Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Партызанская барацьба на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.).doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
139.78 Кб
Скачать

Змест

Партызанская барацьба на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.)

Уводзіны....................................................................................................................3

1. Станаўленне і развіццѐ партызанскага руху на акупанаванай тэрыторыі Беларусі. Арганізацыя і структура...........................................................................5

2. Формы барацьбы партызан супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, іх баявыя дзеянні. "Рэйкавая вайна" і яе мэты..........................................................11

3.Заключэнне. ........................................................................................................19

4. ЛІТАРАТУРА......................................................................................................20

Уводзіны

22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна – вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць Германіі і яе саюзнікаў. Першы ўдар нямецкай групы армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Т. фон Бок) быў нанесены па часцях Заходняй асобай ваеннай акругі (камандуючы генерал арміі Дз.Паўлаў), якая размяшчалася пераважна на тэрыторыі Беларусі.

Ужо 28 чэрвеня 1941 г. быў захоплены Мінск, а да канца жніўня 1941 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята нямецкімі войскамі.

Па распрацаваным нацыстамі плане "ОСТ", які тычыўся Усходняй Еўропы, павінна было быць знішчана і выслана 75 % беларускага насельніцтва, а астатніх планавалася анямечыць і выкарыстоўваць для абслугоўвання нямецкага грамадства, якое павінна было засяліць новыя тэрыторыі. На захопленай тэрыторыі ўсталёўваўся "новы парадак" – сістэма палітычных, ваенных, эканамічных мер, накіраваных на знішчэнне дзяржаўнага ладу і грамадства. Уся ўлада на акупіраванай тэрыторыі належала нямецкай ваеннай і цывільнай адміністрацыі, якая абапіралася на атрады СС, СД, СА, гестапа, крымінальную і ахоўную паліцыю. На захопленай тэрыторыі БССР пражывала каля 9 мільёнаў чалавек. Для масавага знішчэння "непаўнацэннага" (з пункту гледжання акупантаў) насельніцтва будаваліся спецыяльныя месцы прымусовага ўтрымання: на Беларусі налічвалася каля 300 лагераў смерці. Найбуйнейшы – у Малым Трасцянцы – займаў трэцяе месца па колькасці загубленых пасля Асвенціма і Майданака (звыш 200 тыс. чал.). Пад прымусовае пражыванне людзей па расавых, прафесійных, рэлігійных і іншых прыкметах адводзіліся цэлыя гарадскія кварталы – гета. На тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала толькі 155 гета для яўрэйскага насельніцтва, – ва ўсіх гарадах і мястэчках, дзе пражывалі яўрэі. Акрамя гэтага, татальнаму знішчэнню на ўсёй тэрыторыі СССР падлягалі цыгане, гомасексуалісты, псіхічна хворыя людзі і г.д. Супраць партызан і мірных жыхароў Беларусі было арганізавана, па няпоўных дадзеных, звыш 120 буйных карных экспедыцый, падчас якіх было спалена разам з жыхарамі 628 вёсак.

1. Станаўленне і развіццѐ партызанскага руху на акупанаванай тэрыторыі Беларусі. Арганізацыя і структура.

Беларускі партызанскі рух, частка агульнага савецкага партызанскага руху, які дзейнічаў супраць нямецкіх акупацыйных улад і іх саюзнікаў на тэрыторыі БССР у 1941 — 1944 гг. Асноўнымі арганізатарамі партызанскага руху з'яўляліся супрацоўнікі НКУС з аднаго боку і камуністы, беспартыйныя актывісты, былыя салдаты і камандзіры Чырвонай Арміі з другога боку.

У развіцці беларускага партызанскага руху можна ўмоўна вылучыць некалькі этапаў:

  • Першы этап (чэрвень 1941 - лістапад 1942 г.) — пачатковы перыяд арганізацыі і развіцця партызанскага руху

  • Другі этап (лістапад 1942 г. - снежань 1943 г.) — перыяд масавага развіцця партызанскага руху

  • Трэці этап (снежань 1943 - ліпень 1944) — заключны перыяд партызанскага руху.

Сацыяльная база партызанскага руху ў Беларусі ў 1941 наогул адпавядала сацыяльнай базе руху ў іншых рэгіёнах СССР. 

Першыя атрады ў БССР: "Старасельскі" (кам. маёр Дародных), Жабінкаўскі раён, 23.6.1941; атрад пад кам. В. Каржа, Пінск, 26.6.1941 і інш.

