Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

стилистика 2

.pdf
Скачиваний:
31
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
772.72 Кб
Скачать

Стылістычна нейтральныя сродкі ў стылістыцы кваліфікуюцца як маючыя нулявую афарбаванасць. словы з нулявой афарбоўкай дарэчныя ў любых кантэкстах. Гэта як бы “стылістычныя нулі”: галава, рука, вялікі,

рабіць, стаяць, хутка, каля, таму што і г.д.

Аднароднасць стылістычнай афарбоўкі моўных сродкаў – асноўны прынцып адбору і выкарыстання іх у тым ці іншым стылі.

«Экспрэсіўна-эмацыянальныя моўныя сродкі супрацьпастаўлены нейтральным моўным сродкам, а функцыянальна-стылістычныя – агульнаўжывальным»15. Пры гэтым прынята адрозніваць тэрміны "нейтральны" і "агульнаўжывальны". Напрыклад, тэрміналагічная і спецыяльная лексіка пазбаўлена эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі, што робіць магчымым яе далучэнне да фонду нейтральных моўных сродкаў. Разам з тым яе нельга аднесці да агульнаўжывальнай, бо яе выкарыстанне ўласціва пераважна навуковаму стылю. Прынята лічыць, што агульнаўжывальныя моўныя сродкі нейтральныя таксама ў эмацыянальнаэкспрэсіўных адносінах.

§ 8. Стылістычныя рэсурсы мовы як паняцце стылістыкі Стылістычныя рэсурсы – магчымасці, што даюцца мовай для пабудовы

дакладнага, выразнага, стылістычна матываванага маўлення. Стылістычныя рэсурсы мовы невычэрпныя, авалоданне імі прадугледжвае творчы падыход да мовы.

Стылістычныя магчымасці можа праяўляць амаль любы моўны сродак у пэўных умовах кантэксту. Аднак асобна вылучаюцца і такія моўныя сродкі (яны ѐсць на ўсіх узроўнях мовы), што валодаюць выразнымі стылістычнымі магчымасцямі. Да іх ліку далучаюцца сродкі моўнай выразнасці – метафары, метаніміі,

эпітэты, параўнанні, сінекдахі, рытарычныя фігуры; сінанімія, што ахоплівае ўсе ўзроўні мовы (граматыка, словаўтварэнне, сінтаксіс); антонімы, амонімы,

паронімы; стылістычна афарбаваныя словы; лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прастамоўная лексіка, аргатызмы, прафесіяналізмы, архаізмы, гістарызмы, неалагізмы); фразеалагізмы, фоніка і інш.

§ 9. Стылявая рыса Стылявая рыса (інакш: стылістычная якасць, прымета стылю) –

гэта характэрная спецыфічная прымета таго бо іншага функцыянальнага стылю. Напрыклад, адна з асноўных стылѐвых рыс навуковай мовы –

абстрагаванасць, афіцыйна-справавой – афіцыйнасць і г.д.

Пры апісанні стыляў карыстаюцца супрацьпастаўленнямі такіх рыс: бязвобразнасць (уласціва, напрыклад, афіцыйна-справавому, навуковаму стылю) – вобразнасць (адна з рыс мовы мастацкай літаратуры.)

Многія стылѐвыя рысы ўласцівы не аднаму, але двум і больш стылям, аднак у кожным з іх праяўляецца іх спецыфіка і функцыянальна-

15 Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. для фак. журналістыкі. – 2-е выд., перапрац. і

дап. – Мн., 1995. – С. 24.

стылістычная якасць. Напрыклад, дакладнасць як стылѐвая рыса ўласціва амаль усім функцыянальна-стылістычным разнавіднасцям. Аднак дакладнасць афіцыйна-справаводчага дакумента, дакладнасць матэматычнага выкладу, дакладнасць мастацкага адлюстравання адрозніваюцца. Дакладнасць заканадаўчага тэксту не дапускае розначытанняў або няправільнага вытлумачэння тэксту. Спецыфіка дакладнасці навуковага стылю грунтуецца на законах лагічнай арганізацыі зместу. У мастацкім тэксце дакладнасць – гэта адпаведнасць вобразу.

