Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

arkheagrafia_otvety

.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
128 Кб
Скачать

1.Пачатковы этап археаграфіі. Прыкладная археаграфія 16 – 18 ст. Пач. сістэмат. падрыхтоўкі дакументальных публікац. у Расіі звязаны з перыядам праўлення Пятра Вялікага. У гэты час узнікла практыка апублікавання дак-ў публічнага хар-ру. Тады ж з’явіліся і 1-я дакумент. публікацыі гіст. крыніц -летапісных запісаў, актавых матэрыялаў. Прыкладная археаграфія таго часу была вельмі цесна звязана з паліт. інтарэсамі дзяржавы. Асоба Пятра Вялікага і яго рэфарматар. дзейнасць амаль адразу пасля яго смерці і на працягу ўсяго 18 ст. сталі тэмамі дакумент. публікацый. Паралельна пашыраліся відавыя, тэматыч. дакумент. публікацыі гіст. крыніц больш ранніх гістар-х эпох. З’явіліся 1-ыя дзярж. арг-цыі, якія ставілі перад сабой задачу падрыхтоўкі і выдання дак-ных публікацый гіст. крыніц. У канцы 18 ст. узнікла і першае перыядычнае выданне, «Древн. российская вивлиофика» Н. І. Новікава. У Бел. публікат. праца была цесна звязана з польскімі даследчыкамі. Археаграфія на бел. землях пачынаецца са складання вопісаў манастырскіх бібліятэк і архіваў: Слуцкага Троіцкага , Пінскага, Ляшчынскага, Супрасльскага, Жыровіцкага і інш. У 1551 г. Марцін Кромер склаў вопіс аўтэнтычных лістоў, што знаходзіліся ў Метрыцы ВКЛ. Дзярж. архіў парадкавалі, складаючы вопісы ў 1594 г. па загаду канцлера Льва Сапегі. Вопісы рабілі паводле храналагіч. прынцыпу, спосабу захавання (фасцыкулы, пераплёты), часам тэматычныя (асабліва вопісы бібліятэк). Ад 17 ст. вядомы вопісы прыватных бібліятэк і архіваў: рэестр кніг пінскага і тураўскага епіскапа Грыгорыя, каталог рукапісаў бібліятэкі Радзівілаў . Над апрацоўкай Арх. Радзівілаў прац. Нясвіжскія архіварыусы 17-19ст. Сімановіч, Богуш-Шышка, А. Іваноўскі, Б. Таўрагінскі. У к. 18 ст. пад кіраўніцтвам гал. архіварыуса літоўскай правінцыі базыльян складзены вопісы ўсіх манастырскіх архіваў. Значнай працай у галіне археаграфіі ў 18 ст. стаў вопіс арх. мітрапалітаў кіеўскіх і галіцкіх, што захоўваўся ў Навагрудку С. Рункевіч выдаў «Апісанне дакументаў архіва заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў». Паступова пачаў папаўняцца паняційны апарат прыкладной археаграфіі. З’явіліся тэрміны, як «спісак» дак-та, «тэкст», «рознасці» (варыянты) тэксту дак-та,«арыгінал» дак-та. у к. 18 ст. вызнач. першыя парасткі самаідэнтыфікацыі археаграфіі як нейкага асаблівага комплексу ведаў, звяз. з падрыхтоўкай дакументальных публікацый.

3. Мацей Догель як археограф. У 2 пал. 18 ст. гіст. навука ВКЛ набывае трывала крыніцазнаўчы фундамент, які быў закладзены Мацеем Догелем. Мацей Догель (1715 – 1760 гг.) нарадзіўся ў в. Гембулы Лідскага павета ў сям’і дробнага шляхціца. Пасля заканчэння піярскай школы ў Шчучыне ўступіў ў ордэн піяраў. З 40-х гг. – рэктар піярскай калегіі ў Вільні. Заснаваў школу з асобным інтэрнатам для шляхецкай моладзі. Шмат падарожнічаў. З’яўляючыся выхавацелем сына маршалка ВКЛ С. дэ Кампа, змог выехаць за мяжу. Наведваў лекцыі ў Лейпцыгскім і Парыжскім універсітэтах. З 1748 г. у якасці пасла РП Догель працаваў ў архівах і бібліятэках Германіі, Францыі, Галандыі. Карыстаўся малавядомымі і сакрэтнымі дакументамі ў каралеўскіх архівах Кракава і Нясвіжа, што дазволіла яму пачаць выданне зборніка дакументаў і матэрыялаў «Дыпламатычны кодэкс Каралеўства Польскага і ВКЛ». З 8 запланаваных тамоў выйшлі 3. Нявыдадзеныя матэрыялы ў рукапісах паступілі ў Каралеўскую бібліятэку ў Варшаве, потым – у Віленскі універсітэт, а адтуль – у Пецярбургскую публічную бібліятэку. Догель выдаў зборнік дакументаў па размежаванню дзярж.мяжы ВКЛ з Польшчай у сяр. 16 ст. Яго зборнікі матэрыялаў па гіст. міжнародных адносін Польшчы, Літвы і Бел. за 13 – 18 ст. як гістар. крыніцы не страцілі свайго значэння да нашых дзён. Дакуметамі, сабранымі Догелем, карыстаўся вядомы польскі паэт, асветнік і гісторык Адам Нарушэвіч.

