Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

ТЭМА7.Формадзяржавы

Паняцце і азначэнне формы дзяржавы. Форма праўлення. Дзяр- жаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне, дзяржаўна-прававы рэжым.

Узнікненне і эвалюцыя поглядаў на форму праўлення. Сучасныя ўяўленні аб форме праўлення. Манархія і рэспубліка, іх уласцівасці і адметныя рысы. Эвалюцыя манархічных і рэспубліканскіх формаў праўлення. Форма праўлення сучаснай беларускай дзяржавы.

Паняцце, азначэнне і віды дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання. Эвалюцыя дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання. Простае і складанае дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне. Дзяржава унітарная і федэратыўная. Федэрацыя на нацыянальным і тэрытарыяльным падмурку. Форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь.

Канфедэрацыя і іншыя міждзяржаўныя ўтварэнні. Асацыяцыі, супольнасці, садружнасці, хаўрусы, імперыі.

Паняцце, азначэнне і віды дзяржаўна-прававога рэжыму. Аўтарытарныя і дэмакратычныя рэжымы, іх разнавіднасці. Суадносіны дзяржаўна-прававога і палітыка-прававога рэжымаў. Дзяржаў- на-прававы рэжым сучаснай беларускай дзяржавы. Суадносіны тыпу і формы дзяржавы.

ТЭМА8.Функцыідзяржавы

Паняцце, змест і азначэнне функцый дзяржавы. Мэты, задачы і асноўныя накірункі дзейнасці дзяржавы. Межы дзейнасці дзяржавы. «Вузкакласавае» і агульнасацыяльнае ў функцыях дзяржавы. Функцыі дзяржавы і функцыі органаў дзяржавы.

Класіфікацыя функцый дзяржавы. Знешнія і ўнутраныя функцыі дзяржавы, іх узаемасувязь. Функцыі галоўныя і дадатковыя. Функцыі пастаянныя і часовыя. Класіфікацыя функцый па сферах грамадскага жыцця. Функцыі і падфункцыі дзяржавы. Дынаміка функцый дзяржавы. Сувязь і ўзаемадзеянне функцый дзяржавы.

Характарыстыка асноўных унутраных функцый дзяржавы. Эвалюцыя ўнутраных функцый дзяржавы. Унутраныя функцыі сучаснай беларускай дзяржавы.

Характарыстыка знешніх функцый дзяржавы. Эвалюцыя знешніх функцый дзяржавы. Знешнія функцыі сучаснай беларускай дзяржавы.

Формы і метады ажыццяўлення функцый. Прававыя і арганізацыйныя формы. Метады і сродкі ажыццяўлення функцый.

11

ТЭМА9.Апарат(механізм)дзяржавы

Паняцце, прыметы і азначэнне апарата дзяржавы. Функцыі і апарат дзяржавы. Апарат і механізм дзяржавы. Дзяржаўны апарат і апарат дзяржавы. Эвалюцыя апарата дзяржавы. Фактары, якія абумоўліваюць развіццё апарата дзяржавы.

Паняцце, прыметы і азначэнне органа дзяржавы. Класіфікацыя і віды органаў дзяржавы. Падзел улады і органы дзяржавы. Органы дзяржавы і органы мясцовага самакіравання.

Прынцыпы арганізацыі і дзейнасці апарата дзяржавы. Асноўныя напрамкі ўдасканалення апарата сучаснай беларускай дзяржавы.

Кадры апарата дзяржавы. Дзяржаўны служачы і службовая асоба. Чыноўніцтва. Паняцце і сутнасць бюракратыі і бюракратызму. Дэмакратыя і дысцыпліна ў дзейнасці апарата дзяржавы.

ТЭМА10.Дзяржаваўпалітычнайсістэмеграмадства

Паняцце, структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамадства. Суб’екты і элементы палітычнай сістэмы грамадства. Палітычная сістэма і палітычная арганізацыя грамадства. Суадносіны эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сістэм. Цывільнае грамадства і палітычная сістэма. Палітычны працэс.

