Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора по истории.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
27.11.2019
Размер:
842.95 Кб
Скачать

В. Новы замак у Гродна

Адзін з буйнейшых помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры сярэдзіны ХVIII ст. Размешчаны ў цэнтры Гродна, на правым беразе Нёмана. Пабудаваны як рэзiдэнцыя караля i месца правядзення сеймаў. З'яўлецца па сваёй архітэктуры прататыпам цэлай тыпалагічнай групы палацаў і сядзіб у Беларусі 2-й паловы XVII ст.1753 – мащкливы сейм

Будаўнiцтва пачалося ў 1737 г. па праекце дрэздэнскага архiтэктара Матэвуша Даніэля Пёпельмана. Скончана будаўнiцтва ў 1751 г. Iаганам Фрэдэрыкам Кнобелем. Узводзілі палац мясцовыя муляры. Пазней у рэканструкцыях палаца прымалi ўдзел I.Х. Яўх, Рыбенька, А. Рашкевiч. У 1780-я гг. рэканструкцыю праводзiў Дж. Сака. Разбураны нямецка-фашысцкiмi акупантамi ў 1941–1944 гг., адбудаваны ў 1952 г. па праекце архiтэктара У. Вараксiна ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт КПСС. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.

Г. Барыса- глебская царква

Знаходзіцца ў Гродне на правым беразе р. Нёман, побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замка.

Аб царкве ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1183 г.: «Того же лета Городен погоре всь и церквы каменная от блистання молние и шибения грома». Назва царквы, верагодна, звязана з імёнамі яе заснавальнікаў князёў Барыса і Глеба Усеваладавічаў. Аднаўлялася ў пачатку 16 ст. дойлідам Богушам Багутовічам (Багувіцінавічам) пасля таго, як была разбурана крыжакамі. Пры царкве існаваў манастыр, якому вялікі князь Аляксандр Ягелончык у 1500 г. ахвяраваў маёнтак Чэшчэўляны з-за павагі да старажытнасці прыстанка. ца. Пасля Брэсцкага сабора 1596 г. пры царкве створаны Каложскі базыльянскі кляштар. Упершыню помнік навукова апісаны і замаляваны мастаком В. В. Гразновым у 1860-я гг., адлюстраваны на малюнку Н. Орды 1869 г.

Дзейнічае. 24.9.1995 г. храм наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.

д. Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя

Неафіцыйна завецца таксама Фарны касцёл — каталіцкі сабор у горадзе Гродна, кафедральны сабор Гродзенскага дыяцэзіі, помнік архітэктуры і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва барока і ракако. Асаблівую прыгажосць інтэр'еру надаюць развітая Шматфігурнасць кампазіцыя ў алтары і апорныя слупы, упрыгожаныя дэкаратыўнымі калонкамі іканастасаў, выкананымі цалкам з дрэва.

Летом 2006 в алтаре собора произошёл пожар

е. Касцёл Дабравешчання і Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак.

Помнік архітэктуры ранняга барока, (так званага любельскага тыпу рэнесансавага касцёла) з элементамі готыкі і адраджэння быў пабудаваны ў 1634—1642 гадах на вуліцы Язерскай (пазней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай.

На думку даследчыкаў, касцёл брыгітак з'яўляецца аднім з найбольш ранніх аўтэнтычных узораў барочнага двухвежавага фасада ў сакральным дойлідстве Беларусі, а спалучэнне ў ім рэнесансных і барочных рыс надае яму асаблівую пераканаўчасць і адметнасць.

Ва двары комплекса захаваўся ўнікальны і самы старажытны драўляны будынак Беларусі — лямус, у архітэктуры і канструкцыіях гэтай пабудовы нашлі сваё прамое адлюстраванне традыцыі беларускага народнага дойліцтва.Брыгитки -- манаскі рэлігійны ордэн, заснаваны св. Бригиды Шведскай прыкладна ў 1350 годзе і зацверджаны папам Урбанам V у 1370.

Ансамль прадстаўляе вялікую архітэктурную цікавасць, таму што захаваўся да нашых дзён амаль без перабудоў.Сармацеи партрэт знаходзицца

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]