5.Выданне гістарычных крыніц у другой палове 18 – пачатку 19 ст. Дзейнасць М.Румянцава. Рум. Жыў у Гомелі, збіраў рукапісныя i старадрук-я кнігі, дак-ты i мат-лы па гіст. Расіі (у тым ліку ў архівах Бел., Літвы, Пол., Германіі, Італіі, Францыі,i ішн.), згуртаваў i матэрыяльна падтрымаў дзейнасць вучоных, аб'яднаў многіх з ix у т. зв. Румянцаўскі гурток, куды ўваходзілі гісторыкі, археографы i моваведы: Е.Балхавіцінаў, К.Ф.Калайдовіч, П.І.Кепен, І.М.Лабойка, П.М.Строеў, А.П.Ярмолаў, І.І.Грыгаровіч i інш. 3 гуртком супрацоўнічалі вучоныя іншых краін (Бантке, І.Даніловіч, Й.Даброўскі, , І.Лялевель, i інш.). Члены гуртка адкрылі многія помнікі славянскай гіст-і i літ-ры, зрабілі палеаграфічнае апісанне, чым заклалі пачатак навуковаму славяназнаўству. У 1811 Р. заснаваў Камісію па друкаванні дзяржаўных грамат i дагавораў, удзельнічаў у выданнях (на свае сродкі) «Збор дзярж-х грамат i дагавораў» (ч. 1—4, 1813—28), «Помнікі расійскай славеснасці XII ст....» (1821), «Бел-і архіў старажытных грамат» (1824). «Збор славянскіх помнікаў, якія знаходзяцца паза межамі Расіі» П.І.Кепена (1827) і інш. Р. вёў перагаворы з І.Лялевелем пра выданне яго твораў па гісторыі Полынчы, з І.Даніловічам пра выданне беларускалітоўскіх летапісаў i Судзебніка Казіміра IV, выяўленых у Гомелі; планаваў выдаць сербскую хроніку архіепіскапа Данііла, зборнік «Расійская дыпламатыка. Польскія i літоўскія крыніцы», «Ізборнік Святаслава», «Астрамірава Евангелле» i інш. Па яго даручэнні аналізаваліся мова, побыт i звычаі кашубаў i сербскія граматы. Па яго прапанове І.І.Грыгаровіч напісаў свой першы твор «Беларуская іерархія» (напісаны ў 1824, упершыню надрукаваны ў 1992), пазней распачаў працу над слоўнікам беларускай мов. 3 дапамогай вучоных ім сабрана надзвычай багатая бібліятэка рэдкіх кніг, унікальная калекцыя рукапісаў, этнаграфічных i нумізматычных матэрыялаў. Пасля смерці Р. гэтыя скарбы склалі аснову Румянцаўскага музея ў Пецярбургу. У 1861 перевезены ў Маскву i сталі асновай «Маскоўскага публічнага музеума» (у 1921—27 расфарміраваны, калекцыі перададзены іншым музеям i карцінным галерэям). Яго дзейнасць паклала пачатак традыцыі цеснага супрацоўніцтва славянскіх вучоных, што спрыяла развіццю славяназнаўства.

21. Археаграфія Б. у 1930-40-х гг.- праблемы і дасягненні. Замедление в 1930-е гг. практич. Археографии, характерное не только для Беларуси, но и для СССР в целом, не могло не оказать влияния на развитие археогр. мысли и историографии археографии. Издаются научно-методич. Работы Н.Бельчикова, А.А.Сергеева, А.П.Попова, были изданы « Основные правила публикации док-тов Гос. архивного фонда Союза ССР» (М.1945г.). Они в большинстве своем не касались тех или иных аспектов бел. археографии. Первой работой в кот. Присутствовали разделы об организации и итогах археогр. деят-сти Бел. стала монография «Сов. археография»-1948г. С.Н.Валка. В 1934 выходит книга «1905-1907г.на Бел. Хроніка падзеі» Л.Н.Мяйдзеля,содержащих док-ты партийного архива. В 1934 вышла книга Е.Чернявского “Ликвидация”, в кот. Описывалась деят-сть отряда по разгрому банды. В 1940 в серии “История гражд. войны СССР” издан сборник воспоминаний “ Бел. в борьбе против захватчиков 1919-1920гг.”. Подводя итоги историко-партийных учреж-ний республики в сфере археографии, нет оснований говорить о заметном вкладе в развитие бел. археографии. Решавшие полит. и пропогандистские задачи, они в ходе своей практич. деят-сти не пытались ставить вопросы метолич. хар-ра применительно к документу.

20. Бел. Археография в 1970-1980гг. Заметный вклад в бел. археогр. внес Улащик. В монографии « Очерки по археографии и источниковедению истории Бел.феод. периода»-1973г. Свел воедино многочисленные работы своих предшественников и представил комплексный анализ археогр. базы по ист.Бел. периода феодализма.В статье «Археогр. издания по ист.Бел.» Е.Ф.Шолохов предложил свою периодизацию истории практич. археографии в респ. В 1980г. Вышло продолжение « Очерков» посвященное анализу повествов-х источников «Введение в изучение бел-лит. летописания». Дополнением к исследованиям Улащика по проблемам истории и методики бел.археографии может служить книга В.П.Козлова «Колумбы российской древности» 1981г.,посвященная проблемам полевой арх. в бел. И лит. землях в 1 пол.19 века.

2 Геагр. паказальнік  змяшчае назвы фізіка-геаграф. аб’ектаў, палітыка-адміністрац. і адміністрацыйна-тэрытар-х адзінак і інш. геаграфічных аб’ектаў, якія ўпамінаюцца ў бібліяграфічных запісах. Тэматычныя падрубрыкі фармулююцца ў алфавітным парадку. Геагр. паказальнік выконвае функцыі каментарыя, у якім утрымлів. звесткі па гісторыка-геаграфіч. ідэнтыфікацыі і лакалізацыі тапанімічных аб'ектаў у межах старых і новых адміністр.-тэрытар. адзінак. Усе тапонімы падаюцца ў той форме, у якой яны фігуруюць у крыніцы - па-старабеларуску. Але для ідэнтыфікаваных і лакалізаваных асн. згадка даецца на бел.мове, а таксама на інш. мовах - у залеж. ад месцазнах. аб'екта. Для рэкаў і азёраў, размешч. на тэр.двух ці трох сучасных дзяржаваў, адпаведна падаецца напісання на ўсіх гэтых мовах . Назвы аб'ектаў, якія фігуруюць у крыніцы ва ўскоснай форме, ці ў форме прыметнікаў, раскрыв. як назоўнікі. Усе асн. згадкі паказальніка маюць парадкавы нумар, а назвы тапанімічных аб'ектаў у асн. згадках вылучаюцца тоўстым шрыфтам. У выпадку з населенымі пунктамі пасля коскі падаюцца звесткі пра тапонім ці, у круглых дужках) па стану на першую палову 16 ст.:1) тып населенага пункта ці гасп. аб'екта (горад-места, замак, мястэчка, сяло, двор, маёнтак, зямля); 2) адміністр.-гаспадарчыя функцыі аб'екта (цэнтр маёнтка, войтаўства); 3) адміністрац. значэнне аб'екта (для ВКЛ - цэнтр воласці, павета, ваяводства; 4) адміністрац.-гаспадарчая прыналежнасць аб'екта (для ВКЛ – маёнтак); 5) від уласнасці (дзярж., шляхецкая, царкоўная), імя уласніка ці ўладальніка-карыстальніка 6) адміністрац.-тэрытар. прыналежнасць аб'екта 7) дзярж. прыналежнасць. Важныя звесткі па статусу і прыналежнасці аб'екта паводле інш. крыніцаў ці даследаваняў прыводзяцца у круглых дужках (). Для гідралагічных аб'ектаў указваецца, што гэта.Праз кропку з коскай падаецца сучасны звесткі пра паселішча: 1) тып населенага пункта (горад, гарадскі пасёлак, веска, хутар); 2) адміністрац. значэнне (для Бел. - цэнтр сельск. Савета, раёна, вобласці, сталіца дзяржавы; 3) адміністрац.-тэрытар. размяшчэнне населенага пункта (для Беларусі - сельскі Савет, раён, вобласць; . 4) дзярж. прыналежнасць. Калі ідэнтыфікацыя выклікае сумненні, то пасля звестак . курсівам адзначаецца вер. (верагодна). Праз працяжнік даюцца адсылкі на архіўныя аркушы крыніцы. На тэрыт. Бел. лакалізацыя аб'ектаў у межах сучасных адміністр.-тэрытар. адзінак і статусу паселішча даюцца паводле даведніка Яўгена Рапановіча , энцыклапедыч. выданняў , тапанімічнага слоўніка Вадзіма Жучкевіча , кніг серыі " Памяць" па дадзенаму рэгіёну .

