Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Новага часу.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
5.51 Mб
Скачать

2. Культура 18 ст. Асветніцтва.

Еўрапейская культура 18 ст. не толькі працягвае традыцыі стагоддзя мінулага, але і адрозніваецца ад культуры 17 ст. і па стылю, і па танальнасці, і па каларыту. 17 ст. – стагоддзе станаўлення рацыяналізму, 18 ст. – стагоддзе Асветніцтва, якое прапаведавала прыярытэт навукі, разума ў жыцці асобы, дзяржавы, ідэю выхавання дасканалага чалавека.

Найбольшае развіццё і ўвасабленне ідэі Асветніцтва дасягнулі ў Францыі. Французскае Асветніцтва 18 ст. з’явілася важным паваротным пунктам у духоўным развіцці чалавецтва. Дзеячы эпохі Асветніцтва востра крытыкавалі сацыяльна-эканамічныя і палітычныя адносіны феадалізму, манархічную ўладу. Французскае Асветніцтва з’явілася гістарычным і лагічным працягам духоўных каштоўнасцей эпохі Рэнесанса, перадавой грамадскай думкі Італіі, Англіі, Галандыі 16-17 ст.

Французскае Асветніцтва было накіравана ў цэлым супраць феадалізму і абсалютызму, аднак складалася з розных па палітычнай і філасофскай радыкальнасці вучэнняў. Так, прадстаўнікі старэйшага пакалення асветнікаў – Мантэск’е і Вальтэр – якія былі выразнікамі настояў верхніх слаёў дарэвалюцыйнай французскай буржуазіі, больш імкнуліся да паступовага рэфармавання феадальнага грамадства шляхам усемагчымых кампрамісаў, разлічваючы на “разумнае спалучэнне” інтарэсаў буржуазіі і феадалаў.

Ідэолагі дарэвалюцыйнай французскай буржуазіі – Дзідро, Гельвецый, Гольбах – адмаўлялі феадальную ўласнасць, дэспатычную манархічную ўладу, выступалі за абсалютызм. Адвяргалі ўсе формы ідэалізму і рэлігіі, адстойвалі матэрыялістычную філасофію і атэізм.

Больш востра выступалі ідэолагі “нізоў”. Адзін з іх – Жан Мелье – адвяргаў не толькі феадальную, але і ўсялякую прыватную ўласнасць. Ён быў прыхільнікам бескампраміснага матэрыялізму і атэізму.

Самастойным і ўплывовым накірункам ва Французскім Асветніцтве была пазіцыя Руссо. Ён адстойваў роўнае размеркаванне прыватнай уласнасці сярод грамадзян, сцвярджэнне раўнапраўя. У пытаннях філасофіі і рэлігіі русо не прытрымліваўся матэрыялізму і атэізму.

Моцны асветніцкі рух 18 ст., які ахапіў усе краіны, узаемаабагачаў культуры розных дзяржаў. Асветніцкія ідэі атрымлівалі шырокае распаўсюджанне дзякуючы вандроўкам, сусветнаму кніжнаму гандлю, публіцыстыцы.

З развіццём асветніцкага руху да адзінага сусветнага працэсу падключылася і Расія. Яе духоўнае, і ў цэлым культурнае жыццё, было стракатым і супярэчлівым: сумесь старога і новага, кансерватыўнага і перадавога, “свайго” і “чужога”.

У ходзе пятроўскім рэформаў выявілася характэрная рыса рускай культуры – яе свецкасць, а таксама выяўляўся ўзаемаўплыў культур Расіі і Еўропы. Хуткімі тэмпамі развівалася гарадская культура: школы, бібліятэкі, тыпаграфіі, тэатры, музеі і г.д. фарміруецца агульнанацыянальная руская мова, якая ўпершыню была замацавана ў “Слоўніку Акадэміі Расійскай”, што быў выдадзены ў 90-х гадах 18 ст.

Развіваецца расійская навука. У 1724 г. заснавана Пецярбургская Акадэмія навук, якая першапачаткова насіла свецкі характар, у 1783 – Расійская Акадэмія навук, у 1755 г. быў заснаваны Маскоўскі універсітэт – першая свецкая вышэйшая навучальная ўстанова.