Месца і роля дзяржавы ў палітычнай сістэме грамадства. Дзяржава і іншыя суб’екты палітычнай сістэмы: асоба, палі-

тычныя партыі, грамадскія рухі і грамадскія аб’яднанні, прафесійныя саюзы, кааператыўныя арганізацыі, працоўныя калектывы.

Дзяржава і асоба. Узаемазалежнасць і ўзаемадапамога асобы і дзяржавы.

Дзяржава і палітычныя партыі. Формы ўдзелу партый ва ўпраўленні дзяржавай. Кіруючая партыя і дзяржаўная ўлада. Парламенцкая партыя. Шматпартыйнасць. «Партыйная» дзяржаўнасць.

Дзяржава, грамадскія рухі і грамадскія аб’яднанні, кааператыўныя арганізацыі, прафесійныя саюзы і працоўныя калектывы. Уплыў прафесійных саюзаў, кааператыўных арганізацый, працоўных калектываў, грамадскіх рухаў і грамадскіх аб’яднанняў на дзяржаву і ўздзеянне дзяржавы на іх арганізацыю і функцыянаванне.

Дзяржава і царква. Свецкая і тэакратычная дзяржавы. Дзяржава і нарматыўная аснова палітычнай сістэмы грамад-

ства. Дзяржава, ідэалагічная і камунікатыўная часткі палітычнай сістэмы.

Функцыі палітычнай сістэмы ў жыцці грамадства. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай палітычнай сістэмы.

12

РАЗДЗЕЛ3.ТЭОРЫЯПРАВА ТЭМА11.Паняцце,сутнасцьіазначэннеправа

Асноўныя падыходы да вызначэння сутнасці права і яго азначэння ў сусветнай і айчыннай юрыдычнай навуцы. Права як нарматыўны рэгулятар грамадскіх адносінаў ва ўмовах вытворчай эканомікі. Эквівалентны характар права. Права ў якасці сістэмы правілаў паводзін. Развіццё права. Пераемнасць і абнаўленне ў праве. Рэцэпцыя права.

Права як мера свабоды асобы. Права – аднолькавая мера (маштаб), якая прымяняецца да розных людзей. Аб’ектыўнае і суб’ектыўнае права.

Прынцыпы і аксіёмы права.

Права і грамадскія адносіны. Права як сродак уздзеяння на грамадскія адносіны. Прававое рэгуляванне. Функцыі права. Эфектыўнасць права.

Прававая сістэма. Паняцце і азначэнне прававой сістэмы. Тыпалогія прававых сістэм. Прававыя сем’і. Агульная характарыстыка рамана-германскай (кантынентальнай), англасаксонскай, мусульманскай і традыцыйнай сем’яў права.

ТЭМА12.Нормаправа

Паняцце нормы, яе этымалагічнае значэнне. Класіфікацыя і віды сацыяльных нормаў.

Паняцце нормы права, яе прыметы: агульны характар прававой нормы, фармальна-азначаны характар, агульная значнасць, прадстаўніча-абавязваючы характар, сістэмнасць, сувязь з дзяржавай. Азначэнне нормы права.

Адрозненне нормы права ад маральных прадпісанняў, індывідуальных прававых прадпісанняў, заклікаў, зваротаў, рэкамендацый, дырэктыў дзяржаўных органаў.

Класіфікацыя і віды нормаў права. Тыповыя і нетыповыя нормы права.

Структура нормы права. Структура нормы ў рамана-герман- скай (кантынентальнай) і англасаксонскай сістэмах права. Гіпотэза, дыспазіцыя і санкцыя.

Норма права і артыкул нарматыўнага прававога акта. Спосабы выкладання нормаў права ў тэксце нарматыўнага прававога акта.

Эфектыўнасць нормы права. Юрыдычная і сацыяльная эфектыўнасць нормы права.

13

ТЭМА13.Крыніцыправа

Паняцце і азначэнне крыніцы (формы) нормаў права. Віды крыніц нормаў права. Суадносіны паняццяў крыніцы і форма права. Узаемасувязь сутнасці і формы права.

Прававы звычай. Форма прававога звычая. Звычаёвае права. Прававы прэцэдэнт. Судовы і адміністрацыйны прэцэдэнт.