§ 10. Галіны сучаснай стылістыкі

Стылістыка, як і шмат якія сучасныя лінгвістычныя дысцыпліны, шматаспектна, а таму адметнасцю яе сучаснага стану з’яўляецца развіццѐ у ѐй разнастайных напрамкаў. Напрамкі стылістыкі адрозніваюцца ў залежнасці ад характарыстыкі галоўнага прадмета яе даследавання – стылю.

Перадусім вядзецца размежаванне на лінгвастылістыку і літаратуразнаўчую стылістыку.

Літаратуразнаўчая стылістыка:

-побач з моўнымі прыѐмамі, што выкарыстоўвае пісьменнік асэнсоўвае

ісістэму вобразаў, якія выражаюць ідэйна-мастацкую задуму твора;

-вывучае стыль асобнага твора, індывідуальнага стылю пісьменніка;

-характарызуе ідэйна-мастацкія асаблівасці, уласцівыя шэрагу твораў (розных пісьменнікаў), аб’яднаных адной школай або напрамкам;

-апісвае такія ідэйна-мастацкія асаблівасці твораў мастацкай літаратуры, якія могуць паўтарацца ў розных творах аднаго пісьменніка, а

таму ствараюць яго індывідуальны “стыль” – “стыль пісьменніка”, або, як часта гавораць, – “мову пісьменніка”.

“Сучасная лінгвістычная стылістыка вывучае:

стылістычную афарбоўку моўных сродкаў – функцыянальна-моўную і эмацыянальна-экспрэсіўную;

формы і тыпы (стылі) маўлення”; выяўленчыя сродкі мовы (тропы, фігуры);

суадноснасць сродкаў выражэння са зместам і жанрам выказвання; сінаніміку ў самым шырокім аб’ѐме і значэнні”16.

Прадстаўнікі традыцыйнай стылістыкі (структурнай, аналітычнай,

стылістыкі мовы, стылістычных рэсурсаў) займаюцца апісаннем стылістычна маркіраваных сродкаў мовы, выяўленчых магчымасцей форм і канструкцый на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы: фанетычным (фартух -

хвартух), лексічным (экзатычны – незвычайны), фразеалагічным (галаву злажыць – даць дубара), словаўтваральным (досыць - до), марфалагічным

(ціхай ночы – ціхае ночы), сінтаксічным (быў пастухом – быў за пастуха).

Таму вядуць гаворку пра такія раздзелы сродкаў стылістыкі, як: фанетычная

16 Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. для фак. журналістыкі. – 2-е выд., перапрац. і

дап. – Мн., 1995. – С. 20.

стылістыка, лексічна-фразеалагічная стылістыка, граматычная

(марфалагічная і сінтаксічная), словаўтваральная стылістыка.

Прадметам вывучэння экспрэсіўнай стылістыкі з’яўляюцца не столькі выразныя сродкі мовы, колькі прыѐмы і спосабы выкарыстання гэтых сродкаў у маўленні для дасягнення выразнасці маўлення.

Практычная стылістыка мае прыкладны характар і ў яе задачы ўваходзіць выхаванне стылістычнага чуцця ў карыстальніка мовай, азнаямленне з нормамі таго або іншага стылю. Цэнтральнае месца займае праблема сінаніміі, бо стылістыка пачынаецца менавіта тады, калі ўзнікае неабходнасць выбару сродку выказвання.

Функцыянальная стылістыка вывучае функцыянальныя стылі. Яна разглядае заканамернасці выбару моўных адзінак і іх выкарыстання у маўленні. У сувязі з гэтым функцыянальная стылістыка скіравана на выпрацоўку крытэрыяў выбару моўцам пэўных моўных сродкаў з ліку патэнцыйна прапанаваных.

Стылістыка тэксту садзейнічае поўнаму і глыбокаму разуменню моўнага твора праз аналіз яго структурных прынцыпаў і прыѐмаў арганізацыі. У адрозненне ад функцыянальнай стылістыкі стылістыка тэксту даследуе пераважна цэлы асобны тэкст, а функцыянальная стылістыка вывучае тыпалогію тэкстаў як адзінак функцыянальнага стылю.

