Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

дзяржаўнай уладай і дзяржавай. Пры гэтым, калі мы ўжываем паняцце «дзяржаўная ўлада», то акцэнт увагі пераносіцца на тое, што дзяржаўная ўлада ёсць неад’емная функцыя, атрыбут грамадства, а калі мы ўжываем паняцце «дзяржава», то акцэнт увагі пераносіцца на характар арганізацыі і дзейнасці дзяржаўнай улады. Такім чынам, паняцці «дзяржаўная ўлада» і «дзяржава» суадносяцца між сабой як функцыя і сродак ажыццяўлення функцыі. Дзяржава ў такім разе з’яўляецца матэрыяльным увасабленнем дзяржаўнай улады. Дзяржаўная ўлада без свайго матэрыяльнага ўвасаблення існаваць не можа, а дзяржава без дзяржаўнай улады страчвае мэты і задачы свайго існавання і мэтанакіраванасць у развіцці.

3.Тыпалогія(класіфікацыя)развіццядзяржаўнасці

Юрыдычная навука пры вывучэнні свайго аб’екта і прадмета даследавання вельмі актыўна выкарыстоўвае такія прыёмы і метады, як сістэматызацыя, класіфікацыя, тыпалогія і г. д. Шляхам падзелу дзяржаўна-прававыях з’яў і рэальнасцяў на асобныя групы, класы, сем’і можна, па-першае, атрымаць дадатковыя веды аб вывучаемых з’явах і рэальнасцях, падругое, сістэматызаваць існуючыя веды аб дзяржаўна-арганізаваным грамадстве, а, па-трэцяе, выкласці вынікі даследаванняў у лагічнай і добра зразумелай паслядоўнасці. Тыпалогія дзяржаўнасці – такі спосаб, шлях вывучэння дзяржаўна-арганізаванага грамадства, які дазваляе адначасова вывучыць самыя розныя сувязі дзяржавы (асобнай публічнай улады) з іншымі праявамі, бакамі грамадскага жыцця, бо ажыццяўляе сістэматызацыю гістарычных і зараз існуючых дзяржаўных утварэнняў адразу па некалькіх параметрах (крытэрыях). Але самае галоўнае, што яна дазваляе канкрэтызаваць сутнасць дзяржавы. У канкрэтна гістарычных каардынатах высвятляюцца найбольш яскрава ўсе праявы і ўсе накірункі вырашэння дзяржаўнай уладай як агульнасацыяльных задач, так і вырашэння вузкакласавых праблем.

У агульнай тэорыі права найбольш пашыранымі тыпалогіямі дзяржаўнасці з’яўляюцца фармацыйная, цывілізацыйная і асабіста прававая.

Фармацыйная тыпалогія дзяржаўнасці заснавана на вучэнні аб грамадска-эканамічных фармацыях. Згодна з гэтым вучэннем у сваім развіцці грамадства праходзіць шэраг фаз (этапаў), якія называюцца грамадска-эканамічнымі фармацыямі. У падмурку кожнай фармацыі знаходзяцца яго эканамічная сістэма і перш-наперш форма ўласнасці на сродкі вытворчасці і матэрыяльныя каштоў-

311

насці. Менавіта ўласнасцю на сродкі вытворчасці вызначаюцца змест і характар эканамічнай сістэмы, сацыяльнага ладу і палітычнай улады, якія ўласцівы грамадству на пэўным этапе яго развіцця. Змена форм уласнаці прыводзіць да істотных пераменаў у эканамічнай сістэме грамадства і ва ўсіх астатніх яго сістэмах.