7. Іван Грыгаровіч як археограф. Пансіянерам графа М.Румянцава з’яўл. Іван Грыгаровіч. Іван Іванавіч Грыгаровіч (1790(1792) – 1852 гг.) нарадзіўся ў Прапойску (Слаўгарадзе) Магіл.губерні ў шматдзетнай сям’і праваслаўнага святара. Маці – пляменніца вядомага бел.архіепіскапа Г.Каніскага. Пасля заканчэння Магіл. духоўнай семінарыі працаваў выкладчыкам у Магіл. духоўным вучылішчы. З 1820 г. саборны протаіерэй, рэктар Гомел. духоўнага вучылішча. На сродкі графа М.Румянцава атрымаў адукацыю ў Духоўнай акадэміі Пецярбурга. У 1829 г. прызначаны рэктарам мясцовых навучальных устаноў у Віцебску. З 1831 г. жыў у Пецярбургу і служыў пры царкве лейб-гвардыі Фінляндскага палка, з 1838 г. пры царкве Анічкава палаца. Пахаваны на Волкавых могілках у Пецярбургу. Навуковай дзейнасцю Грыгаровіч пачаў займацца ў час навучання ў Пецярб.духоўнай акадэміі. Па даручэнню свайго апекуна шукаў у бібліятэках і архівах рэдкія творы, прапаноўваў іх да выдання, збіраў звесткі ў рукапісах, перакладаў дак-ты з лац. і польскай моў, апісываў рукапісныя кнігі з Румянцаўскай бібліятэкі. ім складзена апісанне Дабрылава евангелля 1164 г., Кормчай кнігі і Служэбніка 14 ст., Лаўрышаўскага евангелля 13ст. Знойдзеныя матэрыялы сталі асновай для зборніка «Беларускі архіў старажытных грамат» - 1га ў бел. навуцы археаграфічнага зборніка. 1 частка выдадзена на сродкі Румянцава ў 1824 г. Выданне ўключала 57 старажытных актаў, у асноўным з гіст. Магілёва 15 – 18 ст. У прадмове падкрэсліваў, што гэтыя дакументы «з’яўляюцца крыніцай па гіст. Бел., царкоўнай і грамадзянскай, змяшчаюць у сабе шмат вартага і цікавага». Пры ўсім станоўчым значэнні гэтага выдання для развіцця айчыннай гістарыяграфіі нельга не адзначыць яго ідэалагічны характар. Зборнік «выяўляў», на думку гісторыка, «дух папізма» і той уціск ад яго, які прыйшлося вынесці праваслаўным у Беларусі. З гэтым згаджаўся і сам М.Румянцаў. У Гомелі Грыгаровіч падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю пра наўгародскіх пасаднікаў («Исторический и хронологический опыт о Посадниках Новгородских: Из древних русских летописей»), за што атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Знаходзячыся ў Віцебску, гісторык зрабіў 1спробу навуковага апісання Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку («Вести о древнем храме Христа Спасителя, построеннога в ХІІ в. преподобной Ефросиньей вблизи Полоцка»). Пецярбургскі перыяд навуковай творчасці даследчыка звязаны з працай над 2 і 3 часткамі «Бел.архіва старажытных грамат». Збіраць дакументы яму дапамагалі супрацоўнікі графа М.Румянцава. 2 частка зборніка засталася ў рукапісу. Спробы Грыгаровіча зацівіць выданнем мітрапаліта Балхавіцінава, Акадэмію навук, прадаць права на публікацыю ці сабраць грошы праз падпіску не прынеслі поспеху. Частку матэрыялаў вучоны выкарыстаў пры падрыхтоўцы «Актов, относящихся к истории Зап. России» Археаграфічнай камісіяй, членам якой ён з’яўляўся з 1837 г. У апошнія гады жыцця па прапанове міністра народнай асветы П.А.Шырынскага-Шыхматава Грыгаровіч займаўся складаннем слоўніка бел.мовы. закончыць працу аўтар не паспеў. Захаваліся рукапісы толькі на літары А, Б, В.