Суадносіны прававога прэцэдэнта і іншых крыніц нормаў права. Прэцэдэнтнае права.

Дагавор нарматыўнага зместу ў якасці крыніцы права. Дагавор тыповы і прыкладны. Унутрыдзяржаўны, міждзяржаўны і міжнародны дагавор.

Дактрына (навука) у якасці крыніцы нормаў права. Дактрына і каментарыі да юрыдычных тэкстаў.

Кананічныя нормы (свяшчэннае пісанне) у якасці крыніцы нормаў права. Кананічнае (царкоўнае) права.

Нарматыўны прававы акт (закон): агульная характарыстыка. Віды нарматыўна-прававых актаў. Нарматыўна-прававыя акты грамадскіх (кааператыўных) арганізацый. Уставы тыповыя і прыкладныя.

Развіццё (эвалюцыя) крыніц права. Месца і роля крыніц нормаў права ў розных прававых сістэмах.

ТЭМА14.КрыніцыправаўРэспубліцыБеларусь

Віды і канстытуцыйныя асновы сістэмы крыніц права ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя (першасныя), дадатковыя (другасныя) і галоўныя крыніцы сучаснага беларускага права.

Юрыдычная значнасць, юрыдычная сіла і юрыдычная вага крыніц права.

Характарыстыка асноўных унутрыдзяржаўных крыніц сучаснага беларускага права Рэспублікі Беларусь.

Нарматыўны прававы акт – галоўная крыніца сучаснага беларускага права. Адрозненне нарматыўных прававых актаў ад інды- відуальна-прававых актаў. Віды нарматыўных прававых актаў.

Закон і яго віды. Законы і падзаконныя акты. Канстытуцыя (Асноўны закон) дзяржавы. Вяршэнства законаў.

Нарматыўныя прававыя акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дэкрэт, указ і іх віды. Распараджэнне Прэзідэнта і яго юрыдычная прырода. Заканадаўчыя акты. Суадносіны Канстытуцыі, закону, дэкрэта і ўказа.

14

Нарматыўныя прававыя акты органаў выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь – Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых цэнтральных органаў выканаўчай улады.

Нарматыўныя прававыя акты мясцовых органаў улады і кіравання.

Лакальныя нарматыўныя прававыя акты.

Нарматыўныя прававыя акты грамадскіх і кааператыўных арганізацый.

Дагавор нарматыўнага зместу – асноўная ўнутрыдзяржаўная крыніца права ў Рэспубліцы Беларусь.

Дадатковыя ўнутрыдзяржаўныя крыніцы сучаснага беларускага права Рэспублікі Беларусь. Дактрына (навука), свяшчэннае пісанне, прававы звычай і прававы прэцэдэнт.

Нарматыўныя акты судовай улады. Акты Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і акты Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь у якасці крыніц права.

Галоўная, асноўныя і дадатковыя крыніцы міжнародна-пра- вавога характару.

ТЭМА15.Сістэмаправа

Паняцце і азначэнне сістэмы права. Сістэма і структура права. Асноўныя элементы і структурныя часткі сістэмы. Сістэма права і прававая сістэма.

Галіновая структура права. Прадмет і метад прававога рэгулявання. Галіны, падгаліны і інстытуты нормаў права. Агульная характарыстыка галінаў права Рэспублікі Беларусь.

Публічна-прыватная структура права, характарыстыка права публічнага і права прыватнага.

Матэрыяльна-працэсуальная структура права. Матэрыяльнае і працэсуальнае права. Юрыдычныя працэдуры. Віды юрыдычных працэсаў.

Рэгулятыўна-ахоўная структура права. Права рэгулятыўнае і права ахоўчае.

Нацыянальнае і міжнароднае права. Паняцце міжнароднага права. Міжнароднае публічнае і міжнароднае прыватнае права. Суадносіны міжнароднага і нацыянальнага права. Нацыянальнае і міжнароднае права – самастойныя сістэмы права.

Сістэма заканадаўства (нарматыўных прававых актаў) Рэспублікі Беларусь. Паняцце заканадаўства ў шырокім і вузкім сэн-

15

сах слова. Удасканаленне заканадаўства. Крытэрыі дасканалага заканадаўства. Патрабаванні да заканадаўства.

