Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Новага часу.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
5.51 Mб
Скачать

Асаблівасці жывапісу эпохі Асветніцтва:

– свецкі характар мастацтва;

– паўсядзённасць, адлюстраванне рэальнага жыцця рэальных людзей;

– з’яўленне “пейзажаў настрою” (Ватто, Гейнсборо, Гвардзі);

– увага да эскізу (асаблівае індывідуальнае ўпрыняцце, настрой, адлюстраваны ў ім, выклікаюць большае эмацыянальнае і эстэтычнае ўздзеянне, чым закончаны твор);

– прыярытэт малюнку і гравюры (усталёўваюць больш непасрэдную сувязь паміж гледачамі і мастаком, чым карціны);

– узмацненне ролі колеру, шматфарбнасць, яркасць (карціна не толькі адлютроўвае нешто, але і ўпрыгожвае месца, дзе яна знаходзіцца).

У эпоху Асветніцтва ў Еўропе наладжваюцца першыя публічныя выставы-салоны (новы від сувязі мастацтва і грамадства).

У эпоху Асветніцтва мяняюцца і адносіны да музыкі. Музыка ўражвае маштабнасцю і глыбінёй аналіза самых патаемных куточкаў душы чалавека.

У Францыі і Італіі ў 2-ой палове 18 ст. дасягае свайго росквіту новы свецкі жанр музыкі – опера. У Германіі і Аўстрыі развіваліся найбольш сур’ёзныя формы музычных твораў – араторыя і месса (у царкоўнай культуры) і канцэрт (у свецкай культуры). Вяршыняй музычнага мастацтва гэтага часу з’яўляецца творчасць І.С. Баха і В.А. Моцарта. Розум, культ святла, уяўленні аб чалавеку як аб вянцы Сусвету ў оперы Моцарта “Чароўная флейта” злучаюцца з асноўнымі ідэямі утопій 18 ст.

Літаратурныя школы:

Класіцызм – Вальтэр (адлюстраваў прыметы часу, складанасць і супрацьлугласць, крытыкаваў парокі дзяржавы, ліцамерства афіцыйнай царквы, напісаў больш за 70 твораў);

Рамантызм – Русо (адвяргаў фармальныя лішкі, адстойваў прастату і натуральнасць мовы, зварот да жыццёвай праўды, станоўчыя героі заўсёды прыносяць у ахвяру маральным прынцыпам сябе і сваё жыццё, чалавек велічны пачуццямі, літаратура павінна іх адлюстроўваць і ўздзейнічаць на асобу);

Рэалізм – Дзідро (задача мастацтва – служыць перадавым ідэям эпохі, прынцып ідэйнасці).

Такім чынам, культурны скраб Новага часу адрозніваўся багаццем жанраў і стыляў, глыбінёй спасціжэння чалавечых страсцей, велічным аптымізмам і верай у чалавека і яго розум.

Эпоха Асветніцтва з’явілася важнейшым паваротным пунктам у духоўным развіцці Еўропы, што практычна паўплывала на ўсе галіны сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця.

3. Культура 19 ст.

У культуры новага часу 19 ст. займае сваё адметнае месца. Гэта – час класікі, калі буржуазная цывілізацыя дасягнула сваёй сталасці і пачаўся яе крызіс.

У сваёй аснове культура 19 ст. абапіраецца на тыя ж светапоглядныя ўяўленні, што і ўся культура новага часу. Гэта – рацыяналізм, антропацэнтрызм, еўропацэнтрызм і інш. Да 19 ст. свет стаў якасна іншым і культура выбірае шлях пераацэнкі каштоўнасцей. Галоўная накіраванасць культуры – пошук месца і ролі чалавека ў свеце, меры справядлівасці.