Навуку 18 ст. у Расіі ўвасабляў М.В. Ламаносаў, які зрабіў каштоўны ўнёсак практычна ва ўсе раздзелы вопытнага прыродазнаўства. Яму таксама належаць працы па філасофіі, гісторыі, рыторыцы, паэтычныя творы.

У 18 ст. у Расіі была створана сістэма школьнай адукацыі, пачала стварацца дзяржаўная сістэма народнай адукацыі і педагагічныя навукі.

Працягваецца далейшае развіццё мастацкай культуры. 18 ст. – “залаты” век тэатра. Бамаршэ, Шэрыдан, Гоццы і інш. – яркая старонка ў гісторыі сусветнай драматургіі.

У 1746 г. у Несвіжы ўзнікае свецкі тэатр – першы ў гісторыі заходніх і ўсходніх славян. Яго стваральніца Уршуля Францішка Радзівіл – робіць пераклады Мальера, піша арыгінальныя трагедыі і камедыі.

У другой палове 18 ст. тут была створана і балетная труппа, якая па колькасці (больш за 30 чалавек) і па праяесіяналізму набліжалася да танцавальных калектываў Заходняй Еўропы і Расіі.

У гэту эпоху асноўнымі мастацкімі стылямі сталі барока і ракако.

Барока адлюстроўваў моц абсалютысцкіх дзяржаў – летнія і зімнія імператарскія палацы ў Расіі, Версальскі палац і шматлікія іншыя.

В ерсальскі палац

Дзецішчам свецкай культуры і перш за ўсё каралеўскага двара і французскай арыстакратыі з’явіўся новы стыль “ракако”, які ў 18 ст. ператварыўся ў пануючы і найбольш поўна выявіўся ў прыкладным мастацтве. Паказальнымі ў гэтых адносінах з’яўляюцца сервізы, які былі надзвычай модным упрыгожаннем трапезы царскіх і каралеўскіх асоб. Так, па заказу Кацярыны ІІ праслаўленым англійскім керамістам Джозайі Верджвудам быў у 1773-1774 гг. выраблены з фаянсу “Сервиз с зеленой лягушкой” на 50 персон, які складаўся з 952-х прадметаў.

Кожны прадмет быў упрыгожаны выявамі пейзажаў Англіі. Як сведчыць надпіс на адным з прадметаў, тут намаляваны “1224 сапраўдных выглядаў Велікабрытаніі”. Пейзажы знаходзяцца нібы ў рамцы з вянкоў з галінак дуба ці плюшча (с. 98).

Ён атрымаў назву “Сервіз з зялёнай лягушкай”, таму што па жаданні рускай імператрыцы на ўсіх яго прадметах была намалявана жаба, якая нагадвала аб багністым ландшафце месца, дзе пабудаваны Кацярынінскі палац у Царскім Сяле. Першапачаткова палац нават зваўся Чэсменскім, як і прысвечаная дзясятым угодкам Чэсменскай бітвы ростральная калона, што стаяла пасярэдзіне шырокай сажалкі. У гэты юбілейны дзень, 24 чэрвеня 1780 гады ў палацы быў накрыты стол на 56 персон. Сярод запрошаных, якія каштавалі пачастунак з сервіза "Зялёнай лягушкі", быў аўстрыйскі імператар Іосіф II.