Кожнай грамадска-эканамічнай фармацыі ўласціва і свая дзяржаўнасць. Змест і характар дзяржаўнай улады, якая ўласціва гра- мадска-эканамічнай фармацыі, вызначаюцца эканамічна пануючымі групамі насельніцтва. Для рабаўладальніцкай грамадска-экана- мічнай фармацыі характэрна, што эканамічна пануючай групай насельніцтва з’яўляюцца рабаўладальнікі, а таму менавіта іх воля найперш і знаходзіць адлюстраванне і ўвасабленне ў дзяржаўнай уладзе. У нетрах старой грамадска-эканамічнай фармацыі зараджаецца, а затым і атрымлівае развіццё якасна новая форма ўласнасці на сродкі вытворчасці. На падставе гэтай формы ўласнасці складваецца якасна новая эканамічная сістэма, якая заканамерна абумоўлівае трансфармацыю і ва ўсіх астатніх сферах жыцця грамадства. Узнікненне новай грамадска-эканамічнай фармацыі суправаджаецца фармаваннем і якасна новага тыпу дзяржаўнасці. Пры пераходзе ад адной грамадска-эканамічнай фармацыі да другой дзяржаўная ўлада выкарыстоўваецца ў якасці адной з рашаючых сілаў сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Фармацыйная тыпалогія дзяржаўнасці вызначае месца і ролю дзяржавы найперш адносна эканамічнай сістэмы грамадска-эка- намічнай фармацыі і яе асноўных форм уласнасці на сродкі вытворчасці, акрэслівае тыя сацыяльныя групы насельніцтва, воля якіх найперш і ажыццяўляецца праз дзяржаўную ўладу, а таксама паказвае ролю дзяржавы ў пераходзе ад адной да другой грамадскаэканамічнай фармацыі.

Адной з дактрынальных традыцый заходнееўрапейскай палі- тыка-прававой думкі з’яўляецца цывілізацыйная тыпалогія дзяржаўнасці, якая дазваляе вызначыць своеасаблівыя вектары ў развіцці дзяржаўнасці і этапы развіцця дзяржавы. Адным з тэарэ- тыка-метадалагічных падыходаў у цывілізацыйнай тыпалогіі дзяржаўнасці стала вучэнне Г.В.Ф. Гегеля аб самаразвіцці абсалютнага духа, які пачынае свае шэсце ў свеце на Усходзе і завяршае яго ў сучаснай нямецкаму філосафу Германіі. Кожнай фазе самаразвіцця абсалютнага духа, на думку распрацоўшчыкаў тэорыі цывілізацыі, адпавядае той ці іншы від цывілізацыі чалавека. Для цывілізацыі характэрныя прыродныя (геаграфічныя і кліматычныя) характарыстыкі, свой адметны ўзровень і характар духоўнага жыцця, культуры, рэлігіі, свае этнічныя, моўныя і іншыя асаблівасці.

312

Адным з важных элементаў цывілізацыі з’яўляецца дзяржава, асобная публічная ўлада, якая, з аднаго боку, вызначаецца характарам усёй цывілізацыі, да якой яна належыць, а, з другога боку, сама аказвае значны ўплыў на ўсе праявы жыцця цывілізацыі. Такім чынам, у параўнанні з фармацыйнай тыпалогіяй, дзе змест і характар дзяржаўнай улады вызначаецца «адналінейна», залежыць ад формы ўласнасці і волі эканамічна пануючых груп насельніцтва, цывілізацыйная тыпалогія дзяржаўнасці заснавана на «шматфактарным аналізе». На змест і характар улады ўплываюць усе адметныя асаблівасці пэўнай цывілізацыі, прычым памер іх уплыву можа мяняцца з цягам часу. На жаль, сярод навукоўцаў не існуе адзінства ў разуменні цывілізацыі, зместу і колькасці цывілізацыйных утварэнняў, а таму не існуе і аднастайнасці ў выдзяленні пэўных тыпаў дзяржаўнасці на падставе пэўных цывілізацый.

Было слушна заўважана, што ні фармацыйная, ні цывілізацыйная тыпалогія развіцця дзяржаўнасці не паказваюць месца і ролі асобы ў жыццядзейнасці дзяржавы. Таму была распрацавана аса- біста-прававая тыпалогія дзяржаўнасці. Яна заснавана на вучэнні аб магчымасці ўплыву асобы на дзяржаву, на змест і характар дзяржаўнай улады. Калі асоба мае дакладна акрэсленыя прававыя магчымасці ўплыву на змест і характар дзяржаўнай улады, на правапарадак грамадства, то такія дзяржаўныя ўтварэнні мінулага і сучаснасці называюцца дэмакратычнымі дзяржавамі. Калі ж у асобы не існуе прававых магчымасцей уплыву на змест і характар дзяржаўнай улады, на фармаванне яго правапарадку, калі асоба не з’яўляецца суб’ектам, а толькі аб’ектам уздзеяння з боку дзяржаўнай улады, то такія дзяржаўныя утварэнні называюцца недэмакратычнымі.