Суадносіны сістэмы права і сістэмы заканадаўства. Тэндэнцыі развіцця сістэмы права і сістэмы заканадаўства

Рэспублікі Беларусь.

ТЭМА16.Дзеяннеправаіягокрыніц

Паняцце дзеяння права і яго крыніц. Дзеянне нарматыўных прававых актаў.

Дзеянне нарматыўна-прававых актаў у часе. Парадак і спосабы ўступлення нарматыўна-прававога акта ў юрыдычную сілу. Спыненне дзеяння нарматыўна-прававога акта. Віды (спосабы) спынення дзеяння нарматыўна-прававога акта. Зваротная сіла нар- матыўна-прававога акта. Простая і рэвізійная зваротная сіла нар- матыўна-прававога акта. Перажыванне дзеяння нарматыўна-пра- вавога акта.

Дзеянне нарматыўна-прававых актаў у прасторы. Паняцце тэрыторыі дзяржавы, яе складаныя часткі. Экстэрытарыяльнае дзеянне нарматыўнага прававога акта.

Дзеянне нарматыўна-прававога акта па колу асобаў. Прававое становішча грамадзян, іншаземцаў і асобаў без грамадзянства.

Дзеянне нарматыўных прававых актаў па прадмету рэгулявання (па сферы рэгуляцыі).

Асаблівасці дзеяння міжнароднага права і міжнародных дагавораў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

ТЭМА17.Праваўтварэнне,праватворчасць,нарматворчасць ісістэматызацыякрыніцправа

Праваўтварэнне, фармаванне і стварэнне права. Праватворчасць, нарматворчасць і заканатворчасць.

Віды стварэння права, праватворчасці і нарматворчасці. Праваўтварэнне завершанае і няпоўнае. Віды праватворчасці. Нарматворчасць дзяржаўная і міждзяржаўная, нарматворчасць народа. Нарматворчасць кааператыўных і прафсаюзных арганізацый. Лакальная нарматворчасць. Нарматворчасць мясцовых органаў самакіравання і кіравання. Прэцэдэнтная нарматворчасць. Сумесная нарматворчасць.

Нарматворчасць Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

16

Этапы і прынцыпы праваўтварэння, праватворчасці і заканатворчасці.

Паняцце і сутнасць канстытуцыйнага нагляду (кантролю). Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі. Адзіны прававы класіфікатар. Апублікаванне крыніц права.

Паняцце і віды сістэматызацыі крыніц права. Інкарпарацыя і кансалідацыя крыніц права. Віды інкарпарацыі і кансалідацыі. Кадыфікацыя заканадаўства і яе віды. Звод законаў – вышэйшая форма сістэматызацыі заканадаўства. Зборнікі дзеючага заканадаўства.

Прававая (юрыдычная) тэхніка. Нарматворчая тэхніка. Мова прававых актаў.

ТЭМА18.Рэалізацыя,прымяненнеітлумачэннеправа

Паняцце рэалізацыі права. Непасрэдная і апасродаваная рэалізацыя права. Непасрэдная рэалізацыя права: захаванне, выкананне і выкарыстанне права.

Прымяненне права – асобная форма рэалізацыі права: паняцце, азначэнне. Асноўныя патрабаванні да прымянення права. Віды прымянення права.

Асноўныя стадыі прымянення права. Аналіз фактычных абставінаў справы. Устанаўленне ісціны ў працэсе прымянення права. Доказы. Выбар нормы права для прымянення. Юрыдычная кваліфікацыя. Праверка сапраўднасці нормаў права.

Акт прымянення права, яго змест, прыметы, віды. Асноўныя патрабаванні да акта прымянення права. Структура акта прымянення права. Кантроль за актамі прымянення права. Эфектыўнасць акта прымянення права.

Тлумачэнне права. Высвятленне і вытлумачэнне права. Суб’екты тлумачэння. Віды тлумачэння па суб’ектах. Афіцыйнае і неафіцыйнае тлумачэнне. Нарматыўнае і казуальнае тлумачэнне. Акты тлумачэння права. Спосабы (віды) высвятлення зместу права.

