Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел.мова

.pdf
Скачиваний:
36
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
335.25 Кб
Скачать

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА ВЫШЭЙШАЙ ПРАФЕСІЙНАЙ АДУКАЦЫІ «БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКІ УНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра «Беларуская, руская і замежныя мовы»

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Дыдактычны матэрыял для студэнтаў 1 курса ўсіх спецыяльнасцей

Магілёў 2009

2

УДК 811.161.3

ББК 81.2 Бел.

Б 43

Рэкамендавана да апублікавання вучэбна-метадычным упраўленнем ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт»

Адобрана кафедрай «Беларуская, руская i замежныя мовы» «10» чэрвеня 2009 г., пратакол № 15

Складальнік канд. філал. навук, дац. A. M. Міхалёва

Рэцэнзент канд. філал. навук, дац. І. М. Ячмянёва

Дыдактычны матэрыял ўключае практычныя заданні для студэнтаў 1 курса ўсіх спецыяльнасцей па лексікалогіі, тэрміназнаўству і стылістыцы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Праца змяшчае заданні на развіцце культуры прафесійнага і афіцыйна-справавога маўлення.

 

Вучэбнае выданне

 

 

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

 

Адказны за выпуск

Г. І. Свідзінская

 

Тэхнічны рэдактар

Т. А. Рыжыкава

 

Камп'ютэрная вёрстка

Н. П. Паляўнічая

Падпісана ў друк

. Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Гapнітуpa Таймс.

Друк трафарэтны. Умоўн.-друк. арк. . Вуч.-выд. арк.

. Тыраж 145 экз. Заказ №

Выдавец i паліграфічнае выкананне Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі

«Беларуска-Расійскіуніверсітэт» Л1 № 02330/375 ад 29.06.2004 г. 212000 г. Магілёў, пр. Mipy, 43

© ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт» 2009

3

Змест

Тэма 1.

Лексічная сістэма сучаснай беларускай

 

літаратурнай мовы. Лексіка беларускай мовы паводле

 

паходжання. Актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжы-

 

вальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання...............................

4

Тэма 2.

Лексічная сістэма сучаснай беларускай

 

літаратурнай мовы. Паняцці «тэрмін» і «тэрміналогія».

 

Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь

 

тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі.

 

Асаблівасці тэрмінаўтварэння.......................................................................

9

Тэма 3.

Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі

 

і даведнікі. Іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме

 

беларускай мовы ..............................................................................................

11

Тэма 4.

Жанравая разнастайнасць навуковага стылю........................

13

Тэма 5.

Афіцыйна-справавы стыль. Дакументацыя.

 

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў, правілы іх напісання

 

і афармлення.....................................................................................................

 

16

Заданні па граматыцы............................................................................

25

4

Тэма 1. Лексічная сістэма сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальныя словыісловыабмежаванагавыкарыстання

Заданне 1 1 Касманаўты збіралі ўзоры мясцовых парод. (Звязда). 2 Для ўнутрыцэхавых і міжцэхавых перавозак прызначаны велакар, які можа перавозіць да 200 кілаграмаў грузу са скорасцю 5 кіламетраў у гадзіну. (З газет). 3 На вуліцах Стакгольма з’явіліся эксперыментальныя экземпляры новага электрамабіля. (В. М.). 4 Тры салоны «Мегабуса» ўмяшчаюць 200 пасажыраў. (З газет.). 5 Мы, разам з усімі народамі свету, на зброю аргэсіі – атамны гром – кладзём сваё двухсотмільённае вета.

(М. Т.).

Заданне 2 Да ўстарэлых слоў падбярыце сінонімы з сучаснай беларускай мовы.

Дыярыуш, лемантар, бортнік, булатны, інсургент, лёкай, дзіда, персі, чада, саета, рада, ловы, раме.

Заданне 3 Спішыце словы, вызначце архаізмы (1), гістарызмы (2), неалагізмы (3).

Жырандоль, стаханавец, кланіраванне, рэйтынг, дзіда, камсамолец, дыярыуш, перст.

Заданне 4 Знайдзіце і запішыце ўстарэлыя словы, вызначце іх тып. Да архаізмаў падбярыце сінонімы з актыўнага запасу сучаснай лексікі.

