Сцэнар мерапрыемства
.docxДзяржаўная ўстанова адукацыі
“Сярэдняя школа №3 г. Наваполацка”
Прэзентацыя кнігі “Чароўны свет”
бібліятэчнае мерапрыемства для вучня 7-10 год
Касьянава Тамара Міхайлаўна
бібліятэкар
маб. Тэл. МТС 80298906224
530766
2011г.
Сцэнар
для Тэатра кнігі
(для вучняў 7 – 10 год)
Прэзентацыя кнігі “Чароўны свет”
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прапаганды дзейнасці школьнай бібліятэкі, чытання і новай кнігі. Задачы бібліятэкі: далучаць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа; фарміраваць цікавасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання.
Абсталяванне
Мультымедыя, настольная лампа, елка, пюпітр, лялькі, касцюмы, кніжная выстава.
Падрыхтоўчая работа
Наш тэатр – тэатр кнігі, таму ў ім перш за усё праводзяцца тэатралізаваныя прэзентацыі новых кніг. Тэатр кнігі адчынены для сваіх чытачоў, у ім разыгрываюцца як аніміраваныя, так і лялечныя спектаклі.
Актыў бібліятэкі рыхтуе буклеты для дзяцей, дапамагае вучням аформіць бібліятэку для мерапрыемства.
Удзельнікі бібліятэчнага Тэатра кнігі рыхтуюць імпрэзы і мізансцэны, лялечны міні-спектакль.
Сцэнаграфія спектакля
Імправізаванай сцэнай з,яўляецца кафедра бібліятэкара, за якой устаноўлен пюпітр з прэзентуемай кнігай. Кафедра падсвечваецца настольнай лямпай, што служыць для гледачоў быццам сігналам пачатка лялечных дзеянняў. А яшчэ далей, узвышаючыся над кафедрай, экран для дэманстрацыі электроннай прэзентацыі. Такім чынам, экран з прэзентацыямі з,яўляецца не толькі носьбітам інфармацыі, але, у свой час, і декарацыяй для аніміраванага дзейства і лялечнага спектакля.
Бібліятэкар стаіць паміж дзействамі і чытачамі.
Вядучыя і акторы то заходзяць за кафедру, то выходзяць да мест чытачоў разыгрываючы імпрэзы, уцягваючы ў сваё дзейства гледачоў.
Чытачы загадзя дзеляцца на творчыя мікракалектывы. Кожнаму з іх даручаецца даследаваць казкі, песні, забаўлянкі.
Трэба адзначыць, што школа наша з музычным ухілам. І таму ў нас ёсць многа дзяцей, якія спяваюць і іграюць.
Ход мерапрыемства.
Слайд
Бібліятэкар.
Добры дзень, паважаныя чытачы! Ёсць старая, як свет, ісціна: мінулае павінна вучыць нас, як жыць сёння. I хто гэтага не ўсведамляе, асуджаны на небыццё. Пароль неўміручасці, гарантыя і падмурак будучыні – гэта веданне мінулага, памяць пра яго.
Культура нашай страны уяўляе сабой набор старажытных язычніцкіх абрадаў и традыцый. Нягледзячы на шматвекавое хрысціянства, у Беларусі захавалася мноства абрадаў, пачынаючы з Масленіцы і Купалля, Грамніц і Гукання вясны, Дзядоў, Каляд і Дажынак, Талакі, і заканчваючы мноствам обрадаў, звязаных з нараджэннем, смерцю ці з вяселлем. Існавала мноства рытуалаў, звязаных с сядзібай, з нарыхтоўкай леса і баней, а ўся прырода пачыталась як адзіная жывая істота. Усе абрады ўвайшлі ў пазнейшые хрысціянскіе рытуалы, утвараючы непаўторную и каларытную беларускую культуру. Надзвычай богаты песенны і вусны фальклор. Усё гэта збіраецца, вывучаецца і выдаецца навукоўцамі.
Слайд
Вось і зараз да вас прыйшло такое навукова-папулярнае выданне – гэта кніга “Чароўны свет”. У кнізе прадстаўлены найбольш папулярныя казачныя персанажы і вобразы беларускай міфалогіі, што захаваліся ў духоўнай спадчыне беларусаў да нашых дзён. Выданне багата ілюстравана.
Не магу не сказаць пару слоў аб мастаке, які ілюстраваў выданне. Валерый Пятровіч Слаўк - графік, дацент кафедры графікі Беларускай акадэміі мастацтв, член аб,яднання "Белорусский союз художников", лаурэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1993 г.), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2001 г.). Ён аформіў мноства казак і не толькі беларускіх. У графіцы В. Слаўка мірна ўжываюцца рэальныя і фантастычная сюжэты, рэальныя і фантастычныя персанажы.