Прадметам вывучэння супастаўляльнай (кампаратыўнай) стылістыкі з’яўляюцца стылявыя сістэмы некалькіх моў, адрознае і супольнае ў стылявых заканамернасцях. Яна дазваляе ўбачыць як агульнае, інварыянтнае, так і спецыфічна нацыянальныя асаблівасці стылістычнай будовы мовы. Супастаўляльная стылістыка застаецца найменш даследаванай галіной у супастаўляльна-тыпалагічным апісанні моў. Паводле М.Г.Булахава, “пры сѐнняшнім стане навуковай распрацоўкі стылістыкі беларускай мовы мы яшчэ не можам даць сістэматычнага супастаўлення ўсіх стыляў (навуковага, справавога, публіцыстычнага і інш.) дзвюх моў”17.

Гістарычная (дыяхранічная) стылістыка займаецца асэнсаваннем функцыянальнай і традыцыйнай стылістыкі ў дыяхраніі (развіццѐ стылістычных сродкаў мовы, функцыянальных стыляў, узбагачэнне літаратурнай мовы за кошт функцыянальна-стылявых разнавіднасцей).

Стылістыка мастацкай літаратуры даследуе ўзаемадзеянне літаратурнай мовы і стылю мастацкай літаратуры ў іх гістарычным развіцці, вызначае ўзровень дасканаласці літаратурнай мовы, якая павінна забяспечыць пэўны (рэалістычны, рамантычны) стылістычны напрамак літаратуры. Стылістыка мастацкай літаратуры мяжуе са стылістыкай літаратуразнаўчай. Да гэтага ж напрамку належыць стылістыка індывідуальнага маўлення, або стылю пісьменніка і асобнага мастацкага твора.

17 Булахов М.Г. Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков. – Минск,

1979. – С. 4.

Стылістыка кадзіравання (ад аўтара, генетычная) вывучае твор у аспекце рэалізацыі ў ім аўтарскай задумы. Стылістыка дэкадзіравання (успрымання, чытача) разглядае спосабы тлумачэння мастацкага тэксту на аснове аналізу структуры самога тэксту і ўзаемадзеяння яго складовых частак. Аб’ектам вывучэння гэтых стылістык з’яўляецца служыць мова мастацкай літаратуры.

Стылістыка мовы – стылістыка маўлення

Мова і маўленне знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі, яны адрозніваюцца як сістэма структурных элементаў і рэалізацыя гэтай сістэмы. Мова – сродак зносін, сукупнасць і сістэма моўных адзінак, якія існуюць як аб’ектыўная рэальнасць, у той час як маўленне – канкрэтнае выкарыстанне гэтага сродку, працэс зносін. “Калі мова – сістэма структурных адзінак у патэнцыі, у іх схаваных магчымасцях, то маўленне – тыя ж элементы мовы ў дзеянні, дынаміцы, канкрэтным іх ужытку”. Усѐ, што ѐсць у мове, можа ўжывацца як факт маўлення, але не ўсѐ, што ўзнікае ў маўленні можа стаць фактам мовы. Напрыклад, шмат якія індывідуальныя неалагізмы пісьменнікаў не ўваходзяць у агульнанародную мову.

Стылістыка мовы вывучае стылістычную структуру мовы як “сістэмы сістэм”, функцыянальныя моўныя стылі, стылістычныя ўласцівасці моўных сродкаў.

Стылістыка маўлення аналізуе асаблівасці функцыянавання моўных сродкаў у канкрэтных умовах. Так, напрыклад, такія кампазіцыйныя формы сучаснага вуснага маўлення, як, напрыклад, выступленне ў дыскусіі, лекцыя, кансультацыя, прэс-канферэнцыя і г.д., звычайна будуюцца на змяшэнні і ўзаемапранікненні элементаў размоўнай і кніжнай мовы. Гэта зачада вывучаецца стылістыкай маўлення.

Такім чынам, стылістыка маўлення вывучае тыя асаблівасці, якія звязаныя з рознымі жанрамі і відамі маўлення (маўленне публічнае – непублічнае, падрыхтаванае – нападрыхтаванае, вуснае – пісьмовае, маналагічнае – дыялагічнае і г.д.).

§ 10. Гісторыя, прадмет і задачы культуры маўлення

“Тэрмін “культура маўлення” мае два значэнні:

1)сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць);

2)вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення”18.

