Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

2. Тэатральнае жыццё.

У 1650–1754 гг. пры езуіцкай калегіі існаваў школьны тэатр. Па дайшоўшых да нас звестках адбылося 26 пастановак на лацінскай і польскай мовах. Іх аўтарамі былі настаўнікі паэтыкі і рыторыкі. Сюжэты чэрпаліся імі са Свяшчэннага пісання, агіяграфій ці апісання жыцця святых, антычнай міфалогіі і гісторыі. У часы Тызенгаўза быў заснаваны новы тэатр і ўзведзены яго будынак. Тэатр складаўся з вакальнай групы і балетнай трупы. Першая ў 1776 г. налічвала 17 чалавек, другая мела ў 1779 г. больш за 30 чалавек. Вядомы гродзенскія пастаноўкі камедый «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ, «Вясковы балет» і «Балет пекараў» І.Пецінеці, оперы «Маніфік» («Непараўнальны») А. Грэтры.

3. Музычнае жыццё.

Музыка займала значнае месца ў школьных спектаклях езуіцкага калегіума (1650–1754). Пастаноўкі ўключалі інструментальныя, вакальныя і танцавальныя нумары. У названых вышэй касцёлах былі арганы і хоры.

У музычным жыцці Гродна ХVІІІ ст. вялікую ролю адыгралі гродзенскія капэла музыкальнай бурсы езуітаў і капэла Тызенгаўза. Першая пачала дзейнічаць у 1707 г., мела ў 1773 г. 11 інструменталістаў і вакалістаў, уключала 7 скрыпак, басэтлю, квартвіёлу, 5 труб, 5 валторнаў, 2 флейты, арган і іншыя інструменты. У рэпертуары былі творы царкоўнай і свецкай музыкі. Капэла Тызенгаўза – адзін з найбуйнейшых

Культурнае жыццё горада ў XVII–XVIII стст.

і высокапрафесійных калектываў у ВКЛ. У яе склад уваходзілі італьянскі кампазітар і капельмайстар Абатэ, чэхі Эндэрле і Геранім, мясцовыя музыканты. У 1779 г. налічвалася 30 музыкантаў і 7 «хлопцаў з капэлы» (вучняў). Музыканты атрымоўвалі адукацыю ў Гродзенскай музычна-тэатраль- най школе, пры дварах магнатаў у Нясвіжы і Слоніме. У рэпертуары капэлы былі араторыі, сімфоніі, месы, побытавая музыка, музыка да сцэнічных твораў. Тызенгаўз напісаў месу і, магчыма, кантату. У 1780 г. капэла ўвайшла ў склад Нацыянальнага тэатра ў Варшаве. З Гродна звязаны некаторыя унікальныя музычныя факты – выступленне ў 1795 г. рагавога аркестра, раннія звесткі пра існаванне балалайкі і гармоніка (выява першага захоўваецца на фрэсках Францішканскага касцёла, а на другім граў музыкант Беня для Станіслава Аўгуста ў 1795 г.).

4. Асвета.

Пытаннямі адукацыі займаліся манаскія ордэны і брацкія

“Тэатр А.Тызенгаўза”, пабудаваны пасля адстаўкі Антонія Тызенгаўза, але паводле яго плану.

151

Магдэбургскі Гродна (1496 – 1795 гг.)

Музычная школа “Крывая афіцына”, пабудавана па праекце Джузэпе Сака ў 1780г. Рэканструкцыя

школы перш за ўсё езуітаў, піяраў і базіліян. Побач з езуіцкім касцёлам быў узведзены езуіцкі калегіум – сярэдняя навучальная ўстанова.

У час рэфармацыйных пераўтварэнняў Антонія Тызенгаўза ў горадзе з’явілася першая свецкая навучальная ўстанова. Медыцынская акадэмія на чале з ЖанамЭмануэлем Жыліберам.

Відавочна, што Гродна апошняй трэці ХVІІІ ст. з'яўляўся цэнтрам развіцця культуры ў краі. Ён вабіў, запрашаў, затрымліваў дзеячаў культуры і навукі з розных краін Еўропы. Аднак росквіт яго быў непрацяглы. Уваходжанне ў склад Расійскай імперыі па выніках гвалтоўнага трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай цалкам змяніла жыццё гараджан.

Адукацыя

Бібліятэка гродзенскага езуіцкага кляштара вылучалася багатай літаратурай, якая прапаноўвалася вучням калегіума. Вядома, што езуіты выкладалі навукі і выхоўвалі па самых перадавых методыках, адукацыя, атрыманая ад іх настаўнікаў, лічылася адной з лепшых. Кнігі, якія дазвалялася чытаць студэнтам, распавядалі пра апошнія дасягненні навук. І толькі кнігі з адзінаццатай шафы маглі быць дадзены для карыстання з асобнага дазволу вышэйшага кіраўніцтва калегіума і не кожнаму вучню. Гэта былі выданні, унесеныя ў сумнавядомы «Індэкс забароненых кніг».