1 Далёка прагрымела і ратная слава Беларусі. (Вял.). 2 Бо, калі гасне паходня старая, – новую заўтра распаліць народ. (Куп.). 3 На стале трапятаў агеньчык каганца. Каля печкі, дзе корпалася Марыля, гарэла над начовачкамі заціснутая ў лучнік лучына. (Каратк.). 4 З часоў старажытнай Русі, калі Полацк кіраваўся вечам, купцоў называлі словам госць. (Пол.). 5 Наўперад ён праз час каторы быў пры падлоўчым на каморы. (К-с). 6 Памятаў Рыгор і тыя моманты, калі цёмныя лістападаўскія ночы асвятліліся вогненнымі факеламі з панскіх двароў. (Ц.Г.). 7 Акалічны народ гуслі знаў гусляра: песня-дума за сэрца хапала. (Куп.).

Заданне 5 Падкрэсліце дыялектызмы і самастойна або з дапамогай слоўнікаў растлумачце іх значэнні.

1 Акалеў на гэтым віскутні. Здаецца, і кажушок цёплы, а прабірае. (М.Л.). 2 [Дзед Талаш] чалавек змыслы, хітры, асцярожны, але рашучы і смелы, і чалавек паважаны. (К-с). 3 Я глядзеў на мужчыну, апранутага ў сялянскую світку і поршні – скураныя палескія лапці. (Каратк.). 4 На гэтых дубах палешукі-бортнікі рабілі цэлыя пчольнікі, зацягваючы туды па дзесятку вуллёў. (К-с). 5 Мы выехалі на вялікую галявіну, якая зарасла

5

верасам. (Каратк.). 6 Густая залева секла мяккае лісце дрэў, хвастала парканы і дахі, змывала з тратуараў бруд і пыл. (А. С.). 7 Хіба ж схаваць ільга жывое слова ? Няма ў жыцці такіх надзейных схоў. (Хвед.).

Заданне 6 Запішыце словы па-беларуску.

Крупа, набережная, плесень, чётный, дичок, молитвенник, паутина, дрожжи, пленить, волчонок, худоба, воробей, щавель, исподлобья, бровь, щепотка, жажда, топор, черёмуха, сугроб, парус, шершавый.

Заданне 7 Да іншамоўных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Авацыя, анархія, атэлье, дэфект, ілюстрацыя, кашнэ, п’едэстал, фрагмент, антыкварны, траўма, вакантны, манера, контур, сервіс, ландшафт.

Заданне 8 Вызначце, з якіх моў запазычаны словы.

Рэжысёр, сукенка, ссылка, імпэт, бізнес, авантура, таксі, фехтаванне, гідрасфера, інтэрмедыя, аблвыканком, дыспетчар, агітацыя, шахта, аванс, дызайн, цурацца, сінус, футбол, рахунак, абавязаць, маёнтак, галкіпер, адэкалон, дыктатура, аўтаномія, філасофія, саслоўе, парэнчы, прэзідыум, кранаўшчык, анатомія, штурм, абажур, балетмайстар, дэбют, гандаль.

Заданне 9 Падбярыце да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпаведнікі.

1 Непрымірымыя супярэчнасці. 2 Прыстасаванне для праветрывання памяшкання. 3 Ломаная лінія. 4 Пункт найвышэйшага напружання, пад’ёму, развіцця. 5 Вымаўленне. 6 Прызначаная для друку, радыё або тэлебачання гутарка карэспандэнта з якім-небудзь дзеячам. 7 Будынак для стаянкі і рамонту паравозаў, вагонаў і інш. 8 Кіраўнік палітычнай арганізацыі. 9 Кіруючыя ўказанні, падрабязныя настаўленні, як вынонваць што-небудзь. 10 Вага тавару з тарай. 11 Тэрміновая работа на судне, у якой удзельнічае ўся каманда. 12 Від скульптуры, у якой фігура выступае на плоскай паверхні менш чым на палавіну сваёй таўшчыні. 13 Вялікае памяшканне перад уваходам ва ўнутраныя часткі будынка грамадскага прызначэння. 14 Спосаб маскіроўкі, пры якім прадметы, будынкі, ваенная тэхніка фарбуюцца ў плямы рознага колеру. 15 Даведнік цэн на тавары.

