Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Швед. Губернскі Гродна

.pdf
Скачиваний:
25
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.86 Mб
Скачать

падзення снарадаў і да гэтага веданне, што гэта апошняя расійскай крэпасць на Нёмане. Тут лінія фронту».

У чатыры гадзіны раніцы 3 верасня рускія прадпрынялі наступленне ў напрамку ўсходняй часткі горада. У час яго яны захапілі 200 нямецкіх салдат, 5 афіцэраў, 12 кулямётаў, некалькі гармат. Але ўтрымаць перамогу рускія не змаглі, бо па наведзеных праз Нёман мастах да германцаў падышло моцнае падмацаванне. Далей сведчыць афіцэр-карэспандэнт: «Шчыльна пры дарозе перад першымі дамамі фарштата стаяць дзве батарэі, гаўбіцы і гарматы, і няспынна страляюць. Прыцэл на форт VІІ, чыгуначны вакзал і казармы Горадні.

Шум гарачага бою ў горадзе даносіцца нават сюды. Завулкамі я іду ў напрамку Нёмана. Расійскія снарады абшукваюць горад. Пантонны мост пад працяглым шрапнэльным агнём. Я сяджу на лаўцы, і над вуліцамі скрыжоўваюцца траекторыі супрацьлеглых артылерыяў. Якраз толькі гэтая частка вуліцы часова не абшукваецца рускімі. З дома трохі ззаду пачуліся жаночыя галасы і ўзняўся дзіцячы плач. Адзін рускі снарад разарваўся і параніў дзвюх жанчынаў. Рэзка гучаць крыкі аб дапамозе. Кананада што раз узмацняецца і заглушае ўсё.

Яіду да маста і карыстаюся момантам, калі спыніўся рускі агонь, каб пераправіцца ў горад. Некалькі коняў з калоны ляжаць пры дарозе, сляды куляў, разбітае шкло паўсюль. Калі я прыйшоў на Парадную плошчу, на момант стала некалькі спакайней. Дзве пяхотныя роты паставілі вінтоўкі і сядзяць на кукішках ля дамоў. На акуратнай клумбе квітнеюць восеньскія ружы. Сонца ззяе над пастрыжанымі газонамі. У аптэцы тоўпяцца нашыя людзі і купляюць зэльтэрскую ваду. Калі-нікалі прашмыгне баязліва жыхар уздоўж лініі дамоў. З вежы касцёла вырываецца маленькі язычок агню, шрапнэль пацэліла ў самы шпіль.

Мне прыйшло да галавы, што я даволі даўно нічога не еў. Я іду ў гасцініцу «Еўрапейская». Гаспадар хоча накрыць мне стол у падвале: «За гадзіну будзе курыца». «Добра, але ахвотней усё ж у сталовай». «Будзе хутка зроблена». «Маю надзею». «Благі дзень для Горадні».

Яіду на Чыгуначную вуліцу, тут стаіць палявая гармата, і справа, і злева станкавыя кулямёты. «Толькі што рускія былі ў 400 метрах адсюль», – сказаў афіцэр пры гармаце. Уздоўж доўгай, простай вуліцы ляжаць цёмныя целы палеглых. У канцы растраляны будынак з чырвонага каменю, вось відаць, як

181

расійскія салдаты бягуць праз вуліцу. «З саду вакол Губернатарскага будынка паўгадзіны таму яшчэ стралялі. Адтуль злева яны стралялі. З маленькага дома таксама. Гранаты з запавольваннем кідалі туды на трыццаць метраў, калі яны не захацелі здавацца». Далей афіцэр апісвае, як пабываў каля палаца польскага караля ў Станіславове (там яшчэ стралялі), прайшоўся па пакоях губернскага дома, дзе стаяла прыгожая мэбля, былі творы мастацтва, чучала зубра (каля акна ляжалі два забітыя рускія салдаты). Праз некаторы час пры канцэнтраваным наступленні немцаў будуць захоплены чыгуначны вакзал, казармы, Станіславова, фарты VI і VII. У гэты час загарыцца губернатарскі дом («большая частка палаца ёсць адное пылаючае мора»).

Трэцяга верасня ішлі таксама баі за фарты ХІІ (на поўдзень ад в.Чашчаўляны) і ХІІІ (на поўнач ад в.Грандзічы). Немцы атакавалі з боку Гродна ў тыл абаронцаў. Да 9 гадзін іх стрымлівала батарэя крэпасных гармат. Калі боекамплект закончыўся, гарматы ўзарвалі і пачалі адыходзіць. У 4 гадзіны дня быў узарваны ХІІІ форт, а каля 9 гадзін вечара некаторыя ўмацаванні ХІІ фарта, а самаго не паспелі.

