Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
stylistyka.doc
Скачиваний:
89
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
407.04 Кб
Скачать

9. Стылістычныя функцыі сінонімаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Адкрытае і скрытае выкарыстанне сінонімаў.

Скрытае выкарыстанне сінонімаў - сінонімы ў тэксце адсутнічаюць, але мы чытаем стылістычна апрацаваны матэрыял, дзе словы ўжыты ў адпаведнасці з іх значэннем і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Але за кожным словам бачыцца шэраг слоў-канкурэнтаў, з якіх рабіў выбар аўтар. Адкрытае - у тэксце ўжываюцца некалькі сінонімаў адначосова.

У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы шырока ўжываецца прыём нагнятання (ампліфікацыя). Першае слова, якое выкарыстоўваецца для характарыстыкі прадмета або з'явы, раскрываючы толькі адзін іх бок, у працэсе развіцця думкі выклікае

іншыя словы, якія адлюстроўваюць новы этап у пазнанні

таго самага аб'екта. Напр.: Ніхто так не ўмее слухаць, як Бабіч: уважна, спагадна, прачула

Пры ампліфікацыі часта спалучаюцца словы, якія не з'яуляюцца агульнамоўнымі сінонлмамі. Сітуацыйныя (кантэкстуальныя) сінонімы - словы, якія збліжаюцца па другарадных прыметах: Ад того пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк.

Функцыі. 1 замяшчэння - пазбегнуць паўтарэння адных і тых жа або аднакарэнных слоў: Калі кепска пад'есць у нас, дык у цябе ў кухні часам падмацуецца»

2 проціпастаўлення: «Яны ж у мяне, таварыш, не глядзяць, а смяюцца!»

3 удакладненне - больш поўна выказваць думку: Сцепка Мякіш сказаў чамусьці не проста «дзякую», а па-польску «дзенькуе», што павінна было азначаць нешта бліз-кае да колішняга «мерсі» (Б.). У такім выпадку аўтар звяртае ўвагу на розніцу ў іх семантыцы і стылістычнай афарбоўцы: Многія хаты ў сённяшіняй вёсцы больш адпаведна называюць дамамі (Б.);

4 тлумачэння. Спецыяльная лексіка, запазычаныя, архаізмы, экзатызмы, м.б. незразумелымі чытачу: Спонсарам, або лепш сказаць фундатарам...

10. Выкарыстанне амонімаў і паронімаў у стылістычных тэкстах. Каламбур і паранамазія. Памылкі ў выкарыстанні амонімаў, паронімаў і мнагазначных слоў.

Амонімы — словы, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне: каса - частка сушы, сельскагаспадарчая прылада, заплеценыя валасы.

Лексічныя амонімы трэба адрозніваць ад амаформ. Лексічныя -супадаюць па гукавому складу і напісанню ва ўсіх граматычных формах. Амаформы - супадаюць у адной ці некалькіх формах (адной часціны мовы ці розных): чула - дзеяслоў, прыслоўе; мыла - назоўнік, дзеяслоў.

Амафоны - гучаць аднолькава, але адрозніваюцца на пісьме: , называюцца амафонамі: праз прас.

Амографы - пішуцца аднолькава, а вымаўляюцца па-рознаму: кАзачка - казАчка; мУка - мукА.

Шляхі ўзнікнення амонімаў. 1 выпадковае гукавое супадзенне розных па значэнню слоў: дача - дом, порцыя. 2 разрываюцца сувязі паміж асноўным значэннем слова і іншьімі яго значэннямі, часцей вузкаспецыяльнага ўжывання: сказ - эпічны жанр, адзінка мовы; лад - грамадскі, дзеяслова, музычны.

3 гукавое супадзенне новага слова з раней існаваўшым у мове: ударнік - часка затвора, перадавік.

Памылкі. 1 Словы, якія маюць амонімы, трэба ўжываць так, каб іх сэнс у сказе выяўляўся ясна і дакладна. Тры дні патрацілі на тое, каб аформіць дзве класныя дошкі (аформіць — 'упрыгожыць' ці 'набыць'?).

2 замест патрэбнага слова ўжываецца паронім. Паронімы - розныя па сэнсу, але вельмі блізкія па гукавому складу і напісанню словы. Памылка ўзнікае з-за блытаніны значэнняў: факт - фактар, рамантычны раманічны, культываванне культывацыя. Паранамазія - троп, заснаваны на збліжэнні паронімаў. Л і л е ю млявы плёс л ю ля е.

Часам спалучэннем блізкагучных слоў дасягаецца камічны эфект (загалоўкі): «Фермы і фірмы», «Выбары без выбору».

3 моўная недастатковасць: Шахматыстка адстала ад суперніцы ў развіцці.

4 абрэвіятуры, якія маюць лексічныя амонімы:

5 унутрыслоўная антанімія: Я праслухаў даклад

Каламбур - троп, заснаваны на ігру гукавога складу слова і яго значэнняў. Ставараюцца на аснове полісеміі, на ігры прамога і пераноснага значэння слова: А крокаў за сто ад цэркаўкі - няпоуная сямігодка. ... нельга сказаць, што яна няпоўная: кожную зіму яна бывав поўна аж цераз верх, але класаў у яе малавата.

Шырока выкарыстоўваюцца ў творах сатыры і гумару.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]