Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык(1 курс)

.pdf
Скачиваний:
30
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
844.24 Кб
Скачать

11

мова», «русский язык». У Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова мела статус дзяржаўнай: выкарыстоўвалася ў канцылярска-юрыдычнай дакументацыі, літаратурна-мастацкіх і навуковых працах, летапісах, творах рэлігійнага зместу і інш. Яна была «жывой» мовай, паколькі ўжывалася ў штодзённым жыцці людзей розных слаёў насельніцтва. Старабеларуская мова развівалася дзякуючы такім вядомым асветнікам і вучоным, як Ф. Скарына, С. Будны, С. Полацкі, М. Сматрыцкі і інш. Буйнымі помнікамі старабеларускага пісьменства з’яўляюцца Метрыка Вялікага княства Літоўскага (гістарычны архіў, які змяшчае больш за 600 тамоў дакументаў і дае ўяўленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця ВКЛ на працягу амаль чатырох стагоддзяў), Статуты ВКЛ (1529, 1566, 1588), Баркулабаўскі летапіс, мемуарныя творы («Дзённік» Ф. Еўлашоўскага, «Дыярыуш» А. Філіповіча)

іінш. На беларускай мове ў XVI ст. упершыню ў гісторыі ўсходніх славян з’явілася кнігадрукаванне.

Аднак далейшы лес беларускай народнасці і мовы быў надзвычай неспрыяльны. Пасля аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай (Люблінская унія 1569 г.) выкарыстанне мовы беларускага народа пайшло на спад, яна практычна выйшла з ужытку ў афіцыйнай сферы. Разам з заняпадам у справаводстве, звужалася роля мовы і ў іншых галінах грамадскага і культурнага жыцця. З другой паловы XVII ст. і на працягу XVIII ст. на Беларусі панавала польска-лацінскае кнігадрукаванне, школьнае і прафесійнае навучанне таксама адбывалася на гэтых мовах – праводзілася палітыка «апалячвання» і «акаталічвання». Аднак, нягледзячы на забарону (1696), беларускай мовай працягвалі карыстацца сяляне, дробная шляхта, гарадское рамеснае насельніцтва. Такім чынам, існавала пераважна гутарковая форма народнай мовы (казкі, паданні, песні

іінш.). Пісьмовую фіксацыю беларуская мова атрымала толькі ў інтэрмедыях і інтэрлюдыях да драматычных твораў, якія ставіліся ў гімназіях, вучылішчах і г. д.

Уканцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. яна перастала існаваць. Загадам Мікалая І у чэрвені 1840 г. на Беларусі ўводзіцца рускае заканадаўства і прымусова пашыраюцца функцыі рускай мовы. У гэтым жа годзе царскі ўрад забараняе ўжыванне самой назвы «Беларусь». Панаванне польскай мовы ў важнейшых галінах грамадскага і культурнага жыцця змяняецца панаваннем рускай. Разгараюцца спрэчкі паміж польскімі і рускімі вучонымі аб нацыянальнай прыналежнасці беларусаў – ці яны палякі, ці рускія.

Уасяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, узнікаюць і ўмацоўваюцца ідэі аб самабытнасці беларускага этнаса, яго мовы і культурнай спадчыны. У першай чвэрці

12

XIX ст. на хвалі нацыянальнага Адраджэння ў выніку павышанай цікавасці грамадскасці да этнаграфіі, фальклорных твораў беларускага народа пачалося навуковае вывучэнне беларускай мовы.