152

Культурнае жыццё горада ў XVII–XVIII стст.

Гарадзенская медыцынская акадэмія часоў А.Тызенгаўза. Малюнак Н. Орды

Адукацыя

Медыцынская акадэмія ў Гродне. Шпіталь на 60 ложкаў, кабінет натуральнай гісторыі з багатай калекцыяй мінералаў, гербарыяў, фізічных прылад, шкілетаў жывёл і людзей, калекцыя 300 гравюр раслін на медзі

– усё гэта было прадметам гонару Жана-Эмануэля Жылібера і яго паплечнікаў Хінсельмана і Караля-Юзэфа Вірыёна. Асобным прадметам гонару была бібліятэка з 3000 тамоў. Тут была Французская энцыклапедыя Дзідро, энцыклапедыя Планшэ, рэдкія медыцынскія і астранамічныя выданні. Багаты кніжны фонд гэтай бібліятэкі – найвялікшай у XVIII стагоддзі на Гарадзеншчыне – быў перададзены ў Віленскі ўніверсітэт. Над уваходам у анатамічны кабінет акадэміі было напісана: «Тут сама смерць на карысць чалавецтву абарачаецца». Была заснавана школа акушэрак. Цяпер у будынку Медыцынскай акадэміі, спраектаваным Джузэпе Сака ў 1786 г. і архітэктурна змененым у канцы ХІХ ст., знаходзіцца ваенная ўстанова.

Пытанні і заданні

1.Што ў мастацкім жыцці Гродна XVII–XVIII стст. сведчыць аб агульнаеўрапейскіх уплывах?

2.Раскажыце пра езуіцкі тэатр і тэатр Антонія Тызенгаўза.

3.Якія калектывы адыгрывалі галоўную ролю ў музычным жыцці горада ў разглядаемы час?

4.Якія істотныя перамены адбыліся ў арганізацыі адукацыі Гродна ў часы А. Тызенгаўза?

5.Раскажыце аб Медыцынскай акадэміі ў Гродне.

6.Назавіце архітэктурныя стылі, уласцівыя забудове горада ў адзначаны час.

9.Раскажыце пра культавыя аб’екты, якія існавалі ў горадзе ў XVII-XVIII стст.

10.Як называўся самы стары касцёл горада, і дзе ён знаходзіўся?

153

Магдэбургскі Гродна (1496 – 1795 гг.)

Гарадзенскі абраз Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) XVII ст.

Галоўны алтар езуіцкага касцёла. Разбяр Ян Шмідт з Каралеўца 1736 г.

„Сцена з жыцця св. Фрацішка Ксаверыя”. Гарадзенскі езуіцкі касцёл 1752 г.

Амбон езуіцкага касцёла, зброблены ў

 

сярэдзіне XVIII ст. у стылі ракако

154

Культурнае жыццё горада ў XVII–XVIII стст.

Інтэр'ер касцёла Кармелітаў перад

Інтэр'ер Брігіцкага касцёла ў 1930-я гг.

разбурэннем 1904 г.

 

Абраз "Танец Смерці". XVII ст.

155

Гродна ў складзе Расійскай імперыі (1795-1917гг.)

«Цень бясконцай імперыіі ценю Фары даўжэй.».

АлесьЧобат,беларускі паэт і публіцыст

Герб Гродзенскай губерні 1802 г.

§ 21. Губернскі Гродна

Пасля азнаямлення з параграфам вы павінны:

ведаць, якія перамены ў адміністрацыйным і тэрытарыяльным статусе горада адбыліся пасля ўваходжання яго ў склад Расійскай Імперыі;

умець расказваць аб змесце герба Літоўска-Гродзенскай губерні; аналізаваць змены ў сацыяльна-палітычным жыцці Гродна як губернскага горада;

правільна фармуляваць і ўжываць наступныя паняцці і назвы: маршалак шляхты, Дваранскі дэпутацкі сход, гарадская дума

1. Адміністрацыйны статус горада.

асля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай паводле ўказа Кацярыны ІІ ад 14

снежня 1795 года была створана Слонімская губерня, у склад якой у якасці цэнтра павета ўвайшоў Гродна. У ім знаходзіліся павятовыя ўлады (адміністрацыйная і судовая) і гараднічы. Потым Гродна лічыўся павятовым горадам Літоўскай губерні. А калі паводле ўказа Аляксандра І ад 9 (21) верасня 1801 года Літоўская губерня была падзелена на Віленскую і Лі- тоўска-Гродзенскую (так яна называлася да 1840 г.) губерні, наш горад стаў губернскім цэнтрам. Фактычна, Літоўска-Гродзенская губерня пачала існаваць з 1 (13) студзеня 1802 г., калі а 12 гадзіне апоўначы адбылося першае пасяджэнне губернскага праўлення. Прызначаныя літоўскім генералгубернатарам Л.Л. Бенігсенам чыноўнікі сабраліся ў былым пала-

цы Тызенгаўза, дзе размяшчаліся губернскія ўстановы.

