Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

17. Эканамічная і сельскагаспадарчая палітыка германскіх акупацыйных улад.

Каб паставіць на службу Рэйху эканоміку Беларусі, акупанты ўжо на працягу ліпеня 1941 г. правялі рэгістрацыю на біржах працы працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя.

Трэба адзначыць, што разам з камандна-адміністрацыйнымі метадамі акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На 1 ліпеня 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь» працавала 33 банкі, а ў 1943 г. іх было ўжо каля 100.

У аграрнай палітыцы акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы. Першы праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам «абшчынных гаспадарак» і «дзяржаўных маёнткаў» (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г.д. Але інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам – панам, асаднікам, заможным сялянам.

Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону «Аб новым парадку землекарыстання» ў лютым 1942 г., для павялічэння прадуктыўнасці ён адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі.

У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі.

Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту партызанскага руху. 3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана «Дэкларацыя аб сялянскім праве ўласнасці», якая ўстанаўлівала для сялян замест «права ўладання» права прыватнай ўласнасці на зямлю.

Кіраўніцтва Рэйху выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Дастаткова адзначыць, што толькі гаспадарчая інспекцыя групы армій «Цэнтр» і генеральнай акругі «Беларусь» штодзённа накіроўвалі на працу ў Рэйх 500-1000 рабочых. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам былі накіраваны каля 380 тыс. чалавек.

18. Станаўленне і развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Арганізацыя і дзейнасць цшпр і бшпр і іншых структур, кіруючых дзейнасцю партызан і падпольшчыкаў.

Партызанка на Беларусі мае некалькі перыядаў свайго развіцця. Першы этап – арганізацыйны, калі толькі шукаліся формы барацьбы ў тылу ворага. Гэта чэрвень – снежань 1941 г. Яшчэ адна прыкмета гэтага перыяду – гэта крызіс партызанкі, які праявіўся ў паражэннях на фронце і ў пазіцыі чакання, якую заняло мірнае насельніцтва. Другі этап беларускай партызанкі пачаўся ў снежні 1941 г. і цягнуўся да канца лета 1942 г. Гэта перыяд пераадолення крызісу і рэзкага росту колькасна партызанскага руху. У гэты перыяд адбываецца супрацьстаянне ў цэнтры Беларусі паміж цывільнай нямецкай адміністрацыяй Генеральнай акругі Беларусь і партызанамі ў барацьбе за падтрымку ад мірнага насельніцтва. У гэты перыяд вызначаецца арганізацыйная структура партызанкі, рух атрымлівае шырокую падтрымку ад «Вялікай зямлі». Трэці перыяд цягнуўся з восені 1942 па восень 1943 г. Менавіта ў гэты час колькасць памылак нямецкіх акупацыйных улад дасягнула крытычнай масы, і насельніцтва перайшло на пазіцыі падтрымкі партызанаў. Ствараюцца велізарныя партызанскія зоны, якія ахопліваюць значныя тэрыторыі. Праводзяцца буйныя вайсковыя і дыверсійныя аперацыі. Чацьвёрты перыяд беларускай партызанкі цягнуўся з восені 1943 г. па лета 1944 г. Гэты перыяд адзначаны пачаткам вызвалення Беларусі і ўдзелам у гэтым і партызан. Найбольшага ўздыму дасягае «рэйкавая вайна». Менавіта да гэтага перыяду адносіцца значнае ўзмацненне савецкай партызанкі на захадзе Беларусі.

Вызначальны ўплыў на развіццё партызанскай барацьбы аказала Маскоўская бітва. Пад час контрнаступлення Чырвоная Армія адкінула нямецкія войскі да ўсходняй мяжы Беларусі і нават утварыла вялікі разрыў у фронце паміж Селіжам і Усвятамі (Витебская обл.) – нак – так званыя «Суражскія...» ці «Віцебскія вароты», праз якія беларускія партызаны паўгода атрымлівалі ўсё неабходнае.

У маі 1942 г. створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. На чале ЦШПР быў пастаўлены кіраўнік ЦК КП(б)Б Панцелеймон Панамарэнка. У верасні 1942 г. ствараецца Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) пад кіраўніцтвам сакратара ЦК КП(б)Б Пятра Калініна. Яны адыгралі станоўчую ролю ва ўдасканаленні пабудовы і кіраўніцтва, а таксама забеспячэнні зброяй, узрыўчаткай, радыёсувяззю, каманднымі кадрамі. З дапамогай штабоў арганізацыя партызанскіх сіл Беларусі набыла ў 1942 г. якасна новыя рысы. Шырокае распаўсюджанне атрымала атрадная форма арганізацыі партызан. Атрад стаў асноўнай баявой адзінкай ўзброеных патрыётаў. Атрады аб’ядноўваліся ў брыгады. З цягам часу брыгады ўтваралі вышэйшыя формы аб’яднання – занальныя і абласныя партызанскія злучэнні, першыя з якіх на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў другой палове 1942 г. Працэс арганізацыі партызанкі завяршыўся ў 1943 г., адзінкі ўсё болей набывалі вайсковую пабудову. Брыгады ў асноўным складаліся з атрадаў, якія дзяліліся на ўзводы, аддзяленні. У некаторых брыгадах і палках існавалі таксама батальёны, у атрадах – роты. Апрача таго, існавалі партызанскія палкі і ваенна-аператыўныя групы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]