Найбольш ранняя пісьмовая інфармацыя агульнаазнаямленчага плану пра беларускую мову падавалася ў працах Я. Чачота, М. Шпілеўскага і інш. Аднак тагачасныя звесткі не мелі арганізаванага і сістэмнага характару. Грунтоўнае даследаванне нацыянальнай мовы беларускага народа бярэ пачатак з сярэдзіны XIX ст. Створаны слоўнікі народнай лексікі і фразеалогіі, сярод якіх «Збор слоў літоўска-рускай (беларускай мовы)» Ф. С. Шымкевіча (1840, выд. 1995), «Слоўнік беларускай мовы» І. Насовіча (1870). Але многія рускія і польскія вучоныя трактавалі беларускую мову як дыялект велікарускай або польскай мовы, абмяжоўвалі яе права ўжывання толькі побытавай сферай. Збіраннем, вывучэннем і выданнем беларускай народнай творчасці займаліся знакамітыя даследчыкі канца XIX ст. М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў, П. Шэйн, М. Доўнар-Запольскі, І. Насовіч і інш. «Слоўнік беларускай мовы» І. Насовіча – найбагацейшы збор лексічнага матэрыялу дарэвалюцыйнай пары (1870). Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф. Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, у т. л. манаграфіі «Беларусы» (т. 1–3, 1903–1922).

Перыяд з канца XVIII ст. да пачатку XX ст. мае асаблівае значэнне ў гісторыі станаўлення новай беларускай мовы, выпрацоўкі яе выяўленчых сродкаў, розных стыляў, адпаведных патрэбам мастацкага развіцця. У межах гэтага перыяду вылучаецца некалькі асноўных этапаў: канец XVIII ст. – першая трэць XIX ст. (пачатак станаўлення новай беларускай мовы) – характарызуецца ўзнікненнем бурлескных твораў, галоўныя з якіх – «Уваскрэсенне Хрыстова», «Энеіда навыварат» і інш.; 30–50 гг. XIX ст. – эстэтычна-стылявую дамінанту вызначаюць творы Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча; 1861–1863 гг. – публіцыстычныя творы К.Каліноўскага, гутаркі – і апошняя трэць XIX ст. – творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і інш.; канец XIX ст. – пачатак XX ст. адметны з’яўленнем такіх выдатных майстроў слова, як Цётка, Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, З. Бядуля, М. Гарэцкі і многіх інш. З дзейнасцю гэтых славутых асветнікаў XIX – пачатку XX стст. звязана развіццё новай беларускай літаратурнай мовы.

Пасля паўстання 1863 г. амаль трыццаць гадоў беларуская мова і літаратура развіваліся ў неспрыяльных умовах падвойнага (сацыяльнага і нацыянальнага) прыгнёту. Працяглы час заняпаду старажытнай беларускай мовы прывёў да таго, што яе традыцыі былі па сутнасці страчаны і новая форма літаратурнай мовы фарміравалася і развівалася на падмурку вуснай народна-дыялектнай мовы незалежна ад старажытнай. Вызначальную ролю пры гэтым адыграла мастацкае пісьменства.

13

Уцяжкіх умовах беларускімі пісьменнікамі XIX ст. стваралася глеба для паскоранага развіцця літаратурнай мовы, якое пачалося пасля рэвалюцыі 1905–1907 гг. Лепшыя традыцыі, закладзеныя В. ДунінымМарцінкевічам, К. Каліноўскім, Ф. Багушэвічам, Я. Лучынам, аўтарамі паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» выкарысталі ў сваёй творчай дзейнасці заснавальнікі сучаснай беларускай літаратуры і мовы Я. Купала, Я. Колас і іх паплечнікі.

На пачатку XX ст. была знята забарона друкаваць на беларускай мове. Пачалі арганізоўвацца легальныя органы друку і выдавецтвы. З’явіліся беларускія народныя выданні «Наша хата», «Наша доля», «Лучынка», «Наша ніва». Газета «Наша ніва», на старонках якой выступалі вядомыя беларускія пісьменнікі, садзейнічала выпрацоўцы навуковага стылю з адметнымі лексічнымі, граматычнымі і правапіснымі нормамі.

Пасля рэвалюцыі 1917 г., абвяшчэння БНР (1918), а менш чым праз год – БССР (1919) беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай. Падчас ажыццяўлення беларусізацыі яна стала мовай дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, перыядычнага друку, на ёй адбывалася навучанне ў школах і ВНУ. Паводле Канстытуцыі БССР 1927 г. беларуская мова абвяшчалася «пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі».