Пытанні для самаправеркі

1. Калі з’явілася сацыяльная ўлада ў грамадстве?

2.Раскрыйце змест этымалагічнага падыходу да вызначэння сутнасці дзяржавы.

3.Якія з прымет (уласцівасцей) дзяржавы былі вызначаны пераважна эмпірычным шляхам?

4.Чаму асобная публічная ўлада ў канцэнтраванай форме адлюстроўвае змест і характар дзяржаўна-арганізаванага грамадства?

5.Якія з вырашаемых дзяржавай задач з’яўляюцца агульнасацыяльнымі задачамі? Раскрыйце іх змест.

6.Якія з задач, што вырашае асобная публічная улада, з’яўляюцца «вузкакласавымі задачамі»? Раскрыйце іх змест.

313

7.Як суадносяцца паміж сабой агульнасацыяльныя і «вузкакласавыя задачы», якія даводзіцца вырашаць дзяржаве?

8.Калі ў грамадстве з’явілася асобная публічная ўлада, чым яна адрозніваецца ад іншых відаў сацыяльнай улады?

9.Якім чынам суадносяцца паміж сабой паняцці асобнай публічнай улады і дзяржаўнай улады?

10.Раскрыйце змест палітычнасці асобнай публічнай улады.

11.Якімі прыметамі дзяржаўная ўлада адрозніваецца ад іншых відаў сацыяльнай улады?

12.Прааналізуйце суадносіны паміж дзяржаўнай уладай і дзяржавай.

13.Раскрыйце змест легітымнасці і легальнасці дзяржаўнай улады.

14.Правядзіце супастаўляльны аналіз такіх метадаў і сродкаў даследавання дзяржаўнасці, як сістэматызацыя, класіфікацыя і тыпалогія.

15.Раскрыйце змест фармацыйнай тыпалогіі развіцця дзяржаўнасці.

16.У чым Вы бачыце спецыфіку цывілізацыйнай тыпалогіі развіцця дзяржаўнасці?

17.Раскрыйце змест асабіста-прававой тыпалогіі развіцця дзяржаў-

насці.

Тэма6.ФОРМАДЗЯРЖАВЫ

1. Паняцце і азначэнне формы дзяржавы.

2.Форма праўлення.

3.Форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

4.Дзяржаўна-прававы рэжым.

5.Суадносіны тыпу і формы дзяржавы.

1.Паняццеіазначэннеформыдзяржавы

Дзяржаўная ўлада (альбо дзяржава), як мы ведаем, уяўляе сабой самастойную функцыю грамадства, якое заснавана на маёмаснай няроўнасці. Дадзеная функцыя ўяўляе сабой якасна самастойны від грамадска-карыснай працы. Вынікамі гэтай грамадска-ка- рыснай працы з’яўляюцца разнастайныя паслугі грамадству ў выглядзе (у форме) рашэнняў і вяленняў, адрасаваных грамадству, удзельнікам грамадскіх адносін, з дапамогай якіх грамадства захоўвае сваю цэласнасць і здольнасць да самаразвіцця. Дадзеная функцыя (дзяржаўная ўлада) знаходзіць сваё знешняе ўвасабленне, «матэрыялізацыю», па-першае, у тых людзях, якія ажыццяўляюць дзяржаўную ўладу. Прырода дзяржаўнай улады патрабуе выдзялення са складу супольнасці асобнай групы людзей, якія б займа-

314

ліся выключна выкананнем спраў па кіраўніцтву супольнасцю. Падругое, дзяржаўную ўладу ажыццяўляюць створаныя ў грамадстве спецыяльныя органы, арганізацыі і ўстановы, якія надзяляюцца ўладнымі паўнамоцтвамі дзеля належнага і эфектыўнага выканання дзяржаўнай уладай свайго прызначэння ў жыцці грамадства.

