Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Асвета і навука ў Заходняй Беларусі (20 - 30-я гады).

  2. Літаратура і мастацтва ў Заходняй Беларусі (20 - 30-я гады).

Развівалася беларуская літаратура. У 20-30-я г. на бела-рускі нацыянальна-вызваленчы рух паўплывалатворчасць М.Тан-ка (Я.І.Скурко), П.Пестрака, В.Таўлая, Л.Родзевіча, М.Васілька, А.Салагуба, М.Засіма, Н.Арсенневай, Х.Ільяшэвіча. П.Карузы, М.Краўцова, А.Стаповіча, М.Машары і інш.

Піліп Пестрак, які за сваю рэвалюцыйную дзейнасць правёў 11 гадоў у польскіх турмах, выдаў зборнік вершаў «На варце», які з'явіўся ў друку толькі ў 1940 г., бо быў прысвечаны барацьбе беларускага народа супраць польскай улады. Былі надрукаваны зборнікі вершаў: «На павольных гонях» Родзевіча (1928 г), «На этапах», «Журавіны цвет», «Пад мачтай» М.Танка (1936-1938). Шэраг з іх былі канфіскаваны паліцыяй. Таксама выдаваліся пад-ручнікі для беларускіх школ С.Рак-Міхайлоўскага, С.Паўловіча.

У 30-я гады пачынаюць сваю пісьменніцкую дзейнасць такія літаратары, як А.Іверс, Ф.Грышкевіч, Н.Тарас, Я.Брыль, С.Кры-вец, Г.Новік і інш. Вакол «Беларускай газеты» у 1933 г. аб'ядналіся паэты з мэтай стварэння пісьменніцкай арганізацыі. У снежні 1933 г. адбыўся нелегальны зезд заходнебеларускіх літаратараў. на якім яны заявілі аб сваім адзінстве з беларускім народам. У студзені 1934 г. улады забаранілі «Беларускую газету» і арыштавалі най-больш акгыўных яе супрацоўнікаў.

Прыкметны след у заходнебеларускім мастацтве пакінулі Я.Горыд. Я.Драздовіч, П.Сергіевіч. М.Сеўрук. Язэп Драздовіч (188X-I954) першым у беларускім мастацтве пачаў касмічную тэму. Ім створаны тры серыі: «Жыццё на Марсе» (1931). «Жыццс на Сатурне» (1932), «Жыццё на Месяцы» (1932). Сваімі этнаграфі-чнымі замалёўкамі Я.Драздовіч афармляў заходнебеларускі ча-сопіс «Маланка». але найбольш выдатнымі ў яго былі малюнкі ста-ражытных помнікаў Літвы і Беларусі. Разам а ім у часопісе праца-ваў Язэп Горыд, які быў выдатным майстрам карыкатуры.

Багатую спадчыну пакінуў Пётр Сергіевіч (1900-1984), які атрымаў адукацыю на мастацкім факультэцс Віленскага універсі-тэта. Сярод яго твораў можна вылучыць «Усяслаў Полацкі» (1932), «Каліноўскі сярод паўстанцаў» (1936) і інш.

У Вільні пачаўся творчы шлях Міхася Сеўрука (1905-1974). Там сн стварае тэматычныя карціны «На ўборцы буракоў» (1936), «Ля студні», «Стрыжка авечак» (1939). Яго шматфігурная кампа-зіцыя «Жніво» (1937) уваходзіць у залаты фонд выяўленчага мастацтва Беларусі.

3 прадстаўнікоў музычнай культуры вылучаюцца К.Галкоўскі. Л.Рагоўскі, М.Забэйда-Суміцкі. Плённую работу па стварэнню народных хораў і збору беларускіх народных песень праводзілі А.Грыневіч, Р.Шырма, Г.Цітовіч і інш.

Народнае мастацтва канцэнтравалася ў вёсках. Развівалі-ся народныя промыслы, якія забяспечвалі насельніцтва неабход-нымі рэчамі, а таксама задавальнялі эстэтычныя патрэбы. У нека-торых вёсках ствараліся цудоўныя драўляныя малыя архітэктур-ныя формы для ўпрыгожвання дамоў - ганкі, ліштвы, франтоны.

Ва умовах падаўлення беларускай нацыянальнай культуры важнае значэнне набывала развіццё беларускага вясковага фальк-лору. Родная мова захоўвалася ў гутарцы вяскоўцаў, у іх песнях, загадках. прыказках, прымаўках і г.д. Асабліва яскрава гэта пра-яўлялася падчас народных абрадаў, калі спраўлялі вяселле, на-раджалася дзіця, хавалі нябожчыка і г.д. Абраднасць атрымала шырокае распаўсюджанне, што было зафіксавана беларускімі і польскімі этнографамі.

Такім чынам, у Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гады, ня-гледзячы на процідзеянне польскіх уладаў, захоўваліся і развіваліся традыцыі культурна-адраджэнскагабеларускагаруху нашаніўскай пары Развіццю нацыянальнай культуры і свядомасці садзейнічалі Таварыства беларускай школы, Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Беларускае навуковае таварыства. Беларускі музей у Вільні. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і інш арганізацыі, а таксама дзеячы культуры і палітыкі Заходняй Беларусі: А.Луцкевіч. Б.Тарашкевіч. С.Рак-Міхайлоўскі. П.Мятла. П.Валошын і інш.. за-ходнебеларускі перыядычны друк, творчасць пісьменнікаў Н.Ар-сенневай. М.Васілька. У.Жылкі. І.Канчэўскага. М.Машары. П.Пестрака, А.Салагуба. М.Танка. В Таўлая і інш.. шырокае развіццё самадзейнага і паўпрафесійнага тэатральнага мастацтва. Заход-небеларускія асветнікі, пісьменнікі, дзеячы мастацтва і навукі здо-лелі супрацьстаяць паланізацыі. захаваць тыя традыцыі белару-скай дарэвалюцыйнай культуры. якія былі пад забаронай і «класа-вым астракізмам» у БССР Дзякуючы культурна-асвстніцкай дзей-насці беларускай інтэлігенцыі, непісьменнае альбо паўпісьменнае беларускае сялянства далучалася да высокай нацыянальнай куль-туры, пераўтваралася ў яе актыўнага спажыўца У асяроддзі ся-лян-беларусаў актывізаваліся працэсы нацыянальнай самаідэнты-фікацыі, якая выцясняла лакальную, канфесійную і сацыяльную тоеснасць. Аднак у выніку рэпрэсій польскім уладам удалося да-сягнуць поспеху ў разгроме беларускага руху і фактычна спыніць культурна-асветніцкую працу на вёсцы Значную ролю тут адыг-ралі жахлівыя рэпрэсіі супраць дзеячаў беларускай культуры, якія \L адбываліся ў 1930-х г. у Савецкім Саюзе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]