Мал. 20. Нямецкія войскі на вуліцы Гродна

182

Нямецкая акупацыя Гродна доўжылася з 3 верасня 1915 г. па 29 красавіка 1919 г. (цікава адзначыць, што немцы ўвялі грыгарыянскі календар: 21 жніўня лічыцца 3 вераснем). У горадзе і наваколлі размясцілася 12-я германская армія пад камандаваннем генерала пяхоты Ф.Фабецка. Былі створаны органы нямецкай улады: губернатарам Цэсарска-нямецкай гродзенскай губерні стаў генерал пяхоты фон Гелд, бургамістрам Гродна – Вейсенборн (пазней барон фон Закендорф), камендантамі горада (управа знаходзілася ў доме Э.Ажэшкі) – Шмідт (пазней генерал-маёр фон Донап) і крэпасці – генерал-маёр Рудальф. Свае распараджэнні і загады на нямецкай, рускай, польскай і яўрэйскай мовах нямецкія ўлады ў выглядзе аб’яў вывешвалі на самых бачных месцах горада. Іх змест і перадае сутнасць акупацыі.

Час ад часу праводзіліся перарэгістрацыі гродзенцаў з мэтаю ўліку выкарыстання працоўнай сілы і для сваёй бяспекі. Напрыклад, у 1917 г. усе жыхары Гродна павінны былі ў суботу, 18 снежня, прыбыць у 10 гадзін на двор ратушы і на плошчу перад ёю (цяпер пл.Савецкая). Тым, хто не з’явіцца, пагражалі суровым пакараннем. Акупанты пазбавілі гродзенцаў свабоды слова. Распараджэннем галоўнакамандуючага на Усходзе генералфельдмаршала фон Гіндзенбурга ад 1 студзеня 1916 г. ім забаранялася пасылаць і атрымоўваць лісты, пасылкі, газеты, часопісы. Была зачынена яўрэйская газета «Наше утро», а пачала з 1 снежня 1915 г. выходзіць «Гродна цайтенг».Указам ваенных уладаў ад 28 верасня 1915 г. беларуская мова была забаронена. Газета «Голас Гродны» (1919, №2)

А.Шлюбскі паведамляў аб наступных фактах: «У часе акупацыі Віленшчыны і Горадзеншчыны немцы расцягвалі бібліятэкі і архівы; які лік быў расцягнуты, відаць з таго, што ў Горадні па вымаганню Міністэрства Беларускіх Спраў нямецкі камендант выдаў загад, каб усе немцы, якія маюць тутэйшыя кнігі і дакументы з архіваў, здалі іх Беларускаму Міністэрству, і звернутых назад кніг і дакументаў было некалькі тысяч».

Уведзены нормы спажывання прадуктаў. Дзённая патрэба бульбы была вызначана ў 300 грамаў на чалавека, мукі (хлеба) – 200 грамаў (прычым, белы хлеб згодна з загадам уладаў ад 15 студзеня 1916 г. павінен быў утрымліваць 30 % жытняй мукі і 20 % бульбы). Гараджане павінны былі выкупаць

183

харчовыя купоны, талоны. Напрыклад, хлебная картка каштавала ў адміністрацыі 2 маркі. З лістапада 1917 г. норма хлебнай карткі складала 4 фунты на тыдзень на аднаго чалавека. Нарміраваліся тавары першай неабходнасці: соль, запалкі, мыла. Забаронена было без спецыяльнага дазволу забіваць птушку (курэй, качак, гусей), прадаваць яе ці вывозіць з аднаго павета ў другі. Разам з гэтым абмежавалі гандаль харчовымі таварамі (мясам, хлебам, бульбай, яйкамі) і навязвалі свае нормы продажу, кошты, месцы гандлю. Напрыклад, забаранілі продаж мяса і мясных прадуктаў па аўторках і пятніцах кожны тыдзень. Бульбу з 1 верасня 1916 г. дазвалялі прадаваць толькі адзін раз у месяц у вызначаныя дні. Такія абмежаванні не маглі не прывясці да павышэння коштаў і спекуляцыі. У навагоднім 1919 г. нумары газеты «Наше утро» (яна адрадзілася 10.12.1918) гаварылася: «... Горад наш спакойна займаўся звычайным заняткам апошніх гадоў – спекуляваў і нажываўся, людзі ні аб чым не думалі, ніякай палітыкай не займаліся і кавалі золата. І неўзабаве прыйшло «трывожнае» паведамленне: вайна скончылася. Загудзеў, зашумеў рой спекулянтаў – скончылася залатое царства...».