Ці яшчэ адзін прыклад. У 1757-1761 гг. па заказу Елізаветы Пятроўны французскі срэбраных спраў майстар Франсуа-Томас Жэрмэн выканаў сусветна вядомы “Парыжскі сервіз” (с. 128). Залачоная супавая чаша з паддонам. Корпус гэтай, як і іншых прадметаў сервіза, упрыгожаны арнаментам з завіткоў з лісцяў. На пярэднім баку размешчаны рускі герб. Ручкамі служаць фігуркі маленькіх фаўнаў, якія трымаюць пакрывалы. На крышках скульптурныя групы – дзеці, якія гуляюць з жывёламі. Гэтыя вырабы хаця і з’яўляюцца прадметамі, прызначанымі для ўпрыгожвання, стварэння камфорта, але яны не страцілі і свайго утылітарнага прызначэння. Але ў 18 ст. былі распаўсюджаны і прадметы, якія былі прызначаны менавіта для ўпрыгожвання інтэр’ера. Адным са знакамітых майстроў, якога да таго ж можна лічыць адным з першых скульптараў-анімалістаў у Еўропе быў Іаган-Іахім Кендлер, які з 1731 года пачаў працаваць над упрыгожаннем палаца Саксонскага курфюрста Аўгуста ІІ у Дрэздэне фігурамі птушак. Вядома, што асабліва любіў ён ствараць фігуркі папугаяў з-за іх стракатай афарбоўкі (с. 92). Такой жа стракатасцю, свежасцю фарбаў, яркасцю, глыбінёй і чыстатой фарбаў вызначаюцца і яго так званыя “крыналінавыя групы”, бо дамы ў гэтых групах апрануты ў шырокія спадніцы-крыналіны (с. 93).

Самымі вядомымі прадстаўнікамі ракако з’яўляюцца Антуан Ватто, Франсуа Бушэ, Анарэ Фрагонар, Нікаля Ланкрэ і інш.

П ершым французскім мастаком, які здолеў насуперак акадэмічным традыцыям стварыць зусім новы, не вядомы мастацтву 18 ст. свой свет, быў Антуан Ватто. Адно з галоўных яго дасягненняў – уменне перадаваць самыя тонкія адценні пачуццяў чалавека. Мастак канцэнтруе ўвагу на адным непаўторным моманце ва ўзаемаадносінах сваіх герояў і расказвае або аб радасцях кахання, або пра сум – следства раптоўнай сваркі паміж закаханымі. Такімі з’яўляюцца карціны “Затруднительное положение” (с. 119) і “Капризница” (с. 120).

"Капризница" 1718 Эрмитаж, Санкт-Петербург

Найбольш таленавітым паслядоўнікам Ватто быў Нікала Ланкрэ. Ён любіў маляваць канцэрты на ўлонні прыроды, вясёлыя святы. Яго героі грацыёзныя, апранутыя заўсёды ў святочныя яркія строі (касцюмы). Да такіх твораў адносіцца цудоўны партрэт Мары-Ганны Кюп дэ Камарго – вядомай танцоўшчыцы свайго часу (с. 121), па сутнасці заснавацельніцы сучаснага балета.

Вельмі можным і любімым мастаком французскіх арыстакратаў быў Франсуа Бушэ.

Портрет Франсуа Буше кисти Густава Лундберга

Не было ні адной сферы ў мастацтве жывапісу, дзе б ён не лічыўся заканадаўцам стылю. Ён распісваў плафоны і медальёны, афармляў інтэр’еры палацаў знаці, ілюстраваў кнігі, рабіў картоны для шпалер – аграмадных дываноў на сцены, распісваў вееры. Па яго малюнках рабіліся мадэлі фарфоравых фігур на славутай Сеўрскай фабрыцы. Ён маляваў палотны на самыя розныя тэмы: тут і партрэты, і сюжэты з антычнай гісторыі, рэлігійныя сюжэты, наіўныя пастаралі і тонкія па каларыту пейзажы. Сярод пастаралей “Пастушеская сцэна” (с. 124).

Упершыню пастаральная тэматыка прагучала ў літаратуры 17 ст. У 18 ст. яна знайшла сваіх прыхільнікаў сярод людзей, стомленых пышным і складаным цырыманіялам жыцця пры двары. Пісьменнікі і паэты сталі заклікаць да прастаты, вясковых радасцей, да шчырых пачуццяў. Асаблівага росквіту гэтая тэма дасягнула напярэдадні Французскай рэвалюцыі, калі сама каралева мела ферму і нават даіла кароў. Пастаральны жанр быў цікавы для Бушэ, бо не абмяжоўваў яго фантазіі, ён не патрабаваў ад мастака вялікага напружання, як партрэт ці складанасюжэтныя творы. Чыстыя і шчырыя пачуцці, пра якія гаварылі прыхільнікі пастаралей, у карціне Бушэ знайшлі адметнае, своеасаблівае рашэнне. На ёй намалявана маладзенькая дзяўчына, разамлеўшая ад выпітага віна і настойлівых залётаў (ухажіваній) свайго кавалера. Постаць юнака вельмі выразная. Яго пачырванеўшы твар і вочы таксама гавораць пра тое, што ён дастаткова выпіў. Жэсты яго настойлівыя і недвухсэнсоўныя. Абое апрануты ў лёгкія, але зусім не пастушаскія, святочныя строі.