Калі 18 ст. было стагоддзем разума і Асветніцтва, то 19 ст. стала стагоддзем навукі, тэхнікі і індустрыялізацыі. На змену дамашняй фабрыцы, мануфактуры з абмежаванай колькасцю працаўнікоў у гэты час прыходзяць буйныя прамысловы прадпрыемствы з сотнямі і тысячамі рабочых. Ручная праца замяняецца машынамі, што забяспечыла небывалы рост вытворчай сілы грамадскай працы, прывяло да стварэння класа наёмных рабочых – пралетарыяў. Рост буйных прадпрыемстваў са складаным абсталяваннем стаў магчымым дзякуючы з’яўленню новых відаў энергіі: пар, электрычнасць і цеплавая энергія. Менавіта паравая машына здзейсніла рэвалюцыю ў прамысловасці. Стварэнне чыгуначнага транспарта, параходства, механізацыя вытворчасці заснавана на рабоце пара. Вынаходніцтва электрычнасці – другі рэвалюцыйны прарыў 19 ст. тэлефон і тэлеграф замянілі сістэму сувязі і камунікацый. А з 2-ой паловы 19 ст. электрычнасць выкарыстоўваюць для асвятлення і энергетычнага забеспячэння вытворчасці. З’яўляецца трамвай. З’яўленне рухавікоў унутранага спальвання ў 1886 годзе адкрывае эру аўтамабілей. Рост прамысловасці патрабуе кваліфікаваных рабочых. Устае пытанне аб тым, каб зрабіць адукацыю больш даступнай для шырокіх мас, развіваецца сетка школ і прафесійных устаноў. Хутка расце агульнаадукацыйны і культурны ўзровень народных мас. Упершыню складваецца сацыяльны слой інтэлегенцыі, роля якой у духоўным і інтэлектуальным жыцці грамадства ўсё больш узрастае.

19 стагоддзе – гэта і росквіт навукі. Развіваецца медыцына, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя, філасофія. На фоне такіх нябачных дасягненняў ужо з сярэдзіны 19 ст. з’яўляюцца адзнакі крызіса еўрапейскай культуры. Выходзяць у свет работы філосафаў Шапэнгаўзера, К’еркегора, прасякнутыя песімізмам і духам ірацыяналізму. З крытыкай буржуазнага грамадства выступаюць, праўда, з розных пазіцый, Маркс і Ніцшэ.

Этапы развіцця мастацтва 19 ст.:

1. эпоха рамантызму (першая палова 19 ст.);

2. эпоха рэалізму (40-е 19 ст.);

3. эпоха дэкаданса (з канца 50-х гг. да пачатку першай сусветнай вайны).

У 20-я гады 19 ст. усталёўваецца рамантызм, які адлюстраваў бунт маладога пакалення, незадаволенасць шырокіх грамадскіх колаў вынікамі буржуазных рэвалюцый. Яго радзіма – Германія.

Рамантызм – гэта ўжо не проста стыль, падобны да класіцызма або барока, гэта агульнакультурны рух, культурна-гістарычны тып, які ахоплівае самыя розныя з’явы – ад філасофіі і палітычнай эканоміі да моды на прычоскі і касцюмы. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – канфлікт з рэальным жыццём, якое адвяргалася з пазіцый вышэйшага ідэалу.

Спецыфічнай для рамантычнага мастацтва з’яўляецца праблема супастаўлення і проціпастаўлення рэальнага і прыдуманага, ірэальнага свету. Прычым рэальнае жыццё, “проза жыцця” з яе ўтылітарнасцю і бездухоўнасцю разглядаецца як нявартае чалавека і ў мастацкіх творах ігнаруецца.

У архітэктуры рамантызм не стварыў уласнай школы.

У літаратуры – гэта Гейнэ, Гофман (Германія), Байран (Англія), В. Жукоўскі, Рылееў (Расія); у музыцы – Шуман, Вагнер (Германія), Ф. Ліст (Венгрыя), Глінка, Даргамыжскі (Расія), у жывапісу – Жэрыко (Францыя), Кіпрынскі (Расія) і інш.

Працэсы, якія адбываліся ў Еўропе, руская і польская дэмакратычная культура аказвалі ўплыў і на развіццё беларускай культуры. У пачатку 19 ст. адбываецца станаўленне беларускай літаратуры – “Энэіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”, творчасць Багрыма, Чачота, Баршчэўскага, Дуніна-Марцінкевіча (перыяд рамантызму), нацыянальнага тэатра (тэатр Дуніна-Марцінкевіча).

У 30-40-я гады 19 ст. у мастацкай літаратуры і выяўленчым мастацтве сцвярджаецца рэалізм, які да сярэдзіны стагоддзя становіцца пануючым накірункам. Па ідэйнай накіраванасці ён становіцца крытычным рэалізмам. У літаратуры – Бальзак, Гюго, Флабэр (Францыя), Дзікенс, Галсуорсі, Шоу, Уэлс (Англія), Ібсэн, Б’ернсон (Нарвегія), Пушкін, Гогаль, Талстой, Лермантаў, Дастаеўскі, Тургенеў, Салтыкоў-Шчадрын, Чэхаў (Расія).

