Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

Літаратура, слоўнік і дадаткі

для алтара. Капліцы існуюць на беларускіх землях з 16 ст. Можа ўваходзіць у аб’ём большага збудавання ці стаяць асобна.

Капшчына – падатак, які ў 15-16 стст. спаганяўся за ўтрыманне карчмы і продаж алкагольных напояў.

Каралевец – старабеларуская назва Кёнігсберга (цяперашні Калінінград).

Кармеліты – манахі каталіцкага жабрацкага ордэна, заснаванага каля 1154 у Палесціне. Назву атрымалі ад гары Кармель, дзе знаходзілася першая абшчына кармелітаў. У канцы 14 ст. з’явіліся ў Польшчы, адкуль трапілі ў Беларусь. Першыя кляштары і касцёлы кармелітаў засноўваліся пераважна на ўсходніх межах Вялікага Княства Літоўскага.

Картуш (ад iтал. - скрутак, мяшочак) – упрыгожванне ў выглядзе дэкаратыўна акаймаванага шчыта або паўразгорнутага скрутка, на якiм адлюстраваны герб, эмблема.

Катэдра, катэдральны касцёл (лац. ecclesia cathedralis - крэсла, сядзіба) – галоўны касцёл дыяцэзійнага біскупа, у якім ён абвяшчае каталіцкую дактрыну.

Кашрут – частка старажытнагабрэйскага кодэкса здароўя, які вызначае кола дазволеных для спажывання прадуктаў.

Кашталян (лац. castellum, пол. kasztelan) — пасада ў ВКЛ. Загадваў замкам i выконваў судовыя функцыі. У час адсутнасці ваяводы склікаў сеймы галоўнага павета ваяводства. 3біраў паспалітае рушэнне шляхты.

Кашэрны забой – забой жывёлы, праведзены рэзнікам з выкананнем спецыяльнага абраду, пасля якого мяса альбо птушка лічацца кашэрнымі, г.зн. прыгоднымі да спажывання.

Кляштар (ад лац. claustrum — замак, закрытае месца) — каталіцкі манастыр. Кляштары належалі да пэўных манаскіх ордэнаў. Каталіцкія манахі-місіянэры і першыя адзінкавыя кляштары вядомыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі з сярэдзіны XIII стагоддзя. Многія ўзніклі неўзабаве пасля хрышчэння Літвы ў 1387 годзе.

Курданёр – парадны двор палаца, асабняка, які ўтвараецца асноўным корпусам і бакавымі флігелямі.

Лапаткi – вертыкальны выступ на сцяне будынка без базы i капiтэлi.

Лаўнік — член войтаўска-лаўніцкага суда ў магдэбургскіх гарадах. Выбіраўся гарадской абшчынай ці радай, прызначаўся войтам.

Лінгвістыка (лац. Lingua – мова) – мовазнаўства, навука якая вывучае пабудову, функцыянаванне і гісторыю развіцця мовы, мову ва ўсім аб’ёме яе якасцей і функцый.

Лямус (польск. lamus, lemus ад с.в.-ням. lem-hus) – гліняны будынак – мураваны або драўляны будынак для зберагання гаспадарчых прылад, збожжа, прадуктаў.

Магістрат — выбарны адміністрацыйна-судовы орган гарадскога са-

331

Гродназнаўства

макіравання, які складаўся з рады i лавы. Рада займалася пытаннямі гарадскога самакіравання i суда па маёмасных ды цывільных справах. Да кампетэнцыі лавы належаў разгляд крымінальных спраў мяшчан.

Майстры – кiраўнiкi вытворчага працэсу ў цэхах.

Меламед – настаўнік у традыцыйнай габрэйскай сістэме асветы.

Мяжа аселасці (поўная назва – мяжа пастаяннай габрэйскай аселасці) – тэрыторыя, дазволеная для пасялення габрэяў у Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стагоддзя. Распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі, Екацярынаслаўскае намесніцтва і Таўрыцкую вобласць.

Неф – прадаўгаватае памяшканне, частка інтэр'еру, абмежаваная з аднаго ці з абодвух бакоў радамі калон або слупоў.

Падскарбі — службовая асоба ў ВКЛ у 15—18 ст. Земскі падскарбі кіра¬ваў скарбам ВКЛ, прымаў даходы з адкупшчыкаў. 3 сярэдзіны 16 ст. атрымаў вышэйшае кіраўніцтва гаспадаркай. Яго намеснік, надворны падскарбі, загадваў каралеўскімі эканоміямі i займаўся забеспячэннем матэрыяльных патрэб манарха.