Культура маўлення з’яўляецца вельмі ѐмістым паняццем, якое звязана не толькі з уменнем правільна, прыгожа, пераканаўча гаварыць, але і з агульнай культурай чалавека, манерамі, уменнем лагічна і дакладна мысліць і аптымальна выражаць думкі, умела выкарыстоўваць усе стылістычныя рэсурсы мовы. Часткай навукі “культура маўлення” з’яўляецца арталогія – літаральна з грэчаскай – навука аб правільнасці (orthos – прамы, правільны;

18 Тамашэвіч Т.І. Культура маўлення // Беларуская мова: Энцыкл. – С. 276.

logos – паняцце, розум, вучэнне). “У дачыненні да мовазнаўства арталогія – навука аб правілах і нормах ужывання моўных адзінак у маўленні”19.

Спецыфіку культуры маўлення складаюць наступныя аспекты:

1)моўны кампанент (праблема літаратурнай нормы);

2)камунікацыйны кампанент;

3)этыка зносін (маўленчы этыкет);

4)эстэтычны кампанент.

Нарматыўны аспект культуры маўлення з’яўляецца галоўным клопатам лінгвістаў, паколькі ѐн абараняе мову ад расшатвання літаратурнай нормы. Пры выбары моўнай адзінкі перавага павінна аддавацца найперш літаратурнаму элементу (напрыклад, правільна спíна, а не спінá; аб’íнелы, а не аб’інéлы; садавінá, а не садавíна). Другая частка моўнага кампанента звязана з правіламі выбару аднаго з варыянтаў у межах нормы літаратурнай мовы (напрыклад, у мастацкай можна сказаць няма прыгожае дзяўчынкі, а ў іншых трэба няма прыгожай дзяўчынкі).

Сутнасць камунікацыйнага аспекту праяўляецца ў выбары пэўных моўных сродкаў, патрэбных для пэўнай сітуацыі. Паводле слоў Г.О. Вінакура, “для кожнай мэты – свае сродкі, такім павінен быць лозунг лінгвістычна культурнага грамадства”. Культура маўлення ў камунікацыйным аспекце патрабуе ўлічваць функцыянальную дыферэнцыяцыю мовы. Калі, напрыклад, афіцыйна-справавы стыль патрабуе штампаў, то заштампаванасць публіцыстычнага маўлення – гэта дрэннае валоданне функцыянальнай разнавіднасцю. Уменне свабодна, у адпаведнасці з задачамі зносін пераходзіць з адной функцыянальнай разнавіднасці на іншую – важны паказальнік культуры маўлення.

Этычны кампанент культуры маўлення звязаны з адпаведнасцю маўлення этычным нормам паводзін пэўнага народа. Гэтыя нормы, або інакш

– маўленчы этыкет, тычацца ў першую чаргу зваротаў на “ты” і “вы”, выбару поўнага або скарочанага імені: “Гена” і “Генадзь Апанасавіч”, выбару зваротаў тыпу спадар і грамадзянін і г.д.

Эстэтычны кампанент звязаны з замацаванымі ў грамадстве ўяўляеннямі аб тым, што прыгожа і што непрыгожа ў маўленні. Напрыклад,

выказванне “У жоўтым букеце ля самай рукі абабіліся квяты, апусцілі галовы, як зажураны чалавек у вясѐлай грумадзе” непрыгожае з-за нематываванага ўвядзення ў тэкст слоў нелітаратурнай лексікі; у выказванні

Жывеш адзін раз, і зашывацца ў сваѐ асабістае нельга” неэстэтычные спалучэнне рознастылявых моўных сродкаў.

У“культуры маўлення” асэнсоўваюцца пытанні валодання пісьмовымі

івуснымі нормамі літаратурнай мовы, умення выкарыстоўваць выразныя сродкі мовы ў адпаведнасці з сітуацыяй зносін, мэтамі і зместам паведамлення. Цэнтральным паняццем культуры маўлення выступае

правіла, правільнасць, норма. Гэта прадугледжвае высокую агульную

19 Міхневіч А.Я. Слоўка за слоўкам: алф. давед. па культуры бел. мовы для ўсіх / А.Я. Міхневіч, Л.П.Кунцэвіч, Ю.В. Назаранка. – Мн., 2006.