Як і наогул у СССР, кіраўніцтва партызанскім рухам у БССР забрала камуністычная партыя (КП(б)Б). У развіццё дырэктывы ЦК УКП(б) ад 29.6.1941 былі выданыя дырэктывы ЦК КП(б)Б №1 "Аб пераходзе на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, занятых ворагам", у якой ставілася задача тэрміновага стварэння падполля, вызначаліся яго задачы і формы будовы, і наогул, прадугледжвалася, што падпольны і партызанскі рух будуць дзейнічаць пад кантролем заканспіраваных партыйных структур, і №2 "Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага" (1.7.1941), у якой вызначаліся задачы па стварэнні партызанскага руху, даваліся канкрэтныя ўказанні па формах арганізацыі, мерах канспірацыі, сродках сувязі і інш. Нарадай ЦК КП(б)Б (1.7.1941) было пастаноўлена скіраваць у германскі тыл 1215 партыйных работнікаў для агітацыі і арганізацыі партызанскага руху. Ствараліся абласныя, міжраённыя і раённыя партыйныя камітэты, тройкі, цэнтры і інш. У 89 раёнах усходніх вобласцяў былі пакінутыя для арганізацыі падпольных партыйных структур 8,5 тыс. камуністаў і больш за 5 тыс. Камсамольцаў.

29 чэрвеня 1941 г. была выдадзена сакрэтная дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б), у якой гаварылася, што «У занятых ворагам раёнах ствараць партызанскія атрады і групы для барацьбы з часцямі варожай арміі, для распальвання партызанскай вайны ўсюдв сквозь. для ўзрыву мастоў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоў і г.д. У захопленых ворагам раёнах ствараць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго пасобнікаў, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы»[2].

У першым перыядзе вайны, да стварэнняў Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР), партызанскія фарміравання, якія дзейнічалі ў паласах франтоў і армій, мелі розную падпарадкаванасць: імі кіравалі партыйныя (ЦК КП(б)Б, абкамы партыі), ваенныя (ваенныя саветы франтоў і армій, франтавыя штабы партызанскага руху), органы НКУС і г.д.

Выконваючы заклік Масквы, партыйныя камітэты БССР на працягу ліпеня — жніўня 1941 г., адначасова з фарміраваннем сеткі падпольных партыйных органаў і арганізацый у раёна, якім пагражала акупацыя, падабралі і накіравалі на акупіраваную тэрыторыю сотні арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху. Для арганізацыйнай барацьбы ў тыле ворага былі накіраваны 215 камуністаў, у т. л. восем сакратароў абкомаў, 120 сакратароў гаркомаў партыі. У тэрміновым парадку ствараліся арганізатарскія і дыверсійныя групы, невялікія партызанскія атрады. Усяго к канцу 1941 г. было ўтворана 437 такіх груп і атрадаў, якія налічвалі больш за 7,2 тыс. чал.

Кіраўніцтва.

Ваеннае кіраўніцтва партызанскім рухам у БССР ажыццяўлялася ЦК КП(б)Б да сакавіка 1942, Паўночна-заходняй аператыўнай групай ЦК КП(б)Б да 30.5.1942, Цэнтральным штабам партызанскага руху (30.5.1942—13.1.1944) і Беларускім штабам партызанскага руху (9.9.1942—14.11.1944).

Колькасць.

На канец чэрвеня 1941 на акупаванай тэрыторыі БССР дзейнічалі 4 партыз. атрады (без уліку стыхійна ўзніклых партыз. груп), на канец ліпеня — 35, на канец жніўня — 61.

Магчыма, што ў БССР за 2-ю палову 1941 былі стыхійна былі створаны каля 60 атрадаў. Пад кіраўніцтвам ЦК КП(б)Б за 1941 у БССР былі сфарміраваны ад 250 да 430 арганізатарскіх атрадаў і арганізатарскіх і дыверсійных груп (ад 7,2 да зв.8 тыс.ч.).

У канцы 1941 дзейнічалі 99 атрадаў і каля 100 партызанскіх груп.

Зімой 1941/1942 дзейнічалі 50 атрадаў і каля 50 падпольных арганізацый і груп.

За 1942 ЦК КП(б)Б скіраваў у Беларусь 14 атрадаў і 92 арганізатарскія групы (2600 ч.) з выпускаў Асобага беларускага збору. Са спецыяльных школаў ЦШПР (падрыўнікі, радысты, сувязныя, разведчыкі) у Беларусь былі скіраваны 175 дыверсійных груп (2077 ч.).

На пач. лістапада 1942 дзейнічалі 417 злучэнняў (зв. 47,3 тыс.ч.), з іх 74% на Віцебшчыне і Міншчыне, а ў заходніх вобласцях некалькі дзесяткаў злучэнняў.

На пач. студзеня 1943 дзейнічалі 56 брыгад (220 атрадаў) і 292 асобных атрадаў (у т.л., у заходніх вобласцях 60 атрадаў). Агульная колькасць байцоў 56 тыс.ч. (у т.л., у заходніх вобласцях 11,1 тыс.ч.). У партызанскім рэзерве было 150 тыс. ч.

За 1943 у Беларусь былі скіраваны 13 атрадаў і 111 арганізатарскіх і дыверсійных груп (зв.1900 ч.). У ліку прысланых спецыялістаў пераважалі інструктары мінна-падрыўной справы і падрыўнікі.