Патрон – апякун, абаронца.

Патрыцыят – вышэйшы, найбольш багаты пласт гарадскога насельнiцтва сярэднявечнай Еуропы, якi замацаваў за сабою асобыя правы i прывiлеi ў гарадской абшчыне.

Пiлястры (ад iтал. - калона, слуп) – плоскi вертыкальны прамавугольны выступ на сцяне або слупе, якi паўтарае ўсе часткi i прапорцыi калоны.

Піяры - (лац.: patres scholarium piarum – айцы набожных школ), каталіцкі манаскі ордэн. Ордэн піяраў заснаваны ў 1597 іспанскім святаром Іосіфам (Хасе) Каласанцам. Мэтай піяраў было выхаванне і навучанне юнацтва праз стварэнне шырокай сеткі сваіх калегіумаў. Навучанне было бясплатнае, плата бралася толькі за пражыванне. Найбольш збяднелыя вучні ўтрымліваліся за кошт ордэна, але павінны былі выконваць працы па школьнай гаспадарцы. У 1641 кароль Уладзіслаў IV папрасіў Каласанцу прыслаць піяраў у Рэч Паспалітую, каб пазбавіцца ад манаполіі езуітаў у галіне адукацыі. Падабенства вучэбнай праграмы піяраў на езуіцкую і менш строгая дысцыпліна рабілі іх навучальныя ўстановы папулярнымі. Былі пашыраны курсы матэматыкі, прыродазнаўчых і свецкіх гуманітарных навук, уведзены французская і нямецкая мовы і інш. Значны ўплыў на вучэбныя праграмы піяраў у Рэчы Паспалітай зрабіла французская культура, шэраг прадметаў выкладаўся па-французску, лепшыя выхаванцы накіроўваліся на стажыроўку ў Францыю.

Плінфа (ад грэч. Plinthos - цагліна)- шырокая і плоская абпаленая цэгла. Вядомая ў старажытным Рыме. Выкарыстоўвалася ў манументальным будаўніцтве Візантыі, адкуль у 10-11ст. трапіла на Беларусь.

332

Літаратура, слоўнік і дадаткі

Пінкас – летапіс габрэйскай суполкі, у які заносіліся ўсе важнейшыя падзеі з яе жыцця. Пінкас вяла і захоўвала спецыяльная службовая асоба суполкі.

Порцік (лац. Porticus) - галерэя (звычайна афармляе галоўны ўваход у будынак), якая ўтвараецца калонамі ці слупамі і завяршаецца атыкам.

Прывілей (лац. Privilegium ад privus асаблівы + lex закон) - заканадаўчыя акты ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай, якімі вялікія князі ці каралі надавалі або пацвярджалі асаблівыя правы пэўных саслоўяў, сацыяльных ці этнічна-рэлігійных груп, асоб.

Прыёр (лац. priori – найважнейшы) — ігумен мужчынскага кляштара ў некаторых каталіцкіх ордэнах.

Рабін – службовая асоба габрэйскай суполкі, якая кантралюе рэлігійную, дабрачынную і навучальную дзейнасць. Вылучаецца выключным веданнем рэлігійнага пісання і каментараў да яго, выступае з казаннямі і дае тлумачэнні жыццёвых сітуацый згодна з Талмудам.

Ратуша (ад ням. Rathaus (Rat рада + Haus дом) - будынак, у якім месціліся органы гарадскога самакіравання.

Райца — член гарадской рады.

Рызалiт – (ад iтал. – выступ) – частка будынка, якая выступае за лiнiю фасада на ўсю яго вышыню.

Рымар (пол. rymarz) — рамеснік, які займауся вырабам i направай збруі.

Соймік - сход шляхты павета або ваяводства ў Вялікім Княстве Літоўскім. На сойміках абіралі кандыдатаў на земскія і падкаморскія суды. Таксама абіралі паслоў на сойм, і рэляцыйныя соймікі, на якіх заслухоўвалі ці зацвярджалі соймавыя пастановы. Агульны для некалькіх ваяводстваў Соймік, называўся генеральным.

Сойм - найвышэйшы заканадаўчы орган у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Стук – штучны мармур, матэрыял для аздаблення сцен i архiтэктурных дэталей: абпалены i здробнены гiпс, змешаны з галуном i клеем, часам з дамешкамi мармуровай пудры.

Талмуд – 12-томны звод прававых і рэлігійна-этнічных каментараў да Пяцікніжжа Маісеева, які складаецца з Мішны і Гемары.