Гродна стаў губернскім цэнтрам з эканамічных меркаванняў. Да таго ж горад меў добрыя будынкі, у якіх можна было размясціць губернскія ўлады.

Гусары Расійскай імперыі 1809-1811 гг. На першым плане афіцэр гродзенскага гусарскага палка.

156

Губернскі Гродна

Гродзенскі палац Тызенгауза. У ХІХ ст. быў рэзідэнцыяй гродзенскіх губернатараў. Разбураны ў 1915 г.

Гродзенскую губерню склалі Брэсцкі, Гродзенскі, Ваўкавыскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі і Слонімскі паветы. З 1843 года ў склад губерні ўключаліся Беластоцкі, Бельскі (злучаны з Драгічынскім) і Сакольскі паветы.

Цікава, што зноў узнікла пытанне аб губернскім горадзе. Гродна «перамог» Беласток. Гэта было абумоўлена дэмаграфічнымі паказчыкамі, геаграфічнай зручнасцю для развіцця эканомікі, гістарычнай спадчынай. Такое адміністрацыйнатэрытарыяльнае ўладкаванне захоўвалася да 1921 г.

11 (23) ліпеня 1802 г. Найвышэйшым указам Сената быў зацверджаны герб ЛітоўскаГродзенскай губерні: у верхняй частцы шчыта на чырвоным полі размяшчаўся «ездок в латах, скачущий на белом коне в правую сторону, у которого в правой руке поднятая вверх сабля, а на левой надет серебряной щит с красным осьмиконечным крес-

том» (Пагоня), у ніжняй – выява зубра на сярэбраным полі; пасля 1845 г. на шчыце застаўся толькі зубр на чырвоным полі. У 1878 г. была зменена выява зубра («золотой зубр с черными глазами и языком»), гербу нададзены расійская імператарская карона, стужкі і лісце дуба.

2. Гродзенскія губернатары.

28 жніўня (9 верасня) 1802 г. былі зацверджаны штаты прысутных месцаў Гродзенскай губерні. Вышэйшай службовай асобай губерні, надзеленай адміністрацыйнай, судовай, ваеннай і палітычнай уладай, з’яўляўся губернатар. Ён прызначаўся царом па прадстаўленні міністра ўнутраных спраў з ліку асоб, якія належалі да вышэйшых колаў імперскага дваранства.

Сярод гродзенскіх губернатараў былі самыя розныя асобы: масон Міхаіл Бутаўт-Анджэй- ковіч, ініцыятары даследавання Друскеніцкіх крыніц Міхаіл Бабяцінскі і Георгій Дапель-

Лявонці Бенігсен (1745 - 1826 гг.) Расійскі ваеначальнік

157

Гродна ў складзе Расійскай імперыі

Ксаверы Друцкі-Любецкі. Гродзенскі губернатар з 22.01 па 20.07. 1816 г.

Міхаіл Мураўёў-Вешальнік. Гродзенскі губернатар з 24.08.1831 па 12.01.1835 г.

Пётр Сталыпін. Гродзенскі губернатар з 30.05.1902 па 15.02.1903 г.

майер, браты рэвалюцыянераў Стэфан Урсын-Нямцэвіч і Дзмітры Крапоткін; вешальнік польскіх і беларускіх паўстанцаў Міхаіл Мураўёў; рэфарматары Ксаверы Друцкі-Любецкі і Пётр Сталыпін.

Тры асобы кіравалі Гродзенскай губерняй у трагічны час вайны 1812 г. Ад уваходжання французскіх войскаў у Гродна 30 чэрвеня да стварэння Гродзенскай канфедэрацыі 4 ліпеня Жазэфам Банапартам быў прызначаны губернатарам камандзір дывізіі лёгкай кавалерыі Аляксандр Ражнецкі. Пасля яго губернатарстваваў некалькі дзён (не пазней як да Мірскай бітвы 9 – 10 ліпеня) былы варшаўскі губернатар, камандуючы 18-й дывізіі V корпуса Людвік Камянецкі. З 21 ліпеня ўлада перайшла ў рукі французскага маршала ле Бруна.

3. Губернская сістэма кіравання.

Другой асобаю ў губерні быў віцэ-губернатар. Ён павінен быў быць непасрэдным памочнікам губернатара па ўсіх пытаннях кіравання. Віцэ-губернатар наглядаў за справаводствам, добраўладкаваннем і парадкам у губернскім праўленні і канцылярыях іншых прысутных месцаў. У адсутнасць губернатара выконваў яго абавязкі.