14. Беларуская метрыкана. Буйнейшы дакументальны збор, які сфарміраваўся ў вкл на працягу 15 –18 ст., стаў архіў вялікакняжацкай канцылярыі, якая назыв “Метрыка”.Метрыка –збор спецыфічных матэрыялаў (сшыткаў, кніг) вялікакняжацкай канцылярыі 15 –18 ст. з сапраўднымі дак-тамі і з копіямі дак-таў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), Рады сеймаў і падлягалі неабмежаванаму ў часе захаванню. 1 упамінанне аб існаванні такіх кніг Метрыкі адносіцца да княжання Казіміра Ягайлавіча (1440 – 1492 г.). Матэрыялы, якія знаходзіліся на архіўным захоўванні дзяржавы ў 16 ст., складалі 2 вялікія часткі: сапраўдныя акты і кнігі копій дак-таў, якія былі выданы з дзярж. канцылярыі. Месца захоўвання сапраўдных актаў першапачаткова -Трокскі замак. Там хутчэй за ўсё захоўваліся і канцылярскія кнігі. Да 1511 года архіўныя дак-ты перавезены ў Вільню і размешчаны ў вялікакняжацкім скарбе. Там знаходзіліся да сяр. 18 ст. Уяўленне аб складзе і змесце сапраўдных дак-таў дае іх інвентарны вопіс, складзены ў 3 чвэрці 16 ст. Усе дак-ты спачатку захоўваліся ў мяшках, якіх было 12: 1 – для “агульнадзяржаўных спраў”, астатнія – па ваяводствах. Метрыка складалася з асноўных відаў кніг: кнігі запісаў, судовыя, пасольскія кнігі, кнігі пошлін і інш. У кнігах запісаў знаходзіліся прывілеі гарадам і мястэчкам на магдэбургскае права, на кірмашы, гандаль; справы цэхаў; граматы на урады; лісты на маёнткі князям, панам, шляхце, бягучае справаводства княжацкай канцылярыі. У кнігах судовых захоўваліся дэкрэты вышэйшых судоў вкл, пратаколы судовых пасяджэнняў, судовыя прыгаворы. У кнігах публічных спраў ўключаны сеймавыя пастановы, запыты ўраду і адказы караля і інш. Посольскія кнігі змяшчалі пісьмы да кіраўнікоў замежных краін і адказы апошніх на іх, дамовы. У кнігах пошлін знаходзіліся дак-ты аб зборы пошліны, аб павіннасцях і інш. У падзеях 17 – 18 ст. Метрыка перанесла нямала удараў і стратаў і пазбавілася шмат якіх арыгінальных актаў 16 – 1 пал.17 ст. Арыгінальныя кнігі Метрыкі за 15 – 16ст. у большасці сваёй загінулі падчас страшных для Бел войнаў сяр 17ст. За 15 – 16 ст. дак-ты Метрыкі дайшлі да нас у капійным выглядзе, якія б зроблены ў к 16 ст., дзякуючы грандыёзнай шматгадовай працы канцылярыі, наладжанай Л. Сапегай, па перапісцы арыгінальных дак-таў і зверцы копій з аўтэнтыкамі. Дакументы за 17 – 18 ст. дайшлі да нас у арыгіналах. У сяр. 1740-х г., перавезена з Вільні ў Варшаву. У Варшаве ўсе матэрыялы былі перасістэматызаваны на 2 асноўныя раздзелы – Вялікай і Малой канцылярыі. Быў складзены вопіс і зроблены сумарны рэестр. У 1786 г. з ініцыятывы А. Нарушэвіча кнігі Метрыкі наноў пераплецены і пранумараваны ўнутры аддзелаў, на якія быў разбіты ўвесь комплекс дак-таў.

4. Імянны паказальнік. Прынцыпы і метады складання. Уключае ўсе імены асобаў. Спачатку спачатку пішацца прозвішча,імя, імя па бацьку. Бывае, што імя падвоенае, псеўданімам. Усе згадваецца і аддаецца на адсылку. Прозвішчы і імены не перакладаюцца на другую мову. Усе імены, што даюцца ў тэксце ў іменным пакпзальніку даюууа ў назоўным склоне. Могуць даваць само імя і прозвішча, або маленькую дыфікцыю. Паказальнік ўключае імены, якія змешчаны. Адсылкі ,на імены, якім прысвечаны асобныя артыкулы ў тэксце паказальніка і нумар старонкі часцей набраны паўтлустым шрыфтам.

8. Передача палеаграфічных крыніц пры археаграфічнай пцблікацыі. Да сяр. 18 ст. 1. Тэкст перадаецца літара ў літару. Архаічныя літары захоўваэцца. Пры хамене архаічных літар сучаснымі гэта агаворваецца ва ўводзінах. Анатацыях. Усе памылкі, апіскі захоўваэцца. 2. Скарачэнні раскрываюцца, пішуцца ў радку ў круглых дужках. 3. Вынасныя літары пішуцца ў радку курсівам( у рукапісным тэксце падкрэсліваюцца). 4. Усе публікатарскія паметкі і заўвагі, рэканструкцыі пішуцца ў квадратных дужках. 5. Словы ў радках аддзяляюцца. 6. Усе ўласныя імены і пачатак сказу пасля кропкі пішуцца з вялікай літары. 7. У канцы кожнага радка ставіцца касая рыса. У канцы старонкі ставіцца две касыя рысы. 8. Кустоды не перадаюцца. 9. Знакі прыпынку ставяцца па сучаснаму сінтаксісу. Пасля 18 ст. 1. Архаічныя літары не ўжываюцца. 2. Касыя рысы не ставяцца. 3.Захоўваецца слоўны склад.

19. Інбелкульт як асяродак археаграфічнай дзейнасці. Інбелкульт- вышэйшая шматгаліновая навукова- даследчая ўстанова, 1-я ў гісторыі Бел. Заснаваны ў 1922г.у Мінску і існаваў да 1928г., калі быў ператвораны ў Бел. Акадэмію навук. У распрауоўцы 1-га інстытута ўдзельнічалі І.І. Пічэта, Я.Ф. Карскі, З.Х. Жылуновіч. У 1927г. была створана Археаграфічная камісія. Працу ўзначаліў-Дз. Даўгяла( сакратар), старшыня- Доўнар- Запольскі.Пры пераутварэнні ў 1928г. у Бел. Акадэмію навук Ігнатоўскі стаў прэзідэнтам акадэміі. Найважнейшым дасягненнем камісіі было падрыхтоўка пад кіраўніцівам Даўгялы археаграфічнага праекту “Беларускі архіў”, якое стала найбольш значным навуковым выданнем гіст. Дакументаў у даследаванай Бел.

6.Склад і значэнне навуковага канвою археаграфічнай публікацыі. Стр-ра дак-та: Існуе 3 тыпа выдання: навуковае, навук.-папулярнае, вучэбнае. Выданне пачынаецца з: - Прадмовы, у якой раскрываюцца мэта, задачы, від выдання. У залежнасці ад тыпа выдання структура можа парушацца. - Загалоўкі уключаюць храналагічную і тапалагічную дату, і паказваюць сутнасць і разнавіднасць дак-та. - Легенда прадмова да дадзенага дак-та, ідзе пасля загалоўка, дзе паказваецца арыгінал ці спіс, дае палеаграфічнае выданне. - Заўвагі і варыянты- уласныя меркаванні па тэксту.Займаюць да 1/3 старонкі. - Дапаўненні пішуцца ў серыйных выданнях. - Ілюстрацыі. - Тэкст. - Навукова-даследчы апарат. - . Пералік спісаў дакументаў. - . Пералік публікацый і склад дак-таў - Табліца выкарыстання архіўных фондаў і друкаваных выданняў. - Храналагічны пералік апублікаваных дак-таў.- Храналагічны пералік дак-таў, якія згадваюцца, але не публікуюцца. - Паказальнікі: - імянны -ўключае усе імены асобаў –тэматычны -геаграфічны-згадвае ўсе тэр.-адміністрацыйныя адзінкі, геагр. аб’екты. Тапонімы, дарогі і інш. - Пералік скарачэнняў.- Змест. - спіс ілюстрацый. - Дадаткі. - Пералік апячатак. - Тлумачальны слоўнік. - Каментарыі.

18. Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1 (14) лютага 1906,— 14 лістапада 1986, Масква) — бел гісторык, археограф, празаік, перакладчык, мемуарыст. Доктар гіст навук. Аўтар навуковых прац па гісторыі ВКЛ, па праблемах летапісання, крыніцазнаўства і археаграфіі. Нарадзіўся ў сям'і заможнага селяніна. У 1924—1930 працаваў у Бел. Дзярж. Бібл-цы і Кніжнай палаце БССР. Браў актыўны ўдзел у нац. жыцці Мінска. Пачаў публікавацца з 1924. У 1929 скончыў сац.-гіст. аддзяленне педагаг. факультэта БДУ. Арыштаваны 16 чэрвеня 1930 у справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Налінск Вяцкай вобласці. Арыштаваны зноў у ліпені 1932 і 10 чэрвеня 1933 асуджаны паўторна; этапіраваны ў Марыінскі лагер (Новасібірская вобласць); потым у пасёлак Суслава Кемераўскай вобласці. Вызвалены вясной 1935 без права вяртання ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў розных навучальных установах Расіі. З 1939 у Ленінградзе. Арыштаваны 23 чэрвеня 1941; высланы ў Златавуст Чалябінскай вобласці. Пры садзеянні акадэміка Л. Арбелі 28 лістапада 1942 вызвалены. У 1948 выкладаў у Маскоўскім універсітэце. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23 снежня 1950; этапіраваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25 сакавіка 1955. Вярнуўся ў Маскву. Да 1986 працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках. У г. Старыя Дарогі Улашчыку ўстаноўлены помнік. Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.

16.Археаграфічная камісія створана ў адпаведнасці з рашэннем калегіі Дзярж.камітэта па архівах і справаводству РБ ад 28 кастрычніка 1999 года.Арганізатарам і першым старшынёй АК ў 1999-2001 гг . Расціслаў Пятровіч Платонаў .Пад грыфам АК выдадзены шэраг нав. прац . У склад АК ўваходзяць прадстаўнікі дзярж. архіўных устаноў РБ , іншых навукова -даследчых арганізацый , ВНУ , музеяў , бібліятэк , грамадскіх аб'яднанняў Навуковым выданнем АК і БелНИИДАД з'яўляецца «Беларускі археаграфічны штогоднік » , які выдаецца з 2000 г. і ў 2005 г. уключаны ў Пералік навуковых выданняўРБ для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў , зацверджаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь .У снежні 2005 загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі РБ «Беларускі археаграфічны штогоднік » уключаны ў Пералік навуковых выданняў РБ для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках.Выданні , якія выйшлі з друку пад грыфам АК Белкомархива ў 2000-2003 гг . : Аграрныя пераўтварэнні ў Вілейскай вобласці: 1939-1941 гг . Дакументы і матэрыялы І.М. Куркоў ,Аграрныя пераўтварэнні ў Вілейскай вобласці: 1944-1953 гг . Дакументы. Н.А. Бандарэнка ,Архівы Беларусі на рубяжы XX -XXI стст. : Гісторыя , стан , перспектыва развіцця : Міжн . нав. -практ. канф ., Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю. Матэрыялы архіўных чытанняў , прысвечаных 150- годдзю з дня нараджэння А.П. Сапунова . Беларускімі археаграфіі апублікаваныя кнігі Метрыкі ВК Кніга 28 Кніга запісаў 28 ( копія Канц XVI ст. ) . Мн . 2000 ; Метрыка ВКЛ . Кніга 44 І Кніга Запісаў 44 (1559 - 1566).

17. Я.Карскі Філолагславіст, заснавальнік бел. Навук. мовазнаўства i літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Акадэмік Пецярбургскай АН (з 1916, членкарэспандэнт з 1901), правадзейны член Інстытута бел культуры (1922), Чэшскай АН (з 1929). абраны членам Археаграфічнай камісіі Маск. Археалаг. таварыства, членам карэспандэнтам Таварыства аматараў стараж. пісьменства (1898). У 1901 за працы ў галіне палеаграфіі Пецярбургская АН адзначыла яго Ламаносаўскай прэміяй. быў членам праўлення i прэзідыума АН, дырэктарам Музея антрапалогіі i этнаграфіі, старшынёй Слоўнікавай камісіі, Камісіі па рускай мове, членам камісіі «Навука i навуковыя работнікі», рэдактарам часопіса «Известия Отделения русского языка и словесности» Акадэміі навук, членам акадэмічнага Рэдакцыйна-выдавецкага савета, прафесарам філалагічнага факультэта Петраградскага універсітэта, супрацоўнікам універсітэцкага Навукова-даследчага інстытута. К. шмат зрабіў у гэты перыяд для пашырэння міжнародных сувязей айчыннай славістычнай навукі, удзельнічаў у рабоце 1га міжнароднага з'езда славянскіх географаў i этнографаў у Празе (1924), выбраны ганаровым членам Таварыства аматараў расійскай славеснасці (1925), Таварыства пісьменнасці i мас­тацтва ў Ленінградзе (1927). ў 1881 манаграфічнага даследавання роднай бел мовы. Даследаваў палеаграфію, гіст бел мовы, дыялекталогію, этнаграфію, вусную народную творчасць, старажытную i сучасную бел літаратуру. Сапраўднай энцыклапедыяй беларусазнаўства стала фундаментальная трохтомная праца «Беларусы» (вып. 1—7; 1903—22), у якой на аснове глыбокага параўнальна-гістарычнага даследавання гіст мовы, фальклору, пісьменнасці, шматвяковай культуры бел народа ўпершыню была навукова абгрунтавана яго нацыянальная самабытнасць як самастойнага славянскага народа. К. аўтар такіх грунтоўных даследаванняў, як «Славянская кірылаўская палеаграфія» (1928), «Руская праўда» паводле старажытнага спісу» (1930) i інш. Пад яго рэдакцыяй выйшлі навуковыя выданні каштоўных помнікаў пісьменства i культуры ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» («Аповесць мінулых гадоў», Суздальскі летапіс). варта адзначыць уклад К. ў арганізацыю навукі на Бел i развіццё бел культуры. ў дарэвалюцыйны час ён склаў праграму вывучэння бел мовы, супрацоўнічаў з П.Шэйнам, М.Нікіфароўскім, Е.Раманавыы, падтрымліваў першыя бел выдавецтвы, «Нашу ніву» i навукова-літаратурны гурток студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. У савецкі час быў старшынёй камісіі па адкрыцці ў Мінску Бел дзярж універсітэта, правадзейным членам Інбелкульта i ўдзельнічаў у распрацоўцы яго статута. Ацалела частка асабістага архіва К. Бібліятэка, перададзеная ў 1922 БДУ, зберагаецца асобнай калекцыяй у Нац. бібліятэцы Бел (у гады Вял. Айчыннай вайны часткова страчана).

