Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
культурология контрольное оформление.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
264.19 Кб
Скачать

Дыпломная работа студэнтаў Методыка падрыхтоўкі і напісання

Дыпломная работа з’яўляецца кваліфікацыйнай навуковай работай. Яна пішацца студэнтамі на апошнім (пятым) курсе навучання ў БДУКМ і з’яўляецца завяршаючай стадыяй вучэбнага працэса і неабходнай ўмовай атрымання вышэйшай адукацыі. Дыпломная работа – не толькі заключны этап студэнцкай падрыхтоўкі, але і творчая справаздача спецыяліста-даследчыка на пачатку яго самастойнага пошуку ў культуралогіі. Дыпломная работа прадугледжвае цеснае і пастаяннае супрацоўніцтва студэнта і вопытнага выкладчыка з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры культуралогіі БДУКМ – яго навуковага кіраўніка. Дыпломная работа дазваляе адэкватна ацэніць узровень прафесійнай падрыхтоўкі выпускніка ВНУ і будучага спецыяліста. Апрабацыя студэнтам асноўных рэзультатаў самастойнага даследавання адбываецца пад час пераддыпломнай практыкі.

Пажадана, каб да напісання і абароны дыпломнай работы студэнты добра авалодалі асноўнымі прыёмамі і метадамі навукова-даследчай работы ў галіне культуралогіі, а таксама публічных навуковых выступленняў. Дыпломная работа павінна мець праблемны характар, уздымаць важныя пытанні культуралагічнай тэорыі і практыкі сацыякультурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. Да афармлення дыпломнай работы прад’яўляецца шэраг строгіх фармальных патрабаванняў.

Асноўнымі ўмовамі паспяховай абароны дыпломнай работы з’яўляецца яе высокі прафесійны ўзровень, уменне сінтэзаваць атрыманыя тэарэтычныя і практычныя веды па фундаментальнай культуралогіі і іншым культуралагічным дысцыплінам, практычная значнасць і абгрунтаванасць асноўных вынікаў.

Выбар і зацвярджэнне тэмы. Тэма дыпломнай работы з’яўляецца працягам курсавых распрацовак студэнта. Але істотнае адрозненне дыпломнага даследавання ад курсавога ў яго больш глыбокім адлюстраванні падыходаў да вывучэння і асэнсавання культурных артэфактаў і з'яў. Калі ў курсавой рабоце пераважае, як правіла, рэфератыўны стыль выказвання, то ў змесце дыпломнага праекта павінна прысутнічаць разгорнутая сістэма аргументацыі, выяўляцца асабістая пазіцыя аўтара ў навуковых дыскусіях, абгрунтоўвацца доказы і разважанні. Для дасягнення такой мэты неабходна паглыбленае вывучэн­не ўсіх неабходных інфармацыйных матэрыялаў па абранай праблеме.

Тэма дыпломнай работы зацвярджаецца за год да абароны – на IV курсе. Да гэтага часу студэнт павінен валодаць не толькі ведамі па гісторыі і тэорыі культуры, але і навыкамі навуковай працы, якія ён засвоіў пры напісанні курсавых работ. Зацвярджэнне тэмы адбываецца пасля папярэдняй кансультацыі з навуковым кіраўніком, які прызначаецца кафедрай на пасяджэнні кафедры і канчаткова зацвярджаецца загадам рэктара.

Падрыхтоўка і напісанне дыпломнага праекта. Працэс падрыхтоўкі дыпломнай работы супадае з працэсам выканання курсавой, але вымагае рэгулярнай і паслядоў­най працы і кансультацый з навуковым кіраўніком. Падрыхтоўка і напісанне дыпломнага даследвання ўключае некалькі асноўных этапаў:

  • выбар тэмы і яе зацвярджэнне кафедрай;

– узгадненне структуры дыплома з навуковым кіраўніком;

  • састаўленне плана работы;

  • выбар методыкі работы з крыніцамі і літаратурай;

  • збор матэрыялаў па абранай тэме, састаўленне бібліяграфіі, аналіз і абагульненне сабранага матэрыялу;

– работа над тэкстам і фарміраваннем дадаткаў;

  • фармуліроўка вывадаў;

  • праверка тэксту навуковым кіраўніком і састаўленне водгуку аб дыпломнай рабоце;

  • афармленне дыплома;

  • рэцэнзаванне дыпломнай работы;

  • падрыхтоўка да абароны.

Прыкладна за два месяцы да абароны трэба завяршыць чарнавы варыянт дыплома, і наступны месяц выкарыстаць для стылістычных правак, выверкі камп’ютэрнага тэксту. Канчатковае афармленне дыплома пачынаецца за месяц да абароны, пасля чаго ён здаецца на кафедру, і толькі пасля гэтага дазваляюць студэнту здаваць дзяржаўныя экзамены.

Структура дыпломнага праекта. Структура дыпломнага праекта супадае са структурай курсавой работы. Разам з тым адзначым, што з’яўляецца абавязковым для выніковай даследчай работы студэнта. Аб’ём дыплома – да 50 старонак камп’ютэрнага набору. Аб’ём і форма дадаткаў могуць быць разнастайнымі, што залежыць ад тэмы дыплома і мыслення аўтара. Тэкст дыплома павінен быць змястоўным і аргументаваным.

Структура дыпломнага праекта павінна адпавядаць сучасным патрабаванням да напісання навуковага даследавання і ўключаць абавязковыя часткі: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка (раздзелы і падраздзелы), заключэнне, біліяграфічны спіс выкарыстанай літаратуры іпершакрыніц, дадаткі (па неабходнасці).

Дыпломнае даследаванне павінна быць актуальным для сучаснай культуралагічнай практыкі і перспектыўным для далейшай яго распрацоўкі, арыентаваным на прафесійную дзейнасць. Таму дыпломная работа павінна ўключаць: фармулёўку праблемы, устанаўленне новых сувязей паміж выдомымі з’явамі, новую пастаноўку вядомай праблемы, арыгінальныя вывады, рэкамендацыі аб выкарыстанні атрыманных матэрыялаў і вывадаў у навуцы і практыцы.

Дадаткі да дыпломнага праекта. Формы дадаткаў разнастайныя. Разам з традыцыйнымі формамі (ілюстрацыі, схемы, табліцы, ксеракопіі, копіі архіўных ці рэдкіх дакументаў), можна прапанаваць сучасныя аўдыа- і відэаматэрыялы, электронныя версіі змястоўных тэкстаў і інш.

Усім дадаткам павінна папярэднічаць старонка, на якой зафіксавана назва структурнай часткі дыплома – дадаткі. Калі распрацавана некалькі відаў дадаткаў, то кожны з іх павінен мець нумар і назву, у якой раскрываецца змест дадзенага дадатку. У межах кожнага дадатку ілюстрацыі, табліцы і г.д. трэба таксама нумараваць і падпісваць назву.