культуру моўцы, а таксама яго маўленчае майстэрства: не толькі следаванне наяўным нормам мовы, але і ўменні выбіраць з наяўных варыянтаў найбольш дакладны, дарэчны, выразны.

“Культура маўлення” сѐння ўяўляе тэарэтычна-практычную дысцыпліну, што абагульняе дасягненні і высновы розных раздзелаў мовазнаўства з мэтай уздзеяння на моўную практыку. У сувязі з гэтым у шэраг яе задач уваходзіць вырашэнне такіх пытанняў, як:

-нармалізацыя і кадыфікацыя;

-культура маўлення і двухмоўе;

-стылявая дыферэнцыя мовы - маўлення;

-узаемадзеянне літаратурных і нелітаратурных элементаў; агульнанацыянальнае і індывідуальнае ў маўленні;

прагназаванне змен нормы; “пытанні грамадскай ацэнкі фактаў мовы”20.

Культура маўлення як практычная дысцыпліна арыентавана на

складанне арталагічных слоўнікаў, даведнікаў, папулярызацыю норм літаратурнай мовы з улікам сферы грамадскай дзейнасці.

Культура маўлення як асобная галіна мовазнаўства складвалася паступова. “Пытанні культуры мовы набывалі актуальнасць у беларускім мовазнаўстве па меры таго, як шырылася беларускае друкаванае слова, сталелі беларуская мастацкая літаратура і публіцыстыка, развівалася нацыянальная школа”21. Шакун с. 220 – гісторыя

Фарміраванне культуры маўлення як навучальнай дысцыпліны стымулявалася практычнымі запатрабаваннямі пры падрыхтоўцы спецыялістаў-гуманітарыяў.

Сучасныя змены беларускай мовы павысілі інтарэс моваведаў да праблем культуры маўлення і навуковай нармалізацыі.

§11. Паняцце культуры мовы і культуры маўлення

Узамежным мовазнаўстве ў агульным значэнні часта ўжываецца тэрмін “культура мовы” (параўн. ням. Sprachkultur, Sprachpflege, чэш. jazyková kultura, славац. jazyková kultúra, балг. езикова култура, польск. kultura języka і інш. Аднак у айчынным сучасным мовазнаўстве прынята размяжоўваць паняцці “культура мовы” і “культура маўлення”.

Першае атаясамліваецца, як правіла, з невычэрпнымі магчымасцямі ўсѐй моўнай сістэмы і ўласцівасцямі ўзорных тэкстаў, а таксама выразныя і сэнсавыя магчымасці моўнай сістэмы. У другім выпадку вядуць гаворку пра канкрэтную (суб’ектыўную) рэалізацыю магчымасцей мовы ва ўмовах паўсядзѐнных вусных і пісьмовых зносін. Многія даследчыкі аддаюць перавагу варыянту “культура маўлення”, бо “пра мову як “сістэму сістэм”

нельга гаварыць – культурная яна ці не культурная, правільная ці

20гл.: Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У.В. Анічэнкі. – Мн., 1992. – С. 11.

21Шакун Л.М. гісторыя беларускага мовазнаўства: Вучэб. дапам. – Мн., 1995. – С. 219.

няправільная”22. Паняцці мова і маўлення нельга атаясамліваць з той прычыны, што менавіта ў маўленні ўзнікаюць камунікацыйныя якасці. На думку лінгвістаў, “калі мы ўжываем тэрмін “культура мовы”, маем на ўвазе дыялектычнае адзінства мовы – маўлення, разумеючы мову як дынамічную, функцыяніруючую сістэму моўных сродкаў, якія рэалізуюцца ва ўзорных тэкстах пісьменнасці, сведчачы аб патэнцыяльных магчымасцях мовы. Калі мы гаворым “культура маўлення”, маем на ўвазе ў першую чаргу захоўванне носьбітамі мовы яе камунікатыўных якасцей у паўсядзѐнным ужыванні”23.