10. Загаловак як складаная частна публікацыі. Элементы загалоўка: -храналагічныя і тапалагічныя даты; - від (разнавіднасць дакумента); змест дакумента. Набіраецца курсівам, кропка ў канцы не стравіцца. Загаловак можа быть пашыраны або скарочаны (у залежнасці ад работу якую вядзешь), і глухім (гэтым загалоўкі нічога не даюць даследчыкам). Асаблівасці склалання загалоўка лепей у прадмове растлумачыць. Храналагічная дата пішацца : - год; месяц (пішацца цалкам, а не лічбай); дзень тыдня не праводзіцца (толькі ў хроніцы). Азначэнне уласных імён ў загалоўку. Прозвішча, імя, імя па бацьку, мянушка усё пішацца цалкам. Калі мы ведаем чалавека, а ў дакуменце няма імя аўтара, то неабходна устанавіць кто гэта ад каго каму дакумент. Калі не ведаем няма упэўнасці пішацца так як ёсць. Калі ў асобы ёсць пасада, то таксама указваецца. Калі мае некалькі пасад то указваецца адна і другая, калі больш за тры, выбраць важнае. Геаграфічеыя назвы, даюцца у гістарычнай форме. Калі пералічваецца больш за 13 гістарычных аб'ектаў пішацца тры з іх. Калі друкуецца інвентар маёнтка вёскі пералічваецца усё, і вобласць, і район таксама памячаецца. Далей ў дакуменце перакладаецца асноўны сэнс дакумента. Нельга увесь загаловак падмяняць цэтатай. Залаловак пішацца на мове на якой зроблена ўся кніжка.

22. Выданне крыніц па гісторыі Б. ў 1950-1960гг. В учебной дисциплине в 1957г. появляется ряд учебных и методич. пособий, хрестоматий, признанных содействовать овладению будущими историками-архивистами основами археографии. Одной из 1-х работ ист.-арх. хар-ра стал краткий очерк П.Г.Софинова «Из истории русской дореволюц. археографии». В 1969 издается 1-ое учебное пособие по археографии И.И.Корнева, Е.М. Тальман, Д.М.Эпштейн «История археогр. в дореволюц. России». В 1966-67гг. увидело свет уч. пособие «Ист. сов. арх-фии» в 6 выпусках. Краткий обзор важнейших публикаций док-тов по ист. Бел. до сер. 19в. Содержится в небольшой по объему р-те А.П.Игнатенко «Введение в историю БССР: Периодизация, источники, историография»,Мн.1965г. Пик разв. практической археогр. Б. в 60-70-е гг.появляются р-ты Е.Ф.Шолохова,З.Ю. Копысского, Козловской, Яшенко, Жигалова, кот. затрагивали проблемы теории, методики, истории бел.археографии.

11,13. Віленская археаграфічная камісія – мэты і гісторыя стварэння, склад і накірункі дзейнасці. Выданні Віленскай археаграфічнай камісіі. Каб пераарыентаваць гіст. свядомасць насельніцтва Бел.і Літвы па прыкладу Пецярбурга і Кіева ў Вільні з 29 красавіка 1864 г. пачала дзейнічаць Віленская археаграфічная камісія. Выбар Вільні быў заканамерным. Там размяшчаліся багатыя архіўныя зборы (Архіў Гал.Трыбунала, Архіў Скарбавага трыбунала, справы Троксага архіва, архівы Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў, архіў Сапег), кніжныя сховішчы, друкарні. Вільня з’яўлялася цэнтрам генерал-губернатарства, таму зручна было кантраляваць і накіроўваць працу камісіі. Перад членамі Археаграфічнай камісіі былі пастаўлены задачы: «а) доказать фактически, что Зап. край никогда не был счастлив под польским правительством; б) что цивилизация Польши, а с нею и Зап. края далеко отставала от той степени совершенства, на кот. ставили ее поляки; в) что только под русским правительством Зап.край забыл свои страдания, исцелил прежние раны и начал свое историко-политич.существование». У цэлым камісія павінна быда гісторыка-дакументальна даказаць, што Бел.мае праваслаўную і рускую прыроду. Адразу ад камісіі запатрабавалі працу ў вялікім аб’ёме, ўмовы для гэтага створаны не былі. Само сховішча размяшчалася ў 2 паўпадвальных памяшканнях Віленскага універсітэта. З чатырох сябраў камісіі, уключаючы старшыню, працаваць з першакрыніцамі мог толькі 1– архіварыўс (загадчык) архіва, кандыдат філасофска-тэалагічных навук Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі (1804 – 1879 гг.). Ён зрабіў велізарнейшую чарнавую працу, склаўшы «Каталог старажытным актавым кнігам губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай…» (1872 г.), выдаў «Слоўнік старажытнай актавай мовы» (1874 г.). Плённа працаваў выпускнік Рыжскай духоўнай семінарыі Іван Якаўлевіч Спрогіс (1833 – 1918 гг.). За некаторыя гады ён прачытываў ад 20 да 60 тыс. рукапісных лістоў, напісаў прадмовы да 11 тамоў. Даследчык склаў геаграфічныя паказальнікі па дакументам архіва. Вынік працы Віленскай археаграфічнай камісіі ўражвае. За 1865 – 1915 гг. было выдадзена 39 тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі». Разам з Віленскай навучальнай акругай супрацоўнікі камісіі выпусцілі 14 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў па гісторыі Паўночна-Заходняй Русі» (1867 – 1904 гг.). Агульны аб’ём выдадзеных крыніц склаў каля 29 тыс. старонак. Камісія апублікавала матэрыялы копных і земскіх судоў, дакументы гродскіх судоў і магістратаў, інвентары старостваў і маёнткаў, магістрацкія акты, матэрыялы пра руска-польскую вайну 1654 – 1667 гг., вайну 1812 г., царкоўную унію. Негледзячы на тэндэнцыйнасць у рабоце камісіі, яе выданні з’яўляюцца каштоўнай крыніцай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Бел, гісторыі беларускай мовы. У 2 пал. 19 – пач. 20 ст. гіст выкладалася ва ўсіх ніжэйшых і сярэдніх навучальных установах Бел. У курс уваходзілі сусветная і руская гіст.з элементамі мясцовай гісторыі Паўночна-Заходняга краю. Расійская адміністрацыя, кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі, імкнулася пашырыць рускі ўплыў у зах.губерніях. З 1877 г. руская і сусветная гісторыя выкладаліся ў рамках адзінага курса, у якім матэрыял па рускай гіст.ўключаўся паміж адпаведнымі раздзеламі сусветнай гісторыі. З 1913 г. руская гіст. была вылучана ў самастойны курс. На аснове тыпавых міністэрскіх праграм настаўнік складаў рабочую праграму і прадстаўляў яе на разгляд педагагічнага савета. Праграмы сведчаць аб наяўнасці ў курсе гісторыі некаторых сюжэтаў з мясцовай гіст, напр, «Літоўскія плямёны, іх побыт, норавы і рамёствы, першыя літоўскія князі (Міндоўг, Гедзімін, Альгерд, Кейстут)». У рамках курсу гіст.даваліся характарыстыкі Ягайле, Вітаўту, Крэўскай уніі. У рамках пытання «Маскоўская і Літоўская Русь» разглядаліся ўзаемаадносіны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. У падраздзеле «Заходняя Русь у XVI – XVIII стст.» даваліся звесткі пра Люблінскую ўнію, пранікненне езуітаў, Берасцейскую царкоўную унію, прычым акцэнт рабіўся на рэлігійныя праследванні праваслаўных у РП, дзейнасць праваслаўных брацтваў. Курс гіст. закранаў і падзеі 19 ст. Навучэнцы вывучалі пытані «Змова дзекабрыстаў», «Паўстанне ў Польшчы 1830 г.», «Мяцеж у Польшчы 1863 г.». Працэс выкладання гісторыі быў забяспечаны падручнікамі і вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі, у тым ліку і створанымі выкладчыкамі навучальных устаноў Бел. Сярод іх – А.Турцэвіч, П.Аляксандраў, В.Ярмаловіч і інш. У навучальных установах Бел набыла распаўсюджанне «Кніга для чытання па рускай гісторыі» (пад рэдакцыяй М.В.Доўнар-Запольскага), якая выйшла ў Маскве ў 1904 г. На думку складальнікаў, гэтае выданне павінна было стаць карысным для выкладчыкаў, навучэнцаў, для ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй. Кожны артыкул уяўляў сабой самастойны нарыс і быў напісаны спецыяльна для дапаможніка. Аўтары не пазбягалі дыскусійных пытанняў, імкнуліся зрабіць дапаможнік даступным для чытача як па зместу, так і па аб'ёму асобных артыкулаў. Дапаможнік мог быць выкарыстаны для класнага і хатняга чытання. Аналіз праграм, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў сведчыць, што яны змяшчалі даволі значны пласт падзей гіст Бел прычым аб'ём фактычнага матэрыялу перавышаў той, што выкарыстоўваўся пры выкладанні бел.гісторыі ў сярэдніх школах у савецкі час. вывучэнне гіст. Бел. ў дарэвалюцыйных навучальных установах было накіравана на дасягненне ідэалагічнай мэты – абгрунтаваць гістарычную прыналежнасць Паўночна Заходняга краю да Расіі, выхаваць у навучэнцаў вялікадзяржаўныя патрыятычныя пачуцці.