Грамадства заўсёды было зацікаўлена ў тым, каб дзяржаўная ўлада была арганізавана належным чынам, бо толькі пры гэтай умове яна ў стане аказваць выніковае ўздзеянне на грамадства. Эфектыўнае ўздзеянне дзяржаўнай улады на грамадства прадвызначаецца шматлікімі фактарамі: станам эканамічнага жыцця і дабрабытам насельніцтва, прыроднымі (кліматычнымі і геаграфічнымі) умовамі, у якіх функцыянуе дзяржаўная ўлада, узроўнем разумення прыроды і магчымасцей дзяржаўнай улады, узроўнем падрыхтаванасці да кіраўнічай працы асобнай групы людзей і г. д. Але найперш эфектыўнасць функцыянавання дзяржаўнай улады вызначаецца тым, як арганізавана сама дзяржаўная ўлада, наколькі эфектыўнымі і выніковымі з’яўляюцца шматлікія сувязі, што складваюцца паміж органамі, арганізацыямі і ўстановамі дзяржавы, паміж гэтымі матэрыяльнымі ўвасабленнямі дзяржаўнай улады і насельніцтвам, ад імя якога дзейнічае дзяржаўная ўлада і дзеля задавальнення інтарэсаў якога яна функцыянуе. Дзяржаўная ўлада ўжывае ў ходзе свайго функцыянавання сістэму прыёмаў і метадаў уздзеяння на грамадства, якія таксама шмат у чым прадвызначаюць эфектыўнае дзеянне дзяржаўнай улады.

У юрыдычнай навуцы дзеля раскрыцця заканамернасцей арганізацыі дзяржаўнай улады выкарыстоўваецца шлях, пры якім трэба адказаць на тры наступныя групы пытанняў:

1) як, у якім парадку арганізавана вярхоўная дзяржаўная ўлада; як ствараюцца органы, якія ажыццяўляюць вярхоўную дзяржаўную ўладу; якім чынам органы, што ажыццяўляюць вярхоўную дзяржаўную ўладу, суадносяцца між сабой; які ўплыў аказвае насельніцтва на фармаванне гэтых органаў;

2)як, якім чынам і ў якім парадку рашэнні (вяленні) вярхоўнай дзяржаўнай улады даводзяцца да насельніцтва; якія органы ўлады на тэрыторыі дзяржавы, на месцах рэалізуюць рашэнні вярхоўнай улады; валодаюць ці не валодаюць мясцовыя органы ўлады нейкімі суверэннымі паўнамоцтвамі;

3)якія сродкі і прыёмы выкарыстоўвае вярхоўная дзяржаўная ўлада і, адпаведна, дзяржаўная ўлада на месцах пры прыняцці нейкіх рашэнняў і правядзенні гэтых рашэнняў у жыццё.

315

Для адказу на гэтыя пытанні ў юрыдычнай навуцы была распрацавана катэгорыя формы дзяржавы, якая ўключае ў сябе тры шчыльна ўзаемазвязаныя паняцці – «форма праўлення», «форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання», «дзяржаўна-прававы рэжым». Кожнае з адзначаных паняццяў характарызуе тыя ці іншыя ўласцівасці, якасці, заканамернасці ў арганізацыі дзяржаўнай улады. Паняцце формы праўлення скіравана галоўным чынам на характарыстыку арганізацыі вярхоўнай дзяржаўнай улады, на тое, каб ахарактарызаваць структуру вышэйшых органаў улады, іх узаемадзеянне паміж сабой і высветліць характар сувязей вярхоўнай дзяржаўнай улады з насельніцтвам.

Паняцце формы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання галоўным чынам скіравана на тое, каб паказаць характар арганізацыі і працэс ажыццяўлення дзяржаўнай улады на тэрыторыі краіны праз высвятленне парадку арганізацыі мясцовых органаў улады і кіравання ў адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінках, праз характарыстыку ўзаемасувязей паміж вярхоўнай уладай і органамі мясцовай улады. Паняцце дзяржаўна-прававога рэжыму галоўным чынам скіравана на тое, каб вывучыць узаемаадносіны паміж дзяржаўнай уладай і насельніцтвам, ад імя якога дзяржаўная ўлада дзейнічае і адносна якога прымае шматлікія рашэнні і вяленні. Прычым пры характарыстыцы дзяржаўна-прававога рэжыму размова ідзе аб узаемаадносінах паміж усёй дзяржаўнай уладай і насельніцтвам, а не толькі ўзаемаадносінах паміж вярхоўнай дзяржаўнай уладай і насельніцтвам, як гэта мае месца пры даследаванні формы праўлення.

