Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпоры(1курс, 1семестр).docx
Скачиваний:
343
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
176.68 Кб
Скачать

16.Фарміраванне беларускага этнасу. Паходжанне тэрміна Белая русь.

Нацыя - гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, ддя якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная самасвядомасць. Нацыі фарміруюцца ў буржуазную эпоху. Беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці.

Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897 п, налічвала 6,7 млн чалавек, што скла-дала 5 % ад агульнай колькасці жыхароў Расійскай імперыі. Шчыльнасць насельніцтва Беларусі складала 31 чалавек на 1 км2. Увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці абумовіла штучную перанаселенасць яўрэямі гарадоў і мястэчак Беларусі, колькасную перавагу іх сярод гарадскога пралетарыяту, рамеснікаў і гавдлёва-прамысловай буржуазіі. Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай.Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя. У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася рускай, польскай і толькі часткова беларускай. У нацыянальным складзе інтэлігенцыі краю пераважалі рускія і беларусы. Рабочы клас у Беларусі фарміраваўся з ліку беззямельнага збяднелага сялянства, яўрэйскай гарадской беднаты, рамеснікаў. У 1897 г. у Мінску, Магілёве, Гродне, Гомелі, Віцебску пражывала 41 тыс. беларусаў, у той час як у Пецярбургу іх колькасць даходзіла да 66,5 тыс. чалавек. У беларускім грамадстве колькасна большасць нале­жала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі.У навуцы існуюць розныя версіі паходжання тэрміна "Беларусь".Адны даследнікі злучаюць паходжанне тэрміна з кліматычнымі, геаграфічнымі і этнаграфічнымі асаблівасцямі:-светлая скура, русыя валасы, светлыя вочы -насілі белую ільняную вопратку -шмат бярозавых гаяў і лясоў -у перыяд феадалізму было халадней-багацце снягоў

Іншыя навукоўцы злучаюць паходжанне тэрміна з знешнепалітычнымі фактарамі ("белая"-вольная ад татара-мангол).Гэтай канцэпцыі супярэчыць той факт, што назоў "белая русь" атрымала найбольшае распаўсюджванне на нашай тэрыторыі ў то перыяд ,калі ўсходне-славянскія землі былі ўжо незалежнымі ад мангола-татараў.Сам тэрмін "Белая Русь" з'явіўся ў XII стагоддзі і ставіўся ў то час да Ўладзіміра-Суздальскаму княству.У XV стагоддзі тэрмін "Белая Русь" ужываўся для пазначэння Маскоўскай русі.У канцы XV-сярэдзіне XVI у. у літаратурных крыніцах (у асноўным у летапісах)прасочвалася паданне аб "Белай Русі" як асобнай беларускай, беларуска-украінскай або беларуска-рускай тэрыторыі.Упершыню ў афіцыйным дакуменце-грамаце караля Яна Собесскага ад 1675г. спажыўся тэрмін "Беларусь", "Беларуская праваслаўная дыяцэзія" для Магілёўскай, Мсціслаўскай і Аршанскай дыяцэзій.Спачатку беларускай звалася толькі Магілёўская праваслаўная дыяцэзія. Паступова гэтым тэрмінам сталі зваць усе землі на якія распаўсюджвалася ўлада Магілёўскага біскупа. Пасля далучэння ў 1772г. поўнача-усходніх земляў Белорусі і Расіі гэты назоў набыла новае адміністрацыйна-геаграфічнае значэнне: ім сталі зваць дзве новыя, якія далучыліся губерні- Полацкую і Магілёўскую, якія ў 1796г. былі об’яднаны ў адну Беларускую губерню з цэнтрам у горадзе Віцебску.Паступова на працягу XIX стагоддзі тэрмін "Белая Русь" распаўсюдзіўся на Менскую, Гарадзенскую і Віленскую губерні.

17.Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на тэр. Беларусі ў першай палове 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г. Паўстанне 1830-1831 гг.

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе. На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў. У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта. Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей. У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама раводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў. На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях. Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.

Вайна 1812 года і Беларусь.