У 60-90-я гады 19 ст. беларуская літаратура , мастацтва вызваляецца ад умоўнасцей класіцызму і рамантызму, узмацняюцца рысы крытычнага рэалізму, што было звязана з узнікненнем беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. У літаратуры – гэта дзейнасць К. Каліноўскага, А. Гурыновіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, якія сцвярджалі агульначалавечыя каштоўнасці; у жывапісу – творчасць М. Сілівановіча, А. Гараўскага, Ю. Пэна і інш.

На базе рэалізма ў 80-я гг. 19 ст. узнік натуралізм, звязаны ў аснове сваёй з пазітывізмам. Натуралізм зводзіў чалавечую сутнасць і сэнс існавання чалавека да біялагічных матываў, тлумачыў фарміраванне характара і лёсу толькі сферай быта. Творчасць прадстаўнікоў натуралізма сцвярджала непазбежнасць грубай рэальнасці, падаўленне чалавека будзённай плынню жыцця і ў той жа час узводзіла ў абсалют ролю падсвядомага ў чалавеку. Усё гэта прыводзіла да фаталізму і песімізму і апраўдвала сацыяльную апатыю.

Такімі ж настроямі прасякнута і творчасць дэкадэнтаў. Дэкаданс (ад фр. – упадак) ужываўся ў якасці вызначэння крызісных з’яў духоўнай культуры 19-пачатку 20 ст. і найбольш выразна праявіліся ў тэарэтыкаў канцэпцыі “мастацтва для мастацтва”.

Заканчваецца эпоха буржуазных рэвалюцый – апошняя трэць 19 ст. Наступае найбольш мірны і стабільны час за ўсю гісторыю капіталізма. У асноўным завершаны і пераварот у прамысловасці. Наступае час адноснага спакою. Гэта дае вялікую надзею на тое, што далей жыццё будзе яшчэ лепшым. Пануючым тонам эпохі становіцца пафас спасціжэння ведаў. У мастацтве гучаць матывы пакланення рэальнасці, якая дадзена ў адчуваннях. Адбываецца якасная перабудова грамадскай свядомасці ў духу пазітывізму.

У 60-ыя гады 19 ст. у заходнім мастацтве нараджаецца імпрэсіянізм (ад франц. – впечатленіе), які можна лічыць першай адзнакай мадэрнізму. Мастацтва ўсё больш становіцца мастацтвам самавыражэння творцы. Імпрэсіяністам падабаецца ўсё тое, што імгненна мяняецца, рухаецца. Яны выступаюць супраць усяго статычнага, асаблівую цікавасць выклікаюць у іх працэсы ўзаемадзеяння прадметаў з атмасферай, паветрам, светам, туманам, сонечнымі прамянямі і г.д.

Цэнтральнай фігурай імпрэсіянізму ў жывапісу з’яўляецца Клод Манэ.

Клод Моне, фотография Надара, 1899.

Пейзажы Манэ і “Стог сена” (с. 151), і “Луга в Жыверні” (с. 152) вырашаюць па сутнасць адну праблемы: адлюстраваць у сваіх палотнах зменлівае аблічча прыроды пад уздзеяннем акаляючага асяроддзя: света, паветра, часу дня. У “Лугах в Жыверні” Манэ імкнецца перадаць раніцу ў лугах, калі сцелецца туман. Ва ўяўленні мастака-імпрэсіяніста туман – не тусклы бясколерны покрыў, які ахінае прадметы, а асяроддзе, якое па-свойму афарбоўвае прадметы, не знішчае фарбы ў прыродзе, а робіць гэтыя фарбы больш лёгкімі і мяккімі. Туман на карціне рухомы: ранішні вецер месцамі амаль разагнаў яго, што дазволіла мастаку выпісаць формы дрэў; месцамі ён больш шчыльны.

Я шчэ больш выразна настрой, душэўны неспакой і напружанасць адчуваюцца ў карціне “Куст” Вінсента ван Гога (с. 164).

