- •1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1.1. Роля мовы
- •1.2. Беларуская мова ў моўнай супольнасці свету
- •1.3. Этапы развіцця беларускай мовы
- •1.3.1. Вытокі беларускай мовы
- •1.3.2. Беларуская мова ў вкл
- •1.3.3. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •1.3.4. Новая беларуская літаратурная мова
- •1.3.5 Беларуская мова ў канцы хх – пачатку ххі стст
- •1.4. З гісторыі беларускай графікі
- •1.5. Мова і маўленне
- •2. Беларуская мова ва ўмовах білінгвізму
- •2.1. Білінгвізм
- •2.2. Інтэрферэнцыя. Трасянка
- •2.3. Нарматыўнае беларускае маўленне
- •2.3.1 Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •2.3.1.1. Фанетычныя асаблівасці
- •2.3.1.2. Акцэнталагічныя асаблівасці
- •2.3.1.3. Арфаграфічныя асаблівасці
- •2.3.1.4. Лексічныя асаблівасці
- •2.3.1.5. Фразеалагічныя асаблівасці
- •2.3.1.6. Словаўтваральныя асаблівасці5
- •2.3.1.7. Граматычныя асаблівасці
- •2.3.1.7.1. Марфалагічныя асаблівасці
- •2.3.1.7.2. Сінтаксічныя асаблівасці
- •2.4. Спецыфіка перакладу на беларускую мову
- •3. Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка
- •3.1. Формы і тыпы маўлення. Паняцце тэксту. Маўленчыя жанры
- •3.2. Беларускі нацыянальны маўленчы этыкет
- •4. Паняцце стылю і стылістыкі маўлення
- •4.1. Стылі беларускай мовы, іх характарыстыка
- •4.2. Актуальныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў
- •4.3. Стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення
- •5. Навуковае маўленне
- •5.1. Агульныя рысы навуковага маўлення
- •5.2 Стылістычныя сродкі навуковага маўлення
- •6. Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення
- •6.1. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы, яе структура
- •6.1.1. Лексіка паводле паходжання
- •6.1.2. Лексіка паводле ступені актыўнасці
- •6.1.3. Лексіка паводле стылістычнай прыналежнасці
- •6.1.4. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6.2. Тэрміналогія
- •6.3. Спецыфіка выкарыстання тэрмінаў
- •7. Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •7.1. Разнавіднасці і жанры навуковых тэкстаў
- •7.2 Кампазіцыйная будова навуковых тэкстаў розных жанраў
- •8. Афіцына-справавы стыль
- •8.1. Стылявыя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •8.2. Моўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •8.3. Віды афіцыйна-справавой дакументацыі
- •9. Культура маўлення
- •9.1. Якасці маўлення
- •9.2. Спецыфіка рэдагавання
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
2.3.1.4. Лексічныя асаблівасці
Як адзначаюць навукоўцы, “прымусіць” жывое слова падпарадкоўвацца канкрэтнаму правілу, ды яшчэ ў момант гутаркі вельмі цяжка. На выбар слова ў камунікацыйнай сітуацыі ўплывае шмат фактараў, не апошняе месца сярод якіх належыць экстралінгвістычным (умовы, час камунікацыі; узрост, статус прамоўцаў; афіцыйнасць-сяброўскасць зносінаў і інш.). Аднак лексічная норма прымушае пільна ставіцца да выбару неабходнага слова ў наступных выпадках, напрыклад: вырошчваць бульбу, але гадаваць дзіця; узводзіць палац, але ставіць кароўнік; пражыць каву, але смажыць мяса; заплюшчыць вочы, але закрыць вочы рукамі; скончыць працу, але выканаць заданне, а таксама толькі зачыняць дзверы.
Трэба мець на ўвазе, што менавіта правілы словаўжывання абмяжоўваюць выкарыстанне іншамоўных слоў, бо макаранічная мова (залішне “расквечаная” адаптаванымі да арфаэпічнай сістэмы нацыянальнай мовы запазычаннямі: хаус, чао, хэлло) – паказчык няведання свайго лексічнага скарбу. А ў беларускай мовы ён сапраўдны адметны і ўнікальны.
