Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
54.91 Кб
Скачать

3. Дзейнасць м. Гусоўскага, ф. Скарыны, с. Буднага, в. Цяпінскага

Мікола Гусоўскі (1470-я гады – пасля 1533), беларускі і польскі паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай паэзіі. Найбольш верагодна, паходзіў з сям’і селяніна-паляўнічага з вёскі Уса (Усава) цэнтр Беларусі. У сталыя гады жыў у Польшчы, служыў пры дварысвайго мецэната плоцкага біскупа Эразма Вітэлія (Целка). У 1520-1522 у складзе пасольства ВКЛ да папы Льва X, якое ўзначальваўЭразм Вітэлій, паэт пабываў у Рыме, дзе напісаў на лацінскай мове паэму “Carmen de statura feritate ac venatione besontis” (“Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго”) і шэраг вершаў. Апошнія гады жыцця правёў у Польшчы, цяжка хварэў, але займаўся літаратурнай дзейнасцю. Напісаў і выдаў паэмы “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы” (1524), “Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта” (1525) і іншыя. Гусоўскі – заснавальнік лацінамоўнай рэнесансавай паэзіі Беларусі, стваральнік першай, адрасаванай еўрапейскаму чытачурэалістычнай ліра-эпічнай паэмы пра нашу краіну – “Песня пра зубра”. У паэме выявіўся рэнесансавы эстэтычны ідэал паэта з яго верай у дзейнага гарманічна развітога , духоўна і фізічна дасканалага чалавека. “Песня пра зубра” – каштоўная крыніца для вывучэння біяграфіі аўтара і яго поглядаў, пазнання эпохі, у якую ён жыў, прыроды, этнаграфіі, асаблівасцей духоўнага жыцця і побыту нашых продкаў, іх заняткаў, вераванняў, гісторыі Беларусі на мяжы сераднявечча і Адраджэння. Іншыя творы Гусоўскага таксама нясуць пэўную гістарычную інфармацыю. У сувязі з 500-годзем з дня нараджэння Міколы Гусоўскага, якое адзначалася ў 1980 годзе, яго імя ЮНЕСКА унесла ў каляндар памятных міжнародных дат, у Мінску была наладжана мастацкая выстаўка, яго імем названа вуліца [7, с.181-182].

Францыск Скарына (каля 1490, г. Полацк – каля 1551) , беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык [7, с.309].

Ён нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў Вільні Ф.Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, праз два гады атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а пазней — доктара свабодных навук. У 1512 г. у італьянскім г. Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім факультэтам, Ф.Скарына вытрымаў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара лекарскіх навук.

Біяграфічныя звесткі аб жыцці першадрукара не вельмі багатыя, але можна меркаваць, што пасля атрымання вучонай ступені яго зацікавілі грамадскія праблемы і гуманітарныя навукі, зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на роднай мове, зрабіць іх даступнымі для сваіх землякоў. Апынуўшыся ў Празе, Ф.Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана Скарыны заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга — "Псалтыр". Ф.Скарына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. Аднак гэта задумка засталася незавершанай. Першадрукар выдаў пераважную частку Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі найбольш важныя кнігі.

У 1520 г. Ф.Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет "Малая падарожная кніжка" — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Кніга прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю. Як і апошняе выданне Ф.Скарыны "Апостал" (1525), "Малая падарожная кніжка" была невялікім зручным выданнем, надрукаваным на таннай паперы. Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара больш даступнымі для шырокіх колаў насельніцтва.

Ф.Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру - прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI - XVII стст.

Ён унёс значны ўклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы [2, с.148].

Ф. Скарына — вялікі патрыёт і адданы сын свайго народа. Нягледзячы на тое, што ён вучыўся і працаваў у Заходняй Еўропе, не парваў сувязяў з радзімай, а ўсе сілы і энергію аддаў служэнню "людем посполитым руского языка" для пашырэння асветы ў родным краі. Скарына стаяў ля вытокаў беларускай нацыянальнай культуры і стаў яе сімвалам [1, с. 446].

Імем Скарыны названы праспект у Мінску, вуліцы ў Полацку, Віцебску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку і іншыя, Гомельскі дзяржаўны універсітэт. Помнікі Скарыне пастаўлены ў Полацку, Лідзе, Мінску, Вільнюсе. Уведзены дзяржаўныя ўзнагароды Беларусі – медаль Скарыны (1989) і ордэн Скарыны (1995) [7, с. 315].

Дастойна прадоўжыў і памножыў скарынінскія рэнесанена-гу- маністычныя традыцыі, унёс свой арыгінальны ўклад у скарбніцу беларускай культуры і думкі Сымон Будны — беларускі гуманіст і асветнік, адзін з буйнейшых дзеячаў рэфармацыйнага руху на Беларусі.

Нарадзіўся Будны каля 1530 г. Пытанне аб месцы яго нараджэння і нацыянальнасці па сённяшні дзень застаецца дыскусійным. Хто ён, беларус ці паляк, нарадзіўся ён у Будах беларускіх (якіх нямала на тэрыторыі нашай рэспублікі), ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Мазовіі (Польшча), — дакладна не высветлена. Аднак нават тыя, хто лічаць Буднага палякам, пагаджаюцца, што вельмі многія факты сведчаць на карысць яго беларускага паходжання: добрае веданне беларускай мовы, жыцця, звычаяў беларускага народа.

