Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси -2.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
08.06.2020
Размер:
498.18 Кб
Скачать

21. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва на беларускіх землях.

Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII—XVIIIстст. праходзіла ў надзвычай складаных умовах. Па-першае, гэта шматлікія войны. У выніку войнаў другой паловы XVIIст. значная частка беларускага насельніцтва, галоўным чынам майстры-рамеснікі, прымусова перасялілася ў Расійскую дзяржаву. Вялікая колькасць жыхароў беларускіх зямель апынулася ў Маскве, дзе пасялілася ў Мяшчанскай слабадзе. Майстры з Беларусі на чале са шклоўскім разьбяром Клімам Міхайлавым стварылі сапраўдны шэдэўр XVIIст. — пяціярусны разьбяны пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы Маскоўскага Новадзявочага манастыра. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры Беларусі былі звязаны з узмацненнем працэсу акаталічвання. У XVII—XVIIIстст. Гаспа-дарыла ў ВКЛ цалкам апалячаная беларуская шляхта. Беларуская мова паступова выцяснялася з дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага ўжытку. Гэтая сітуацыя знайшла сваё завяршэнне ў пастановах сейма 1696—1697 гг. Дзяржаўнымі мова-мі ў Рэчы Паспалітай былі абвешчаны толькі польская і лацінская. Беларускамоўнай заставалася пераважна народная культура. Уздым часоў Рэнесансу і Рэфармацыі змяніўся ўпадкам. Актывізаваліся сілы контррэфармацыі на чале з ордэнам езуітаў. Выконваючы рашэнні Трыдэнцкага сабору, яны жорстка праследвалі праваслаўе і пратэстантызм. Навуковыя веды аб’яўляліся грэшнымі і несумяшчальнымі з хрысціянствам. Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII — пачатку XVIII стст. характарызавалася рухам назад. Асабліва ярка гэта можна было ўбачыць, прааналізаваўшы стан навук: філасофіі, матэматыкі, медыцыны і інш. Аднак скрозь рэлігійную схаластыку пра-біваюцца іскры свабоднага мыслення і матэрыялізму. Прыкладам з’яўляецца твор «Аб неіснаванні бога» К. Лышчынскага. Галоўным мастацкім напрамкам у XVII — сярэдзіне XVIII стст. было барока, якое знайшло адлюстраванне, перш за ўсё, у развіцці архітэктуры і выяўленчага мастацтва. У другой палове XVIIIст. на тэрыторыю Беларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва. У час распаўсюджвання ідэй Асветніцтва асаблівае значэнне было нададзена развіццю асветы і навукі. Беларуская літаратура XVII—XVIIIстст. знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і форм Новага часу. Важна засвоіць, што літаратура Беларусі другой паловы XVIIIст. адрознівалася яшчэ большым полілінгвізмам, чым у папя-рэднюю эпоху. Тэатральнае жыццё Беларусі на рубяжы XVII—XVIIIстст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным — батлейкай. Самай галоўнай з’явай беларускай культуры другой паловы XVIIIст. стаў прыгонны тэатр. У XVIIIст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў, заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. У жывапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. У тагачасным беларускім мастацтве склалася некалькі яго тыпаў. Пры двары польскіх каралёў працавалі прафесійныя еўрапейскія майстры, палотны якіх сталі своеасаблівай школай для мясцовых мастакоў. Высокага росквіту ў другой палове XVII—XVIIIстст. на Беларусі дасягнула народна-прыкладное мастацтва. Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць слуцкія паясы, створаныя ў 50—60 - я гг. XVIIIст. пад кіраўніцтвам Яна Маджарскага. Такім чынам, трэба адзначыць, што культура другой паловы XVII—XVIIIстст. развівалася ў вельмі складаных умовах, але тым не менш дасягнула высокага ўзроўню.