§ 12. Сувязь стылістыкі і культуры маўлення ў сінтэзаванай дысцыпліне

“Аб’ектам стылістыкі з’яўляюцца стылі мовы і стылі маўлення, іх агульнасць і адрозненні. Аб’ект культуры маўлення – камунікацыйныя яго якасці ў іх сукупнасці і сістэме, умовы іх развіцця і аслаблення, а ў ліку гэтых умоў і знаходзяцца стылі мовы і стылі маўлення”24. Такім чынам, “сувязь паміж стылістыкай і культурай маўлення абумоўлена самой прыродай як стыляў, так і камунікатыўных якасцей. Па гэтай прычыне найбольш мэтазгодным з’яўляецца вывучэнне дадзеных дысцыплін у адным вучэбным курсе “Асновы культуры маўлення і стылістыкі”25.

Мэтай курса “Стылістыка і культура маўлення” з’яўляецца выхаванне ў моўцаў культуры беларускага маўлення і тэарэтычнае забеспячэнне практычных ведаў у роднай мове; развіццѐ моўнага чуцця моўцы і слухача (чытача). Увогуле перад сінтэзаванай дысцыплінай стаіць задача павышэння маўленчай культуры носьбітаў мовы, развіцця моўнай інтуіцыі. Гэта мае непасрэднае дачыненне да выхавання актыўнай маўленчай асобы, здольнай уплываць на фарміраванне норм беларускай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця грамадства і мовазнаўчай навукі. Культура маўлення як прыкладная дысцыпліна вучыць чыстаму, правільнаму, пісьменнаму, выразнаму маўленню, таму яе рэкамендацыі паўтараюць рэкамендацыі так званай “практычнай стылістыкі”.

На думку даследчыкаў, межы дзвюх дысцыплін: стылістыкі і культуры маўлення можна вызначыць не заўсѐды дакладна. Звязана гэта з тым, што іх задачы цесна суадносяцца, яны разам далучаюцца ў адрозненне ад т.зв. апісальных лінгвістычных дысцыплін да функцыянальна-камунікацыйных, а таму маюць шмат супольнага. Аднак гэтыя дысцыпліны не супадаюць поўнасцю. Кожная з іх мае сваю спецыфіку, свой прадмет вывучэння (для стылістыкі – вучэнне аб функцыянальных стылях, а для культуры маўлення – праблема нормы).

Стылістыка выконвае ролю тэарэтычнай базы даследаванняў у галіне культуры маўлення, дае магчымасць навукова кваліфікаваць моўныя з’явы.

22Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. для фак. журналістыкі. – 2-е выд., перапрац. і

дап. – Мн., 1995. – С. 28.

23Тамсама.

24Головин Б.Н. Основы культуры речи. – М., 1980. – С. 7.

25Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. – Мн., 1992. – С. 10.

На выніках стылістычных назіранняў засноўваюцца рэкамендацыі культурнамаўленчага характару па арганізацыі моўных сродкаў у тэкстах розных тыпаў і жанраў, для розных мэт маўленчай камунікацыі.

Стылістыка засяроджвае сваю ўвагу пераважна на літаратурнай мове і ацэньвае найлепшыя ўзоры нацыянальнай маўленчай дзейнасці. Прадметам аналізу ў культуры маўлення робяцца і неўнармаваныя маўленчыя факты (прастамоўе, жаргоны, слэнгі і інш.), якія ацэньваюцца з пункту гледжання іх адпаведнасці агульналітаратурным, стылявым, жанрава-тэкставым, сацыяльна-маўленчым, узуальным нормам.

Задача выкладання комплекснай дысцыпліны “Стылістыка і культура маўлення” палягае ў тым, каб дапамагчы праз тэорыю авалодаць практыкай, спрыяць павышэнню лінгвастылістычнай культуры грамадства, навучыць ацэньваць, адбіраць і спалучаць моўныя сродкі, улічваючы змест, сітуацыю і сферу зносін, увогуле спрыяць павышэнню маўленчай культуры грамадства. Сінтэзаваны курс скіраваны на развіццѐ навуковага, метадычна забяспечанага погляду на стылістыку і культуру маўлення як комплексную дысцыпліну, звязаную з гісторыяй беларускай лінгвістычнай, эстэтычнай і рытарычнай думкі, сфарміраванай дзякуючы дзейнасці беларускіх пісьменнікаў і іншых культурных дзеячаў.

