- •1. Гісторыя стылістычнай навукі.
- •2. Сучасны стан стылістыкі як лінгвістычнай дысцыпліны.
- •5. Навуковы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы.
- •6. Афіцыйна-справавы стыль.
- •7. Гутарковы стыль
- •8. Публіцыстычны стыль як разнавіднасць літаратурнага маўлення.
- •9. Жанры публіцыстычнага стылю.
- •12. Літаратурна-мастацкі стыль.
- •16. Традыцыйныя сродкі слоўнай вобразнасці – тропы.
- •17. Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў.
- •18. Выкарыстанне амонімаў у стылістычных мэтах.
- •19. Стылістычныя эфекты, заснаваныя на выкарыстанні паронімаў. Паранамазія.
- •20. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.
- •24. Стылістычная характарыстыка запазычаных слоў.
- •25. Устарэлая лексіка.
- •26. Неалагізмы. Стылістычная ацэнка.
- •34. Стылістычныя асаблівасці назоўніка.
- •35. Стылістычная роля словаўтваральных сродкаў назоўнікаў.
- •36. Агульныя асаблівасці стылістычнага выкарыстання прыметнікаў.
- •37. Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў.
- •39. Стылістычныя асаблівасці дзеяслова.
- •42. Стылістычныя асаблівасці розных тыпаў простага сказа.
- •43. Сінаніміка форм выказніка.
- •44. Актуальнае чляненне выказвання і парадак слоў у сказе.
- •45. Варыянты форм, звязаных з кіраваннем.
- •46. Аднародныя члены сказа.
- •47. Экспрэсіўнае вылучэнне членаў членаў сказа.
- •48. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі.
- •49. Складаны сказ.
- •50. Стылістычныя памылкі ў складаных сказах.
- •51. Асаблівыя прыёмы стылістычнай арганізацыі маўлення (сінтаксічныя сродкі экспрэсіўнага маўлення).
- •52. Паняцце аб тэксце. Канстытутыўныя прыметы тэксту. Суадносіны «мова – маўленне – тэкст».
- •53. Асноўныя структурныя адзінкі тэксту.
- •54. Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення.
53. Асноўныя структурныя адзінкі тэксту.
Абзац – найбольш распаўсюджаны від звышфразавага адзінства ў пісьмовым маўленні, які фармальна ўяўляе сабой адрэзак любога тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога і выражае адносна закончаную думку.
Абзац і ССЦ – катэгорыі розных моўных узроўняў, хаця часта яны фармальна супадаюць. Абзац – семантыка-стылістычная катэгорыя, якая не мае сваёй спецыфічнай граматычнай формы. ССЦ – катэгорыя стылістычнага сінтаксісу; уяўляе сабой спалучэнне некалькіх сказаў у тэксце з мікратэмай у сваім аб’ёме. Абзац можа супадаць с ССЦ; у адным абзацы могуць аказацца два або некалькі ССЦ; некалькі абзацаў могуць утвараць адно сінтаксічнае цэлае.
Дзяленне аўтарскага тэксту на абзацныя фразы – абавязковая ўмова правільна арганізаванага маўлення. Абзац у яго найбольш распаўсюджанай форме – гэта пэўнае сінтаксіка-інтанацыйнае кампазіцыйнае адзінства, якое складаецца з аднаго або некалькіх сказаў, аб’яднаных адной тэмай (прадметам выкладу).
Чляненне тэксту на абзацы робіць выказванне лагічна цэласным, дапамагае лягчэйшаму ўспрыманню аўтарскай думкі. Асабліва дакладным лагічным адзінствам і паслядоўнасцю характарызуюцца абзацы ў навуковых творах і афіцыйна-дзелавых дакументах. Тут звычайна ў пачатку абзаца выказваецца асноўная думка, а потым даецца яе больш дэталёве тлумачэнне, якое падмацоўваецца аргументамі, доказамі, прыкладамі, цытатамі і г. д.
Абзац у навуковым і дзелавым маўленні будуецца па лагічнаму плану: ад агульнага да прыватнага, ад сцвярджэння да доказу, ад прычыны да выніку.
У мастацкім стылі абзац звычайна заснаваны на прынцыпах эмацыянальнага або лагічнага падкрэслівання, вылучэння. Пісьменнік афармляе ў абзац, як правіла, тыя часткі, якія ён хоча вылучыць, каб уздзейнічаць на чытача ў патрэбным напрамку.
У мастацкіх і публіцыстычных творах кампазіцыйнае значэнне абзацаў адчуваецца асабліва выразна. Тая ці іншая будова абзацаў тут – гэта праява індывідуальнай аўтарскай манеры, а сінтаксічная структура ўнутры абзацаў раскрывае працэс фарміравання творчай думкі пісьменніка.
Абзац можа быць пабудаваны і па прынцыпу супрацпастаўлення, г. зн. сувязь і ўнутранае адзінства слоў у ім могуць выяўляцца з дапамогай кантрастнага адлюстравання рэчаіснасці.
Часам абзац можа пачынацца і заканчвацца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі, што стварае рытмічнасць, інтанацыйную закончанасць (кальцо страфы).
Даследчыкі адзначаюць два прынцпы дзялення мастацкага тэксту а абзацы: кампазіцыйна-сэнсавы (вылучаюцца асобныя этапы ў развіцці дзеяння, розныя экспазіцыйныя элементы: апісанне знешніх і ўнутраных рысаў герояў, біяграфічных звестак, узаемаадносін паміж героямі, пейзажу і г. д.) і экспрэсіўна-стылістычны (падкрэсліваецца характарыстыка дзеяння, выяўляецца яго экспрэсія).
У залежнасці ад характару тэксту вылучаюцца абзацы статычныя (звычайна даюцца звесткі апісальнага характару, характэрна ўжыванне форм выказнікаў незакончанага трывання з якасна-выяўленчым значэннем) і дынамічныя (перадаюцц дзеянні, дзеяслоўныя формы выказнікаўзакончанага трывання).
Складанае сінтаксічнае цэлае, або празаічна страфа, – асаблівая сінтаксічная з’ява, у якой знаходзяць адлюстраванне самыя рознастайныя формы сувязі сказаў у кампазіцыйна-сэнсавае і інтанацыйнае адзінства.
Найбольш важным фактарам арганізацыі ССЦ, аб’яднання ў яго межах самастойных сказаў з’яўляецца суадноснасць трывальна-часавых форм выказнікаў.
Тыпы сувязі сказаў ў ССЦ: ланцуговая і паралельная.