12 чэрвеня 1812 года 600-тысячная армiя Напалеона без аб"яулення вай ны уступiла у межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы.16 чэрве­ня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апалячаная беларуская шляхта сустракала французскiя войскi як вызвалiцеляу ад рускiх захопнiкау.Войску Напалеона у межах Лiтвы i Беларусi супрацьстаялi дзве рускiя армii: Першая (127 тыс.) - камандуючы Барклай дэ Толлi (штаб у Вiльнi); Другая (45 тыс.) - камандуючы генерал Баграцiён (штаб у Ваукавыску).Пры такiх суадносiнах сiл, разрозненныя рускiя армii не маглi даць генераль­ную бiтву Напалеону. Галоунай задачай рускiх армiй на першым этапе вайны (чэрвень-жнiвень 1812 года) было аб"яднанне 1 i 2 рускiх армiй i пазбег­нуць разгрома паасобку. Руская армiя адступала,ведучы абаронныя баi. Наi- больш значнымi бiтвамi на беларускай тэрыторыi былi:каля мястэчка Мiр(27- 28 чэрвеня ),каля мястэчка Раманава (2 лiпеня),каля вёскi Салтанаука ( 11 лiпеня), каля мястэчка Астроуна ( 13 лiпеня 1812 года ). К пачатку жнiуня амаль уся тэрыторыя Беларусi была захоплена войскамi Напалеона. Адносiны насельнiцтва Беларусi да ваюючых бакоу былi не адназначнымi. Для сялян i гараджан i руская,i французская улада былi прышлымi,прыгнятальнiцкiмi,чу­жымi. I французы, i рускiя прымушалi працаваць на пана,плацiць велiзарныя падаткi,а падчас вайны забiралi апошняе.Але руская улада давала магчымасць беларускаму селянiну жыць у мiрных умовах.Французы прынеслi вайну.Гэта i абумовiла стварэнне партызанскiх атрадау на Беларусi.Для барацьбы з пар­тызанамi i забеспячэння армii фуражом Напалеон аставiу на Беларусi 100-ты сячнае войска. Камандзiрамi партызанскiх атрадау на Беларусi у большасцi былi мясцовыя жыхары: Маркау Максiм, Мiронава Фядора, Цiмафееу Iван Тара­савiч, Тарас-селянiн. Шляхта i магнаты Беларусi вiталi прыход французау i паступалi на лужбу у напалеонаускую армiю. ны вiталi акупацыйны рэжым з надзеяй на ад­науленне ВКЛ у межах Рэчы Паспалiтай. Сацыяльная палiтыка Напалеона цал­кам задавальняла iх, паколькi французскi iмператар захоувау прыгоннiцкiя парадкi i прывiлеi шляхты.Ён абяцау магнатам Беларусi аднауленне iх раней шай дзяржавы. У пачатку кастрычнiка 1812 г.пачалося адступленне войск На­палеона з Масквы.Французы адступалi у напрамку Ушачы-Лепель-Чашнiкi.26 кастрычнiка рускае войска уступiла у Вiцебск,4 лiстапада вызвалiлi Мiнск,9- Барысау, а 12 лiстапада Магiлёу. 14-15 лiстапада каля вескi Студзенкi, на поунач ад Барысава,адбылася самая значная бiтва завяршальнага этапа гэтай вайны.Тут загiнула каля 20 тыс. французау. Праз Бяразiну пераправiлася не больш 60 тыс войск.24 лiстапда у Смаргонi Напалеон пакiнуу армiю i ад'е­хау у Парыж.8 снежня руская армiz без бою заняла Гародню.Да Немана дайшло каля 30 тыс.французау,што было катастрофай для Напалеона. Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным выступленні рэвалюцыянераў Расіі і былой Рэчы Паспалітай; апошнім прыходзілася разлічваць толькі на ўласныя сілы. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка паўстанне ахапіла ўсё Царства Польскае. Старшынёй польскага нацыянальнага ўрада стаў князь Адам Чартарыйскі. Ён з'яўляўся лідэрам кансерватыўнай плыні, якая пераважала ў паўстанні. Яе прадстаўнікі былі прыхільнікамі захавання традыцый, стабільнасці, упарадкаванасці. Прадстаўнікі дэмакратьгчнай плыні на чале з гісторыкам I. Лялевелем дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога ВКЛ. Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў аказаліся Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусь Паўстанне развівалася нярэдка стыхійна, хоць і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Шляхта кожнага павета выбірала свой урад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкі набор, выдавалі адозвы. Сяляне і мяшчане набіраліся ў атрады пераважна пад прымусам і не заўсёды былі зацікаўлены ваяваць. Царскі ўрад асцерагаўся, «каб з польскага бунту не зрабіўся б сялянскі». Сялянам афіцыйна аб'яўлялася памілаванне, калі яны самі пакінуць атрады і вернуцца дамоў. Асобныя царскія камандзіры абяцалі нават вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты царскімі войскамі. Камандуючы расійскай арміяй генерал-фельдмаршал I. Ф. Паскевіч «заслужыў» ад цара гомельскі маёнтак. Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ў Беларусі склада каля 15 тыс. чалавек. Свядома падтрымала паўстанне шляхта, вучнёўская моладзь, каталіцкае і часткова уніяцкае духавенства. Заклікі да барацьбы «за Польшчу, айчыну нашу» не выклікалі энтузіязму ў большасці беларускага насельніцтва. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася, а сялянскае пытанне фактычна ігнаравалася. Сяляне спадзяваліся на атрыманне волі і ўласнай зямлі. Але наибольшее, што змагла ім паабяцаць шляхта ў асобных паветах, — гэта зніжэнне нормы паншчыны да двух дзён у тыдзень.