Паводле «Учреждения для управления губерний», агульнае кіраванне губерняй ажыццяўляла губернскае праўленне. У яго склад уваходзілі губернатар, некалькі дарадцаў, віцэ-губернатар і губернскі пракурор. У кампе-

Пячатка Гродзенскай гарадской управы

тэнцыю губернскага праўлення ўваходзіла выкананне некаторых судовых функцый.

Угубернскім горадзе дзейнічаў магістрат. Ён вырашаў пытанні эканамічнага і культурнага жыцця горада, а таксама судовыя справы па крымінальных злачынствах. Пасля гарадской рэформы 1870 г. справа кіравання горадам была даручана гарадской думе (выбарнаму органу гараджан на аснове маёмаснага і ўзроставага цэнзаў) і гарадской управе – выканаўчаму органу думы, які складаўся з 2 – 3 асоб, выбраных думай. На чале гарадской управы быў галава, які адначасова з’яўляўся старшынёй думы. Сябры ўправы займаліся пытаннямі гаспадаркі і добраўпарадкавання гарадоў, супрацьпажарнымі мерапрыемствамі, ажыццяўлялі нагляд за развіццём мясцовай эканомікі, культуры, надавалі ўвагу пытанням аховы здароўя і адукацыі.

УГродне знаходзілася сядзіба дваранскага дэпутацкага сходу, дзе былі канцылярыя губернскага маршала, архіў дваранс-

158

Губернскі Гродна

Гродна. Рынкавая плошча. Малюнак Н. Орды 1856 г.

тва, памяшканні для пасяджэнняў. Падчас з’ездаў дваранскіх дэпутатаў жыццё Гродна на два тыдні актывізавалася і напаўнялася новымі падзеямі і асобамі. На павятовых дваранскіх сходах вырашаліся саслоўныя справы павятовага маштабу: складанне спісу дваран з вызначэннем праў кожнага з іх на ўдзел у пасяджэннях сходу, выбары дэпутата для рэвізіі справаздачы аб выкарыстанні і становішчы дваранскай казны, кандыдатаў на пасады ў павятовыя ўстановы.

У кампетэнцыю губернскага дваранскага сходу ўваходзілі:

выбары на пасаду ў саслоўныя дваранскія органы (маршалкі, сакратар дваранскага сходу, засядацелі ў дваранскую апеку, верхні

ініжні земскі суды, “совестный” і павятовы суды і інш.); рашэнне пытанняў, прапанаваных урадам; права хадайніцтва праз спецыяльна абраную дэпутацыю перад генерал-губернатарам, Сенатам і царом; вядзенне дваранскіх кніг

івыключэнне з дваранства; складанне капіталаў для саслоўных патрэб; распараджэнне маёмасцю дваранскага таварыства.

На дваранскіх сходах выбіралі маршалка шляхты (пас-

Знак члена гродзенскай гарадской управы.

159

Гродна ў складзе Расійскай імперыі

Адметныя рысы Гродзенскай губерні на выявах др. п. ХІХ ст.

 

ля паўстання 1863 г. гэтую па-

 

ні.

На практыцы

павятовыя

 

 

 

саду ў Беларусі, таксама, як і ў

 

прадвадзіцелі дваранства былі

 

Расіі, пачалі афіцыйна называць

 

актыўнымі

дзеячамі

мясцо-

 

«прадвадзіцелем дваранства».

 

вай

адміністрацыйнай

улады:

 

Пасля паўстання 1863 г. вы-

 

старшынствавалі на пасяджэн-

 

барнасць дваранскіх

службо-

 

нях павятовых дарожна-бу-

 

вых пасадаў у Беларусі ўвогуле

 

даўнічых,

воспавых,

харчовых

 

была

скасаваная).

Павятовы

 

і іншых камітэтаў і камісій,

 

прадвадзіцель

дваранства за-

 

збіралі для начальнікаў губер-

 

гадваў

унутранымі

справамі

 

няў статыстычны матэрыял аб

 

дваранскай карпарацыі: кіраваў

 

ураджайнасці, цэнах на харча-

Герб Гродзенскай губерні 1878 г.

пасяджэннямі

сходаў,

апекаваў

 

ванне і будаўнічыя матэрыялы,

 

сірот і хворых, выдаваў пасвед-

 

аплаце падаткаў.

 

 

 

чанні аб дваранскім паходжан-

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пытанні і заданні

1.Калі і як была створана Гродзенская губерня?

2.Штоўатрыбутыцыгубернскагагорадасведчылаабягоправінцыйнымстановішчы ў складзе Расіі?

3.Пра якія рысы дзяржаўнай палітыкі ў беларускім краі сведчыла губернская сістэма кіравання?

160