Не грэбавала нямецкая ўлада рэквізіямі, якія часта нагадвалі звычайнае рабаванне. Так, загадам 24 ліпеня 1916 г. рэквізавалі ўвесь ураджай 1915 г. З акупаваных зямель вывозіліся жывёла, хлеб, сала, лес і лясныя матэрыялы. Гродзенцаў абавязалі загадам ад 30.11.1915 г. здаць на зборны пункт усе каляровыя металы (медзь, латунь, цынк, алюміній) і вырабы з іх – гэта ўсё вывозілася ў Германію. Тых, хто не спяшаўся здаць добраахвотна, папярэджвалі аб адказнасці. Гэта не былі толькі словы – 15 ліпеня 1916 г. група жыхароў горада была пакарана штрафамі і арэштамі за невыкананне распараджэнняў нямецкіх уладаў. 25 лістапада 1915 г. у Гродне было развешана распараджэнне штабнога інспектара 12-й арміі Келеве аб пакаранні тых, хто будзе хаваць збеглых рускіх палонных, турэмным зняволеннем да 10 гадоў, а тых, хто ведаў аб намерах уцечкі ці месцы схову, але не данёс – да 5 год пазбаўлення волі. Адказнасці (уключна да смяротнага прысуда) падвяргалася насельніцтва і за пашкоджванне ліній тэлеграфа і тэлефона ў межах горада ці вакол яго.

А.Карпюк у рамане «Карані» прывёў цікавы дакумент – аб’яву гродзенскага каменданта пра стварэнне спецыяльных каманд грабароў, якія

184

будуць раскопваць магілы салдат і здабываць з іх сыравіну для нямецкай прамысловасці ( у першую чаргу тлушч ды косці для тэхнічных мэтаў). Забаранялася рабіць гэтае без дакументаў вайсковага генерал-губернатарства пад пагрозай пакарання. Раскопкі прадугледжваліся галоўным чынам каля былых рускіх пазіцый. А.Карпюк піша, што ў той час з гродзенскага шпіталя вывезлі 297 калек з руска-японскай вайны. Іх прывезлі ў Пышкі, недалёка ад таго месца, дзе быў мост праз Нёман да фарта ў Загаранах, паклалі ў роў і растралялі. На брацкай магіле паставілі крыж з жалезнай дошкай, на якой была напісана лічба «297». Пасля растрэлу камендант занатаваў у сваім блакноце: «Каманду грабароў па тлушч і косці на магілу ў Пышкі паслаць не раней лета 1916 года, калі целы рускіх канчаткова разложацца і прыгоднай сыравінай стануць». Цяпер на месцы экзекуцыі знаходзіцца будыначак артэзіянскай свідравіны, складзены з сілікатнай цэглы.

Гродзенцы прыцягваліся да прымусовых работаў. Загадам губернатара фон Гелда ад 16.01.1916 г. на іх узклалі ахову тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі. Яны павінны былі патруліраваць уздоўж лініі і не даваць магчымасці пашкодзіць яе. Распараджэннем каменданта крэпасці Рудольфа ад 2.10.1916 г. гродзенцы павінны былі выконваць працоўную павіннасць на крэпасных і гарадскіх працах. Хапала таксама розных грашовых аплат. Так напрыклад, за пераход або пераезд праз Нёманскі мост у Гродне патрабавалі набыць карту маставой аплаты на месяц (для бедных кошт складаў 3 маркі).

У такіх цяжкіх умовах нямецкай акупацыі гродзенцы не толькі існавалі, але і змагаліся за сваё вызваленне, у тым ліку нацыянальнае. «Той час, калі ішла сусветная вайна, – справядліва піша В.Карнялюк, – на беларускіх землях быў часам наспявання нацыянальнага ўздыму, рэвалюцыйнага бражэння». Аб цікавых старонках існавання ўрада БНР у Гродне, дзейнасці бальшавікоў і Савецкай улады, беларускага, польскага і яўрэйскага мясцовых камітэтаў і іншым будзе напісана ў наступнай (чацвёртай) кнізе з серыі «Мой горад».

185

Што можна пачытаць

Літаратура агульнага характару

1.Гостев А.П., Швед В.В. Кронон. Летопись города на Немане (1116 - 1990). - Гродно: б.в., 1993. - 320 с.

2.Гродно (исторический очерк) / Под ред. З.Ю.Копысского и Б.М.Фиха. - Мн.: Беларусь, 1964. - 262 с.

3.Гродно: Энциклопедический справочник. - Мн.: Бел.Сэ, 1989. - 438 с.

4.Клейн Б.С. Найдено в архиве. - Мн.: Беларусь, 1968.- 192 с.

5.Швед В.В., Сельверстова С.Е., Леута П.И. Наш край. Гродненщина в конце ХVIII - первой половине XIX вв.- Гродно: б.в., 1990. - 42 с.

6.Швед В.В. По следам гродненской старины. - Гродно: б.в., 1993.- 78 с.

7.Швед В.В. Падзеі і постаці гродзенскай даўніны. - Гродна: б.в., 1995.-

175 с.

8.Швед В.В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.). - Гродна: ГрДУ, 2001. - 416 с.

9.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1-6. - Мн.: БелЭн, 1993-2002.

Губернскі горад на правым беразе Нёмана

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Рэд.-склад. М.І.Камінскі.- Мн.: БелСЭ, 1985.-100с.

Анішчанка Я. Пачаткі татальнай русіфікацыі // Спадчына.- 1998.- № 5.- С.17-30.

Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі.- Мн., 2000.

Ерошкин Н.П. История государственных учреждений дореволюционной России.- М.: Высш. школа,1983.-352с.

Ерошкин Н.П. Крепостническое самодержавие и его институты (первая половина XIX века ).-М.: Мысль, 1981.-252с.

186

Сенаторова С.В. Инвентарь дома бывшего Гродненского віце-губернатора К.Максимовича // Краязнаўчыя запіскі. Вып.4. - Гродна: Гродзен. абл. аддзел БФК, 1997. - С.141-146.

Швед В.В. Расійская палітыка ў галіне адміністрацыйнага ўладкавання далучаных тэрыторый Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай // Беларусіка = Albaruthenica.- Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны,1997.-Т.6.-С.295-300.

Капялюшы ад Бурды, тытунь ад Шарашэўскага

Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861 - 1914 гг. - Мн.: Наука и техника, 1989. - 288 с.

Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). - Мн.: Наука и техника, 1966. - 268 с.

Болбас М.Ф. Промышленность в Белоруссии. 1860-1900. - Мн.: Наука и техника, 1978.

Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі. / Аўтар-скл. М.Ф.Болбас. - Мн.: БелСэ, 1988. - 324 с.

Романовский Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина ХУІІІ - первая половина ХІХ в.). - Мн.: б.и., 1966. - 428 с.

Соніч А. Як беларусь стала краінай вялікага транзіту // Беларуская мінуўшчына. - 1996. - №5. - С.40-47.

Швед В.В. Торговля в Беларуси впериод кризиса феодалізма (1830-1850 - е годы). - Гродно: ПКФ «Орбикс», 1995. - 195.

«Вольныя муляры»

Гардзееў Ю. З гісторыі гарадзенскіх масонаў // Гістарычны альманах. Т.5. Гародня. - 2001. - С.78 - 104.

187

Серков А.И. Масонские ложи на территории Белоруссии и движение декабристов // Декабристские чтения : Тезисы респ. межвуз. науч. конф. / Под ред. Б.С.Клейна, Д.В.Карева, В.В.Шведа.- Гродно: ГрДУ, 1990.-С.71-75.

Швед В.В. Гродзенскія масонскія ложы (канец ХІІІ-пач. ХІХ ст.) // Гарадзенскія запісы: Старонкі гісторыі і культуры. - Гародня: ГрДУ, 1997.- Вып.3.-С.64-77.

Швед В.В. Навагрудскія масоны // Наваградскія чытанні.- Наваградак, 1993.-Ч.3.-С.50-53.

Швед В.В., Ігнатовіч Ф.І. Урачы і аптэкары –члены гродзенскіх масонскіх лож (канец ХVІІІ – пачатак ХІХ ст.) // История и современные проблемы лекарственого обеспечения населения. –Гродно: б.и., 2000. - С.37-41.

У «навальніцу 1812 года»

Давыдов Д. Военные записки. - М.: Воениздат, 1982. - 359 с.

Давыдов Д.В. Дневник партизанских действий 1812 года. Дурова Н.А. Записки кавалерист-девицы. - Л.: Лениздат, 1985. - 511 с.

Тарасаў К. Памяць пра легенды. - Мн.: Полымя, 1994. - 269 с. Троицкий Н.А. 1812. Великий год России. - М.: Мысль, 1988. - 348 с.

Чарапіца В.М. Са скарбніц кніжных паліц: Нарысы пра аўтографы даследчыкаў гісторыі Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў. - Мн.: Бел. НДЦДААС, 1994. - 174 с.

Черепица В.Н. Гродненский Православный некрополь (с древнейших времён до начала ХХ века). - Гродно: ГрГУ, 2001. - 230 с.

Гродзенскія старонкі гісторыі дзекабрыстаў

Букчин С. К мечам рванулись наши руки... - Мн.: Маст. літ., 1978. -288 с. Декабристы. Биографический справочник / Под ред. М.В.Нечкиной. - М.:

Наука, 1988. - 447 с.

188

Черепица В.Н. Истоки (Очерки из истории русско-белорусско-польских революционных и культурных связей ХІХ - ХХ веков). - Гродно: б. и., 1991. - 110 с.

Швед В.В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. - Мн.: Бел. НДЦДААС, 1998. - 130 с.

Гродзенскае аддзяленне Біблейскага таварыства

Дмитриев С.С. Православная церковь и государство в предреформенной России. //История СССР. - 1966. - №4. - С.20-54.

Канфесіі на Беларусі (канец ХVІІІ - ХХ ст.). - Мн.: ВП «Экаперспектыва, 1998. - 340 с.

«Гродненские губернские ведомости»

Улащик Н.Н. Минские губернские ведомости как исторический источник // Проблемы источниковедения. Т.УІІ. - М., 1959. - С.112-149.

Слава пераможаным!

Восстание в Литве и Белоруссии. 1863-1864 гг. - М., 1965.

Восстание 1863 г. и русско-польские революционные связи 60-х годов. - М., 1960. - 637 с.

Ігнатоўскі У. 1863 год на Беларусі. Нарыс падзей. - Менск: Бел. АН, 1930. - 275 с.

Русско-польские революционные связи 60-х годов и восстание 1863 г. - М.: АН СССР, 1962. - 564 с.

Філатава А. З хронікі баявых сутычак паўстанцаў // Беларускі гістарычны часопіс. - 1993. - № 3. - 59-60.

Черепица В.Н. Преодоление времени (исторические очерки и миниатюры). - Мн.: Бел.НИИДАД, 1996. - 236 с.

189

Гродзенскія пагарэльцы 1885 г. і Эліза Ажэшка

Карпюк А. «Горад мой - бяссонніца мая!..» //Літаратура і мастацтва - 1985 - 9 жніўня.

Jankowski E. Eliza Orzeszkowa. - W.: PIW,1966. - 667 s. Orzeszkowa E. Listy zebrane. T.1 - Wroclaw, 1954. Orzeszkowa E. Pisma. Drobiazgi. T.1 - W.,1952. Pauszer-Klonowska G. Pani Eliza - W.,1981.

W swiecie Elizy Orzeszkowej. - Krakow: W-wo naukowe WSP, 1990. 319 s.

Гродзенскія гісторыкі: настаўнік і вучань

Бломбергава М.М. Лёс Ю.Ядкоўскага падчас Першай сусветнай вайны ў святле лістоў да Вандаліна Шукевіча (1913-1915 гг.) // Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры. Вып.2. - Гародня: ГрДУ, 1996. - С.129-139.

Историки Гродненщины (Материал в помощь лектору) / Сост. А.Н.Нечухрин. - Гродно: б.и., 1989. - 26 с.

Краязнаўчыя запіскі. Зборнік артыкулаў памяці Юзафа Ядкоўскага. - Гродна: б.и., 1990. - 48 с.

Палхоўская С. Калекцыя негатываў на шкле з фондаў ГДГАМ // Биржа инфармации. - 1999. - №48. - С.4.

Sniezko A. Wydobyl z ziemi grod, o ktorym nikt nie wiedzial. Wspomnienie o Jozefie Jodkowskim. - Bialystok: Bialostockie T-wo Naukowe, 2000. - 156 s.

Хроніка рэвалюцыі 1905-1907 г.

Мартюхова М. На переломе революции: общественно - политическое движение в Белоруссии в связи с учреждением Государственной думы в России (август 1905 - июль 1906). – Мн: Наука и техника, 1986. – 140 с.

Смалянчук А. Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг. - Гародня: Ратуша, 2000. - 204 c.

Черепица В.Н. Истоки (Очерки из истории русско-белорусских связей ХІХ - начала ХХ веков). - Гродно: б. и., 1991. - 110 с.

190