Винсент ван Гог Автопортрет

Твор напісаны за год да смерці мастака ў 1889 г. з натуры. Гэты куст бэзу аўтар убачыў у саду прыюта для душэўнахворых ў Сэн-Рэмі. Спакутаваны фізічна, а галоўнае, маральна, мастак шукаў у гэтым творы магчымасці адыйсці ад акаляючага яго асяроддзя, звярнуўшыся да прыроды. Але стан мастака міжволі праяўляецца ў тым, як ён убачыў гэтую прыроду, як ён намаляваў. Цудоўна выпісаны густыя травы і кветкі пярэдняга плана. Гімнам прыгажосці і сіле прыродзе гучаць сінія, блакітныя, зялёныя фарбы, якімі напісаны квітнеючы куст. Але сінява другога плана, вельмі інтэнсіўна выпісаная, наводзіць на думку аб трывожным настроі, аб душэўным напружанні Ван Гога. Сапраўды, калі ўважліва прыгледзішся, то бачыш, што кожны мазок палатна напружаны да мяжы. Нават перапляценне травы і вецця куста хаатычны і выклікаюць трывогу.

На другім жыццёвым матэрыяле, але тыя ж мэты вырашае і П’ер-Агюст Рэнуар. Як і Манэ ў пейзажы, мастак ставіў мэту перадаць у партрэце тое ўражанне, якое пакідае нейкі адзін, непаўторны момант з жыцця. Таму ў яго мадэль ніколі не здаецца пазіруючай, заўсёды захоўвае натуральнасць, жывасць, імклівасць. Бліскучым прыкладам можа служыць партрэт актрысы “Камедзі франсэз” Жанны Самары (с. 157).

" Жанна Самари" 1877, Музей им. А.С.Пушкина

Хаця на партрэце няма іншых персанажаў, тым не менш адчуваецца, што актрыса не адна, аб гэтым сведчыць некалькі напружаная поза, лёгкі нахіл цела ўперад. Чароўна-афіцыйная ўсмешка, магчыма, яна перад публікай, што на яе глядзяць шматлікія яе прыхільнікі, адчуваецца, што гэта яе хвалюе, стварае ўнутранае напружанне.

Прыкладна з сярэдзіны 80-х гадоў імпрэсіянізм пачынае перажываць крызіс, і ўнутры яго вырастаюць 2 самастойныя плыні – неаімпрэсіянізм і постімпрэсіянізм. Неаімпрэсіяністы Поль Сіняк і Жорж Сёра наогул адмовіліся змешваць фарбы і выкарыстоўвалі толькі “чыстыя фарбы”. Яны малявалі метадам пуанцілізму (зліццё кропак рознага колеру павінна зрокава даць эфект змешвання фарбаў).

Поль Сезан, Вінсент ван Гог, Поль Гоген – прадстаўнікі постімпрэсіянізму.

Імпрэсіянізм праявіўся і ў музыцы. Клод Дзебюсі і Марыс Равель – французскія кампазітары, якія адчувалі на сабе ўплыў мадэрнісцкіх ідэй.

Такім чынам, 19 ст. стала значным этапам у развіцці культуры. Менавіта цяпер складваецца новы тып цывілізацыі – індустрыяльны тып. Аснову яго складае навукова-тэхнічны прагрэс, таму ідэал прагрэсу Розум атрымаў найбольшае ўвасабленне. Гэта з аднаго боку. А з другога, прамысловая, індустрыяльная цывілізацыя пачынае ўсё больш адцясняць духоўную культуру. У першую чаргу гэта тычыцца рэлігіі, але і мараль, і мастацтва перажываюць не лепшыя часы. У цэлым можна сказаць, што прагрэс, які пагражае культуры, цывілізацыя і тэхніка, якія нясуць смерць культуры – гэта праблема з усёй вастрынёй паўстала ў 19 ст., бо ў 19 ст. тэхнічнае развіццё пачынае неправамоцна атаясамлівацца з прагрэсам усёй культуры, што прывяло да пераацэнкі ролі эканамічнага фактара ў грамадскай свядомасці. І ў выніку гэтага пачала складвацца такая сітуацыя, што ў выніку тэхнічнага, эканамічнага прагрэса можа загінуць культура. Тое, што гэтая трывога мела пад сабой сур’ёзныя падставы, пацвердзіла бліжэйшая будучыня – жнівень 1914 г. – пачатак першай сусветнай вайны, а разам з тым – пачатак новай эпохі вялікіх узрушанняў і сапраўды глабальнай пераацэнкі ўсіх каштоўнасцей, эпохі 20 ст.

Беларуская культура, хоць і запознена, але пракладвала сабе шлях у Еўропу, дзе ёй належала ганаровае месца ў эпоху Сярэднявечча, калі народ меў сваю дзяржаву, развітую культуру.

Культурная эпоха Новага часу (17-19 ст.ст.) вызначыла на дзесяцігоддзі і стагоддзі накірункі развіцця навуковых ведаў, яго ролі ў жыцці грамадства.