Тлумачэнне нормаў права па аб’ёму: адэкватнае, пашыранае, абмежаванае.

Прабелы ў праве, іх прычыны. Ліквідацыя прабелаў. Спосабы запаўнення (пераадолення) прабелаў у праве. Аналогія права і аналогія закону.

17

ТЭМА19.Правасвядомасць,прававаякультура іправавоевыхаванне

Паняцце, сутнасць і азначэнне правасвядомасці. Правасвядомасць – адна з праяў права. Уздзеянне правасвядомасці на іншыя праявы (формы) права і іншых праяў (формаў) права на правасвядомасць.

Правасвядомасць і іншыя формы грамадскай свядомасці. Правасвядомасць і палітычная свядомасць. Прававая і маральная свядомасць. Пазнаваўчая, інфармацыйная, ацэначная, рэгулятыўная, выхаваўчая і іншыя функцыі правасвядомасці.

Структура правасвядомасці. Прававая псіхалогія і прававая ідэалогія. Практычная і тэарэтычная правасвядомасць. Правасвядомасць юрыстаў. Індывідуальная, групавая і агульнасацыяльная прававая свядомасць. Дэфармацыя правасвядомасці. Прававы нігілізм і прававы ідэалізм, формы і шляхі іх пераадольвання.

Прававая культура, яе паняцце, азначэнне, элементы. Асноўныя паказчыкі прававой культуры грамадства і асобы. Віды і ўзроўні прававой культуры.

Прававое выхаванне. Мэты і змест прававога выхавання. Механізм, формы і сродкі прававога выхавання. Прававая інфармаванасць грамадзян і веданне закону. Шляхі ўдасканалення прававога выхавання.

ТЭМА20.Прававыяадносіны

Прававыя адносіны як асобны від грамадскіх адносінаў. Прыметы прававых адносінаў. Нормы права і прававыя адносіны. Законаадносіны. Віды і склад (элементы) прававых адносінаў.

Змест праваадносінаў. Фактычныя дзеянні ўдзельнікаў грамадскіх адносінаў. Суб’ектыўныя правы і юрыдычныя абавязкі.

Суб’екты прававых адносінаў. Віды суб’ектаў прававых адносінаў. Праваздольнасць, дзеездольнасць, дзеліктаздольнасць. Правасуб’ектнасць. Кампетэнцыя. Юрыдычная асоба. Прававы статус, прававы модус, прававое становішча.

Аб’екты праваадносінаў і іх характарыстыка. Віды аб’ектаў праваадносінаў. Каштоўнасці, якія не могуць быць аб’ектамі праваадносінаў.

Юрыдычныя факты: паняцце, асаблівасці. Класіфікацыя юрыдычных фактаў. Дзеянні, падзеі, юрыдычны стан. Фактычны (юрыдычны) склад. Юрыдычныя прэзумпцыі і фікцыі.

18

ТЭМА21.Правамерныяпаводзіны,правапарушэнне іюрыдычнаяадказнасць

Паводзіны фізічных і юрыдычных асобаў у сферы дзеяння права. Формы прававых паводзінаў.

Правамерныя паводзіны. Віды правамерных паводзінаў. Салідарызм. Канфармізм. Законапаслушэнства. Сацыяльная прававая актыўнасць. Шляхі і сродкі фармавання правамерных паводзінаў.

Правапарушэнне і яго азначэнне. Прыметы правапарушэння. Супрацьпраўнасць. Грамадская шкоднасць. Віноўнасць. Віды правапарушэнняў.

Юрыдычны склад правапарушэння. Аб’екты і аб’ектыўны бок правапарушэння. Суб’екты і суб’ектыўны бок правапарушэння.

Паняцце юрыдычнай адказнасці, яе асноўныя прыметы. Адрозненне юрыдычнай адказнасці ад маральнай і палітычнай адказнасці, ад іншых мераў юрыдычнага прымусу.

Мэты, функцыі і прынцыпы юрыдычнай адказнасці: законнасць, справядлівасць, неадваротнасць, індывідуалізацыя.

