- •1. Прадмет і задачы стылістыкі
- •2. Стылістыка і рыторыка
- •3. Сучасны стан стылістыкі як філалагічнай дысцыпліны
- •4. Вывучэнне пытанняў стылістыкі ў айчыннай філалогіі
- •5. Выбар слова. Прадметна-лагічнае і асацыятыўнае значэнне слова. Аб’ем і змест паняцця, выражаннага словам.
- •6. Агульная стылістычная характарыстыка лексікі сучаснай беларускай мовы. Эмацыянальна-экспрэсіўныя і функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі.
- •8. Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў і перыфразаў.
- •9. Стылістычныя функцыі сінонімаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Адкрытае і скрытае выкарыстанне сінонімаў.
- •10. Выкарыстанне амонімаў і паронімаў у стылістычных тэкстах. Каламбур і паранамазія. Памылкі ў выкарыстанні амонімаў, паронімаў і мнагазначных слоў.
- •11. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза.
- •12. Стылістычнае выкарыстанне архаізмаў і неалагізмаў.
- •13.Запазычаныя словы, іх стылістычнае выкарыстанне ў смі
- •14. Слова і вобраз
- •15. Пераноснае ўжыванне слова. Тропы і іх стылістычная характарыстыка
- •16. Фоніка. Моўныя сродкі гукапісу
- •17. Тыповыя памылкі словаўжывання
- •18. Стылістычныя асаблівасці ўжывання назоўніка
- •19 Асаблівасці стылістычнага выкарыстання прыметнікаў.
- •20 Стылістычна выкарыстання займеннікаў
- •21. Вобразна-экспрэсіўныя якасці дзеяслова
- •22. Стылістычныя рэсурсы беларускага сінтаксіса. Асаблівасці сінтаксіса розных стыляў мовы
- •23. Стылістычныя асаблівасці розных тыпаў простага сказа.
- •24. Сінаніміка форм выказніка. “Расчляненне выказніка”.
- •25. Актуальнае чляненне выказвання і парадак слоў у сказе
- •26. Некаторыя выпадкі кіравання
- •27. Сінанімія прыназоўнікавых і 6еспрыназоўнікавых канструкцый
- •28. Сінаніміка прыназоўнікаў у 6ел. Мове
- •29. Стылістычныя аса6лівасці выкарыстання аднародных членаў сказа ў мастацкай літаратуры
- •30. Стылістычн. Аса6лівасці сказаў з аднароднымі членамі
- •37. Стылістычнае выкарыстанне складаных сказаў. Памылкі ў складаных сказах
- •38. Стылістыка тэксту як састаўная частка стылістыкі
- •39. Стылістыка мовы і стылістыка маўлення.
- •40. Звышфразавыя адзінствы
- •41. Тыпы сувязі ў празаічных строфах
- •42. Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне
- •43. Моўны вобраз у мастацкай літаратуры і публіцыстыкі.
- •46 Асноўныя фунуцыі мовы і прынцыпы вылучэння функцыянальных стыляў
- •48. Афіцыйна-дзелавы стыль
- •49. Навуковы стыль
- •50. Публіцыстычны стыль
- •51. Літаратурна-мастацкі стыль
- •52. Асаблівасці мовы газеты, рыдё і тэлебачання як смі
- •53. Стыль інфармацыйнай заметкі
- •54. Стыль рэпартажу
- •55. Стыль публіцыстычнага тэксту
- •56. Стыль інтэрв’ю
13.Запазычаныя словы, іх стылістычнае выкарыстанне ў смі
У беларускую літаратурную мову на працягу яе развіцця пранікла шмат слоў, запазычаных з іншых моу. Асабліва вялікую ролю ва ўзбагачэнні слоўнікавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы адыграла руская мова. Многія запазычаныя словы даўно ўвайшлі у шырокае ўжыванне і згубілі сваю іншамоўную афарбоўку - тэатр стадыён, пінжак, паліто і інш., якія ўвайшлі ў мову параўнальна нядаўна і не замацаваліся у масавым ужытку, успрымаюцца як запазычаныя, нават калі і падпарадкуюцца граматычным патрабаванням беларускай мовы і шырока выкарыстоўваюцца у пэўных стылях: радыёактыўны, кемпінг, сервіс і інш.
Вядома, што большасць запазычаных слоў уваходзіць у наш абыходак менавіта праз газету. Прыклады такіх слоў: матэль, сервіс, кемпінг, хоббі, эскалацыя, хунта, хіпі, бестселер і інш. Таму трэба вельміі асцярожна карыстацца запазычанымі словамі, браць з іх толькі тыя, якія дапамагаюць больш дакладна выказаць думку і не маюць адпаведных эквівалентаў.
Так, запазычаныя думпкар, гэлікоптэр, галкіпер легка ўступілі месца самазвалу, вертолёту, варатару, а хрэстаматыя, піка, наадварот, перамаглі чытанку, дзіду.