Талмуд-тора – грамадская габрэйская пачатковая школа, якая ўтрымлівалася на сродкі суполкі. Служыла адукацыі падрастаючага пакалення з самых бедных сем’яў, забяспечвала вучняў ежай, абуткам, адзеннем і канцылярскімі таварамі. Звычайна размяшчалася ў будынку сінагогі, засяроджвалася на вывучэнні рэлігійных прадметаў.

Трансільванія – княства, якое знаходзілася ў цэнтральнай Румыніі. У ХІ ст. яе заваявалі венгры. У 1541 г. Трансільванскае княства было падпарадкавана Асманскай імперыяй.

333

Гродназнаўства

Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, Галоўны Літоўскі трыбунал - вышэйшы апеляцыйны суд княства, пастановы якога мелі сілу пастаноў сойма.

Тынф (пол. Tynf, рус. Тинф, ад імя ням арандатара манетных двароў у Каралеўстве Польскім А. Тынфа, ініцыялы якога стаялі на рэверсе манеты) – у прыватнасці: срэбрная манета Рас. імперыі 1707 –1709 гг. для замежных плацяжоў у час Паўночнай вайны 1700-1721. Пастанова Брэсцкага сойміка 1714 называла яе «Тынф маскоўскі».

Фальварак (па-нямецку: Vorwerk — хутар, ферма) — невялікае сельскае паселішча ў 1-5 двароў.

Фара (паходзіць з ням. мовы Pfarrei) – парафія, прыход.

Фарны касцёл - цяпер фарным касцёлам называецца найстарэйшы ў горадзе касцёл ці галоўны касцёл дэканата. У дыяцэзійных гарадах гэта назва для другога касцёла пасля катэдры. Азначэнне «фара» часам адносіцца да самой тэрыторыі прыходу.

Фахверк (ням. Fach — панель, Werk пабудова) — сістэма канструкцыі сцен у драўляным каркасным будаўніцтве. Канструкцыя складвалася са стоек i бэлек, запаўнялася цэглай, глінай ды іншымі матэрыяламі, мацавалася шыпамі i ўрубамі. Элементы канструкцыі выкарыстоўваліся ў характары дэкаратыўнага элемента будынка, і надавалі фасаду маляўнічы выгляд.

Франтон (франц. Fronton ад лац. (frontis) – лоб, пярэдні бок) - частка (звычайна ў выглядзе трохкутніка) фасада будынка, порціка, каланады, абмежаваная схіламі даху і карнізам.

Францішканцы - манахі каталіцкага жабрацкага ордэна, створанага ў Італіі ў 1209 годзе і названага імём заснавальніка Францішка Асізскага (11821226). Францішкане былі вандроўнымі манахамі, паходзілі з беднага насельніцтва і прапаведвалі аскетызм. Актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізыцыі, вялі шырокую місіянерскую дзейнасць, выкладалі ў школах і універсітэтах. У час княжання Гедыміна (1316-1341) францішкане пабудавалі свае касцёлы ў Наваградку і Вільне. Шырокую дзейнасць на Беларусі вялі ў 17 ст.

Хасідызм – рэлігійная плынь у іўдаізме, накіраваная на рэфармаванне рэлігіі, характарызавалася містыцызмам, аптымістычным поглядам на дух іўдаізму, недаверам да «кніжнага вучэння».

Хедэр – прыватная пачатковая школа ў традыцыйнай сістэме асветы габрэяў. Цамянка — росчына з вапны з дабаўкаю тоўчанай цэглы.

Цівун — загадваў феадальным дваром-маёнткам. 3 пачатку 16 ст. называйся дзяржаўцам. У пазнейшы перыяд назва «цівун» захавалася за віленскім, троцкім ды жамойцкім цівунамі.

Цокаль (ад італьян. Zoccolo - чаравік на драўлянай падэшве)- ніжняя частка вонкавай сцяны будынка, збудавання, помніка, якая ляжыць на фундаменце.

334

Літаратура, слоўнік і дадаткі

Цэхмiстр – глава рамеснага цэха.

Чынш (ад лац. сensus – перапiс) – грашовыя цi натуральныя плацяжы феадальна-залежных сялян землеўласнiку за карыстанне зямлёй.

Шабат – субота, рэлігійнае свята іудзеяў, якое пачынаецца ўвечары ў пятніцу з заходам сонца і заканчваецца з заходам сонца ў суботу, гэта час, прызначаны для малітвы і роздуму над Святымі тэкстамі. Забаронена любая праца.