15.Дзейнасць у галіне арх-фіі статыстычных камітэтаў,навуковых таварыстваў,аматараў-гісторыкаў у 2 пал.19-пач.20ст. Наряду с Витебским и Виленским центральн. Архивами древних актов, Виленской археогр. Комиссией в 1860-е гг. в бел. И лит. Губерниях возникают и ряд других объединений,в деят-сти кот. Археогрвфия занимает значит. место. При управлении учебного округа образовался кружок любителей старины для подготовки “Археогр-го сборника док-тов, относящихся к ист. Сев-Зап. Руси”. В него вошли учителя местной гимназии. В течении 1867-1904г. было издано 14 томов “Археогр-го сборника”. Некоторый след в бел. Археогр. Оставили учреждения, как Сев-Зап. Отдел Русского географич. общ-ва (Вильно 1867г.), церковные историко-археогр. Комитеты с музеями и древнехранилищами( нач.созд-ться в центрах епархий с 1890-х г.), губернские статистические комитеты, продолжавшие свою деят-сть, Вит. Архивная комиссия(1909г.), Сев-Зап. Отдел занимался изданием инвентарей бел. и лит. городов. В 1870 г. “ Архив Виленского генерал-губернаторства”. В 1910г.редактором стал Д.И.Давгяло,кот. Издает “Записки “. Заметной деят-стью является деят-сть Минского церк-го-археологич-го комитета (1908г.). Цель его: историч. Обследование внешн. и внутр. разв. местной церковно-религиозной и общественной жизни. 4 выпуска “ Минской старины” здесь были опубликованы инвентари древнейших бел. монастырей. Важную роль занимает “ частная археография”. Пуьликации докум-х изданий Бершадского, Леонтоновича, Довнар-Запольского, Сапунова. Археогр-кая деят-сть во 2 пол.19-нач.20в. обусловлена расширением и активизацией потребностей развивающейся историч-кой науки, требовавшей введения в научный оборот новых комплексов документальных источников.

