Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
культурология контрольное оформление.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
264.19 Кб
Скачать

Правілы афармлення курсавых работ

Аб’ём курсавой работы павінен, перш за ўсё, быць дастатковым для грунтоўнага, аргументаванага раскрыцця тэмы. Пажаданаяколькасць асноўнага тэксту (без бібліяграфічнага спіса і дадаткаў)каля 30–35 старонак камп’ютэрнага набору.

Асаблівай увагі і афармлення патрабуюць структурныя часткі курсавой работы: тытульны ліст, змест, уступ, раздзелы і падраздзелы, заключэнне, бібліяграфічны спіс, дадаткі.

Патрабаванні да набору: выкарыстанне тэкставага рэдактара Word, шрыфтTimesNewRomanпамерам 14 пунктаў (60—70 знакаў у радку), міжрадковы інтэрвал – точно 18 (не менш 37 радкоў на старонцы), палі: левае – 3 см, правае – 1 см, верхняе і ніжняе – па 2 см. Набор назваў ўсіх раздзелаў (шрыфт 16, тлусты, па цэнтры, малымі літарамі), падраздзелаў (шрыфт 14, тлусты, па цэнтры, малымі літарамі), а таксама уступ, заключэнне і дадаткі (шрыфт 16, тлусты, па цэнтры, малымі літарамі) павінен быць аднолькавым. Раздзелы нумаруюцца арабскімі лічбамі, кропка ў канцы назвы не ставіцца. На тытульным лісце назва тэмы набіраецца больш буйным шрыфтам (прыклад афармлення тытульнага ліста гл. у дадатку). Дазваляецца выкарыстоўваць камп’ютэрныя магчымасці акцэнтавання ўвагі на асобных словах, тэрмінах, выразах, знаках і г.д. – ужываць курсіў, тлусты, з падкрэсліваннем і г.д.

Вельмі важна звярнуць увагу на афармленне спасылак на крыніцы. Любы тэкст прамога цытавання бярэцца ў двукоссе “ ”, пасля чаго даецца спасылка на яго ў квадратных дужках [ ], унутры якіх ставяцца дзве лічбы: першая азначае нумар са спіса выкарыстаных крыніц, а другая – нумар старонкі. Напрыклад: [5, с. 87]. Пры недакладным, але блізкім да арыгінала пераказе таксама даецца спасылка.

Пасля камп’ютэрнага набору неабходна ўважліва вычытаць тэкст і выправіць граматычныя і тэхнічныя памылкі. Курсавыя работы з памылкамі не прымаюцца і вяртаюцца на дапрацоўку.

Курсавая работа павінна мець агульную нумарацыю старонак (уключаючы бібліяграфічны спіс і дадаткі, але яны не ўваходзяць у нарматыўны аб’ём курсавой работы). Першай старонкай з’яўляецца тытульны ліст, другой – змест, з якога асабіста і пачынаецца нумарацыя старонак арабскай лічбай 2, якая ставіцца ў цэнтры ніжняй часткі ліста без кропкі ў канцы.

Абарона курсавой работы

Да абароны курсавой работы дапускаюцца студэнты, якія выканалі ўсе патрабаванні да зместа і афармлення работы, здалі яе ў вызначаны тэрмін навуковаму кіраўніку. Абарона курсавой работы праводзіцца ў форме спецыяльна арганізаванага мерапрыемства кафедры, ў прысутнасці вучэбнай групы і навуковых кіраўнікоў.

Абараняючы сваю курсавую работу, студэнт павінен коратка і дакладна інфармаваць аб актуальнасці і значнасці абранай тэмы, раскрыць аб’ект і прадмет даследавання, мэту і задачы, пазнаёміць прысутных са структурай работы і матэрыяламі, на аснове якіх яна рыхтавалася, зрабіць вывады, вызначыць іх тэарэтычную і практычную значнасць.

У канцы абмеркавання аўтару даецца слова для адказаў на пытанні і выказвання сваіх меркаванняў наконт працягу работы над абранай тэмай.

Пасля абароны ўсім студэнтам групы аб’яўляюцца адзнакі.