- •1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1.1. Роля мовы
- •1.2. Беларуская мова ў моўнай супольнасці свету
- •1.3. Этапы развіцця беларускай мовы
- •1.3.1. Вытокі беларускай мовы
- •1.3.2. Беларуская мова ў вкл
- •1.3.3. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •1.3.4. Новая беларуская літаратурная мова
- •1.3.5 Беларуская мова ў канцы хх – пачатку ххі стст
- •1.4. З гісторыі беларускай графікі
- •1.5. Мова і маўленне
- •2. Беларуская мова ва ўмовах білінгвізму
- •2.1. Білінгвізм
- •2.2. Інтэрферэнцыя. Трасянка
- •2.3. Нарматыўнае беларускае маўленне
- •2.3.1 Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •2.3.1.1. Фанетычныя асаблівасці
- •2.3.1.2. Акцэнталагічныя асаблівасці
- •2.3.1.3. Арфаграфічныя асаблівасці
- •2.3.1.4. Лексічныя асаблівасці
- •2.3.1.5. Фразеалагічныя асаблівасці
- •2.3.1.6. Словаўтваральныя асаблівасці5
- •2.3.1.7. Граматычныя асаблівасці
- •2.3.1.7.1. Марфалагічныя асаблівасці
- •2.3.1.7.2. Сінтаксічныя асаблівасці
- •2.4. Спецыфіка перакладу на беларускую мову
- •3. Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка
- •3.1. Формы і тыпы маўлення. Паняцце тэксту. Маўленчыя жанры
- •3.2. Беларускі нацыянальны маўленчы этыкет
- •4. Паняцце стылю і стылістыкі маўлення
- •4.1. Стылі беларускай мовы, іх характарыстыка
- •4.2. Актуальныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў
- •4.3. Стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення
- •5. Навуковае маўленне
- •5.1. Агульныя рысы навуковага маўлення
- •5.2 Стылістычныя сродкі навуковага маўлення
- •6. Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення
- •6.1. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы, яе структура
- •6.1.1. Лексіка паводле паходжання
- •6.1.2. Лексіка паводле ступені актыўнасці
- •6.1.3. Лексіка паводле стылістычнай прыналежнасці
- •6.1.4. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6.2. Тэрміналогія
- •6.3. Спецыфіка выкарыстання тэрмінаў
- •7. Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •7.1. Разнавіднасці і жанры навуковых тэкстаў
- •7.2 Кампазіцыйная будова навуковых тэкстаў розных жанраў
- •8. Афіцына-справавы стыль
- •8.1. Стылявыя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •8.2. Моўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •8.3. Віды афіцыйна-справавой дакументацыі
- •9. Культура маўлення
- •9.1. Якасці маўлення
- •9.2. Спецыфіка рэдагавання
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
2.3. Нарматыўнае беларускае маўленне
У выніку беларуска-рускай інтэрферэнцыі парушаюцца нормы абедзвюх моў. Важным з’яўляецца высвятленне пытання пра паняцце моўнай нормы.
Норма – адна з істотных прыкмет літаратурнай мовы. Беларуская літаратурная мова – асноўная, вышэйшая форма нацыянальнай мовы. Яна апрацоўвалася і творча ўзбагачалася многімі пакаленнямі пісьменнікаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры і асветы. Літаратурная мова ўжываецца ў розных сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа, у ёй выпрацавана разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў.
Для стабільнага і надзейнага функцыянавання літаратурнай мовы ў ёй замацаваны нормы - сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных элементаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў [43, с. 83]. Такім чынам, наяўнасць моўных нормаў забяспечвае ўстойлівасць літаратурнай мовы.
Моўная норма – гэта катэгорыя аб’ектыўная, не ствараецца асобнымі навукоўцамі, адлюстроўвае сучасны стан беларускай літаратурнай мовы, падтрымліваючы выпрацаваныя ў ходзе працяглай маўленчай практыкі набыткі. Такім чынам, моўная норма – гэта яшчэ і гістарычная катэгорыя. Таму норме ўласціва стабільнасць, якая дыктуецца патрэбай у захаванні цэласнасці моўных сродкаў і ўстойлівасці правілаў іх выкарыстання. Аднак гэта не азначае, што норма статычная і нязменная. Змены моўнай нормы адбываюцца паступова – афіцынаму замацаванню папярэднічае перыяд варыянтнасці (суіснаванне “старых” і “новых” форм, якія не адрозніваюцца ўжываннем, выкарыстоўваюцца абсалютна тоесна). Варыянты існуюць на ўсіх моўных узроўнях: напрыклад, на лексічным (адзенне – адзежа, Благавешчанне – Дабравешчанне), сінтаксічным (ісці па лесе – ісці лесам, глядзець і ўсміхацца – глядзець, усміхаючыся) і г.д Такім чынам, нормы мовы адносна ўстойлівыя, стабільныя і адначасова гнутнкія і зменлівыя.
Адбор моўных сродкаў займае працяглы час і можа завяршыцца або знікненнем аднаго з варыянтаў, або іх размежаваннем (калі кожны мае статус нормы, аднак функцыянуе як асобная адзінка). Трэба адрозніваць дапушчальныя варыянты літаратурнай нормы ад памылак (напр.: дзіця - дзіцё, паўтара кілаграма – паўтары кілаграмы, раба – рабыня – раўнапраўныя варыянты; а пачнем замест пачнём, у паліце замест у паліто, сабака пабегла замест сабака пабег – памылкі). Для выбару нарматыўнага варыянту неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі.
Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы:
- арфаэпічныя/фанетычныя (правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў);
- акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску);
- арфаграфічныя (правільнасць перадачы вуснага маўлення згодна з правапісам);
- лексічныя (правільны выбар слова для пэўнага паняцця ў адпаведным кантэксце);
- фразеалагічныя нормы (традыцыйнае, замацаванае практыкай ужыванне ўстойлівых моўных адзінак);
- словаўтваральныя (веданне і ўжыванне нарматыўных словаўтваральных мадэляў);
- граматычныя (правільнае ўтварэнне словаформ, спалучэнняў слоў і пісьменная пабудова сказаў);
- пунктуацыйныя нормы (правільная пастаноўка знакаў прыпынку);
- стылістычныя (выкарыстанне моўных адзінак у адпаведнасці з пэўным стылем).