Шляхта — прывілеяваны стан на цяперашніх тэрыторыях Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Чэхіі ў XIII—XX стст. Эканамічная аснова пануючага становішча шляхты — фэадальная ўласнасць на зямлю. Узаемаадносіны паміж рознымі пластамі шляхты грунтаваліся на прынцыпах феадальнай іерархіі.

Эканомія – від дзяржаўнага зямельнага ўладання ў ВКЛ. Вылучаны на падставе соймавай канстытуцыі 1589 г. з каралеўскіх і вялікакняжацкіх уладанняў для задавальнення патрэб двара манарха і прыдворнага скарбу. Мелі ўласнае адміністрацыйна-гаспадарчае кіраванне, падначаленае дворнаму падскарбію ВКЛ.

Эркер – паўкруглы, трохкутны цi шматгранны зашклёны выступ на плоскасцi сцяны будынка.

Этымалогія (грэч. etimologia, ад etymon – сапраўднае значэнне слова + logos слова, навука) – галіна мовазнаўства, якая даследуе паходжанне слоў, іх першапачатковую структуру і семантычныя сувязі.

Юрыдыка – частка горада, якая знаходзiлася пад уладаю прыватнай асобы або царквы цi кляштара i на якую не распаўсюджвалася ўлада магістрата.

335

Гродназнаўства

Дадаткі

Спіс бурмістраў Гародні

Грандзіч Сымон

16 ст.

Багданавіч (Храбтовіч) Федка

1507

г.

Федка

1509

г.

Драбышэвіч Мацей

1528

г.

Кудаевіч Раман

1536

г.

Хадкевіч Рыгор

1536

г.

Пешкі (Пенскі) Матыс

1538-1541 гг.

Пацуціч Ян

1539-1540 гг.

Кудаевіч Раман

 

?

Міскевіч Адам

1539-1541 гг.

Квач Ян

1540

г.

Лянковіч Тарас

1540

г.

Бернатовіч Ян

1541

г.

Дуевіч Раман

1541

г.

Гранда Шымон

1561

г.

Гамнеж Ян

1571

г.

Ільковіч Ян

17 ст.

Адамовіч Станіслаў

17 ст.

Тарасовіч Іван (Ян)

1600

г.

Мяжэеўскі Ян

1611

г.

Фандэберг Ганус (Ганс)

1627-1629 гг.

Яцковіч Тэадор

1634

г.

Цвікла (Цвікліч) Станіслаў

1641, 1642,1653-1654 гг.

Ляўковіч Пётр

1646, 1659 г.

Высоцкі Яраш

1650

г.

Лагоўскі Тамаш

1659

г.

Адамовіч Ян

1660

г.

Зеляпуха (Заляпуга) Ян

1660

г.

Явароўскі Ян

1663

г.

Дзіва Канстанцін

1664

г.

Цвікліч Казімір

1665

г.

Цвікліч Адам

1670, 1672 г.

336

Літаратура, слоўнік і дадаткі

Паўльсен Ганус

1674

г.

Концкі Пётр

1676

г.

Багдановіч Хвёдар

1678

г.

Пятроўскі Войцех

1679, 1691 гг.

Канановіч Ян

1691

г.

Катовіч Францішак

1696

г.

Разумовіч Ян Казімір

1712-1718, 1727 гг.

Мэйстэр Ян

1718

г.

Шульц Зыгмунт

1723

г.

Судан (Судане) Юзаф

1727

г.

Цяхлевіч Войцех

1730

г.

Ёрдан Ян Каспар

1741-1754 гг.

Календа Міхал

1742

г.

Бадаракі (Бедаракі) Юзаф

1753-1754 гг.

Сталінскі Анджэй-Францішак

1754-1786 гг.

Абрамовіч Казімір

1768

г.

Рафановіч Якуб

1783

г.

Гартман (Гертман) Пётр

1786 г., 1790 г.

Лянкевіч Даніэль

1787 г.

Рафановіч Якаў

1791 г.

Зялінскі Юзаф-Антоні

1794 г.

Касальскі Ян

1832 г.

Элерт

1836 г.

Гейслер Саламон

1836 г.

337

Гродназнаўства

Спіс войтаў Гародні

Грынкевіч Пётр

1538 г.

Чашэйка Пётр

1539-1540 гг.

Станіслаў ?

1541 г.

Міцкевіч Павел

1561 г.

Пехцыцкі Матыс

1639 г.

Бадаракі (Бедаракі) Юзаф

1743-1745

гг.

Зялінскі Юзаф-Антоні

1786-1792

гг.