Яркай асаблівасцю беларускай лексічнай сістэмы з’яўляецца так званаябезэквівалентная лексіка4, якая перакладаецца нарускую мову і іншыя славянскія мовы апісальнымі канструкцыямі:клявец‘молоток для отбивания кос и насечки жерновов’,брама‘главный вход во двор, город, усадьбу и подобноев виде двухстворчатых крытых сверху ворот’,лецішча‘дом, где живут только летом’,мураванка‘постройка из камня, кирпича’,дзядзінец‘огороженный двор вокруг какого-либо строения’,цвінтар‘огороженное место около церкви, церковный двор’,гарбарня‘кожевенный завод’,калядніца‘рождественская ночь’,клёк‘здравый смысл’,дзяды‘древний обряд поминания умерших, день этого поминания’.
Шмат слоў у беларускай мове знешне супадае з рускай мовай іса словамі іншых славянскіх моў або мае блізкае падабенства, аднак адрозніваецца ад іх па значэнні (такія словы называюцца міжмоўнымі амонімамі):
1) сінанімічныя адрозненні:жыццё–житьё‘існаванне’,вока(нейтр.) –око(узвыш., паэтыч.);
2) антанімічныя адрозненні:блага ‘дрэнна’– рус.благо ‘добра’,водар– польскае odоr‘дрэнны пах, смурод’,чэрствы– чэшскае čerstvy‘свежы’;
3) адрозненні ў суадносінах цэлае-частка і частка-цэлае:час– рус.час‘гадзіна’,балота– польск.błoto‘бруд, гразь’;нядзеля– рус.неделя‘тыдзень’,кола– чэш.kolo‘веласіпед’;
4) адрозненні ў абазначэнні розных рэалій прыкладна адной тэматыкі:гара– балгарскае гора‘лес’,дыван– рус.диван‘канапа’,стул– чэш.stul‘стол’, плот ‘агароджа’ – рус. плот ‘плыт’;
5) адрозненні ў абазначэнні аддаленага падабенства: квас – польск. kwas ‘кіслата’, пячэнне – сербск. печенjе ‘смажанае мяса’;
6) поўнае сэнсавае адрозненне знешне падобных слоў: ліванец – чэш. livanec ‘блін’, гусляр – польск. guślarz ‘чараўнік, вядзьмак’.
Міжмоўныя амонімы называюць фальшывымі сябрамі перакладчыка. Асаблівасці іх значэння важна ведаць тым, хто хоча дасканала авалодаць як беларускай, так і рускай мовамі.
Табліца 4. Некаторыя міжмоўныя амонімы ў беларускай і рускай мовах
Беларуская мова |
Рускі адпаведнік |
Руская мова |
Беларускі адпаведнік |
адказ |
ответ |
отказ |
адмова |
гарбуз |
тыква |
арбуз |
кавун |
безадказны |
безответственный |
безотказный |
безадмоўны |
бяспечны |
безопасный |
беспечный |
бесклапотны |
благі |
плохой |
благой |
добры |
блудзіць |
блуждать |
блудить |
распуснічаць |
бараніць |
защищать |
боронить |
баранаваць |
буйны′ |
крупный, видный |
бу′йный |
шалёны; парывісты |
вячэраць |
ужинать |
вечереть |
вечарэць |
вітаць |
приветсвтовать |
витать |
лунаць |
выкачаць |
обвалять |
выкачать |
выпампаваць |
грэбля |
гать |
гребля |
веславанне |
дурэць |
шалить |
дуреть |
дурнець |
жало′ба |
траур |
жа′лоба |
скарга |
жаль |
скорбь |
жаль |
шкада |
калоша |
штанина |
калоша |
галёш |
качка |
утка |
качка |
гайданка |
калёсы (толькі ў мн. ліку) |
телега |
колёса |
колы |
карысны |
полезный |
корыстный |
карыслівы |
нагадаць |
напомнить |
нагадать |
наваражыць |
нядзеля |
воскресенье |
неделя |
тыдзень |
маніць |
обманывать |
манить |
клікаць, зваць |
папытацца |
спросить |
попытаться |
паспрабаваць |
прозвішча |
фамилия |
прозвище |
мянушка |
Такім чынам, каб не патрапіць у моўную пастку, трэба асэнсавана карыстацца моўным багаццем.