Такім чынам, сутнасць дзяржавы (асобнай публічнай улады) зводзіцца да прызначэння дзяржаўнай улады ў жыцці грамадства. Сутнасць дзяржавы ў тым, што ва ўмовах сацыяльна неаднароднага грамадства дзяржава з’яўляецца адзіна магчымай сілай (арганізацыяй, інстытутам), якая вырастае з супярэчнасцей грамадства, знаходзіцца над імі, утрымлівае іх і гарантуе (забяспечвае) вырашэнне ў цывілізаваных формах. Форма ж дзяржавы паказвае, як арганізавана гэтая адзіна магчымая сіла ў сацыяльна неаднародным грамадстве, як яна ўздзейнічае на грамадства, як выконвае сваё прызначэнне на тэрыторыі грамадства ў адносінах да ўсіх удзельнікаў грамадскіх адносін.

316

2.Формапраўлення

У юрыдычнай навуцы лічыцца, што першыя спробы сістэматычнага, паслядоўнага фармулявання эфектыўных і разумных спосабаў арганізацыі вярхоўнай улады (форм праўлення) былі зроблены Арыстоцелем і Палібіем. Абапіраючыся на дасканала вывучаны вопыт арганізацыі ўлады ў шматлікіх грэчаскіх дзяржавахполісах, знакаміты грэчаскі вучоны прыйшоў да высновы аб тым, што вярхоўная дзяржаўная ўлада можа ажыццяўляцца трыма спосабамі. Увесь аб’ём уладных паўнамоцтваў, якія належаць вярхоўнай дзяржаўнай уладзе, можа быць сканцэнтраваны ў руках адной асобы і ажыццяўляцца адной асобай, ён можа быць засяроджаны, сканцэнтраваны ў руках некалькіх асоб і ажыццяўляцца імі, і, нарэшце, увесь аб’ём вярхоўнай дзяржаўнай улады можа быць сканцэнтраваны ў руках палітычна актыўнай, свядомай часткі насельніцтва і ажыццяўляцца ёю.

Першы способ ажыццяўлення вярхоўнай дзяржаўнай улады называецца манархіяй, другі – арыстакратыяй, трэці – паліцыяй. Кожны з гэтых спосабаў з’яўляецца правільным спосабам. Але пры пэўных умовах правільныя спосабы ажыццяўлення вярхоўнай дзяржаўнай улады трансфармуюцца ў няправільныя. Да няправільных спосабаў ажыццяўлення вярхоўнай дзяржаўнай улады адносяцца тыранія, алігархія, дэмакратыя. Пры гэтым манархія трансфармуецца ў тыранію, арыстакратыя – у алігархію, а паліцыя – у дэмакратыю. Перараджэнне правільных форм праўлення ў няправільныя адбываецца пасля таго, як вярхоўная дзяржаўная ўлада пачынае выкарыстоўвацца не па свайму прызначэнню, а ў асабістых мэтах тых, хто яе ажыццяўляе.

Прыкладна да ХІХ ст. вучэнне аб спосабах (формах) арганізацыі вярхоўнай дзяржаўнай улады заставалася практычна нязменным. І.-К. Блюнчлі, адзін з распрацоўшчыкаў арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права, прапанаваў выдзеліць у якасці самастойнай формы праўлення тэакратыю, пад якой можна разумець такую форму арганізацыі вярхоўнай дзяржаўнай улады, якая заўсёды абапіраецца на нейкае свяшчэннае пісанне. Прычым тэакратычнымі могуць быць і манархія, і арыстакратыя, і паліцыя. Р. Фон Моль у першай трэці ХIХ ст. прапанаваў дапоўніць вышэйазначаную класіфікацыю форм праўлення такой формай, як прававая дзяржава.