§ 13. Сувязь курса стылістыкі і культуры маўлення з іншымі навуковымі дысцыплінамі

Спецыфіка курса заключаецца ў цеснай сувязі стылістыкі і культуры маўлення са зместам усіх галін сучаснай лінгвістыкі (фанетыкай, лексікалогіяй, марфалогіяй, сінтаксісам). Стылістыка і культура маўлення вывучаюць, прычым у сукупнасці, тыя ж бакі мовы, што і любая іншая лінгвістычная дысцыпліна – паасобку. Аднак сінтэзаванай дысцыпліне ўласцівы адметны падыход – яна вывучае асаблівасці функцыянавання, ужывання розных элементаў у маўленні, іх адпаведнасць тым або іншым сітуацыям зносін, іх афарбоўку. “Менавіта стылістыка пачала расшатваць асновы структурнай лінгвістыкі, прымушчаючы даследчыкаў уключаць у сферу сваіх назіранняў жывыя формы мовы, што не ўкладаюцца ў строгія рамкі фармалізаваных працэдур”26. Таму ў сінтэзаваным курсе даследуюцца прычыны парушэння літаратурных норм у працэсе маўленчай дзейнасці.

Паколькі прадметам аналізу ў вучэбнай дысцыпліне выступаюць як строга нарматыўныя моўныя сродкі, так і пазалітаратурныя: прастамоўныя словы, дыялектызмы і інш., то яна “не толькі вывучае моўныя сродкі, іх выкарыстанне ў маўленні, але і нармалізуе іх, актыўна ўздзейнічае на практыку моўных зносін”27. Задачы сінтэзаванай дысцыпліны – навучыць класіфікаваць моўныя адзінкі ў залежнасці ад іх адпаведнасці/неадпаведнасці нормам літаратурнай мовы. У сувязі з гэтым сюды ж далучаюцца пытанні грамадскай ацэнкі фактаў маўлення.

26Гальперин И.Р. Проблемы лингвостилистики // Новое в зарубежной лингвистике, вып. IX. – М., 1980. – С.

27Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. – Мн., 1992. – С. 11.

Значэнне сінтэзаванай дысцыпліны палягае таксама ў тым, што яна закладвае асновы шэрага прыкладных дысцыплін: метадаў рэдагавання, методыкі выкладання беларускай мовы, методыкі выкладання беларускай мовы як замежнай.

Стылістыка і культура маўлення звязаны з дысцыплінамі найперш гуманітарнага цыклу, што тлумачыцца скіраванасцю гэтых дысцыплін да пазамоўнай рэчаіснасці. Рыторыка арганічна дапаўняе сінтэзаваны курс, але не можа яго замяніць, бо абмяжоўваецца ў сферы маўлення відамі і жанрамі красамоўства. Паводле шэрага аспектаў дысцыпліна перакрыжоўваецца з лінгвістыкай тэксту, тэорыяй маўленчых актаў, псіхалінгвістыкай, паэтыкай.

Асабліва цеснае ўзаемадзеянне стылістыкі і культуры маўлення з лексікаграфіяй, што знаходзіць выразнае адлюстраванне пры стварэнні спецыялізаваных слоўнікаў па праблемах культуры маўлення – т.зв. арталагічных даведнікаў.

“Маўленчая культура моўцы цесна звязана таксама з веданнем гісторыі народа, яго літаратуры, эстэтыкі, а таксама пытанняў тэорыі мастацкага слова, літаратуразнаўства і крытыкі”28.

Цесная сувязь існуе таксама і з нелінгвістычнымі навукамі, у прыватнасці з логікай і псіхалогіяй. Без удзелу логікі складана ўявіць магчымасць ацэнкі такіх камунікацыйных якасцей, як дакладнасць і лагічнасць. На базе дадзеных псіхалогіі базуецца сістэма ведаў пра асаблівасці маўлення, аптымальны выбар моўных сродкаў у залежнасці ад умоў зносін.

