Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

4. Савецка-французска-англійскія перамовы ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскія дагаворы1939 года

Мерапрыемствы па стварэнню сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе – два перыяды. Мяжа паміж імі праходзіць вясной 1939 г. Першы перыяд характарызуецца ігнараваннем ролі СССР у супрацьстаянні блоку агрэсіўных дзяржаў, надзеямі заходніх дэмакратый павярнуць германскую агрэсію супраць СССР. У другі перыяд прыходзіць да лонданскіх і парыжскіх палітыкаў разуменне неабходнасці цесных кантактаў з Масквой у стварэнні еўрапейскай сістэмы бяспекі.

Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню (1932-1935 гг.) з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. Дэлегацыя СССР прапанавала здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага разбраення, але – не падтрымалі. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі.

У 1939 г. пачаліся кансультацыі паміж урадамі СССР, Англіі і Францыі аб магчымым падпісанні пагаднення аб узаемадапамозе і аказанні помачы іншым еўрапейскім краінам, супраць якіх пачалася агрэсія.

Берлін працягваў дыпламатычную гульню як з Лонданам і Парыжам, так і з Масквой. Да апошняга часу першым Гітлер даваў надзею на тое, што яго агрэсія будзе накіравана ў першую чаргу супраць СССР. Мэта Гітлера – не дапусціць складвання адзінага антыгерманскага фронту вялікіх дзяржаў была дасягнутая.

23 жніўня 1939 г. ў Маскве -- І.Рыббентроп і Вячаслаў Молатаў падпісалі германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол». У ім агаворвалася пытанне аб размежаванні сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе. Дагавор меў і станоўчыя вынікі – ажыццявілася ўз’яднанне беларускага народа.

Вынікі: Такім чынам, на працягу 1930-х гг. ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце вельмі цяжка знаходзілі паразуменне з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Урады гэтых краін больш імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт СССР, накіроўвалі агрэсію нацысцкай Германіі на Усход. У выніку Савецкі Саюз прымае прапановы Германіі і падпісвае з ёй дагавор аб ненападзенні.

5. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.

Прычыны – барацьба за перадзел света.

Характар вайны – захопніцкая з боку агрэсара, справедлівая, вызваленчая з боку СССР.

Польшча, як краіна, якой дасталася шмат германскіх зямель па выніках Першай сусветнай вайны, была адной з галоўных мішэняў для Гітлера.

11 красавіка 1939 г., пасля вырашэння чэшскага пытання, Гітлер зацвердзіў «план Вайс», які прадугледжваў ліквідацыю Польшчы. 28 красавіка Германія аб’явіла аб дэнансацыі сваіх абавязкаў аб ненападзенні, заключаных у 1934 г.

23 жніўня 1939 г. было заключана савецка-германскае пагадненне аб ненападзе +«сакрэтны пратакол» (падзел сфер уплыву ў Еўропе). У ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1939 г. германскія спецслужбы правялі аперацыю «Гімлер». Эсэсаўцы ў польскай форме «захапілі» радыёстанцыю ў горадзе Глейвіц, з якой прагучаў зварот на польскай мове «...аб’ядноўвацца і біць немцаў». 1 верасня 1939 г. Германія напала на Польшчу. Звязаныя пагадненнямі аб узаемадапамозе, 3 верасня вайну Германіі аб’явілі Францыя, Англія і яе калоніі і дамініёны. Пачалася Другая сусветная вайна.

Вайна пачалася не толькі для палякаў – але і для беларусаў, бо яны складалі каля 15% насельніцтва Другой Рэчы Паспалітай. Прыклад мужнасці праявілі беларусы ў баях на ўзбярэжжы Гдыні, пры абароне Модліна і Хеля. Гераічнай старонкай стала абарона Брэсцкай крэпасці (з 14 па 18 верасня 1939 г.). Гарнізон Брэсцкай крэпасці (каля 4 тыс.) на 40% складаўся з рэзервістаў-беларусаў.

Да 16 верасня германская армія акупіравала большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана» – мяжу рассялення беларусаў і ўкраінцаў. Польскі ўрад 16 верасня эмігрыраваў у Румынію, а затым у Лондан. Варшава капітуліравал 27 верасня. Страты польскай арміі былі значнымі. Загінула каля 65 тыс. салдат, у палоне аказалася каля 400 тыс. салдат і афіцэраў польскай арміі, у тым ліку 70 тыс. беларусаў. Некалькі тысяч беларусаў у складзе польскіх ваенных часцей перабралася на Захад, у Францыю, Англію. Беларусы прынялі актыўны ўдзел у баях на франтах Афрыкі і Заходняй Еўропы.

Прыклад Германіі развязаў рукі іншым краінам – удзельніцам Траістага пакту. У красавіку 1939 г. італьянскія фашысты пачалі акупацыю Албаніі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]