Сучасная юрыдычная навука пры характарыстыцы вярхоўнай дзяржаўнай улады і форм яе ажыццяўлення звяртае ўвагу не толькі на колькасць асоб, якія ажыццяўляюць вярхоўную дзяржаўную

317

ўладу, але і на структуру органаў вярхоўнай дзяржаўнай улады, іх узаемаадносіны паміж сабой і з насельніцтвам. Часцей за ўсё выдзяляюць дзве формы праўлення – манархію і рэспубліку. Манархія пры гэтым уяўляе сабой такую форму арганізацыі вярхоўнай дзяржаўнай улады, пры якой, па-першае, увесь аб’ём вярхоўнай дзяржаўнай улады, як правіла, сканцэнтраваны ў руках адной асобы, і, па-другое, вярхоўная дзяржаўная ўлада, як правіла, перадаецца спадчынным шляхам. Пад рэспублікай разумеецца, па-першае, такая форма праўлення, такі способ арганізацыі вярхоўнай дзяржаўнай улады, пры якім яна ажыццяўляецца, як правіла, некалькімі органамі ўлады, пры гэтым адзін з іх абавязкова з’яўляецца прадстаўнічым, і, па-другое, органы вярхоўнай дзяржаўнай улады, як правіла, перыядычна пераабіраюцца насельніцтвам.

Як бачна, манархія і рэспубліка розняцца паміж сабой не толькі па колькасці асоб, якія ажыццяўляюць вярхоўную дзяржаўную ўладу, не толькі па колькасці органаў, якія ажыццяўляюць вярхоўную дзяржаўную ўладу, і не толькі па ўзаемаадносінах органаў вярхоўнай дзяржаўнай улады, якія «падзяляюць» паміж сабой увесь аб’ём вярхоўнай дзяржаўнай улады. Яны розняцца паміж сабой і па ўплыву насельніцтва на фармаванне вярхоўнай дзяржаўнай улады. Пры манархічнай форме праўлення ўплыў насельніцтва на фармаванне вярхоўнай дзяржаўнай улады, на вызначэнне складу органаў вярхоўнай дзяржаўнай улады, паўнаты і аб’ёму іх паўнамоцтваў, вызначэнне асноўных накірункаў унутранай і знешняй палітыкі невялікі ў параўнанні з рэспубліканскай формай праўлення. Сказанае не азначае, што па ступені ўплыву насельніцтва на вярхоўную дзяржаўную ўладу можна беспамылкова рабіць выснову аб сутнасці дзяржаўнай улады, аб тым, наколькі вярхоўная дзяржаўная ўлада адпавядае свайму прызначэнню.

Як манархічная, так і рэспубліканская формы праўлення не застаюцца нязменнымі. Гісторыі развіцця дзяржавы і права вядомы абсалютная і абмежаваная манархіі, канстытуцыйная манархія і саслоўна-прадстаўнічая. Па грамадска-эканамічных фармацыях выдзяляюць манархію рабаўладальніцкую, феадальную і буржуазную. У сваю чаргу існавалі рэспубліканская форма праўлення ва ўмовах рабаўладальніцкай грамадска-эканамічнай фармацыі, пры феадалізме і, безумоўна, пры капіталістычным ладзе.

У сучасным свеце вярхоўная дзяржаўная ўлада арганізуецца пераважна як рэспубліка, але не страціла свайго значэння і манархічная форма арганізацыі вярхоўнай дзяржаўнай улады. Праўда, абсалютная манархія ў якасці формы праўлення выкарыстоўваец-

318

ца ў сучасным свеце як выключэнне, а вось парламентарная манархія (манархія, якая абмежавана прадстаўнічым органам – парламентам) не такая і экзатычная з’ява. Рэспубліка ў якасці формы праўлення ў сучасным свеце – найбольш распаўсюджаная з’ява. Рэспубліка падзяляецца на парламентарную, прэзідэнцкую і змешаную. Асноўны фактар, які размяжоўвае парламентарную і прэзідэнцкую рэспубліку – парадак фармавання выканаўчай улады і найперш органа, які ўзначальвае ўсю вертыкаль выканаўчай улады – урада. Калі ўрад краіны фармуецца парламентам, то мы маем справу з парламентарнай рэспублікай. Калі ж урад краіны ствараецца прэзідэнтам краіны, то мы маем справу з прэзідэнцкай рэспублікай. Змешаная рэспубліка ўяўляе сабой такую мадэль фармавання ўрада краіны, калі ён ствараецца «на парытэтных» пачатках і парламентам, і прэзідэнтам краіны.

Рэспубліка Беларусь па форме праўлення згодна з адзначанай класіфікацыяй адносіцца да прэзідэнцкай рэспублікі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь валодае рашаючымі паўнамоцтвамі па фармаванню выканаўчай улады ў краіне, моцнымі рычагамі ўздзеяння на ўсе самастойныя галіны ўлады і шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка краіны, якія дазваляюць каардынаваць дзейнасць усіх самастойных галін улады.