Наогул, колькасны рост за 1943 склаў 96 тыс.ч., з іх 85% складалі мясцовыя жыхары. У колькасны прырост уваходзілі 12 тыс.ч. з акупацыйных ваенна-паліцэйскіх фарміраванняў, якія перайшлі на боку савецкіх партызанаў.

У канцы снежня 1943 — 153,7 тыс. байцоў, з іх 36,8 тыс. у заходніх вобласцях. З гэтай агульнай колькасці 30,8 тыс. ужо знаходзіліся на савецкім баку фронту пасля прасоўвання лініі фронту на захад у час вызвалення усходніх земляў Беларусі ў канцы 1943. Партызанскі рэзерв на пачатак 1944 складаў каля 105 тыс.ч.

Летам 1942 ЦШПР паставіў партызанскім сілам задачу масавага знішчэння мясцовай адміністрацыі і "здраднікаў". Рэальна ў лік такіх траплялі не толькі работнікі адміністрацыі, але і іх сем'і, вясковыя старасты, школьныя настаўнікі, і нават сяляне, якія ўзялі зямлю пры раздзеле калгасаў — гэтыя катэгорыі склалі да 70% забітых савецкім падполлем і партызанамі цывільных грамадзян.

Зазначым, што партызанскую вайну савецкі ўрад аб'явіў у самыя першыя дні нямецкага нашэсця, калі намеры Гітлера адносна занятых тэрыторый СССР былі яшчэ невядомыя. Асабліва гэта тычылася стаўлення Нямеччыны да незалежніцкага руху ў Прыбалтыцы, Беларусі і ва Украіне: ні форма панавання над гэтымі землямі (урады-сатэліты або непасрэднае нямецкае кіраўніцтва), ні гаспадарчая палітыка, і сярод іншых - пытанне аб роспуску або захаванні калгасаў, - нічога не было высветлена загадзя. Няясна было, як пачнуць сябе паводзіць немцы з савецкімі дзеячамі, ваеннапалоннымі і яўрэйскім насельніцтвам. Пытанняў было шмат, і савецкія ўлады напачатку вайны не маглі ўпэўнена прадказаць настрой людзей і іх стаўленне да запланаванага супраціўленчага руху. Такім чынам, партызанская вайна была аб'яўленая без увагі на будучыя паводзіны нямецкіх акупацыйных уладаў і настрой насельніцтва, яна была прадыктавана выключна вайсковымі і палітычнымі задачамі СССР.

Беларусь была вельмі важным звяном у агульнай стратэгіі партызанскай вайны. Выключнае значэнне мела яе геаграфічнае становішча. Па-першае, дужа спрыяльныя былі натуральныя варункі: багата лясоў і балот - і, па-другое, тут пралягалі галоўныя шляхі з захаду да Масквы. Пагэтаму невыпадкова ўжо назаўтра пасля выдання дырэктывы ад 29 чэрвеня 1941 г. ЦК КП(б)Б і абласныя партарганізацыі Усходняй Беларусі пачалі стварэнне падполля і партызанскіх атрадаў. Дзеля гэтага ў зоне акупацыі ў ліпені - жніўні засталося 1215 партыйцаў і каля 5 тыс. камсамольцаў, яны атрымалі заданне арганізаваць узброенае супраціўленне. Паводле савецкіх крыніц, у жніўні 1941 г. на тэрыторыі БССР, галоўным чынам ва ўсходніх раёнах, быў створаны 231 партызанскі атрад, а колькасць байцоў дасягала 12 тыс. Пераважна гэта былі чырвонаармейцы - салдаты і камандзіры, што не змаглі прарвацца на ўсход і хаваліся цяпер ад лагернага палону, партыйныя і камсамольскія дзеячы, а таксама іншыя савецкія актывісты.

Тым часам лінія фронту аддалялася ўсё далей у маскоўскім напрамку, і дзейнічаць партызанам станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Зброі, што выдалі ім з вайсковых складоў улетку 1941 г., не хапала, больш-менш рэгулярныя яе пастаўкі з-за лініі фронту пачаліся толькі ў сакавіку 1942 г. Асабліва цяжка было без сувязі. Да красавіка 1942 г. гэтыя атрады не мелі яшчэ сваіх радыёстанцый, таму немагчыма было наладзіць аператыўны кантакт з камандаваннем Чырвонай Арміі. Такім чынам, некалькі месяцаў партызанскія групы ў Беларусі былі кінутыя на ўласны лёс. Летам і восенню 1941 панеслі значныя страты ад нямецкіх карных акцый, мясцовае насельніцтва, асабліва на вёсцы, таксама не заўсёды аказвала ім падтрымку. Пры такой сітуацыі глыбокай восенню 1941 г. баявая дзейнасць гэтых групаў значна паслабела. У нямецкіх вайсковых і цывільных колах гэта ўспрымалі як канец партызанскага руху, і не толькі з прычын матэрыяльных, але і ідэалагічных - у гэты час нямецкая армія дасягнула ўжо подступаў савецкай сталіцы.

Соседние файлы в предмете Великая Отечественная война