Другі прыклад карціны ў стылі ракако “Пейзаж у наваколлі Бовэ” (с. 123). Мяркуючы па назве, гэта павінен быць рэальны пейзаж рэальнай мясцовасці. Але рэальная тут толькі галубятня на другім плане, у астатнім ён нагадвае нібы дэкарацыю да нейкага фантастычнага балета або пастаральнай оперы. Увесь пярэдні план з прычаленай да берага лодкай і цяжкімі плітамі, кія служаць спускам да вады, здаюцца падмосткамі, на якіх у хуткім часе пачнецца тэатральнае дзейства. Нават формы тонкіх і стромкіх дрэў, што цягнуцца ўверх, здаюцца фантазіяй мастака, а не рэальнымі. Фарбы падабраны так, што надаюць вытанчаную прыгажосць карціне, што было так характэрна для стылю ракако.

С ярод скульптараў адзначым Эцьена-Морыса Фальконэ́. Дыяпазон яго творчасці аграмадны: ён аўтар славутага помніка Пятру І “Медный всаднік”,

Усё жыццё Фальконе марыў аб стварэнні манументальнага твора, – увасобіць гэтую мару яму атрымалася ў Расіі. Па парадзе Дзідро імператрыца Кацярына II даручыла скульптару стварэнне коннага помніка Пятру I. Эскіз з воску быў зроблены яшчэ ў Парыжы, пасля прыезду майстра ў Расію ў 1766 пачалася праца над гіпсавай мадэллю ў велічыню статуі.

Адмовіўшыся ад алегарычнага рашэння, прапанаванага яму ў асяроддзі Кацярыны II, Фальконэ вырашыў прадставіць самога цара як «стваральніка, заканадаўца і дабрадзея сваёй краіны», які «распасцірае дзесніцу над краінай, якую аб’язджае». Галаву статуі ён даручыў мадэляваць сваёй вучаніцы Мары Ганн Колло, але пасля, відаць, занёс свае карэктывы ў выяву, спрабуючы выказаць у асобе Пятра спалучэнне думкі і сілы. У статуі цара, які ўціхамірвае каня на стромкай вяршыні скалы, пышна перададзена адзінства руху і супакою; адмысловая веліч манументу надаюць ганарлівая пасадка Пятра, уладарны жэст рукі, паварот ускінутай галавы ў лаўровым вянку, якія ўвасабляюць супраціўленне стыхіі і сцвярджэнне дзяржаўнай волі. Узвышаючыся на пастаменце ў выглядзе ўступістай гранітнай скалы, помнік выразным сілуэтам вымалёўваецца на фоне далягляду Пецярбурга. Выбітая на пастаменце лаканічны надпіс "Petro primo Catharina secunda" («Пятру Першаму Кацярына Другая») зробленая па прапанове Фальконе. Аздабленне бронзы пасля адліўкі (якую рабіў Ф. Гардзееў) у 1775 Фальконе выконваў сам. Пакінуўшы Расію ў 1778 да ўстанаўлення манумента (урачыстае адкрыццё помніка было прымеркавана да дваццацігоддзя валадарання Кацярыны II 7 жніўня 1782 гады), Фальконе з'ехаў у Галандыю і ў 1781 вярнуўся ў Францыю. Апошнія 10 гадоў жыцця, пабіты паралічам, ён не мог працаваць.

А дзін з “Амураў” скульптар стварыў па заказу маркізы Пампадур, вядомай фаварыткі французскага караля Людовіка 15 (с. 125).

