- •С. М. Ходзін
- •Прадмова
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •I. ДакументальныЯ крынIцы
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх – пачатку хх ст.
- •Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.4. Мемуарная лiтаратура XVIII ст.Lxxviii
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.Cxi
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
- •Дадатак
- •Тэма 2. Актавыя матэрыялы
- •Тэма 3. Матэрыялы справаводства
- •Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя
- •I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
- •Iі. АпавЯдальныЯ крынiцы Тэма 1. Летапiсы I хронiкi
- •Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
- •Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
- •Тэма 4. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы
- •Тэма 5. Перыядычны друк
- •Літаратура Да ўсіх тэм
- •Да ўводзін
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •Публікацыі крыніц Да ўсіх тэм
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •КрынIцы гIсторыI БеларусI
3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
Агiяграфiчныя творы складалiся з мэтай стварэння «прыкладаў жыцця», якiя трэба было пераймаць, на аснове якiх трэба было будаваць сваё жыццё. Публiцыстычная накiраванасць характэрная для ўсiх лiтаратурных твораў XI – XIII ст., размежаванне iх з уласна публiцыстычнымi вельмi ўскладняюцца. Прыкладам таго з'яўляецца творчасць Кiрылы Тураўскага. Адны яго называюць кампiлятарам, другiя творцам, i нават магчымым складальнiкам «Слова аб палку Iгаравым». Усё ж не выклiкае сумнення, што гэта – адукаванейшы чалавек свайго часу, выдатны прамоўца, нездарма празваны сучаснiкамi Златавустам. Час не быў лiтасцiвы да лiтаратурнай спадчыны Кiрылы Тураўскага, але да нас дайшло больш за 40 яго твораў: казаннi, павучаннi на тэмы Евангелля, пiсанняў прарокаў, малiтвы i канон аб пакаяннi, аповесцi. За рэлiгiйнай формай яго твораў стаяць рэальныя факты жыцця сучаснага пiсьменнiку грамадства, жорсткая барацьба сацыяльных i культурных тэндэнцый. Таму лiтаратурная i публiцыстычная спадчына Кірылы Тураўскага з'яўляецца важнай крынiцый не толькi для вывучэння дзейнасцi пiсьменнiка, яго светапогляду, але i духоўнай атмасферы той эпохi.
Цiкавай крынiцай выхаваўчага, навучальнага зместу (але, безумоўна, свецкага характару) з'яўляецца «Павучанне Уладзiмiра Манамаха», напiсанае ў 1117 г., але памылкова ўключанае ў Лаўрэнцьеўскi спiс «Аповесцi мiнулых гадоў» пад 1097 г. Аўтар («пры святым хрышчэннi Фёдар, а рускiм iмем Уладзiмiр») дае настаўленнi падрастаючаму пакаленню, дзелiцца вопытам свайго багатага на падзеi жыцця. Вялiкi кiеўскi князь, дзелячыся ўспамiнамi, таксама расказвае пра свае ўзаемаадносiны з полацкiмi князямi i паходы на беларускiя землi. Трэба мець, аднак, на ўвазе, што твор пiсаўся Уладзімірам Манамахам «на санях сидя» (ужо на схiле гадоў жыцця); безумоўна, асобныя эпiзоды сцерлiся ў памяцi, а дацiроўкi даюцца вельмi прыблiзна, iх неабходна ўзгадняць са звесткамi летапiсаў.
Яшчэ ў большай ступенi цiкавай крынiцай перыяду XI – XIII ст. з'яўляецца «Слова аб палку Iгаравым». Тэкст гэтага помнiка быў знойдзены А. І. Мусiным-Пушкiным у 1795 г. (з яго была зроблена копiя для iмператрыцы Кацярыны II) i ў 1800 г. апублiкаваны. Падчас вайны 1812 г. арыгiнал твора знiк. Адсутнасць арыгiнала дала падставу скептыкам даказваць, што «Слова…» – пазнейшая падробка канца XVIII ст. Нягледзячы на праведзеныя даследаваннi з дапамогай камп'ютэрнага аналiзу тэксту (яны пацвердзiлi сапраўднасць гэтага помнiка ўсходнеславянскай лiтаратуры XII ст.), азначаны скептытызм прысутнiчае i ў многiх сучасных даследчыкаў. Вучоныя, якiя адстойваюць сапраўднасць «Слова...», падкрэслiваюць, што гэта яшчэ i выдатны лiтаратурны твор; што можна падрабiць почырк, але нельга падрабiць стыль Гамера або Багушэвiча.
Складана параўнаць «Слова...» з iншым помнiкам лiтаратуры гэтага часу (твор, як вядома, датуюць 1185 – 1187 гг.). Але лiтаратуры аб iм столькi ж, колькі пра Атлантыду, яе немагчыма пералiчыць. Апошнiм цiкавым даследаваннем з'яўляецца праца акадэмiка Б. А. Рыбакова, прысвечаная пошукам аўтара «Слова…»cvii. У «Слове аб палку Iгаравым» адлюстравалiся дзве найбольш характэрныя рысы лiтаратуры XI – XIII ст. – iмкненне не вызначаць свайго аўтарства i адсутнасць выдуманых персанажаў. Незалежна ад таго, хто з'яўляецца аўтарам «Слова…» (асобныя даследчыкi прыпiсваюць аўтарства Кiрыле Тураўскаму), гэты помнiк лiтаратуры XII ст. можна вызначыць як найцiкавейшую крынiцу па палiтычнай гiсторыi Беларусi XI – XII ст. Важнае месца ў «Слове…» займае характарыстыка дзейнасцi полацкiх князёў. У партрэтнай галерэi самых выдатных дзеячаў сiвой даўнiны, паказаных у паэме, – вобраз Усяслава, да якога невядомы аўтар адносiцца з сiмпатыяй. Малюючы Усяслава Чарадзея магутным князем, аўтар адначасова падкрэслiвае бессэнсоўнасць мiжусобных войнаў, у якiх прымаў удзел i ён, звяртаецца з заклiкам да прадстаўнiкоў дзвюх дынастый – Усяслава Чарадзея i Яраслава Мудрага перапынiць раздоры i сваркi.
«Слова…» iстотна дапаўняе летапiсы. У прыватнасцi, кiеўскi летапiсец амаль нiчога не гаворыць аб дзейнасцi Усяслава Чарадзея ў якасцi кiеўскага князя. Толькi ў гэтым лiтаратурным творы мы сустракаем звесткi аб гарадзенскiм князi Iзяславе Васiлькавiчы. Цiкавыя паралелi аб мiжусобiцах у Полацкай i Кiеўскай землях (якiя вобразна перададзены ў супастаўленнi «р.Сула – Дзвiна»). Можна меркаваць, што аўтарам «Слова…» быў адзiн са складальнiкаў кiеўскага летапiсу XII ст. або ён меў на руках спiс Полацкага летапiсу.
Iснуе вельмi шмат мастацкiх перакладаў «Слова…», у тым лiку i на беларускую мову (Я. Купалы, М. Гарэцкага, Р. Барадулiна, I. Чыгрынава). Аднак для гiсторыка яны цiкавыя толькi як сучасныя лiтаратурныя пераклады, для тэксталагiчнага вывучэння iх выкарыстоўваць немэтазгодна.