3.Формадзяржаўна-тэрытарыяльнагаўладкавання

У адрозненне ад формы праўлення, якая галоўным чынам характарызуе спосаб арганізацыі вярхоўнай улады, структуру органаў вярхоўнай улады і парадак іх узаемаадносін паміж сабой, форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання засяроджвае ўвагу на тым, як вярхоўная дзяржаўная ўлада дзейнічае, ажыццяўляецца на тэрыторыі краіны. У паняцце формы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання ўваходзяць пытанні падзелу тэрыторыі дзяржавы на нейкія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, пытанні прававога становішча адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у складзе тэрыторыі краіны, парадак фармавання і структура органаў кіравання і самакіравання ў гэтых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках (мясцовых органах кіравання і самакіравання), а таксама парадак і характар перадачы вяленняў вярхоўнай дзяржаўнай улады мясцовым органам кіравання і самакіравання і насельніцтву дзяржавы.

Можна выдзеліць два спосабы ажыццяўлення вярхоўнай дзяржаўнай улады на тэрыторыі краіны: просты і складаны. Просты

319

спосаб ажыццяўлення вярхоўнай дзяржаўнай улады ў юрыдычнай навуцы атрымаў назву унітарнай формы дзяржаўна-тэрытарыяль- нага ўладкавання, складаны спосаб называецца федэратыўным спосабам дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання. Адпаведна і ўсе дзяржавы па спосабу ажыццяўлення вярхоўнай дзяржаўнай улады падзяляюцца на дзяржавы унітарныя і федэратыўныя.

Унітарнай дзяржаве характэрна наяўнасць адзіных для ўсёй краіны вышэйшых органаў улады і кіравання. Уся тэрыторыя дзяржавы пры гэтым падзяляецца на пэўныя адміністрацыйна-тэрыта- рыяльныя адзінкі (губерні, паветы, воласці, землі, раёны і г. д.). Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі аднаго і таго ж узроўню маюць аднолькавае прававое становішча ў дачыненнях паміж сабой і з вярхоўнай дзяржаўнай уладай. Яны не валодаюць прыметамі дзяржаўна-арганізаваных утварэнняў, не маюць права выйсця са складу дзяржавы.

Для унітарнай дзяржавы характэрна, што вяленні вярхоўнай дзяржаўнай улады наўпрост дзейнічаюць на тэрыторыі ўсёй краіны і распаўсюджваюцца на ўсе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў аднолькавай меры. Просты спосаб ажыццяўлення вярхоўнай улады на тэрыторыі краіны з’яўляецца зручным і найбольш эфектыўным, бо вяленні вярхоўнай дзяржаўнай улады аднастайна і адначасна дзейнічаюць ва ўсёй краіне і тычацца ўсіх удзельнікаў грамадскіх адносін. Не дарэмна абсалютная большасць сучасных дзяржаўных утварэнняў выкарыстоўваюць просты шлях уладкавання вярхоўнай дзяржаўнай улады.

Але па цэламу шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын вярхоўная дзяржаўная ўлада не можа ажыццяўляцца простым спосабам і функцыянаваць як унітарная. У межах тэрыторыі адной і той жа дзяржавы адначасова, як правіла, пражываюць розныя народы і нацыі, якія імкнуцца захаваць сваю самабытнасць і ідэнтычнасць. У склад дзяржавы могуць уключацца іншыя тэрыторыі, якія раней былі складанымі часткамі іншых дзяржаўных утварэнняў. Гэтыя і іншыя не менш значныя абставіны абумоўліваюць існаванне федэратыўнай формы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

У самым агульным плане федэратыўная дзяржава характарызуецца тым, што паміж вярхоўнай дзяржаўнай уладай і мясцовымі органамі кіравання і самакіравання існуюць «дадатковыя», «прамежкавыя» органы ўлады і кіравання, якія выконваюць на пэўнай частцы тэрыторыі дзяржавы некаторыя паўнамоцтвы вярхоўнай дзяржаўнай улады. Зразумела, што ў гэтых умовах у складзе дзяржа-

320