Каля 1544 г., прыблізна ва ўзросце 14 гадоў, Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага універсітэта, які на працягу некалькіх стагоддзяў з'яўляўся "альма матэр" для многіх беларусаў. Потым, магчыма, скончыў тэалагічны факультэт Базельскага універсітэта. За гады вучобы за мяжой ён далучыўся да пратэстанцкага вучэння. У 1558 г. Будны прыехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста, г.зн. настаўніка пратэстанцкага таварыства з абавязкам па нядзелях, аўторках, пятніцах і ў святочныя дні выкладаць асновы рэфармацыйнага вучэння дзецям і дарослым. Два гады ён працаваў на пасадзе катэхізіста, і на гэтай аснове, відаць, вырас яго першы твор "Кате- хизис", які пазней быў выдадзены ў Нясвіжы на беларускай мове. Гэта сур'ёзны аргумент на карысць беларускага паходжання Сымона Буднага.

У 1560 г. Будны атрымлівае павышэнне: назначаецца прапаведнікам у беларускі горад Клецк. Чалавек вялікага прыроднага даравання і энцыклапедычнага розуму, С.Будны ў пачатку 60-х гадоў XVI ст. стаў значным грамадска-палітычным дзеячам пратэстанцкага толку і ў хуткім часе набыў еўрапейскую вядомасць як мысліцель-рацыяналіст і таленавіты публіцыст.

Для асветы простых людзей у 1562 г. у Нясвіжскай друкарні пад апекай Мікалая Радзівіла Чорнага ён выдаў свой "Катэхізіс", а потым і другую кнігу на беларускай мове "Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам", якая, на жаль, не захавалася.

З прычыны неспрыяльных абставін Будны вымушаны быў па-кінуць свайго апекуна і ў 70-я гады ў Лоску разгарнуў кіпучую літаратурна-публіцыстычную дзейнасць. Гэта быў вельмі плённы перыяд, калі Будны выдаваў кнігу за кнігай на лацінскай і польскай мовах. Найбольш вядомымі з яго выданняў гэтага часу з'яўляюцца нясвіжская Біблія (1572), "Новы Запавет" з шырокімі каментарыямі да яго, "Аб асновах хрысціянскай веры" (1576). У іх Будны выклаў свае сацыяльна-палітычныя, рэлігійна-філасофскія і педагагічныя ідэі. Ён праявіў сябе арыгінальным і самабытным публіцыстам, вялікім майстрам пяра. Яго творы характарызуюцца яснасцю думкі, дасціпнасцю, палемічнай завостранасцю і пераканаўчасцю аргу- ментацыі.

Усё сваё жыццё Сымон Будны прысвяціў справе асветы народа і падрыву аўтарытэту афіцыйнай хрысціянскай царквы. Ён першым пасля Скарыны не толькі выкарыстоўваў беларускую мову ў рэлігійным пісьменстве, але і прапагандаваў яе як раўнапраўную мову, як лепшы сродак для распаўсюджвання ведаў сярод простага народа. У сваіх шматлікіх трактатах і кнігах Будны паслядоўна вёў барацьбу за вызваленне грамадскай думкі ад грузу сярэдневяковай схаластыкі. У цяжкія часы, калі ў краінах Заходняй Еўропы гарэлі кастры інквізіцыі, а ўсялякая праява крытычнай думкі і цвярозага погляду на рэчаіснасць разглядалася як небяспечная ерась, С.Будны сеяў насенне разумнага, здравага, практычнага падыходу да з'яў жыцця і рэлігіі. Ён заклікаў правяраць веру розумам. З гэтых пазіцый пісьменнік крытыкаваў афіцыйную хрысціянскую царкву і асабліва езуітаў, якія сваёй прапагандай каталіцызму і наказным чалавекалюбствам распальвалі рэлігійны фанатызм, наносячы тым самым шкоду грамадству і дзяржаве. С.Будны вёў барацьбу за асвету і пашырэнне ведаў у грамадстве, выступаў змагаром за брацкую дружбу і творчае супрацоўніцтва паміж славянскімі народамі. Выкладаючы свае погляды на жыццё і рэлігію, ён пракладваў шлях да секулярызацыі грамадскай думкі і вызвалення літаратуры ад уплыву хрысціянскай ідэалогіі [1, с. 456-458].

Блізкім паплечнікам Буднага па сацыяльных і рэлігійных поглядах быў небагаты беларускі шляхціц, гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік і перакладчык Васіль Мікалаевіч Цяпінскі (год нараджэння невядомы — каля 1599). Напэўна ў сваім родавым маёнтку Цяпіна на Полаччыне ён заснаваў друкарню і выдаў на царкоўнаславянскай і беларускай мовах Евангелле (1570-ыя гг.). Прадмова да кнігі — адзін з лепшых узораў беларускай гу- маністычна-асветніцкай патрыятычнай публіцыстыкі. Цяпінскі заклікаў свецкіх паноў і князёў, духоўную іерархію да актыўнай духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі беларускай культуры, мовы, звычаяў і традыцый, да развіцця школьнай асветы, маральна-этычнага ўдасканалення [5, с. 186].