9. Віленскі універсітэт у першай трэці 19 ст. як сродак археаграфічнай дзейнасці. У вывучэнні гіст былі піянэрамі вучоныя й гадаванцы Віленскага ўнівэрсытэту. Сярод галоўных натхняльнікаў пошуку: Яўхіма Лялевеля, Ігната Даніловіча, Язэпа Ярашэвіча, Ігната Анацэвіча, Івана Лабойку - найбольш аўтарытэтных знаўцаў гіст ды помнікаў краіны.Працуючы ў Вільні на пасадзе прафэсара, Я. Лялевель выдае свой вядомы курс крыніцазнаўства й дапаможных гіст. дысцыплінаў («Навукі, што дапамагаюць вывучаць гістар.крыніцы»), распрацоўвае й чытае курсы мэтадалёгіі гісторыі ды гістарыяграфіі. Лабойку, Лялевеля й Даніловіча лучылі глыбокае зацікаўленьне гістарычнаю навукай i пляны супольнай публікацыі крыніцаў да гісторыі ВКЛ. Увесну 1824 г. яны разам зь Міхалам Баброўскім i Анацэвічам зьбіраліся выдаць «Валынскі летапісец». «Ловы» гістарычных крыніцаў, жаданьне ператварыць Віленскі ўнівэрсытэт у асяродак збору пісьмовых рарытэтаў з гісторыі захапілі нават рэктара - матэматыка й прыродазнаўцу Яна Снядэцкага. Ен сцягваў ва ўнівэрсытэцкую бібліятэку рукапісы са збораў (тэк) Мацея Догеля, Яна Альбэртрандзі, копіі дакумантаў зь бібліятэкі графаў Залускіх. Па сьмерці заснавальніка , знакамітага Крамянецкага ліцэю, знанага асьветніка й гісторыка Тадэвуша Чацкага Сьнядэцкі энэргічна дамагаўся набыцьця для бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту найбагацейшага збору кніг i рукапісаў з радзіннага маёнтку Чацкага ў Парыцку. 1 даследнік беларуска-літ. летапісання I. Даніловіч быў энэргічным i ўдачлівым археографам, адным з заснавальнікаў белкрыніцазнаўства. студэнтам, вывучаючы права, Даніловіч сур'ёзна цікавіўся пісьмовымі помнікамі. у Вільні стварыўся гурток моладзі (з сыноў уніяцкіх сьвятароў), якая добра ведала царкоўнаславянск и белмовы. Гэта былі Міхал Баброўскі, Антон Марціноўскі, Ігнат Анацэвіч, П. Сасноўскі ды іншыя, у якіх Даніловіч прабудзіў смак да пошуку даўнейшых стараславянскіх кніг i рукапісаў. пры ўнівэрсытэце была створаная Галоўная духоўная сэмінарыя (1816 г.), што дала краіне колькі добра падрыхтаваных у тым i ў навуцы, маладых уніяцкіх сьвятароў, - пошук славянскіх рукапісаў пашырыўся на разьлеглыя абшары Бел. й Літвы, стаў набываць характар сыстэматычных археаграфічных экспэдыцыяў. тут i належыць шукаць прычыну багацьця збораў Даніловіча да пач. 40-х гг. Актыўна дапамагалі яму ў пошуку як бел., польскія (Яўхім Лялевель, Ежы Бантке, Міхал Баброўскі, расейскія вучоныя ды збіральнікі (граф Мікалай Румянцаў, Васіль Анастасевіч). Велізарныя зборы рукапісаў, набытыя падчас працы ва ўнівэрсытэце (да 1824 г.). Даніловіч умела клясыфікаваў i крытычна разьбіраў. Слава пра яго як археографа й крыніцазнаўцу пайшла шырока, i ва ўнівэрсытэцкіх Кіеве, Харкаве, Маскве, Пецярбурзе яму былі лёгка даступныя многія архівы, зборы, музэі, дзяржаўныя бібліятэкі. У бібліятэцы графа Румянцава Даніловіч адшукаў Судзебнік Казіміра IV (выдадзены ў 1826 г.), а ў Супрасьлеўскім манастыры - выдатны помнік беларуска-літоўскага летапісаньня - г. зв. Супрасьлеўскі летапіс. На даручэньне Міхаіла Сьпяранскага Даніловіч надалей шукаў i вывучаў актавыя крыніцы ВКЛ падчас выкладаньня ў Кіеўскім унівэрсытэце. У 1840 г. ён паведамляў з Масквы вядомаму віленскаму выдаўцу Язэпу Завадзкаму, што рыхтуе вялікі дакумантальны зборнік (к. 2500 крыніцаў). Аднак хвароба й сьмерць перашкодзілі вучонаму скончыць задуманую i практычна ўжо завершаную справу. Рукапісы ягоныя набыў i выдаў Віленскі Музэй Старажытнасьцяў. Пры ўсіх пэрыпэтыях лёсу Даніловіч, паводле сучасьнікаў, заставаўся «патрыётам-ліцьвінам», які жадаў адрадзіць да жыцьця мову Статута 1588 г. Гістарычную навуку Бел й Літвы ў 20-я - пач. 30-х гг. нельга ўявіць бязь дзейнасьці ад'юнкта, а потым прафэсара статыстыкі Віленскага ўнівэрсытэту Ігната Жаготы Анацэвіча (1780-1845). Сын уніяцкага параха з Гарадзеншчыны, гадунец, а потым выкладчык унівэрсытэту, Анацэвіч быў вядомы сучасьнікам як выдатны археограф, крыніцазнаўца, архівіст. Ен 1 з першых заняўся апісаньнем краіны з гістарычна-тапаграфічнага гледзішча. Сабраў надзвычай багатыя калекцыі дзякуючы працы ў сховах Караляўца, Польшчы, Бел, Літвы й Расеі. Практычна штолета ён выпраўляўся ў адмысловыя археаграфічныя паездкі па беларускіх i літоўскіх губэрнях, праглядаючы ўсе напатканыя дзяржаўныя й прыватныя бібліятэкі ды архівы. Інфармацыю пра экспэдыцыі публікавалі вядучыя расейскія часопісы «Северная Пчела», «Северный Архив», «Вестник Европы». Добра вядомы вучоным Беларусі, Літвы, Расеі, Польшчы, Анацэвіч ліставаўся з гр. Румянцевым, П. Кепэнам, Я. Лялевелем, Т. Чацкім, Ч. Дмахоўскім, М. Балінскім. Плён пакаленьня гісторыкаў, якія працавалі ў мурох унівэрсытэту ў 10-х - пач. 30-х гг., надзвычайна паўплываў на далейшае фармаваньне беларускай гістарыяграфіі. Яны заклалі падмурак крытычнага вывучэньня гісторыі ВКЛ ды ейных дакумантальных помнікаў, увялі ў навуковае абарачэньне велізарныя, дагэтуль невядомыя пласты гістарычнай інфармацыі, узгадавалі пляяду гісторыкаў i пісьменьнікаў, якія адыгралі галоўную ролю ў вывучэньні гісторыі ВКЛ, фармаваньні гістарычнае самасьвядомасьці інтэлігенцыі Беларусі й Літвы (М. Балінскі, А. Марціноўскі, М. Маліноўскі, А. Кіркор, А. Здановіч, А. i Л. Ходзькі, браты К. i Я. Тышкевічы ды інш.). Магутны імпульс, дадзены гісторыкамі Віленскага ўнівэрсытэту, адбіўся ў 40-я - пач. 50-х гг. на разьвіцьці гістарычнай журналістыкі Беларусі й Літвы, якая пасьля разгрому ўнівэрсытэту ў 1832 г. пераняла ягоную місію фармаваньня гістарычнае веды й самасьведамасьці насельнікаў краіны ва ўмовах рэпрэсіўнага мікалаеўскага рэжыму.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]