Слайд
У інтэрв,ю ў “Жодзінскіх навінах” мастак тлумачыць:
“– Откуда Ваши фантастические герои и персонажи?
– Наверное, всё начинается с детства. В послевоенное время немного было книжек, тем более с картинками. А читать любил, особенно сказки. Читал – и фантазировал. Рисовал. Хотя рисунки показывать было некому – учитель рисования в то время был в большинстве школ в диковинку… И сегодня читаю – и фантазирую. А снятся мне, особенно зимой, грибы, собирать которые я большой охотник. Жду не дождусь весны, когда природа оживает, когда можно отправиться в лес…”
Дык давайце ж адкрыем старонкі кнігі “Чароўны свет”.
Бібліятэкар
(Падыходзіць да выстаўленай кнігі і разгортвае старонкі дэманструючы іх).
Першы раздзел кнігі прысвечаны апекунам зямнога жыцця: Баю, Лялё, Зюзе, Марозу.
Другі раздзел пра духаў – насельнікаў хаты, сядзібы, поля і агарода.
Далей раздзелы пра міфічных насельнікаў лесу, неба, паветра і г.д.
Абавязкова прыйдзіце да нас у бібліятэку ўважліва праглядзець гэту цудоўную кнігу.
Чытач 1
(паказваючы на малюнак ў кнізе)
Як цікава! А якія тут вялікія і красачные ілюстрацыі! Ой, а што гэта за старычок на сцяне?
Слайд
Вядучая
О, то Бай! Бай – герой забаўлянкі ў беларускім дзіцячым фальклоры. Назва гэтага персанажа ўтварылася ад абыгрывання слова “бай” з прыпеву калыханкі “баюбай”. Вось такім яго бачыць мастак Валерый Слаўк.
Бібліятэкар
На экране ж вы будеце бачыць, як уяўляюць міфічных істот і другія мастакі. Бо, напамінаю вам, што гэта міфічныя істоты, і кожны уяўляе іх па сваіх крыніцах інфармацыі, у суадносінах са сваімі уяўленнямі ці ўяўленнямі сваіх родных, ад якіх чулі гэтыя міфы.
А можа хто помніць забулянкі сваёй матулі ці бабулі?
Слайд
Чытач 2
Мая маці забаўляе майго малодшага браціка так:
Тра-та-та, тра-та-та,
Кошка выйшла за ката,
За ката катовіча,
За Пятра Пятровіча.
Чытач 3
А мая бабуля гуляла са мной, калі я была меншай так:
Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Дарожка крывенька
Кабылка сляпенька.
Кую, кую пяткі,
Паеду да браткі.
У майго братка
На гарэ хатка,
І стажок, і млынок,
І моркаўкі градка.
Бібліятэкар
Хто з вас чытаў забаўлянкі ў кнігах і можа нам напомніць якую?
Вядучая (хвалюючыся)
Можна мы? Можна мы?
Бібліятэкар
Можна.
Вядучая (заходзіць за кафедру, пакрывае галаву хусткай, бярэ ў рукі невялікі шарык з мукой і падыходзць да другога актора вельмі маленькага расточку, які сядзіць сярод чытачоў ).
Вядучая
-
Ішоў Бай па сцяне ў чырвоным жупане,
Нёс сямёра лапцей: і жане, і сабе, і дзяцёнку па лапцёнку.
Актор 1
-
Мама, бай казку!
Вядучая
-
Ішоў Бай па сцяне ў чырвоным жупане,
Нёс сямёра лапцей: і жане, і сабе, і дзяцёнку па лапцёнку.
Баіць казку ці не?
Актор 1
-
Бай!
Вядучая
Баўлю, баўлю баёначку,
Узяў кот даёначку,
Занёс на гару,
Паклаў на кару,
Абнёс каля калёс,
А хто слухаў, таму – пшых! – у нос.
(Вядучая пшыкае шарам, у якім мука, на актора. Ад нечаканасці ўсе смяюцца.)
Бібліятэкар(таксама смяецца)
Атрымаўшы такі адказ, дзіця асцярагалася занадта чапляцца да дарослых з просьбамі апавядаць казкі.
Аднак, перагорнем старонку кнігі.