ІІ. ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ СТЫЛІСТЫКА Прадметам вывучэння функцыянальнай стылістыкі з’яўляюцца не самі

па сабе моўныя адзінкі і іх апісанне, але заканамернасці іх выкарыстання ў маўленні, абумоўленыя экстралінгвістычнымі фактарамі (сфера зносін, форма зносін, мэта зносін, умовы зносін (характар узаемадзеяння субяседнікаў) і інш.

Функцыянальная стылістыка вывучае ўсе аспекты функцыянавання мовы: змены, што адбываюцца са словам падчас ператварэння мовы ў маўленне; праблемы канатацыі, функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя мовы. Паколькі маўленне – гэта вынік функцыянавання мовы, то функцыянальная стылістыка вывучае структуру і сутнасць камунікатыўнага акта, праблему адрасанта і адрасата, адзінкі тэксту, жанры і г.д.

Функцыянальная стылістыка прадстаўлена рознымі адгалінаваннямі і ўключае ў сябе стылістыку тэксту, гістарычную, супастаўляльную і інш.

§ 1. Паняцце функцыянальнага стылю

Стыль – гэта “разнавіднасць мовы, якая замацавана ў дадзеным грамадстве традыцыяй за адной з найбольш агульных сфер сацыяльнага

28 Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. – Мн., 1992. – С. 9.

жыцця і часткова адрозніваецца ад іншых разнавіднасцей той жа мовы па ўсіх асноўных параметрах – лексікай, граматыкай, фанетыкай”29.

Паняцце функцыянальнага стылю з’яўляецца цэнтральным ў функцыянальнай стылістыцы. Разам з тым межы гэтага паняцця выразна не акрэслены. Функцыянальныя стылі звязаны з функцыянаваннем мовы, г.зн. праяўляюцца ў рэальным маўленні, і ўяўляюць “найбольш агульныя структурныя і асноўныя сацыяльна значымыя разнавіднасці літаратурнай мовы”30. Кожнаму стылю ўласцівы пэўны набор моўных сродкаў з аднатыпнай стылістычнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, а таксама наяўнасць міжстылѐвых моўных сродкаў.

Такім чынам, у беларускай лінгвістыцы функцыянальны стыль мовы разглядаецца як “грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой,

публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы”31.

Фарміраванне функцыянальнага стылю адбываецца на базе патэнцыяльных рэсурсаў мовы пад уплывам комплекса знешніх экстралінгвістычных стылеўтваральных фактараў, што вызначаюць умовы адбору моўных адзінак. У навучальным дапаможніку “Асновы культуры маўлення” пад рэдакцыяй У.В.Анічэнкі адзначаецца, што стыль фарміруецца “на аснове ўзаемасувязі экстралінгвістычных і ўнутрымоўных фактараў”32.

§ 2. Прынцыпы вылучэння функцыянальных стыляў

Можна адзначыць адсутнасць адзінай класіфікацыі функцыянальных стыляў, а таксама аднастайнасці ў іх назвах. М.Я.Цікоцкім акрэсліваюцца найбольш распаўсюджаныя прынцыпы вылучэння стыляў, вядомыя ў гісторыі развіцця навуковай думкі і грамадства:

1)сацыяльны прынцып, паводле якога стылі размяжоўваліся ў залежнасці ад сацыяльнай прыналежнасці моўцаў. Аднак такі прынцып у большай ступені арыентаваны на размежаванне з’яў літаратурнай і нелітаратурнай моў;

2)жанравы прынцып ўлічвае разнавіднасці літаратуры (уласцівы эпосе класіцызму), аднак ѐн страціў сваю актуальнасць з цягам часу, бо не ўлічвае магчымасці сумяшчэння ў адным жанры розных планаў маўлення;

3)эмацыянальна-экспрэсіўны прынцып улічвае эмацыянальнаэкспрэсіўную афарбоўку стыляў, у сувязі з чым можна казаць пра вялікую колькасць стыляў, што змогуць апісаць адценні розных пачуццяў і перажыванняў;

29Степанов Ю.С. Стиль // Лингвистический энциклопедический словарь. – м., 1990. – С. 494.

30Красней В.П. Функцыянальна-стылявая дыферэнцыяцыя беларускай літаратурнай мовы // Беларуская мова. – Opole, 1998. – C. 225.

31Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мн., 1995. – С. 243.

32Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. – Мн., 1992. – С. 30.