Віды юрыдычнай адказнасці. Перспектыўная і рэтраспектыўная юрыдычная адказнасць.

Падставы юрыдычнай адказнасці і падставы вызвалення ад юрыдычнай адказнасці. Прэзумпцыя невінаватасці.

Прычыны правапарушэнняў. Шляхі, сродкі ліквідацыі правапарушэнняў.

ТЭМА22.Праваііншыясацыяльныярэгулятары

Паняцце сацыяльнага рэгулявання, яго віды – нарматыўнае (агульнае) і ненарматыўнае (індывідуальнае) рэгуляванне. Узаемаадносіны нарматыўных і ненарматыўных рэгулятараў.

Паняцце нормы, яе этымалагічнае значэнне. Норма як мера неабходнага і абавязковага. Класіфікацыя і віды нарматыўных рэгулятараў.

Асноўныя заканамернасці ва ўзаемаадносінах паміж нарматыўнымі рэгулятарамі грамадскіх адносінаў. Ненарматыўныя рэгулятары: каштоўнасны, інфармацыйны, дырэктыўны.

Нормы сацыяльныя і нормы тэхнічныя. Паняцце і асаблівасці тэхнічных нормаў, іх суадносіны з нормамі сацыяльнымі. Тэхнікаюрыдычныя нормы, іх месца і роля ў прававым рэгуляванні. Юрыдычная прырода стандартаў.

Суадносіны нормаў права з маральнымі прынцыпамі і нормамі, рэлігійнымі нормамі, карпаратыўнымі нормамі, звычаямі і традыцыямі.

19

РАЗДЗЕЛ4.УЗАЕМАДЗЕЯННЕДЗЯРЖАВЫІПРАВА ТЭМА23.Прававаядзяржава:гісторыя,тэорыя,практыка

Прававая дзяржава – гістарычная форма (праява) узаемаадносінаў паміж дзяржавай і правам.

Узроўні і характар узаемаадносінаў паміж правам і дзяржавай. Адрозненне дзяржавы ад права. Адзінства дзяржавы і права. Супярэчнасці паміж дзяржавай і правам.

Уздзеянне дзяржавы на права. Роля дзяржавы ў фармаванні права. Роля дзяржавы ў забеспячэнні дзеяння права.

Уздзеянне права на дзяржаву. Права як сродак фармавання структуры дзяржавы. Права – адзіная мова зносін паміж дзяржавай і грамадзянамі.

Ідэя прававой дзяржавы ў гісторыі палітычна-прававой думкі. Сучасная прававая дзяржава.

Прыметы прававой дзяржавы: наяўнасць грамадзянскай супольнасці; звязанасць дзяржавы правам; вяршэнства законаў; адзінства і падзел улады; ахова правоў і свабод чалавека; узаемныя абавязкі грамадзян перад дзяржавай і дзяржавы перад грамадзянамі.

Дзяржава прававая, сацыяльная і эфектыўная.

Прававая дзяржава як мэта развіцця Рэспублікі Беларусь. Практыка фармавання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь і іншых дзяржавах СНД.

Рэкамендаваная літаратура

1. Абдулаев, М.И. Теория государства и права: учебник / М.И.Абдулаев. – М.: Экономика, 2007.

2.Алексеев, С.С. Общая теория права: учебник / С.С.Алексеев. –

М., 1995.

3.Агульная тэорыя права: навуч. дапам. / пад рэд. прафесара, доктара юрыдычных навук М.У.Сільчанкі. – Гродна: ГрДУ, 2004.

4.Дробязко, С.Г. Общая теория права: учебное пособие / С.Г.Дробязко, В.С.Козлов. – Минск: Амалфея, 2007.

5.Лазарев, В.В. Теория государства и права / В.В.Лазарев, С.В.Ли-

пень. – М., 2005.

6.Любашиц, В.Я. Теория государства и права: учебник / В.Я.Любашиц, М.Б.Смоленский, В.И.Шепелев. – Ростов-на-Дону, 2006.

7.Марченко, М.Н. Теория государства и права: учебник / М.Н.Мар-

ченко. – М., 2004.

20