Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Партызанская барацьба на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.).doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
139.78 Кб
Скачать

Заключэнне.

У заключэнні праведзенага вывучэння літаратуры па заданай тэме былі сроблены наступные вывады па прааналізаваных пытаннях:

1) Зазначым, што партызанскую вайну савецкі ўрад аб'явіў у самыя першыя дні нямецкага нашэсця, калі намеры Гітлера адносна занятых тэрыторый СССР былі яшчэ невядомыя. Асабліва гэта тычылася стаўлення Нямеччыны да незалежніцкага руху ў Прыбалтыцы, Беларусі і ва Украіне: ні форма панавання над гэтымі землямі (урады-сатэліты або непасрэднае нямецкае кіраўніцтва), ні гаспадарчая палітыка, і сярод іншых - пытанне аб роспуску або захаванні калгасаў, - нічога не было высветлена загадзя. Няясна было, як пачнуць сябе паводзіць немцы з савецкімі дзеячамі, ваеннапалоннымі і яўрэйскім насельніцтвам. Пытанняў было шмат, і савецкія ўлады напачатку вайны не маглі ўпэўнена прадказаць настрой людзей і іх стаўленне да запланаванага супраціўленчага руху. Такім чынам, партызанская вайна была аб'яўленая без увагі на будучыя паводзіны нямецкіх акупацыйных уладаў і настрой насельніцтва, яна была прадыктавана выключна вайсковымі і палітычнымі задачамі СССР.

2) Такім чынам, з першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Вядучай формай усенароднай барацьбы на Беларусі стаў партызанскі рух. Нават пасля адыходу часцей Чырвонай Арміі з Беларусі тут працягвалася антыфашысцкая барацьба. Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў. Важным крокам дзеля пашырэння і ўдасканаляння партызанскай дзейнасці было стварэнне Асобага беларускага збору; а г.зв. “рэйкавая вайна” стала “візітнай карткай” беларускай нацыянальнай барацьбы супраць фашыстскіх акупантаў. На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Важную ролю ў станаўленні і ўмацаванні падполля і партызанскага руху адыгралі першыя падпольныя партыйныя камітэты Самаахвярна змагаліся з ворагам падпольшчыкі Магілёва, Віцебска, Оршы, Жлобіна, Брэста, Гродна і іншых гарадоў і пасёлкаў рэспублікі.

Літаратура

  1. 50 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. М.: Вышэйшая школа, 1999. 314 с.

  1. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. М.: Полымя, 1997. 540 с.

  1. Гісторыя Беларусі: Вучэбна-метадычны комплекс / Дз.С.Сама-хвалаў, А.А.Крыварот / Пад агуд.рэд. Дз.С.Самахвалава. Мн.: МІК, 2004. 176 с.

  2. Ігнатоўскі У.М. Каторкі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. Мн.: Беларусь, 1991. 490 с.

  3. Литвин А. Армия Краёва // Нёман. 1995. № 2. С. 10-11.

  4. Шыбека З. Нарысы гісторыі Беларусі (1795-2002). Мн.: Энцыклапедыкс, 2003. 460 с.

21

Соседние файлы в предмете Великая Отечественная война