Аднак ёсць запазычаныя словы, якія мірня ўжываюцца побач з беларускімі ў якасці семантычных або стылістычных сінонімаў: шафёр – вадзіцель, аэраплан — самолёт, лайнер — карабель, канцэр — рак, туберкулёз — сухоты і інш.
Такім чынам, пранікненне запазычаных слоў — непаз-бежны аб'ектыўны працэс,_з якім наіўна змагацца, але які трэба пазнаваць і рэгуляваць.
У першую чаргу гэта датычыцца мовы нашай прэсы. У газетах часта загрувашчваюць тэксты запазычанымі словамі-тэрмінамі: Значная частка калгасаў не мабілізуе ўнутраных рэсурсаў на фарсіраванне будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў.
Больш простай і зразумелай была б яна без іншамоўных слоў: Большая частка калгасаў раёна не выкарыстоўвае сваіх магчымасцей для паскарэння будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў.
Як пародыя на навуковую мову ўспрымаецца і такая фраза з газеты: Перспектыўным методам барацьбы з пацукамі з’яўляецца прымяненне культуры пацуковага тыфусу. У газетах часта блытаюць запазычаныя словы-паронімы: факт-фактар, культывіраванне-культывацыя, эфектны-эфектыўны.
Вось некалькі прыкладаў:
На палях Гродзеншчыны спее багаты ўраджай. Гэта вынік пленнай працы калгаснікаў, адзін з фактараў сапраўды ўпартай барацьбы калгаснікаў за стварэнне багацця прадуктаў;
На фоне чорнай хмары, якая захапіла амаль паўнеба, светлы будынак школы выглядаў асабліва эфектыўна. Снегазатрыманне - гэта вельмі эфектнае мерапрыемства ў барацьбе з засухой.
У першым прыкладзе замест слова факт няправільна ўжыта фактар, якое азначае рухаючую сілу, прычыну якога-небудзь працэсу. У другім прыкладзе замест эфектыўна трэба было выкарыстаць эфектна, а у трэцім замест эфектнае —эфектыўнае.
У беларускіх газетах часта сустракаюцца выпадкі, калі замест дакладнага беларускага слова неапраўдавана
ўжываецца калькаванае рускае слова.
Рабяты прывозяцьсватм любімцам клевер, капусту? Частуюць іх молоком;
Яго выдзвінулі ў брыгадзіры за добрасумленнасць; Яны, дзве маладыя і бадзёрыя дзяўчынкі, таропяцца да кароўніка.
Неапраўданае змяшэнне рускай і беларускай лексікі ўспрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры. Такая засмечаная русізмамі мова атрымала неадабральную мянушку «трасянка» Трапна парадзіруе неахайныя адносіны да мовы Ніл Гілевіч:
— Ну, еслі просіць прадсядацель, Ці, ізвіняюсь. тамада, Каб я сказаў што к гэтай даце, то я далжон адвеціць: да! Дык, вот, у нашай юбіляркі Есць многа качастваў такіх, Што быў бы грэх не выпіць чаркі, не ўшанаваць пачотам іх.
Экзатычная лексіка - назвы нацыянальных прадметаў і
з’яў, якія характарызуюць быт розных народаў (панна,
янычар, чалма, гарэм, хурма.
Розную функцыю выконваюць варварызмы — словы іншамоўнага паходжання, якія не да канца асвоены гэтай мовай. Яны ўводзяцца у беларускі тэкст для стварэння мастацкага каларыту, перадачы пэўных з'яў і паняццяў, якіх няма ў нашым жыцці: Здымкі Нью-Йоркского сабвея (метро) (Панч.); Напляваць на запляваны стрыт (вуліца) (Панч.); Усмешка — імідж, вобраз, так папавінен выглядаць урач (Луж.); Такім чынам пачынаецца 14-ы дзень у New York Medical College (Луж)
Другая функцыя варварызмаў — служыць сродкам сатыры І гумару, сродкам іранічнай моўнай характарыскі дзеючых асоб: «Без е! Будзеш безе, калі смолены певень кяюне»,— няласкава сказаў ён і дадаў ужо для яе: Як там безе? Я гут» (В. Б.); Што, браток, не ўдалося? ...Дай я патрымаю, ідзі па сядло. I чаго ты спалохаўся? Я не відзялэм, не слышалэм і ніц не повеем.
Мова, насычаная варварызмамі, носіць назву макаранічнай (па, назве італьянскан камічнай оперы «Маккаронеа” Часцей за ўсё яна ўжываецца ў вершах (макаранічныя вершы): Бэндзьце здровы, кумпякі Довідзэння, млеко, Во, пся крэў, бальшавікі Бардзо недалеко! (К. Крапіва)