Заданне 10 Растлумачце значэнні іншамоўных слоў.

Эпідэмія, мантаж, эфект, камюніке, дырэктыва, дэсант, імітацыя, каталог, ліміт, нігілізм, амплуа.

Заданне 11 Прачытайце тэкст артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на беларускай і рускай мовах. Адзначце асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай.

 

 

 

 

 

6

 

 

Артыкул 34

 

 

 

Статья 34

 

Грамадзянам

Рэспублікі

Бела-

Гражданам Республики Беларусь

русь гарантуецца права на атры-

гарантируется право на получение,

манне, захоўванне і распаў-

хранение и распространение пол-

сюджванне поўнай, дакладнай і

ной, достоверной и своевременной

своечасовай

інфармацыі

аб

информации о деятельности госу-

дзейнасці

дзяржаўных

органаў,

дарственных органов, обществен-

грамадскіх аб’яднанняў, аб палі-

ных объединений, о политической,

тычным, эканамічным, культурным і

экономической, культурной и меж-

міжнародным

жыцці,

 

стане

дународной жизни, состоянии ок-

навакольнага асяроддзя.

 

 

ружающей среды.

 

Дзяржаўныя органы,

грамадскія

Государственные органы, обще-

аб’яднанні, службовыя асобы абавя-

ственные объединения, должност-

заны даць грамадзяніну

Рэспублікі

ные лица

обязаны

предоставить

Беларусь

магчымасць азнаёміцца з

гражданину

Республики Беларусь

матэрыяламі, якія закранаюць яго

возможность ознакомиться с мате-

правы і законныя інтарэсы.

 

риалами, затрагивающими его права

 

 

 

 

 

и законные интересы.

 

Карыстанне інфармацыяй можа

Пользование информацией мо-

быць абмежавана заканадаўствам у

жет быть ограничено законодатель-

мэтах абароны гонару, годнасці,

ством в целях защиты чести, досто-

асабістага

і сямейнага

жыцця

инства, личной и семейной жизни

грамадзян і поўнага ажыццяўлення

граждан и

полного

осуществления

імі сваіх правоў.

 

 

 

ими своих прав.

 

Заданне 12 Ахарактарызуйце лексічныя асаблівасці беларускай мовы з дапамогай прыведзеных ніжэй рысункаў 1–3. Праілюструйце прыкладамі (з улікам сваёй спецыяльнасці).

Заданне 13 Прачытайце сказы. Выпішыце сінонімы. Вызначце, якую ролю (камунікатыўную, эстэтычную) выконваюць семантычныя, стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы.

1 Літары мільгалі, скакалі перад вачыма, і я ніяк не мог дачытаць да канца вядомыя радкі. (А. К.). 2 У ясныя, пагодлівыя дні неба спакойна блакітнела (Стр.). 3 Ды не ведае памяць ні стомы, ні змогі (А. З.). 4 Дубы не такія, як звычайна вырастаюць дзе-небудзь на полі ці на лузе, на волі, не прысадзістыя, рачкаватыя, а гонкія, высокія, амаль без галля (Сач.). 5 І гэтае яго вітанне было вялікаю ласкаю ды пяшчотаю (Дал.). 6 Усе мы. ...

былі ва ўрачыстым, святочным настроі, хваляваліся (Віт.). 7 Засвішча, заскуголіць паўночны вецер (Л. Д.). 8 Зямля ў садзе затравелая,

7

зацвярдзелая (Кап.). 9 Так поле, зямля прыручалі, прывязвалі да сябе чалавека. З валацужніка, вандроўніка ён рабіўся гаспадаром.

Лексіка беларускай літаратурнай мовы

Размоўная

 

Міжстылёвая

 

Кніжная

лексіка

 

лексіка

 

лексіка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Навуко-

 

Афіцыйна-

 

 

Літара-

 

Размоў-

 

Праста-

 

 

 

Газетна-

турна-

 

на-

 

моўная

 

вая

 

справавая

 

публіцыс-

размоў-

 

бытавая

 

лексіка

 

лексіка

 

лексіка

 

тычная

ная

 

лексіка

 

 

 

 

 

 

 

лексіка

лексіка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рысунак 1

Лексіка сучаснай беларускай мовы

Актыўная лексіка

 

Пасіўная лексіка

 

 

 

Неалагізмы

новыя словы

аўтарскія

і значэнні

наватворы

 

 

Устарэлыя словы

гістарызмы архаізмы

Рысунак 2

8

Лексіка нацыянальнай (агульнанароднай) беларускай мовы

 

Агульнаўжывальная

 

 

 

Лексіка абмежаванага

 

 

лексіка

 

 

 

 

ўжывання

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спецыяльная лексіка

 

 

Дыялектная

 

 

Жаргонная

 

 

 

 

 

лексіка

 

 

лексіка

 

тэрміны

прафесіяналізмы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рысунак 3

Заданне 14 Прачытайце тэкст. Выпішыце запазычаныя словы. З дапамогай «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» і «Словаря иностранных слов» растлумачце іх значэнні, назавіце мову-крыніцу і прыметы запазычання.

Нехта сказаў, што вялікімі пісьменнікі робяцца толькі пасля смерці. Хэмінгуэй быў прызнаны пры жыцці, але думкі пра ўласную веліч, мусіць, не надта дакучалі яму, пісьменніку, які бачыў лепшую ўзнагароду мастаку не ва універсальным слоўным вадалействе крытыкаў, што ... з незвычайнай лёгкасцю могуць перабягаць з-пад аднаго сцяга пад другі, не ў паблажлівай увазе літаратурных мецэнатаў, для якіх талент існуе толькі для таго, каб яго можна было купіць. Не надта спакушаўся ён і так званай усеагульнай любоўю чытачоў на той простай падставе, што не пісаў бестселераў. Літаратура была для яго адным з даступных чалавеку сродкаў сцвярджаць сваю годнасць, і таму натуральна, што пра пісьменніцкае сумленне, «абсалютна нязменнае, як метр – эталон у Парыжы», ён клапаціўся больш, чым пра лаўры для юбілейнай поліўкі. Ва ўсім астатнім ён зусім сур’ёзна задавальняўся славай добрага паляўнічага і рыбака.

(М. Стральцоў).

Заданне 15 Запішыце словы разам з тлумачэннямі ў дужках, пазначце лексічныя амонімы (1), амаформы (2), амографы (3), амафоны (4).

Гну (ад дзеяслова гнуць) – гну (жывёліна), (на) Украіне – у краіне, п/яты – пят/ы, блок (палітычнае аб’яднанне) – блок (тэхнічнае прыстасаванне), грыф (птушка) – грыф (дэталь музычнага інструмента).

9

Тэма 2. Паняцці «тэрмін» і «тэрміналогія». Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі. Асаблівасці тэрмінаўтварэння

Заданне 1 Прачытайце радкі В. Гарадзея. Вызначце значэнні агульнаўжывальнага слова поле і тэрмінаў поле. Якая паміж імі розніца?

Поле памяці людское. Поле з жытам у прыполе. Поле бітваў, што прайшлі. Электрычнае ёсць поле. Ёсць магнітныя палі.

Заданне 2 Утварыце словазлучэнні і запішыце іх. Растлумачце значэнні прыметнікаў.

Ганаровы, ганарлівы (чалавек, грамата), пісьменныя, пісьмовыя (прыналежнасці, вучні), грэцкі, грэчаскі (арэх, храм), эфектны, эфектыўны (асоба, планаванне), выбарны, выбарачны (пасада, дыктант), галасісты, галасавы (звязкі, салавей), эфектны, эфектыўны (выгляд, стратэгія), уласны, уласніцкі (вопыт, характар), ледзяны, ледзянцовы (вада, фігуркі), колеравы, каляровы (тэлевізар, палітра), старшы, старэйшы (вучоны, лейтэнант), цікавы, цікаўны (жанчына, апавяданне), чалавечы, чалавечны (жыццё, адносіны), рэалістычны, рэальны (магчымасці, твор), рухавы, рухомы (дзяўчынка, састаў), прыватніцкі, прыватны (надзел, настрой), паверхневы, павярхоўны (аналіз, воды), надзвычайны, незвычайны (форма, поспех).

Заданне 3 Прачытайце тэксты з розных галін навукі. Назавіце агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы ў кожным з іх, вызначце групы паводле прыналежнасці да пэўнай часціны мовы.

Тэкст 1 Плацельшчыкамі акцызаў з’яўляюцца юрыдычныя асобы (уключаючы прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі і замежныя юрыдычныя асобы), філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя структурныя падраздзяленні юрыдычных асоб, якія маюць адасоблены (асобны) баланс і разліковы (бягучы) або іншы рахунак, удзельнікі дагавора аб сумеснай дзейнасці, якім даручана вядзенне агульных спраў або якія атрымалі выручку ад гэтай дзейнасці да яе размеркавання, а таксама фізічныя асобы, што ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы, якія:

вырабляюць падакцызныя тавары;

увозяць падакцызныя тавары на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і (або) рэалізуюць увезеныя на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь падакцызныя тавары.

10

Тэкст 2 У сістэме спажывецкай кааперацыі дзейнічае значная колькасць дапаможных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па адкорму жывёлы і птушкі, вырошчванню агародніны і кармавых культур, гадоўлі трусоў і пушных звяроў. Большасць дапаможных сельскагаспадарчых вытворчасцей не выдзелена на самастойныя балансы і знаходзіцца на балансах вытворчых, нарыхтоўчых і іншых прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі. Як самастойныя прадпрыемствы з правам юрыдычнай асобы дзейнічаюць зверагадоўчыя гаспадаркі спажывецкай кааперацыі

(А. Шаўлюкоў).

Тэкст 3 Своеасаблівае месца ў групе батанічнай лексікі займаюць назвы раслін. Лексікаграфічныя працы шырока фіксуюць словы гэтай тэматычнай групы. Шматлікія найменні раслін вызначаюцца разнастайнасцю і неадназначнасцю, таму што ў розных гаворках адны і тыя ж расліны называюцца па-рознаму, што, безумоўна, стварае пэўныя цяжкасці ў працэсе ўдасканалення батанічнай навуковай тэрміналогіі. Але без уліку рэгіянальнага матэрыялу сваямоўная батанічная навуковая лексіка не будзе адпавядаць аднаму з патрабаванняў, якія прадугледжаны Міжнародным кодэксам батанічнай наменклатуры: кодэкс патрабуе ад батанічнага тэрміна пэўнай матываванасці. Менавіта народныя назвы раслін вызначаюцца найбольшай матываванасцю, што і трэба ўлічваць пры ўдакладненні навуковай батанічнай тэрміналогіі, якая ўяўляе сабой даволі складаную і неаднастайную карціну: сваямоўныя тэрміны, калькі з лацінскай і рускай моў, празмерная колькасць сінонімаў і інш.

(В. П. Маісеенка).

Тэкст 4 Скарына на карцінах «У свет па навуку» (1944) і «Са свету з навукай» (1944) падобны больш на самаго мастака з яго бясконцымі блуканнямі па вясковых дарогах. Невялічкая кампазіцыя «Усяслаў у порубе» (1922) таксама нагадвае трывалую безвыходнасць лёсу творцы. Адначасова паўстаюць асацыяцыі з гістарычным лёсам беларускага народа, з яго трагічным неаднаразовым аднаўленнем і страчваннем сваёй дзяржаўнасці, уздымам да вяршынь сусветнай культуры і вяртаннем у стан стагнацыі. Прычым разуменне гістарычнага лёсу свайго народа Драздовіч увасобіў з пазіцый сялянства. Бо так уявіць вобраз Скарыны можа толькі вясковец. Дзіўнае спалучэнне побытавага і сімвалічнага бачання свету дало ў выніку не столькі гістарычнае рашэнне, колькі нагадала жанр народнага падання пра гістарычнага героя (Л. Вакар).

Тэкст 5 Ліццё намарожваннем – від ліцця, пры якім у ліцейнай форме цвярдзее толькі частка залітага металу. Характарызуецца паслядоўным зацвярдзеннем вадкага металу, што дае магчымасць атрымліваць танкасценныя адліўкі (трубы, стужкі, утулкі, панелі) з высокімі фіз.-мех. уласцівасцямі. У параўнанні са звычайным ліццём змяншае адходы і страты металу, затраты рабочай сілы, ліцейнай аснасткі і інструменту.