Абрамовіч Казімір

1791, 1795-1797

гг.

Урублеўскі Ігнацій

1804-1809

гг.

Дадатак 3

Спіс прэзідэнтаў Гродна

Бадаракі (Бедаракі) Юзаф (менавіта ён ўпершыню ў афіцыйных

дакументах названы словам “прэзідэнт”)

1753-1754 гг.

Клава (Клаве) Тадэвуш

 

1792-1794 г.

Бярвінскі

 

? 1810 г.

Мучынскі Францішак

 

1812, 1817 г.

Крэйбіх Казімір

 

1818-1823 гг.

Міхальскі

 

? 1893 г.

Лістоўскі Эдвард

1893,1907,1912, 05.03.1919-11.05.1922 гг.

Нелюбовіч Віктар

 

12.05-17.07.1922 г.

Стенпнеўскі Эдвард

 

17.07.1922-1927 гг.

Сулістроўскі Казімір

 

1935 г. “былы”

Міскы Віктар

 

1936 г.

Ціенскі В.

 

1937 г.

О’Брыен дэ Лясі Маўрыкій Аляксандравіч

1939 г.

Цыдзік Стафан

 

1939 г.

338

Літаратура, слоўнік і дадаткі

Спіс старшынь гарвыканкама і гарсавета

Гарвыканкам

1.

Саўкоў Б.

1944 – 1945 гг.

2.

Ражноўскі І.

1945 – 1948 гг.

3.

Ціханчук М.

1948 – 1950 гг.

4.

Пяткевіч Г.

1950 – 1952 гг.

5.

Грыбаедаў М.

1952 – 1955 гг.

6.

Барысік М.

1955 – 1960 гг.

7.

Воранаў М.

1960 – 1962 гг.

8.

Ушацкі І.

1962 – 1965 гг.

9.

Ахрыменка Г.

1965 – 1973 гг.

10.

Калацэй М.

1973 – 1982 гг.

11.

Андрыеўскі С.

1982 – 1989 гг.

12.

Домаш С.

1990 – 1993 гг.

13.

Крупенка Г.

1993 – 1996 гг.

14.

Пашкевіч А.

1996 – 2002 гг.

15.

Антоненка А.

2002 – 2008 гг.

16.

Казялкоў Б.

2009 г. – ...

Гарсавет

1.

Ратайка П.

1939 – 1941

гг.

2.

Крупенка Г.

1993 – 1995

гг.

3.

Гудзей Ф.

1995 – 2003

гг.

4.

Казялкоў Б.

2003 - 2009

гг.

339

ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА–выдавецкая ініцыятыва, заснаваная ў 2006 годзе з мэтай дакументацыі і прасоўвання культурнага і гістарычнага даробку гарадзенцаў, а таксама папулярызацыі ведаў пра сярэднявечную, навачасную, міжваенную і паваенную гісторыю Гародні як істотнага элемента еўрапейскай спадчыны.ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА–гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс горада ў іх руках. Агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў наступныя стагоддзі непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе ўнікальнасцьдля нашчадкаў.

Выйшлі з друку:

Юры ГАРДЗЕЕЎ“Магдэбургская Гародня” Данута БІЧЭЛЬ“Хадзі на мой голас”

Пётр СЯЎРУК “Небыцця не існуе. Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху” Аляксей КАРПЮК“Развітанне з ілюзіямі”

“Зрабаваны народ. Размовы з беларускімі інтэлектуаламі” Алесь КРАЎЦЭВІЧ“Рыцары і дойліды Гародні” Сяргей ШАПРАН“Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця”Т. 1-2 Гарадзенскі палімпсест 2008 Гарадзенскі палімпсест 2009 Гарадзенскі палімпсест 2010

Апанас ЦЫХУН“…Улюбёны я ў сваю зямлю” Віктар ШАЛКЕВІЧ“Рэквіем па непатрэбных рэчах”

Дзмітрый ЛЮЦІК “Нёманскі Фронт. 12-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна ўданясеннях, успамінах, статыстыцы” “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада”

Васіль БЫКАЎ. “Гарадзенскі архіў. Невядомыя творы (1957—1972). Незавершанае. Нататнікі”

Рыхтуюцца да друку:

Ларыса ГЕНІЮШ“Лісты з Зэльвы” Біяграфія гарадзенскіх вуліц.Ад Фартоўда Каложы Аркадзь ЖУКОЎСКІ“Галс”

Віктар САЗОНАЎ“Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі” Гарадзенскі гадавік-2012