Гарэзлівы хлопчык, зручна ўсеўшыся на мяккім воблачку, падносіць пальчык да вуснаў, крадком выцягвае стралу з калчана. Гэтыя стрэлы, воблака, крыльцы за спіной – усё сведчыць пра тое, што перад намі Амур, па антычным легендам – хітраваты бог кахання. Але аўтар здолеў перадаць уласцівую дзецям грацыю, натуральнасць і абаяльнасць.

У другой палове 18-пачатку 19 ст. асветніцкія ідэі распаўсюдзіліся і на беларускіх землях, былі цесна звязаны з французскім, рускім, польскім, украінскім і літоўскім Асветніцтвам.

Асобую цікавасць на Беларусі выклікала філасофская і літаратурная творчасць Вальтэра. Папулярнасці яго твораў садзейнічала і тое, што ён закранаў мясцовую тэматыку. Напрыклад, у “Гісторыі Карла 12” распавядалася аб ваенных падзеях на Гродзеншчыне і Магілёўшчыне.

Значны ўплыў на інтэлектуальнае жыццё Беларусі аказал руская і польская думка. У беларускіх бібліятэках былі творы Ламаносава, Фанвізіна, Анічкава і інш.

Спецыфічная рысай Асветніцтва на Беларусі была яго арыентацыя на вырашэнне сялянскай праблемы: неабходнасць знішчэння прыгону, уроўніванне сялян у палітычных правах з іншымі саслоўямі, стварэнне сістэмы адукацыі для сялянскіх дзяцей.

С ваё далейшае развіццё працягвала і мастацкая культура. Завершылася фарміраванне стылю барока (ранняе барока – Несвіжскі касцёл іезуетаў; позняе – Георгіеўская царква ў в. Сынкавічы Лунінецкага раёна).

Несвіжскі касцёл іезуетаў

К ласіцызм складваецца ў Францыі ў рэвалюцыйныя гады (1789-1793), атрымлівае распаўсюджанне ў іншых краінах. Ён быў заснаваны на ідэях рацыяналізму, імкненні да выражэння гераічных і маральных ідэалаў. Але яму былі ўласцівы і рысы зтапізма, ідэалізацыі. Сярод знакамітых архітэктурных твораў гэтага стылю: Сенат у Крамлі (арх. Казакоў), Міхайлаўскі палац у Пецярбургу (арх. Россі), будынак Адміралцейства (арх. Захараў) і інш.

С енат (арх. Казакоў)

Міхайлаўскі палац у Пецярбургу (арх. Россі)

будынак Адміралцейства (арх. Захараў)

Развіваецца таксама архітэктура беларускага класіцызма – Гомельскі палац П. Румянцава, Сноўскі палац у Несвіжскім раёне і інш.

Г омельскі палац П. Румянцава

Сноўскі палац у Несвіжскім раёне

Квітнее садова-паркавае мастацтва, якое, на жаль, практычна не захавалася па прычыне шматлікіх вайнаў, сацыяльных катаклізмаў. Парк эпохі Асветніцтва ствараўся дзеля ўзвышанай і благароднай мэты – служыць дасканалым асяроддзем для дасканалага чалавека. У кампазіцыю паркаў і сабоў уключаліся бібліятэкі, карцінныя галерэі, музеі, тэатры, храмы. Сад – адлюстраванне асветніцкіх уяўленняў аб шчасці як “натуральным стане” “натуральнага чалавека”, асноўнай умовай якога было вяртанне да прыроды.

Значнае развіццё атрымлівае жанр параднага партрэта (Юрыя Радзівіла, Януша Радзівіла, Міхаіла Клеафаса Агінскага і інш.)

Я нуш Радзівіл

М іхаіл Клеафас Агінскі

Вывучаючы кантакты беларускай культуры з іншымі, неабходна памятаць пра тое, што равіццё асветніцкіх ідэй на Беларусі было выклікана перш за ўсё мясцовымі запатрабаваннямі, а ўплыў іншых культур толькі стымуляваў іх рост.

Такім чынам, эпоха Асветніцтва з’явілася важнейшым паваротным пунктам у духоўным развіцці Еўропы, які паўплываў на ўсе сферы сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця.