Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Швед. Губернскі Гродна

.pdf
Скачиваний:
25
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.86 Mб
Скачать

сяброў ці яе першай ступені. Другую ступень («Таварыства згоды») склалі цывільныя асобы: канцылярыст Беластоцкага галоўнага суда А.І.Вронскі, служачы Беластоцкага дваранскага сходу А.М.Грынявіцкі, шляхціц І.С. Высоцкі, настаўнік гімназіі Ф.В.Ардынскі. Трэцяй ступенню з’яўлялася былое самастойнае таварыства «Заране»: Ф.Баркоўскі, К.В.Ардынскі, А.Д.Яневіч – усе вучні Беластоцкай гімназіі. Усяго прыналежных да таварыства налічвалася да 45 чалавек.

24 снежня (5 студзеня) Літоўскі піянерны батальён, фурштацкая і пантонная каманды (1 020 чал.) у Браньску, пад Беластокам, адмовіліся прысягнуць Мікалаю I. Спроба падняць на паўстанне іншыя вайсковыя часткі не ўдалася, пачаліся арышты. Следчая камісія ў Беластоку дапытала звыш 140 тыс. чалавек, у тым ліку сясцёр Рукевіча – Карнэлію і Ксаверыю. Яны не толькі ведалі пра існаванне патаемнага таварыства, але і прымалі ўдзел у некаторых яго пасяджэннях. У ваенна-судовай справе паручніка Самагіцкага гранадзёрскага палку I. Н.Пац-Памарнацкага ёсць напамінак пра тое, што ў верасні-кастрычніку 1825 г. ён быў у маёнтку Рукевіча — Завыках, бачыў Ігельстрома, Вегеліна, Стракоўскага і трох сясцёр. Відаць, быў нейкі сход таварыства, як бачым, ад Карнэліі і Ксаверыі нічога не ўтойвалі. Карнэлія на следстве паказала, што Ігельстром нічога ад яе не таіў. Больш таго, яна заявіла, што чула ад брата пра дзве палітычныя партыі ў Пецярбургу і была сведкай размовы аб іх паміж Рукевічам і Ігельстромам. Дадзім маленькае ўдакладненне: аб падзеях у Пецярбургу Карнэлія ведала не ад брата, а ад жаніха, які прызнаўся на следстве, што атрымаў ліст ад В. К.Кюхельбекера. Але ўдакладненне не змяняе сутнасці справы — сёстры ведалі аб дзейнасці Таварыства ваенных сяброў.

Рукевічы зрабілі неацэнную паслугу тайнай арганізацыі. Калі Ігельстрома арыштавалі, яго слуга Павел Паршнёў прывёз у Завыкі і аддаў Ксаверыі зялёны куфэрак з паперамі. Следчай камісіі Ксаверыя расказала, што зрабіла пасля свайго першага допыту ў генерал-маёра Пэрэна, старшыні вайсковага суда: «Вярнуўшыся з Беластоку ў Завыкі ў нядзелю, я знайшла сястру сваю (верагодна, Антаніну — В. Ш.), якая ад’язджала ў касцёл і паслала з ёй амаль усіх людзей. Сама засталася ў хаце, дачакалася, калі штотыднёвы вартаўнік

5 Тут жыў бацька дзекабрыста.

61

запаліў печ у маім пакоі. Спачатку паклала ў печ паперы, потым адарвала абцугамі ад куфэрка петлі, кінула ў печ спачатку крышку, а потым куфэрак з замком і жалезам. Петлі кінула ў кладоўку да іншых жалезных рэчаў, а ключык — у раку. Калі сястра вярнулася з касцёла і ўвайшла да мяне, дык у печы яшчэ палілася, але ніякіх прымет спалення куфэрка ўжо не было».

Ксаверыя растлумачыла свой учынак страхам перад карай за спаленне масонскіх знакаў і патэнту. Як вядома, у 1822 годзе ўказам Аляксандра І масонскія ложы былі забароненымі, і таму, каб схаваць сляды іх знішчэння, яна спаліла ўсе астатнія дакументы і куфэрак. Сенатар Навасільцаў у рапарце цэсаравічу Канстанціну Паўлавічу паводзіны Ксаверыі тлумачыў іншымі матывамі: «яна гэта зрабіла па баязлівасці і дабраце яе да брата, выкліканай мараллю і законамі, таксама і тым, што яна не ведала аб важнасці гэтых папераў...» Так, Ксаверыя любіла брата і свайго жаніха Вягеліна, але не баязлівасць і слабасць прымусілі спаліць паперы з куфэрка, а менавіта разуменне «важнасці гэтых папераў» і ўсведамленне іх антыўрадавай сутнасці. Гледзячы ў агонь печы, Ксаверыя ведала, што сваім учынкам яна ратуе брата, свайго каханага Аляксандра Вягеліна, іншых «ваенных сяброў».

Зялёны куфэрак меў у вышыню чатыры з паловай вяршкі, у шырыню – каля сямі і ў даўжыню – дзесяць (вяршок — 4,4 см). Зусім звычайны куфэрак, але вось дакументы, якія захоўваліся ў ім, незвычайныя. Мы можам толькі меркаваць, што знаходзілася ў куфэрку, які належаў аднаму з арганізатараў тайнага таварыства і выступлення Літоўскага піянернага батальёна. Ці не тут ляжалі: спіс членаў арганізацыі, іх распіскі, Праграма ці Статут, «Маральныя меркаванні» і г. д. Тое, што гэтыя дакументы не трапілі ў рукі следства, дапамагло «ваенным сябрам» прадставіць сябе сябрамі асветніцкай арганізацыі, а не патаемнай, як напрыклад, Паўночнае ці Паўднёвае таварыствы дзекабрыстаў. І таму прысуды беластоцкага ваеннага суда былі больш мяккія ў параўнанні з Пецярбургскім следчым камітэтам.

Ксаверыя трымалася на следстве з годнасцю: «запіралася ў прыняцці іх (рэчаў і папераў Ігельстрома — В. Ш.), як роўна і аб усім ёй вядомым не прызнавалася». Яе паводзіны Ігельстром ставіў у прыклад А. М. УгрычычуТрабінскаму, які парушыў дамову маўчаць і пачаў расказваць пра дзейнасць тайнага таварыства: «Я не кажу пра сябе, мой лёс вырашаны. Але ўспомні,

62

колькі людзей застаецца, якія могуць быць уратаваны, а ты хочаш загубіць іх. Няўжо жанчына, дзяўчына павінна перасягнуць цябе ў цвёрдасці духу?»

Карнэлія на следстве давала ілжывыя паказанні. Яна заявіла, што прысутнічала пры спаленні папер і куфэрка, хаця з лістапада 1825 па люты 1826 г. знаходзілася ў Абрамшчызне Гродзенскай губерні ў свайго дзядзькі Баржэнскага. Цераз зараніна Ф.Ардынскага Карнэлія спрабавала ўстанавіць сувязі з братам, быццам бы для таго, каб раіцца «наконт гаспадаркі». І ўспомнім яшчэ аб яе паказаннях аб «дзвюх партыях у Пецярбургу».

Як бачым, сёстры Рукевіч сапраўды заслужылі свой прысуд і, як дзекабрысткі, панеслі кару. Ваенны суд не вызначыў яе, прадстаўляючы на «рассмотрение нынешнего начальства». Былы камандзір Літоўскага асобнага корпуса генерал ад інфантэрыі Ф. Ф. Доврэ лічыў, што Ксаверыя Рукевіч, якая знаходзілася з 29 красавіка 1826 г. пад арыштам у Беластоцкім дзявочым кляштары, ужо гэтым пакарана дастаткова, Карнэлію Рукевіч «вытрымаць пад арыштам у кляштары адзін месяц». Цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, галоўнакамандуючага Літоўскім асобным корпусам, гэта не задавальняла. Ён лічыў, што ўчынкі сясцёр «паводле закону разбураюць дваранскую годнасць,

... выслаць у Сібір на пасяленне». Аднак царская канфірмацыя была мякчэйшая: «сясцёр шляхціца Рукевіча Ксаверыю і Карнэлію замест вызначанай ім Яго Высокасцю карай трымаць у кляштары — Ксаверыю —

адзін год, а Карнэлію — шэсць месяцаў».

Заставалася пастанавіць, у які кляштар змясціць дзекабрыстак. Пачалася перапіска паміж кіраўніком Беластоцкай вобласці графам Валовічам і гродзенскім грамадзянскім губернатарам і стацкім саветнікам М.Т.Бабяцінскім. Валовіч пытаўся 19 мая 1827 г.: «Ці не будзе якіх перашкод да зняволення ў якім-небудзь з адзначаных кляштараў Карнэліі і Ксаверыі Рукевічавых? Ці магу я пасля атрымання ад Вас, міласцівы спадар, паведамлення адправіць іх для гэтага адразу ў Гродна?» Губернатар адказаў гэтай жа эстафетай 20 мая: у Гродне ёсць тры дзявочыя кляштары, але лепш «девиц Руковичовен» змясціць у Брыгіцкі, «як больш прасторны за два іншыя» (г. зн. у параўнанні з кляштарамі Бернардынак і Базыліянак).

Пройдземся па гродзенскіх вуліцах К.Маркса (тады Брыгіцкай) і Маладзёжнай (Новікоўсніцы). Высокія пяціметровыя каменныя сцены

63

Мал. 9 Брыгіцкі касцёл

аддзяляюць нас ад брыгіцкага комплексу. У чатырох кутах сценаў манастырскага двара месцяцца шасцізначныя маленькія вежы. У генеральным плане ўвесь комплекс мае ўсе элементы каталіцкага кляштара: квадратны ўнутраны цворык, утвораны будынкамі касцёла і кляштара, фруктовы сад з агародам, двор з гаспадарчымі пабудовамі і самастойным заездам, парадны дворык перад уваходам у касцёл. Цагляныя будынкі касцёла і кляштара складаюць адзінае цэлае. Архітэктура простая і лаканічная, у стылі барока. Касцёл — аднанефавы храм з паўкруглай алтарнай часткай: двухвежавы галоўны фасад, насычаны пластыкай (пілястрамі, плоскімі нішамі), завяршаецца

моцным антабляментам з ацікам, двухярусным франтонам адной вышыні з вежамі. Архітэктура кляштарскіх карпусоў аскетычная. Фасады ажыўлены толькі нескладаным карнізам, праёмамі вокнаў і дзвярэй з простымі ліштвамі. Званіца пабудавана пазней і з’явілася прадуктам класіцызму канца XVIII— пачатку XIX ст. Знаходзілася па вуліцы К.Маркса і была знішчана ў 1960—1970- ыя гады. Цяпер там зроблены новы фундамент. За сцяну брыгіцкага комплексу можна было трапіць праз тры брамы, акружаныя парталамі.

Праз цэнтральную браму, якая знаходзілася на сучаснай вуліцы К.Маркса, зойдзем з нашымі вязнямі-

дзекабрысткамі ў храм. Убачым галоўны алтар і іканастас з вітымі калонамі і вялікай іконай Маці Божай, два бакавыя алтары св.Брыгіты і св.Ганны, на балконе правай бакавой сцяны — арган, статую Давіда, які грае на арфе (скульптар — М. Фрыцэ), каля паўночнай сцяны — спецыяльную нішу для музычных хораў. І тут жа — дзверы на хоры і кляштар. Адчынім дзверы і зойдзем у калідор першага паверху кляштара. Тут знаходзіліся: памяшканне для гасцей, вялікая зала, аптэчка, капліца, спавядальня, ядальня. Па лесвіцы

64

падымаемся на другі паверх, дзе былі пакоі манашак (каля 40), бібліятэка, два склады, кладоўка, пральня, архіў.

Вось тут і пражылі свой тэрмін сёстры Рукевіч: Карнэлія з 22 мая да пачатку снежня (не раней як 6) 1827 г., Ксаверыя – з 22 мая 1827 г. да 3 чэрвеня 1828 г. Першы час пасля вызвалення Карнэлія жыла ў маёнтку бацькі свайго жаніха Ігельстрома, а пасля вызваленнем сястры пасялілася разам з ёю

ўсваяка — гродзенскага павятовага маршалка К.Баржэнцкага. Сёстры падтрымлівалі брата, сасланага ў Сібір, перапісваліся з жонкамі дзекабрыстаў. Ксаверыя пісала лісты жаніху Вягеліну і яго сястры — М.М.Козенс. Карнэлія, відаць, збіралася да Ігельстрома ў Сібір. Вось што пісала М.М.Валконская 14 мая 1828 г. генералу Ігельстрому: «Як ні жудасна яго становішча тут, тым не меней, ён пакутуе толькі ад усведамлення, што прыносіць столькі гора Вам і прымушае дзяліць сваю нядолю тую, якая для яго рашылася ахвяраваць сабою гэтак велікадушна!.. Дапускаючы, што м-ль Рукевіч яшчэ знаходзіцца ў Вас, я дазваляю сабе пісаць ёй на наступнай старонцы з надзеяй, што такім чынам ліст дойдзе да яе паспяхова».

Цікава, што напісала Валконская Карнэліі? Ці не падрабязныя парады, як выехаць у Сібір? Бо для дзекабрысткі «ахвяраваць сабою так велікадушна», несумненна, значыла паездку ў Сібір. Ключ да адказу можна знайсці ў лісце Валконскай да старэйшай сястры Рукевіча — Антаніны Крамской. Прыкладна

ўчэрвені—ліпені 1826 г. яна пісала: «Здаўшыся свайму лёсу, спадары Вягелін і Ігельстром не губляюць надзеі злучыцца калі-небудзь з тымі, хто ім даражэйшы за жыццё. Вашы сёстры не змаглі б дамагчыся дазволу ў Яго Вялікасці праехаць сюды да сваіх жаніхоў?..» Ліст быў затрыманы ІІІ

аддзяленнем, і яго не атрымаў адрасат. Сёстры Рукевіч, як вядома, не трапілі

ўСібір, а з канца 1820-х гадоў іх сляды зніклі, і аб іх далейшым жыцці мы нічога не ведаем.

Пасля пагрому паўстання на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу, калі пачаліся арышты, знік са сталіцы Вільгельм Карлавіч Кюхельбекер. З 15 снежня да 19 студзеня 1825 г. паліцыя збілася з ног у яго пошуках. Ва ўсе канцы Расійскай імперыі скакалі сакрэтныя кур’еры, прысылаліся загады і прадпісанні з прыкметамі важнага «дзяржаўнага злачынцы» з рэзалюцыяй «прыняць усе дзейсныя меры да знаходжання». А тым часам Кюхельбекер

65

разам са сваім слугою Сямёнам Балашовым, маладым чалавекам дваццаці двух гадоў, ідзе шляхам праз Царскае Сяло, в.Горкі Вялікалуцкага павета, Вялікія Лукі, Веліж, Мінск, Слонім, Пружаны, Камянец-Літоўскі, Высокае. Недалёка ад м. Цэхановіцы Кюхельбекер развітаўся з Сямёнам і адправіўся ў Варшаву, дзе і быў затрыманы, і ўжо ў кайданках ізноў праз Гродзенскую губерню быў адпраўлены ў Пецярбург.

Сямён пасля развітання з гаспадаром вяртаўся той жа самай дарогай. У м. Ружаны купіў за дадзеныя яму дваццаць пяць рублёў коней, на якіх даехаў да Слоніма. Тут у ноч з 18 на 19 студзеня ён быў затрыманы засядацелем ніжняга земскага суда Пратасевічам. На допыце спрабаваў адвесці пагоню ад Кюхельбекера, заявіўшы, што развітаўся з ім у Брэсце, калі той збіраўся ехаць у Лейпцыг да сваякоў. Балашова адвезлі ў Гродна, дзе да 22 студзеня ён знаходзіўся у гарадской турме. Адсюль Сямёна адаслалі ў Варшаву, а пасля допытаў – у Пецярбург. 24 ліпеня 1826 г. яго вызвалілі і аддалі сваякам Кюхельбекера, а дзекабрыста Вярхоўны крымінальны суд прыгаварыў да смяротнай казні праз адсячэнне галавы. Праўда, цар праявіў міласць – замяніў смерць катаржнымі працамі спачатку на 20, а потым на 15 гадоў. Дзесяць з іх Кюхельбекер правёў у казематах, а потым жыў на пасяленні ў Сібіры.

22 ліпеня 1833 г. гродзенскі губернатар Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, той самы, якога праз 30 гадоў назавуць Мураўёвым-Вешальнікам, атрымаў ліст ад не менш вядомай гістарычный асобы – Аляксандра Хрыстафоравіча Бенкендорфа. Шэф корпуса жандараў і галоўны начальнік ІІІ Аддзялення асабістай Яго Імператарскай Высокасці канцылярыі пісаў: «Жыхарствуючая ў Навагрудку Г-жа Соф’я Паклонская, жыхарка Навагрудка, звярнулася да мяне з просьбаю аб дазволе брату яе, дзяржаўнаму злачынцу Ігельстрому, які знаходзіцца на пасяленні, наведваць дзяржаўнага злачынцу Фаленберга і мець пры сабе агнястрэльную зброю. Таму я пакорна прашу Вас, Міласцівы Гасудар, загадаў абвясціць Г-жы Паклонскай, што задавальненне выказанай просьбы яе супраць правіл, вызначаных наконт асоб, якія ў адной катэгорыі з братам яе знаходзяцца…». Зброя Ігельстрому была патрэбна для абароны жыцця і маёмасці ад набегаў рабаўнікоў з Траецкага саліваранага завода. Але, як бачым, мець яе яму забаранялася, аб чым гаварылася ў «Настаўленні»

66

Канскага земскага спраўніка Шэвелева, якое Ігельстром атрымаў на другі ж дзень пасля прыезду на пасяленне ў с.Тасееўскае Канскай акругі Енісейскай губерні.Тое ж пацвердзіў Бенкендорф.

Яшчэ адзін дзекабрыст звязаны з Гродна - гэта Андрэй Львовіч Кажэўнікаў. Ён быў сынам астраханскага губернатара, выхоўваўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне і ў школе калонаважатых Мураўёва. Служыў у свіце Яго Вялікасці па кватэрмайстарскай частцы, потым – у Барадзінскім пяхотным і лейб-гвардыі Гренадзёрскім палках. У члены Паўночнага таварыства быў прыняты ў пачатку лістапада 1825 г. 14 снежня ўгаворваў салдат 2-га батальёна не прысягаць Мікалаю І, а трымацца старой прысягі Канстанціну Паўлавічу. Быў арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 7 (19) ліпеня 1826 г. Кажэўнікава перавялі падпаручыкам Іркуцкага гарнізоннага палка, потым – 42-га Егерскага. У студзені 1828 г. адправіўся ў дзеючую армію Каўказскага корпуса, удзельнічаў у вайне з туркамі і быў узнагароджаны сярэбраным медалём. У 1830 ці 1831 г. выйшаў у адстаўку і перайшоў на дзяржаўную службу. З 1856 г. ён быў упраўляючым Гродзенскай палаты дзяржаўных маёмасцей, сапраўдным стацкім саветнікам (1858 г.). У гэты час Кажэўнікаў з’яўляўся кавалерам ордэна св.Ганны 2-й ступені з мячамі і імператарскай каронаю аздобленым і насіў знак адзнакі «За 25 лет беспорочной службы». З Гродна выязджаў на адпачынак у Жэневу, аб чым захаваўся яго асабісты фотаздымак. У 1862– 1864 г.г. Кажэўнікаў быў мінскім губернатарам і актыўна прымаў меры супраць паўстання. У 1864 г. выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Пецярбургу, дзе і памёр 20 красавіка 1867 г.

Такія вось розныя гродзенскія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Гэта таксама наша гістарычная памяць.

67

Гродзенскае аддзяленне Біблейскага таварыства

У час панавання Аляксандра І (1801 – 1825) урад у правядзенні канфесійнай палітыкі ў Беларусі абапіраўся на праваслаўнае духавенства. Лозунг рэлігійнай талерантнасці, які высунула яшчэ Кацярына ІІ, выкарыстоўваўся для палітычных патрэб расійскага самадзяржаўя. Каталіцкая царква паступова падпарадкоўвалася «манаршай ініцыятыве і ўладзе». Наглядным узорам выказаных палажэнняў з’яўляецца дзейнасць Біблейскага таварыства на Гродзеншчыне ў 1817 – 1824 гг.

Думку аб стварэнні расійскага Біблейскага таварыства падалі агенты англійскага Біблейскага таварыства П.Пінкертон і Патэрсан. 6 (18). 12. 1812 г. Аляксандр І зацвердзіў усепадданейшы даклад галоўнакіруючага справамі замежных веравызнанняў князя А.М.Галіцына і праект арганізацыі ў Пецярбурзе Біблейскага таварыства па заходнееўрапейскаму ўзору. У 1813 г. адчыніліся яго камітэты ў Маскве, Рэвелі, Яраслаўлі, Рызе, Дэрпце і іншых гарадах, а з 4(16).09.1814 г. яно стала Расійскім.

Бліжэйшай мэтаю Біблейскага таварыства было выданне Старога і Новага запаветаў для асоб неправаслаўнага насельніцтва Расіі («иностранных исповеданий»), узмацненне і распаўсюджванне веры «для множання шчасця, дабрабыту, спакою ў свеце...». Канчатковай і ўзвышанай мэтаю было распаўсюджванне сапраўднага хрысціянства, кіраванне ўсімі дзяржаўнымі і адукацыйнымі ўстановамі на евангелічных пачатках. Але прагледжваліся ў мэтах Біблейскага таварыства і рэакцыйныя рысы: яно павінна было выконваць праграму, якая была прынята Свяшчэнным саюзам – аб’яднаннем манархаў супраць «Князя цемры (ідал яго – разум чалавечы, які закрывае святло Хрыстова)». У адным з дакументаў таварыства гаварылася, што асвета вядзе да «самавольства, непадпарадкавання ўладзе, самім Богам на карысць грамадства ўсталяванай; бачым крамолы, бунты, міжусобіцы, забойствы,

68

кроў, слёзы рэкамі цякучыя...». Распаўсюджванне Бібліі і іншых кніг рэлігійнага зместу, чытанне іх павінна было адцягнуць увагу людзей ад рэвалюцыйных ідэй, нацыянальна-вызваленчага і антыўрадавага рухаў, дэмакратычных пераўтварэнняў у сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці краіны. Праз Біблейскае таварыства царызм ажыццяўляў ідэалагічнымі сродкамі нагляд над грамадскай думкай.

Грамадскае жыццё і грамадская самадзейнасць у Расіі першай чвэрці ХІХ ст. былі, па словах расійскага даследчыка Пыпіна, у стане маленства. Таму пры стварэнні камітэтаў Біблейскага таварыства абапіраліся на ўрадавыя структуры. Заклікі камітэтаў, як піша аўтар кнігі «Учебное руководство по истории русской церкви» (СПб., 1904) П.У.Знаменскі, «паўсюль адразу атрымоўвалі значэнне якіх-небудзь адміністрацыйных цыркуляраў. У

губерні на чале аддзяленняў таварыства станавіліся таксама адміністрацыйныя асобы, губернатары, архірэі, начальнікі мясцовых войск, прадвадзіцелі дваранства, начальнікі навучальных устаноў, пракуроры, паштмайстры і г.д. Ад іх запрашэнні да ўдзелу ў справах таварыства ішлі да павятовых гараднічых і протаірэяў, а ад іх – у воласці і прыходы праз памешчыкаў, капітан-спраўнікаў і благачынія. Вельмі натуральна, што водгукі на ўсе падобныя заклікі і запрашэнні паўсюль атрымоўвалі характар падначальнай выкананасці. І справа Біблейскага таварыства з грамадскарэлігійнай пераўтваралася ў службовую і казённую». З гэтым сцвярджэннем згодзен і даследчык гісторыі Біблейскага таварыства Пыпін.

Такі механізм распаўсюджвання таварыства прывёў да спецыфічнасці яго складу. Да прыведзеных у цытаце асоб трэба дадаць рэктара семінарыі, дырэктара вучылішчаў, губернскага казначэя, віцэгубернатара. Сярод іх былі асобы, як «упэўненыя і шчыра аддадзеныя справе», так і тыя, хто «кідаўся выконваць тое, што было на той час прыемна трымаючым уладу...». Сярод кіраўнікоў Расійскага Біблейскага таварыства былі ў канцы 1823 г. обер-пракурор Сінода князь А.М.Галіцын (прэзідэнт), Р.А.Кошалеў, графы У.П.Качубей і А.К.Разумоўскі (усе віцэ-прэзідэнты), мітрапаліты – пецярбургскі Амвросій, маскоўскі Філарэт, кіеўскі Серафім, епіскапы – чарнігаўскі Міхаіл і цвярскі Серафім (усе святары – сябры камітэта). Ганаровым сябрам лічыўся імператар Аляксандр І. Ён уступіў у

69

таварыства з адзіначасовым узносам у 25 000 рублёў і штогадовым у 10 000 руб.

У сваёй дзейнасці Біблейскае таварыства абапіралася на наступныя прынцыпы.

Верацярпімасць. У рускім грамадстве гэта было новым з’яўленнем, але не ў беларускім. У галоўным камітэце разам з прадстаўнікамі праваслаўнай іерархіі сядзелі духоўныя асобы каталіцкай (мітрапаліт С.І.БогушСестранцэвіч), армянскай і грэка-уніяцкай веры (мітрапаліт І.Булгак).

Філантропія. Шмат рэлігійнай літаратуры раздавалася задарма людзям немаёмасным, салдатам і зняволеным. Праводзіліся дабрачынныя мерапрыемствы. Так, у 1823 г. А.М.Галіцын правёў збор ахвяраванняў на карысць беларускіх губерняў, дзе здарыўся неўраджай хлеба.

Асветніцтва і адукацыя. Распаўсюджванне Бібліі і кніг сярод непісьменнага насельніцтва было абсурдным мерапрыемствам, таму сябры таварыства прыкладалі намаганні ў развіцці адукацыі, стварэнні ланкастарскіх школ у правінцыйных гарадах. Напрыклад, у Гродзенскай губерні іх прапагандаваў М.Т.Бутаўт-Анджэйкавіч, губернатар і масон. Ён напісаў брашуру «Аб школе Ланкастара, аб’яўленай 16 мая 1819 г. жыхарам Літоўска-Гродзенскай губерні» (Гродна, 1819, на польскай мове).

Структура Расійскага Біблейскага таварыства складалася з цэнтральнага камітэта ў Пецярбурзе, мясцовых аддзяленняў (звычайна ў губернскіх гарадах), камітэтаў і сатаварыстваў. Восенню 1816 г. у Гродзенскую губерню з мэтаю «падтрымаць віды і намеры таварыства» прыязджаў агент Брытанскага Біблейскага таварыства П.Пінкертон. Яго намаганні падхапіў Ігнаці Эмануэл Лахніцкі, выдаўца «Магнетычнага Дзённіка», масон.

Ёсць сведчанне, што ў лістападзе 1816 г. Гродзенскае аддзяленне Біблейскага таварыства ўжо існавала, і губернатар аддаў загад аб распаўсюджванні па паветах Кнігі для спісаў сяброў таварыства. Аднак, калі ў студзені 1828 г. Гродзенскае губернскае праўленне даручыла свайму саветніку Марціну Явароўскаму і пісару гродзенскага гарадавога магістрата Антонію Жышкевічу сабраць матэрыялы аб Гродзенскім Біблейскім таварыстве, дык яны ўказалі іншую дату яго заснавання – 1817 г. Мелася на ўвазе арганізацыя камітэта – кіруючага органа Гродзенскага таварыства. Дакладна вядома, што

70