- •2.Насельніцтва Беларусі каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •3.Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
- •4.Першыя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх сацыяльна-эканамічнае развіццё(X-XIII ст.)
- •6.Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл.
- •7.Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях у14-пп 16 ст.
- •8.Знешняя палітыка вкл. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •9.Царква і культура Беларусі ў 10-13 ст.
- •10. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл.
- •11. Утварэнне рп і статус вкл у яе складзе.
- •13. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 16-17 ст. (Рэфармацыя і контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная вунія)
- •14.Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у 17-18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •15.Культура беларускага народу ў 16-18 ст. (Адраджэнне і асветніцтва)
- •16.Фарміраванне беларускага этнасу. Паходжанне тэрміна Белая русь.
- •18.Адмена прыгоннага права Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
- •19.Паўстанне 1863-1864 гг. І яго сацыяльна-палітычны вынік.
- •20.Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.
- •21.Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першая сусветная.
- •22. Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст.
- •23.Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады.
- •24.Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •25.Стварэнне Беларускай савецкай дзяржаўнасці.
- •27.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30 гг. 20 ст.
- •28.Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
- •29.Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
- •30.Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. -31.Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі (2)
- •32.Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
- •33.Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
- •34.Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы вав.
- •35.Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
- •36.Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу.
- •37.Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
- •38.Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.
- •39.Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.
- •42.Адукацыя, навука і культура ў бсср у 1945-1985 гг.
- •43.Палітыка перабудовы ў ссср. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.
- •44.Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
- •45.Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.
- •46.Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.
- •47.Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
- •48.Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
- •49.Знешэканаічныя сувязі рб. Глядзець пытанне 47-48.
- •50.Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
30.Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. -31.Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі (2)
У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі. Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.(2)Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.