Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вучэбная праграма 2012.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
147.97 Кб
Скачать

3. Содержание учебного материала Уводзіны

Прадмет і задачы спецкурса. Тэрмін “гістарычная навука” і яго значэнне. Перыядызацыя гісторыі гістарычнай навукі Беларусі.

Гістарыяграфія гісторыі гістарычнай навукі Беларусі. Працы У.І.Пічэты. Гістарыяграфічныя агляды ў зборніках “25 гадоў гістарычнай навуцы ў СССР” (1942 г.), “Навука ў БССР за 30 гадоў” (1949 г.), “Навука ў Беларускай ССР за 40 гадоў” (1958 г.), “Навука БССР за 50 гадоў” (1968 г.).

Абагульняючыя выданні па гісторыі гістарычнай навукі:. “Дасягненні гістарычнай навукі ў БССР за 50 гадоў” (1970 г.), “Дасягненні гістарычнай навукі ў БССР за 60 гадоў” (1979 г.). У.М.Міхнюк, П.Ц.Петрыкаў “Гістарычная навука БССР, 80-я гады” (1987 г.), “Нарысы гісторыі навукі і культуры Беларусі ІХ – пачатка ХХ ст.” (1996 г.), “Навука Беларусі ў ХХ стагоддзі” (2001 г.).

Даследаванне гісторыі гістарычнай навукі Беларусі. З.Ю.Капыскі, У.М.Міхнюк, В.Ц.Леанавец, Л.П.Храпко, І.І.Шаўчук, Д.У.Караў, А.М.Нечухрын, Р.Лінднер, П.Ц.Петрыкаў, Г.У.Карзенка і інш.

Раздзел 1. Пачынальнікі гістарычнай навукі Беларусі

В. Ластоўскі – аўтар першай нацыянальнай гісторыі. Біяграфія Вацлава Ластоўскага: паходжанне, дзіцячыя і юнацкія гады, палітычная і грамадская дзейнасць. Гістарычныя творы В. Ластоўскага. Роля В. Ластоўскага ў развіцці гістарычнага жанру беларускай літаратуры.

Уклад М. Доўнар-Запольскага ў развіццё беларускай навукі. Біяграфія Мітрафана Доўнар-Запольскага: паходжанне, дзіцячыя і юнацкія гады, палітычная і грамадская дзейнасць. Навукова-педагагічная дзейнасць.

У. Ігнатоўскі – арганізатар гістарычнай навукі ў БССР. Біяграфія Усевалада Ігнатоўскага: паходжанне, дзіцячыя і юнацкія гады, палітычная і грамадская дзейнасць. Навукова-педагагічная дзейнасць.

Роля У. Пічэты ў станаўленні гістарычнай навукі ў Беларусі. Біяграфія Уладзіміра Пічэты: паходжанне, дзіцячыя і юнацкія гады, палітычная і грамадская дзейнасць. Навукова-педагагічная дзейнасць.

Раздел 2. Гістарычная навука бсср у 1919 – 1941 гг.

Інбелкульт – цэнтр гістарычнай навукі БССР у 1922 – 1928 гг. Навукова-тэрміналагічная камісія Наркамата асветы БССР. Гісторыка-археалагічная секцыя і гісторыка-археалагічная камісія. Уплыў палітыкі беларусізацыі на дзейнасць Інбелкульта. Цэнтральнае Бюро краязнаўства.

Арганізацыя і дзейнасць Інстытута гісторыі АН БССР у 1929 – 1941 гг. Рэарганізацыя сістэмы навуковых устаноў у БССР. Пераўтварэнне Інбелкульта ў Беларускую Акадэмію навук. Інстытут гістарычных навук БАН. Кірункі навуковых пошукаў і дасягненні супрацоўнікоў Інстытута ў даваенны перыяд. Правядзенне першых навуковых канферэнцый у БССР. Негатыўны ўплыў грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне на дзейнасць Інстытута гісторыі. Рэпрэсіі супраць вучоных.

Арганізацыя і дзейнасць Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б у 1929 – 1941 гг. Камуністычны універсітэт імя У.І.Леніна. Гістпарты, іх роля ў станаўленні гістарычнай навукі Савецкай Беларусі. В.Г.Кнорын. Рэарганізацыя Гістпарта пры ЦК КП(б)Б у Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Дзейнасць Таварыства гісторыкаў-марксістаў і яго роля ў станаўленні марксістскай метадалогіі ў гістарычнай навуцы БССР. Укараненне марксісцкай метадалогіі. Крытыка поглядаў яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў. Барацьба з “нацыянал-дэмакратызмам”.

Развіццё гістарычнай адукацыі і падрыхтоўка кадраў гісторыкаў у БССР у 1919 – 1941 гг. Дапамога вышэйшых навучальных устаноў РСФСР у падрыхтоўцы кадраў гісторыкаў для БССР. Факультэт грамадскіх навук БДУ. Педагагічны факультэт БДУ. Адкрыццё гістарычнага факультэта БДУ. В.К.Шчарбакоў. Арганізацыя і дзейнасць аспірантуры ў АН БССР і ВНУ рэспублікі. Яе роля ў падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў гісторыкаў.