Усувязі з пашырэннем літаратурнай творчасці і кнігавыдання ўзнікла неабходнасць вызначыць характэрныя рысы беларускай мовы і замацаваць іх у якасці літаратурных норм, што ўпершыню зроблена ў «Беларускай граматыцы для школ» Б.А. Тарашкевіча (1918). Першая беларуская граматыка, па сведчанні вучоных, «адкрыла цэлую эпоху ў гісторыі беларускага мовазнаўства» і на працягу дзесяцігоддзяў была адзіным падручнікам беларускай мовы ў школах. Складзеная проста, з арыентацыяй на вучня, але на высокім навукова-метадычным узроўні граматыка задаволіла найбольш надзённыя патрабаванні выдавецкай і школьнай практыкі.

Упяці раздзелах «Граматыкі...» Б. Тарашкевіча: гукі (г. зн. фанетыка), часціны мовы (разглядаюцца назоўнік – «імя», прыметнік – «прымета», лічэбнік – «чысло», займеннік – «займа», дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік – «прыймя», злучнік – «злуч», выклічнік – «кліч»), падзел слова (г. зн. яго марфемная будова), правапіс, сказ (г. зн. сінтаксіс) – сцісла, але даволі поўна апісваюцца ўсе ўзроўні моўнай сістэмы беларускай мовы. Дакладна і даходліва сфармуляваныя правілы ілюструюцца прыкладамі. Для замацавання тэарэтычных звестак пададзены заданні («задачкі»), якія ўключаюць тэксты з твораў беларускіх пісьменнікаў і фальклору.

Тарашкевіч змог, як ніхто да гэтага, выявіць галоўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных рыс найперш з цэнтральнымі

14

(«сярэднімі») беларускімі гаворкамі. Улічваючы традыцыі беларускага кнігадрукавання, ён замацаваў фанетычны прынцып напісання галосных (перадачу на пісьме такіх рыс, як аканне і яканне), а для перадачы зычных – марфалагічны (горад, падтрымаць, матцы, а не горат,

паттрымаць, маццы, як вымаўляецца), з некаторымі адхіленнямі ў бок фанетычнага прынцыпу, каб адлюстраваць спецыфіку беларускай мовы (дзеканне і цеканне, падаўжэнне зычных, змяненне в і л на ў у пэўных выпадках, зацвярдзенне шыпячых, р і этымалагічнага ц, асіміляцыю зычных па мяккасці тыпу сьнег, цьвёрды, разьвівацца і інш). Асобна быў распрацаваны правапіс запазычаных слоў у адпаведнасці з тым, наколькі яны асіміляваліся беларускай мовай: «тыя, што ўжываюцца ў ёй даўно, пішуцца, як вымаўляюцца (літара, аканом, леварвэр), а тыя, што ўжываюцца ў кніжках і ў кніжнай мове і да народу не дайшлі або дайшлі нядаўна», захоўваюць на пісьме пэўныя адметнасці той мовы, з якой яны ўзяты (літэратура, монолёг, інспэктар і інш.). З выхадам граматыкі Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізацыі норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкі, удасканалення ўласцівых ёй структурных элементаў.

У 1920 г. створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі і ў яе складзе Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва. У гэты ж час адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт, шэраг педагагічных інстытутаў, дзе рыхтаваліся лінгвістычныя кадры і праводзіліся даследаванні па беларускай мове. Вынікам працы па зборы і сістэматызацыі беларускай лексікі розных галін сталі 24 тэрміналагічныя зборнікі. У 1924 г. быў апублікаваны «Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» В. Ластоўскага, у 1925 і 1928 гг. адпаведна – «Беларуска-расійскі слоўнік» і «Расійска-беларускі слоўнік» М. Я. Байкова і С. М. Некрашэвіча. Выдаваліся дыялектныя слоўнікі

і працы, прысвечаныя

гэтай тэматыцы («Віцебскі краёвы

слоўнік»

М. Г. Каспяровіча (1927),

«Спроба лінгвістычнай геаграфіі

Беларусі»

П. А. Бузука (1928) і інш.). На жаль, дыялектны матэрыял, назапашаны Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Некаторыя даваенныя запісы пазней былі выкарыстаны ў выданнях «Гаворкі на тэрыторыі Смаленшчыны» (1960), «Краёвы слоўнік Усходняй Магілеўшчыны» І. К. Бялькевіча (1970) і інш. У канцы 20-х гг. ХХ ст. каля 90 працэнтаў выдадзенай літаратуры было беларускай, звыш 80 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучання. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

Аднак у 1930-я гг. ХХ ст. працэс беларусізацыі спыняецца. У выніку рэпрэсій загінулі тысячы грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, вучоных, работнікаў культуры і асветы. У 1933 г. адбылася рэформа беларускага правапісу, якая наблізіла беларускую мову да рускай (былі пашыраны дзеепрыметнікавыя формы, з’явіліся выключэнні пры напісанні галосных о, е і г. д.). У 1938 г. выйшла пастанова СНК і ЦК ВКП (б) «Аб

15

абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». Недахопы рэформы 1933 г. мелі месца да 1957 г., калі Саветам Міністраў БССР была прынята пастанова «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу». Гэты дакумент спрыяў падрыхтоўцы і выданню ў Інстытуце мовазнаўства «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959).

У 1990 г. беларускай мове Законам, прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі, быў нададзены статус дзяржаўнай. Значна ўзрасла яе роля ў дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў і іншых грамадскіх арганізацый.

Майскі рэферэндум 1995 г. замацаваў у Рэспубліцы Беларусь дзяржаўнае беларуска-рускае двухмоўе.

Дзякуючы рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных узбагачаецца слоўнікавы запас сучаснай беларускай літаратурнай мовы, удасканальваюцца яе выяўленчыя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання. На ёй ствараюцца разнастайныя па характары і змесце творы, выдаюцца шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі, граматыкі, манаграфіі, мастацкая і публіцыстычная літаратура.

6 Мова і маўленне

Слова «мова» часта ўжываецца ў шырокім сэнсе, без дыферэнцыяцыі на мову і маўленне. Аднак гэтыя паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя.

Мова – сістэма знакаў (фанетычных, лексічных, граматычных, моўных адзінак), якая выконвае камунікатыўную функцыю і служыць у грамадстве для забеспячэння патрэб сувязі паміж яго членамі. У моўнай сістэме вылучаюцца гукавыя адзінкі: фанема, фанетычнае слова, маўленчы такт, фанетычная фраза. Побач з сістэмай гукавых адзінак існуе сістэма знакавых адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў і сказаў). Мова – адна з форм грамадскай свядомасці, якая мае характар своеасаблівага кода. Чалавек ад нараджэння валодае дарам маўлення, здольнасцю засвоіць і карыстацца мовай у працэсе маўлення, якое суадносіцца з мысленнем. Дзякуючы наяўнасці ў мове значымых адзінак, розныя камбінацыі якіх ствараюць выказванні і сказы, можа быць створана бясконцая колькасць паведамленняў. Такім чынам, спосабам існавання і праяўлення мовы з’яўляецца маўленне.

Маўленне – гэта выкарыстанне мовы ў працэсе зносін паміж людзьмі. Маўленне – з’ява двухбаковая. З аднаго боку, гэта форма сацыяльнай актыўнасці чалавека, канкрэтная маўленчая дзейнасць, рэалізацыя моўнай сістэмы ў вуснай або пісьмовай форме (дынамічны аспект). З другога боку, стылістычная разнавіднасць зносін, якая характарызуецца спецыфічным адборам лексічных і граматычных сродкаў

16

у залежнасці ад умовы і мэты камунікацыі – аўтарскае, бытавое, дзелавое, кніжнае (статычны аспект). Маўленчай формай паведамлення, адзінкай звязнага маўлення выступае тэкст.

Тэкст – словы, сказы, паслядоўна звязаныя па сэнсе, якія ўтвараюць пэўнае выказванне, твор, дакумент і пад., надрукаваныя, напісаныя, выказаныя вусна ці адлюстраваныя ў памяці. Напрыклад, тэкст апавядання. Тэкст характарызуецца сэнсавай завершанасцю і інтанацыйнай аформленасцю.

Маўленне грунтуецца на моўных нормах, увасобленых у моўным матэрыяле, а моўная сістэма ствараецца, развіваеццца і ўдасканальваецца толькі ў маўленчай дзейнасці. Вылучаюцца ўнутранае і знешняе маўленне. Унутранае маўленне адбываецца, калі думка аформлена без выказвання, знешняе – з выказваннем (вусным або пісьмовым). Знешняе маўленне можа быць маналагічным і дыялагічным, можа адрознівацца паводле стылёвай, жанравай прыналежнасці. Маўленне рэалізуецца ў форме дыялогу, маналогу і інш.

Маналог – спецыфічнае маўленне, разгорнутае выказванне асобы, звернутае да субяседнікаў (але фармальна не звязанае з іх рэплікамі) або самога сябе. У выпадку, калі гаворка адрасавана сабе самому, ужываецца назва «унутраны маналог». Дыялог – форма маўлення, пры якой адбываецца абмен выказваннямі паміж дзвюма або больш асобамі. Дыялагічнае маўленне характарызуецца кароткімі, часам незакончанымі рэплікамі, своеасаблівай інтанацыяй, наяўнасцю няпоўных сказаў, эліптычных канструкцый, прастатой сінтаксічнай будовы. Дыялог цесна звязаны з сітуацыяй маўлення, тэматыкай размовы. У вусным дыялогу шырока выкарыстоўваюцца невербальныя сродкі – міміка, жэсты. Маўленне, арганізаванае некалькімі ўдзельнікамі, – палілог.

7 Лексічная сістэма сучаснай беларускай літаратурнай мовы

7.1 Лексіка паводле паходжання

Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы – вынік працяглага гістарычнага развіцця. Побач ужываюцца словы, народжаныя шматвяковай моўнай практыкай беларускага народа, і лексічныя адзінкі, запазычаныя з іншых, блізкіх і далекіх моў. Асноўны лексічны пласт складаюць словы спрадвечна беларускія, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення беларускага народа і гісторыю яго далёкіх продкаў.

Індаеўрапейскія словы – найбольш старажытныя, бо дайшлі да нас з незапамятных часоў індаеўрапейскай агульнасці (да IV тысячагоддзя да н. э.): маці, сын, сястра, брат, сонца, ноч, снег, нос, два, тры. Да нашых дзён яны захавалі аддаленае падабенства гучання ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах – беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай,

17

літоўскай, грэчаскай і г.д.

Агульнаславянская лексіка фарміравалася ў перыяд існавання славянскага адзінства (IV тысячагоддзе да н. э. – VI ст. н. э.), калі славяне вылучыліся з індаеўрапейскай супольнасці, але яшчэ не падзяліліся на асобныя групы. Агульнаславянскія словы з некаторымі фанетычнымі адрозненнямі ўжываюцца ва ўсіх славянскіх мовах – беларускай, рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай, сербска-харвацкай і інш.: рука,

нага, вока, зуб, сэрца, неба, лес, дождж, алень, заяц, бяроза, дуб, сасна, ісці, бегчы, піць, добры, цёплы, воля, любоў.

Усходнеславянская лексіка захавалася з часоў гістарычнага падзелу славян на тры групы – усходнюю, заходнюю і паўднёвую (VI–XIII стст.). Да ўсходняй групы адносіліся продкі сучасных беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, таму ўсходнеславянскія словы з’ўляюцца агульным набыткам беларускай, рускай і ўкраінскай моў: дзядзька, пляменнік, сям’я,

куст, вяроўка, галка, снягір, жаваранак, ластаўка, сорак, дзевяноста, журчаць, гуляць, харошы, карычневы.

Уласнабеларускія словы ўзніклі тады, калі беларуская мова ўжо існавала ў якасці самастойнай славянскай мовы (з XIV ст.) Гэтыя словы адсутнічаюць у іншых мовах і выяўляюць адметнасць мовы беларускага народа: адвячорак, абсяг, асілак, дрыгва, сумёт, каліва, ветразь, вусень, змрок, жаданне, касавіца, палетак, хмызняк, журавіны, вясёлка, золак, мілагучны, шурпаты, адлюстраваць, шчыраваць і многія іншыя.

7.2 Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі

Аснову лексікі беларускай мовы складаюць словы, якія ўжываюцца ў самых розных сферах, – усімі, хто гаворыць па-беларуску незалежна ад месца жыхарства, адукацыі, прафесіі носьбітаў мовы. Такія словы называюцца агульнаўжывальнымі, або агульнанароднымі: маці, бацька,

сад, агарод, дом, дрэва, сонца, мароз, жыць, працаваць, хуткі, белы,

светлы, я, ты, мы і многія-многія іншыя, вядомыя і прывычныя кожнаму. Аднак існуе і лексіка абмежаванага ўжытку, якой карыстаюцца асобныя групы насельніцтва. У залежнасці ад сферы прымянення яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

Дыялектная лексіка абмежавана ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй. Гэта словы мясцовых гаворак: гулы (рэха), мачула (сажалка), ванзэлак (клунак), файны (прыгожы), вятроўкі (басаножкі), савяк (падбярозавік). Дыялектныя словы пашыраны толькі ў нейкай канкрэтнай мясцовасці (суседніх вёсках, раёнах). Яны могуць уводзіцца пісьменнікамі ў мастацкія творы для стварэння мясцовага каларыту, моўнай характарыстыкі герояў (прыгадаем «Палескую хроніку» І. Мележа). З цягам часу асобныя словы могуць пераходзіць з дыялектаў ў літаратурную мову і замацоўвацца ў ёй

18

(так адбылося, напрыклад, са словамі акрыяць, бруіцца, весніцы, выспа, плённы і інш.). Такім чынам, дыялектная лексіка служыць крыніцай папаўнення і ўзбагачэння лексікі агульнанароднай.

Спецыяльная лексіка абмежавана ў выкарыстанні колам людзей пэўнай спецыяльнасці і падзяляецца на прафесіяналізмы і тэрміны. Прафесіяналізмы сустракаюцца ў мове прадстаўнікоў асобных прафесій

(напрыклад, гарбач, зензубель, калёўка, дарожнік, фуганак – назвы розных відаў рубанкаў у мове сталяроў; арала, бусак, шырыга, прыс, норт – назвы шастоў у мове плытагонаў). Тэрміны – гэта словы, якія служаць для дакладнага абазначэння паняццяў у розных галінах навукі і тэхнікі

(амонімы, сінонімы, дзейнік, выказнік, прыслоўе, займеннік, фразеалагізм, марфема – тэрміны мовазнаўства; сінус, косінус, лагарыфм, катэт,

гіпатэнуза – матэматычныя тэрміны і г. д.).

Жаргонная лексіка ўжываецца асобнымі групамі людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, прывычкамі, бытавымі ўмовамі, характарам дзейнасці. Так, у мове школьнікаў і студэнтаў сустракаюцца жаргонныя словы: зубрылка, пара, кол, засыпацца, хвост, шасцёрка, фізра,

чыталка, шпора і інш. Яны служаць сродкам выражэння павышанай эмацыянальнасці, арыгінальнасці, неафіцыйнага характару зносін. Выкарыстанне жаргонных слоў – своеасаблівая моўная гульня, якая, аднак, вядзе да збяднення мовы, яе засмечвання і вульгарызацыі.

Стылістычная афарбоўка слова – гэта дадатковая да яго лексічнага значэння ўласцівасць, якая вызначае прыналежнасць слова да пэўнага стылю мовы. Як вядома, вуснай форме маўлення адпавядае размоўны

(гутарковы) стыль, а пісьмовай форме маўлення – кніжныя стылі

(навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны і мастацкі). Адпаведна вылучаецца размоўная (гутарковая) і кніжная лексіка.

Аднак існуе вялікая колькасць слоў, якія ў аднолькавай ступені могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта стылістычна нейтральная

(міжстылёвая) лексіка: чалавек, брат, таварыш, вецер, вада, ноч, дождж, неба, бяроза, вішня, бульба, жыта, вавёрка, бусел, чырвоны, кароткі, шырокі, гаварыць, трымаць, чытаць і г. д. Міжстылёвыя словы не маюць адценняў узнёсласці ці зніжанасці, складаюць большую частку беларускай лексікі і з’яўляюцца лексічнай асновай усіх стыляў мовы.

Стылістычна афарбаваныя словы выяўляюцца на фоне стылістычна нейтральных як «вышэйшыя» або «ніжэйшыя», напрыклад, да нейтральнага слова твар існуюць кніжны адпаведнік лік і размоўны сінонім фізія.

Размоўная, або гутарковая, лексіка выкарастоўваецца ў размоўным стылі мовы і мае агульную афарбоўку неафіцыйнасці, бытавізму, часта выражае зніжаныя дадатковыя адценні неадабрэння, зневажальнасці:

бетонка, вячорка, газіроўка, завочнік, валакіта, выскачка, зануда, падліза, абібок, ветрагон, задрыпаны, жэўжык, завядзёнка, швэндацца, пуза,

19

валацуга.

Кніжная лексіка выкарыстоўваецца ў кніжных стылях мовы, характарызуецца адценнямі афіцыйнасці, тэрміналагічнасці або ўзнёсласці, урачыстасці. Яна падзяляецца на навуковую, афіцыйна-дзелавую, публіцыстычную і паэтычную.

Навуковая лексіка – гэта тэрміналогія розных галін ведаў:

кайназой, інфузорыя, апагей, пратуберанец, біном, вектар, гідроліз,

інфінітыў, персаніфікацыя. Такія словы ўжываюцца ў навуковых дакладах, артыкулах, манаграфіях.

Афіцыйна-дзелавая лексіка выкарыстоўваецца ў мове разнастайных дзелавых папер і афіцыйных дакументаў – кодэксаў, статутаў, інструкцый, загадаў, законаў, дагавораў: упаўнаважаны, ісцец,

субпадрадчык, абанент, іск, рэзалюцыя, справаздача, ніжэйпадпісаны, вышэйадзначаны, працаўладкаванне.

Публіцыстычная лексіка выкарыстоўваецца ў газетных і часопісных матэрыялах, публіцыстычных выступленнях, радыё- і тэлевізійных рэпартажах, фельетонах, нарысах: шэсце, здзяйсненне,

непахісны, непераможны, генацыд, нейтралітэт, ратны, доблесны, кліка, рэнегат, зборышча, дэбаты, ажыятаж.

Паэтычная лексіка ўжываецца ў мастацкай літаратуры, найперш у паэзіі, фальклоры, і выражае адценні ўзнёсласці, лірычнасці, урачыстасці:

агняцветны, ясназоры, вячысты, срэбраводны, адвечны, выгнаннік, галубка, царэўна, вяшчун, дума, прамяніца, белакаменны, зямліца, заранка, паходня.

У маўленні трэба заўсёды ўважліва сачыць не толькі за ўжываннем слоў у іх дакладным лексічным значэнні, але і за адпаведнасцю стылістычнай афарбоўкі слова зместу і стылю выказвання. Так, слова швэндацца будзе недарэчным у публічнай прамове, а словы прэваліраваць, вышэйадзначаны – у гутарцы з сябрамі.

8 Літаратурная і дыялектная мова

Літаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная і нармалізаваная форма агульнанароднай мовы, прызначэнне якой – абслугоўваць разнастайныя сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Гэта мова школы, навукі, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, дзяржаўных устаноў. Яна з’яўляецца сродкам развіцця грамадскага жыцця, матэрыяльнага і духоўнага прагрэсу народа, а таксама сродкам выхавання народных мас і далучэння іх да нацыянальнай культуры, навукі і тэхнікі.

Для літаратурнай мовы характэрны пісьмова замацаваныя нормы. Паняцце нормы – цэнтральнае ў вызначэнні нацыянальнай літаратурнай мовы. Нормы літаратурнай мовы ў аснове сваёй стабільныя, аднак практыка вусных і пісьмовых зносін выклікае некаторыя змены ў

20

вымаўленні, правапісе, ва ўжыванні асобных слоў і форм.

Нармаванасць літаратурнай мовы заключаецца ў тым, што значэнне і ўжыванне слоў, вымаўленне і правапіс у ёй рэгламентаваны, форма- і словаўтварэнне падпарадкоўваюцца агульнанародным узорам. Апрацаванасць, адбор моўных сродкаў і іх адносная рэгламентацыя з’яўляюцца нязменнай і пастаяннай уласцівасцю літаратурнай мовы, якая найбольш поўна выражае яе спецыфіку. Паняцце нормы, аднак, не выключае ў асобных выпадках вырыянтаў, што адлюстроўваюць змены, якія пастаянна адбываюцца ў мове як сродку чалавечых зносін.

Літаратурная мова як вышэйшая форма нацыянальнай мовы паводле сваего сацыяльнага і моўнага статусу процістаіць тэрытарыяльным дыялектам і прастамоўю. Літаратурная мова – катэгорыя гістарычная. Яна складваецца на пэўным этапе сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця этнасу, калі ўзнікае грамадска-ўсвядомленая неабходнасць у больш дасканалым, чым асобныя мясцовыя гаворкі, агульназразумелым сродку зносін з мэтай абслугоўвання патрэб маладой нацыі ў сферы дзяржаўнага кіравання, эканомікі, адукацыі, навукі, мастацтва і культуры. Гістарычнасць літаратурнай мовы выяўляецца ў паступовай зменлівасці моўных норм, складванні функцыянальных стыляў і падстыляў мовы, стылістычнай дыферэнцыяцыі сродкаў выражэння, павелічэнні лексікафразеалагічнага фонду мовы, фарміраванні тэрміналогіі, з’яўленні пісьменнасці, назапашванні рознажанравых пісьмовых помнікаў (тэкстаў), стварэнні заканадаўча-прававых актаў, накіраваных на ахову літаратурнай мовы як агульнанацыянальнай духоўнай каштоўнасці. Літаратурная мова павінна мець абавязковую пісьмовую фіксацыю, кніжна-пісьмовую форму пры натуральным захаванні і вуснай формы яе бытавання. Нарматыўнасць літаратурнай мовы абумоўлена знешнімі, сацыяльнымі фактарамі (стандартызацыяй дакументацыі, агульнасцю дыдактычных задач школы, адзінствам правапіснай сістэмы і інш.) і ўнутрымоўнымі, сістэмнаструктурнымі фактарамі (наяўнасцю моўна-маўленчых варыянтаў, дыялектнымі і іншамоўнымі ўплывамі, праяўленнямі тэндэнцый фанетычнага і лексіка-граматычнага развіцця і інш.). Агульнаабавязковасць моўных норм адлюстроўваецца ў іх кадыфікацыі, г.зн. фіксацыі ў слоўніках розных тыпаў, навучальных і навуковых граматыках, агульных і галіновых энцыклапедыях, тэрміналагічных і інш. моўных даведніках.

У аснову літаратурнай беларускай мовы леглі гаворкі Цэнтральнай Беларусі (зона Ашмяны – Мінск – Барысаў). У працэсе развіцця яна ўвабрала і ўбірае ў сябе найбольш тыповыя рысы паўднёва-заходніх і паўднёва-ўсходніх беларускіх дыялектаў, адначасова ўзбагачаецца запазычаннямі з роднасных рускай і ўкраінскай, а таксама іншых моў. Літаратурная мова цесна ўзаемадзейнічае з дыялектамі, пастаянна папаўняецца за іх кошт. Адначасова яна ўплывае на дыялекты, спрыяе іх