(Выходзіць Вядучая 2 і перагортвае старонку)
Слайд
Вядучая 2
Гэта міфалагічная істота Лялё. Знешне ён нагадвае хлопчыка з крыльцамі і ахоўвае немаўлят пад час сну.
Бібліятэкар
Вобраз Лялё сустракаецца ў песнях, якія спяваюць для закалыхвання дзіцяці.
Давайце паслухаем.
( Дзяўчынка сярод чытачоў пачынае спяваць)
Ой, Лёлі, Лёлі!
Прыйдзі к дзіцяці
Да дай паспаці!
Ой, Лёлі, Лёлі,
Прыйдзі к пасцелі!
Ой, Люлі , Люлі!
Прыйдзі к Пятрулі!
Вядучая 2
Кажуць, што ў час такога закалыхвання дзяцей над калыскай сапраўды лунае нехта ледзь прыкметны, падобны туману. Можа і сапраўды Лялё?
Бібліятэкар
А чаму ж не! Толькі, на маю думку мае чытачы могуць назваць і яшчэ кагосьці? Каго вы так добра самі малюеце?
Чытачы
Дамавікоў!
Бібліятэкар (Перагортвае старонку кнігі)
Ну-ну, вельмі ж мне цікава паслухаць вас.
(Тут вядучая дастае з-за кафедры ляльку Дамавіка, закручвае яму нагу на нагу і агучвае ляльку танюткім голасам)
Вядучая 2
А як жа мне цікава! Паглядзім, хто мне ўладзіць, той і стане лепшым чытачом маёй бібліятэкі на Нядзелі дзіцячай кнігі вясной! Гаспадар я ці не гаспадар?
Вядучая 2
Шчэ які!
Слайд
Чытачы паведамляюць (А ў гэты час з дапамогай Вядучай 2 да кожнага з іх то на плячо, то на калені як бы пераскоквае Дамавік).
Лічыцца, што Дамавік жыве ў кожнай хаце. Ён ахоўвае дом. Назірае за побытам. Карае вінаватых і нядбайных і г.д.
Бібліятэкар
А як людзі адносяцца да дамавікоў?
Чытачы
Паважаюць іх. Клічуць да стала ў святы. Просяць не чыніць шкоды.
Бібліятэкар
О, то вы добра ведаеце.
Але ж у народных павер,ях існуюць і злыя духі, якія парушаюць пакой хаты.
Слайд
Вядучая 2 (перагортвае старонку)
Напрыклад, Валасень? Уяўляецца ен невялікай пачварнай істотай, парослай густой поўсцю, з сяміпалымі дадонямі і доўгімі кіпцюрамі. Малым дзеткам ён казыча пяткі, гудзіць у вушы.
Слайд
Вядучая 1(выходзіць з другога боку кафедры і перагортвае старонку)
А ёсць яшчэ злейшыя істоты – Мара і Ведзьма. Мара – дух ці прывід, які знаходзіцца на службе ў Чорта і з,яўляецца да чалавека пераважна тады, калі той спіць. Яна цішком нападае на ахвяру, садзіцца на грудзі і пачынае душыць. Калі чалавек прачынаецца, яна імгненна знікае.
Бібліятэкар
А вы, дарагія чытачы, можа пра каго з міфічных істот нам паведаеце самі?
(Адказы чытачоў)
Слайд
Бібліятэкар
Праўда, праўда! Існуюць ў міфалогіі і кікімары, і злыдні, і шэшкі. Каго толькі няма!
А зараз давайце ўявім, што мы перанесліся ў мінулае і можам самі ўбачыць асобныя моманты тагачаснай рэчаіснасці.
(Вядучая 1 уключае настольную лямпу. Пачынаецца паказ лялечнага міні-спектаклю. Гучыць песня).
( За кафедру заходзяць акторы і пачынаецца дзея.)
Слайд
Актор 2
Паглядзіце, шаноўныя пане, невялічкі спектакль паводле народнай казкі “Музыка і чэрці”.
Жыў на Палессі хлопчык. За тое, што ён вельмі добра іграў на дудачцы і скрыпцы, празвалі яго Музыкай. Ад яго музыкі людзі меньш грашылі. І тады Чорт пачаў тачыць на Музыку зубы.
(На кафедры з-за елкі з,яўляецца лялька Чорт і пачынае злавацца, скакаць і сварыцца.)
-
Каб гэтага Музыку чэрці калацілі. Што ён з людзьмі робіць! І голад ім не голад, і цяжкасці ім не цяжкасці. То паплачуць, то паскачуць – а ні якага граху не робяць. Ой-ой бяда ж якая.
Нешта трэба рабіць!
А напушчу я на Музыку ваўкоў .
(Чорт хаваецца.
З другого боку выходзіць лялька Музыка. Ён садзіцца на пень і грае на дудачцы.
Гучыць музыка “Дуда”)
Лялька Воўк
(Крадзецца з-за елкі)
-
Як жа падкрасціся? Мо са спіны…
(Прыслухоўваецца да музыкі).
Во як грае! За душу бярэ.
Чорт ( паказваецца сярод ветак елкі)
-
Во гад воўк. Галодны, халодны а туды ж слёзкі воўчыя ліе. Цфу, гад.
(Чорт падскоквае да ваўка і штурхае яго. Той звальваецца з кафедры)
(Музыка устае з пня і падыходзіць да елкі. Раптам з елкі звальваецца лесавік.)
Лесавік(устаючы)
-
Ох, і знатна ты граеш, Музыка! А ці можаш сыграць павесялей?
(Музыка грае весялей.)
(Лесавік так танцуе і скача, што з елкі валяцца Чорт і Ведзьма.)
Чур на вас, чур.
(Вядучая 1выключае лямпу.
Лялькі усе сыходзяць, музыка паціху знікае.)
Вядучая1
Да, нагледзіліся мы на чарцей. І чаго яны на нашы бедныя галовы пазвальваліся. Што, няма якіх другіх?
Бібліятэкар
Ну чаму ж, ёсць. У гэтай кніге адлюстраваны вобразы смелых і дужых герояў, здольных перамагчы і пераадолець усе перашкоды на шляху да шчаслівага жыцця.
Слайд
Казачныя героі Вярнідуб, Волат валодаюць велізарнай сілай і здольны папаўняць яе.
А якія чарадзейныя казкі пра добрых і надзейных герояў ведаеце вы, мае чытачы?
(Адказы)
Добра. Вы ведаеце шмат казак.
Слайд
Вядучая 1(ігрыва)
А я ведаю і беларускія народныя песні!
Бібліятэкар (у тон)
А спяеш?
Вадучая1(аглядваючыся)
Мо хто мне падцягне? Ці ж не музыкі вы?
(Пачынае спяваць і да яе падыходзяць яшчэ дзве дзяўчынкі і падцягваюць)
Слайды
Саўка ды Грышка ладзілі дуду
Павесяліцца з ёй на Каляду
Ду-ду-ду-ду, ду-ду-ду-ду - 2 разы
З ёй на Каляду
Як разышліся музыкі гу-гу,
Згінула гора, згінула туга
Туга-туга, туга-туга
Згінула туга.
Язэп Старэнькі свой узяўшы скрут,
Кіем на дзверы паказаў ім тут
Ту-ту-ту-ту, ту-ту-ту-ту
Паказаў ім тут.
Вы сабе грайце сваё го-ца-ца,
Толькі не страшце Езуса Хлапца
Го-ца-ца, го-ца-ца
Езуса-Хлапца.
Бібліятэкар
Цудоўная песня, цудоўны у нас з вамі вечар. І скора сапраўды Каляды і Новы год. Так няхай народны Зюзя парадуе вас сняжком і марозцам. Жадаю вам, каб Дзед Мароз хутчэй праклаў масты праз рэкі і азёры, бо скора ж вам ехаць да бабуль і дзядуль у іх вёсачкі. А яшчэ жадаю, каб Мароз не памарозіў ні ячменю, ні пшаніцы, ні гароху на іх агародах. Галоўнае, не забудзьце на Каляды пастукаць лыжкай з куццёй у сцяну ці акно і запрасіць Мароза: “Мароз, Мароз, хадзі куццю есці!”
Так заўсёды рабілі вашы продкі. І вы не забывайцеся на традыцый нашага народу. Беражыце іх і перадавайце сваім будучым дзеткам казкі, песні, забаўлянкі, прыказкі і прымаўкі – яны ж наш гонар. Паказвайце ім цудоўныя кнігі свайго дзяцінства. Нясіце з пашанай культуру нашай Радзімы ў свет.
Да пабачэння, мае дарагія чытачы.
(Гучыць музыка)
Літаратура:
|
А па сенцах ходзіць бай... Беларускія народныя калыханкі і забаўлянкі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. — 16 с. Беларускія народныя казкі. — Мінск : Харвест, 2010. — 96 с. : іл. Чароўны свет : з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэдкал. : Т.У. Бялова [і інш.] ; маст. В.П. Слаук. — 2-е выд. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — 216 с. : іл.
|