтычных творах (параўн.: Люб і смуцен час прыгоды, Даль імгліста нерухома ў Я.Коласа і інш.), ва ўстойлівых выразах (параўн.: Славен бубен за гарамі, Кожны кулік на сваім балоце вялік і інш…Займеннікавыя прыметнікі (параўн.: мой, твой, наш, гэты, які, усякі і інш.), гэтаксама як і субстантыўныя займеннікі (параўн.: я, мы, хто, нішто і інш.), выконваюць аднолькавую функцыянальную ролю, выступаюць у якасці замяшчальнікаў знамянальных слоў, аднак розняцца паміж сабой тым, што граматычныя катэгорыі першых (займеннікавых прыметнікаў) вызначаюцца тымі назоўнікамі, з якімі яны спалучаюцца; а ў другіх (субстантыўных займеннікаў) праяўляюцца самастойна. Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (параўн.: мой, наш, ваш і інш.), указальныя (параўн.: гэты, той, такі і інш.), азначальныя (параўн.: кожны, увесь, іншы і г.д.), пытальна-адносныя (параўн.: чый, які, каторы і інш.), няпэўныя (параўн.: абы-чый, які-небудзь, чый-небудзь і інш.), адмоўныя (параўн.: нічый, ніякі і інш.).

Як і сярод назоўнікаў, сярод прыметнікаў ёсць група нязменных слоў, якія не скланяюцца, не змяняюцца па родах і ліках, маюць ва ўсіх выпадках свайго ўжывання нулявы канчатак. Звычайна нязменныя прыметнікіі з'яўляюцца запазычанымі словамі, выступаюць у сінтаксічнай функцыі азначэнняў,

У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду - нулявы канчатак (параўн.: бацькаў, Алесяў і інш.), жаночага роду - канчатак -а (параўн.: сястрына хустка і інш.), ніякага роду не пад націскам -а (параўн.: птушкіна гняздо і інш.), а пад націскам -о (параўн.: даччыно кашнэ і інш.). У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне (параўн.: бацькаў дом, бацькава поле і інш.), а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам -у (параўн.: бацькаву хату, Аленчыну кнігу і інш.).

35.Ступени.параунання.якасных.прыметникау.Формы.ацэнки.прыметникау. Пераважная большасць якасных прыметнікаў маюць ступені параўнання — вышэйшую і найвышэйшую, якія могуць мець простую і складаную формы.

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання абазначаюць прымету, якая ўласціва пэўнаму прадмету ў большай ці меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі.

Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-, -ш-, якія далучаюцца да асновы прыметніка: светлы — святлейшы, прыгожы — прыгажэйшы, малы — большы, добры — лепшы (суфікс -ш- ужываецца тады, калі прыметнікі і форма вышэйшай ступені параўнання ад яго маюць розныя асновы): Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметніка слоў больш (болей), менш (меней): больш прыгожы, менш светлы, больш дужы, болей цікавы.

Форма прыметнікаў вышэйшай ступені параўнання ў беларускай мове ўжываецца з назоўнікам ці займеннікам у вінавальным склоне з прыназоўнікам за: дужэйшы за таварыша, святлейшы за сонца, а таксама з параўнальнымі зваротамі са злучнікамі як, чым. Да формы вышэйшай ступені параўнання могуць далучацца часціцы яшчэ, куды з узмацняльным значэннем: яшчэ бялейшы снег, куды смялейшы хлопчык, яшчэ спрытнейшая дзяўчынка.

Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання абазначаюць самую высокую ці самую нізкую ступень якасці, уласцівай прадмету.

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені параўнання: весялейшы — найвесялейшы, святлейшы — найсвятлейшы, лепшы — найлепшы. Простая форма найвышэйшай ступені параўнання можа часам утварацца прыставачна-суфіксальным спосабам: новы — найноўшы, вялікі — найвялік-шы.

Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння слоў самы, найбольш, найменш да прыметніка: самы прыгожы, самы шчаслівы, самы старанны, найбольш плены. якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання. Гэтыя прыметнікі абазначаюць:

стан чалавека (жывы, дарослы, нямы),

колер прадметаў праз адносіны да іншых прадметаў (бэзавы, вішнёвы, васільковы, ліловы,

масць жывёл (вараны, гняды, буланы),

знешнюю фізічную прымету чалавека (барадаты, вусаты, кульгавы).

Не ўтвараюць ступеней параўнання і якасныя складаныя прыметнікі: сінявокі, чарнабровы, светла-сіні, бела-чырвоны.

Значэнне высокай меры якасці, яе непаўнаты можа быць выражана і без параўнання — формамі ацэнкі і меры якасці: завысокае (дрэва), завялікі (касцюм), велізарны (горад), белаваты (туман), сіняватыя (вочы), бялявы (хлопчык).

Утвараюцца такія прыметнікі з дапамогай суфіксаў і прыставак. Прыметнікі, утвораныя з дапамогай прыставак за-, звыш-, ультра-, абазначаюць меру якасці, блізкую да найвышэйшай ступені: замалады (хлопец) — надта малады, завысокі, звыштэрміновы, ультрафіялетавы.

Прыметнікі з суфіксамі -ізн-, -эзн-, -эразн-, -энн- маюць павелічальна-ўзмацняльнае значэнне: вялізны, даўжэзны, таўшчэразны, страшэнны;

з суфіксамі -еньк~, -аньк-(-эньк-), -юсеньк-(-юсенечк-), -явеньк-, -ютк- выражаюць памяншальна-ласкальнае значэнне: вясёленькі, даражэнькі, прыгожанькі, малюсенечкі, драбнюткі;

з суфіксамі -ав-(-яв-), -ават-(-яват-) абазначаюць непаўнату якасці: смуглявы, танклявы, белаваты, сіняваты.

Такія прыметнікі маюць значэнне ацэнкі якасці і выражаюць адносіны да яе.

Значэнне высокай меры якасці можа перадавацца падваеннем прыметніка: светлы-светлы, добры-добры, высокі-высокі. Снег дасвеццем перапаў рана-рана, і ляжыць ён на дварах, на парканах... чысты-чысты. (Гіл.) Цёмная-цёмная вада...

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]