Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

стилистика 2

.pdf
Скачиваний:
31
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
772.72 Кб
Скачать

другую), мелодыкай і рытмам (першая частка вымаўляецца больш высокім тонам, з моцным яго ўзрастаннем да паўзы, паскораным тэмпам; як правіла, яна падзяляецца на рытмічныя фрагменты; другая частка, пасля паўзы, вымаўляецца з рэзкім паніжэннем тону, рытм запавольваецца):

Каб стварыў такую песню, Што няўцешлівых пацешыць, Што сляпым заззяе зоркай, Што глухім і голас верне, Што ў сухмень вадой напоіць, Што ў мароз акрые світкай, Што ў галодны час накорміць, А параненым – залечыць Незагоеныя раны, - Найшчасліўшы быў бы ў свеце І спакойна ў час апошні

Я закрыў бы свае вочы. (М. Танк)68.

ІV. Мастацкі пераклад у ракурсе стылістыкі і культуры маўлення

Літаратура

Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков: Учеб. пособие. – Мн., 1999.

Комиссаров В.Н. Лингвистика перевода. – М., 1980.

Лексікалогія сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мн., 1992.

Міхневіч А.Я., Гіруцкі А.А. Вазьмі маѐ слова: Нататкі аб лексічным узаемаўплыве беларускай і рускай моў у кантэксце ўзаемадзеяння культур. –

Мн., 1990.

Попович А. Проблемы художественного перевода / Под общ. ред. и с предисл.

П.М.Топера. – М., 1980.

Рагойша В. Проблемы перевода с близкородственных языков: Белорусскоукраинское поэтическое взаимодействие. – Мн., 1980.

Роўда І.С. Рознаўзроўневая намінатыўная адпаведнасць беларускай і рускай моў (у сувязі з праблемай лексічных лакун). – Мн., 1999.

Чарота I.А. Мастацкi пераклад на беларускую мову (асновы тэорыi i практычныя рэкамендацыi): Вучэб. дапаможнік. – Mн., 1997.

§ 1. Прадмет і задачы супастаўляльнай стылістыкі Прадметам супастаўляльнай стылістыкі з’яўляецца вывучэнне

стылістычных рэсурсаў некалькіх моў, вылучэнне ў іх адрозненняў і супадзенняў.

68 Тамсама. – С. 216.

Пад стылістычнай сістэмай мовы разумеецца сукупнасць яе стыляў, экспрэсіўна-ацэначныя і вобразна-выразныя сродкі мовы і прыѐмы словаўжывання.

Асновы супастаўляльнай стылістыкі былі закладзены яшчэ ў пачатку ХХ ст. у працах Ш. Балі. Перадумовамі развіцця гэтага напрамку агульнай стылістыкі стала развіццѐ кантрастыўнай лінгвістыкі і запатрабаванні перакладу літаратуры з адной мовы на іншую.

Па традыцыі супастаўляльная стылістыка вывучае стылістычныя рэсурсы розных моў ў супастаўляльным плане па ўзроўнях моўнай сістэмы (фанетычным, лексічным, марфалагічным, сінтаксічным), апісвае агульнасць і адрозненне стылістычных афарбовак гэтых сродкаў, увогуле стылявой дыферэнцыяцыі моўных сродкаў, асаблівасцей іх ужывання, а таксама разглядае сродкі вобразнасці, сінонімы і антонімы і інш. Пры такім падыходзе вылучаецца нацыянальная і культурна-гістарычная спецыфіка моў.

Новы аспект супастаўляльнай стылістыкі (функцыянальны) развіваецца з канца ХХ ст. і звязаны з вывучэннем функцыянальна-стылістычных адметнасцей моўных адзінак. Пры такім падыходзе ўвага лінгвістаў скіроўваецца ў бок аналізу стылявога, жанравага размежавання, полевай структуры стыляў, заканамернасцей ужывання ў іх моўных адзінак са стылявой значымасцю і інш.

§ 2. Пераклад як працэс, від творчасці і вынік камунікатыўнай дзейнасці Пераклад – адзін з відаў чалавечай дзейнасці. Любая дзейнасць узнікае з запатрабавання ў ѐй. Прадметам запатрабаванасці ў дачыненні да дзейнасці перакладчыка ѐсць моўнае пасярэдніцтва – зносіны разнамоўных камунікантаў з дапамогай моўнага пасярэдніка, які валодае дзвюма мовамі. Існуюць і іншыя нямоўныя спосабы пераадолення разнамоўя: жэсты (напрыклад, рухі і жэсты арбітраў на спартыўных пляцоўках), міжнародныя коды, знакі (дарожныя знакі), матэматычныя, хімічныя і іншыя знакі, агульназразумелыя сімвалы (“курыць забаронена”, “сталовая”). Адметнасць іх палягае ў тым, што гэтыя спосабы зносін маюць вузкую сферу выкарыстання і вельмі абмежаваныя магчымасці абмену інфармацыяй.

Для таго, каб добра перакладаць ведання дзвюх моў недастаткова. Акрамя гэтага трэба ведаць законы перакладу, выразна ўяўляць патрабаванні, што ставяцца перад перакладчыкам і перакладам.

Слова пераклад як агульнаўжывальнае ў сучаснай беларускай мове тлумачыцца так: “тэкст або вусная мова, перакладзеныя з адной мовы на другую

(ТСБМ).

Як навуковы тэрмін пераклад” – гэта адшукванне семантычных адпаведнікаў розных адзінак дзвюх ці некалькіх моў з

мэтай іх адэкватнай перадачы (звычайна так званых перакладных слоўнікаў); перадача інфармацыі, якая змяшчаецца ў вусным ці пісьмовым выказванні (тэксце), сродкамі іншай мовы;

адшукванне ў іншай мове такіх сродкаў выражэння, якія забяспечвалі б эквівалентную перадачу не толькі дадзенага выказвання (тэксту), але і новага. Навука пра пераклад называецца перакладазнаўствам, якое вылучалася з лінгвістыкі ў самастойную філалагічную навуку ў сярэдзіне ХХ ст. З развіццѐм перакладаў звязана ўзнікненне і развіццѐ супастаўляльнага (тыпалагічнага) мовазнаўства як роднасных, так і няроднасных моў.

§ 3. Віды перакладу

На сучасным этапе пераклад лічыцца міжмоўнай камунікацыяй, якая мае розныя віды:

машынны і безмашынны пераклад; паводле формы (вусны і пісьмовы); паводле жанраў:

вучэбны вусны і пісьмовы пераклад; вусны паслядоўны і сінхронны пераклад;

пераклад літаратуры розных стыляў і жанраў.

§ 4. Спецыфіка адэкватнага перакладу

Такі пераклад яшчэ называецца ідэнтычным. Гэта найперш даслоўны пераклад, механічны, літаральны (“літара ў літару”, “слова ў слова”, “сказ у сказ”).

Станоўчыя бакі: самы аб’ектыўны від перакладу. Недахопы перакладу:

механічнае (літаральнае) перанясенне асаблівасцей адной мовы ў другую (перанясенне неўласцівай мове лексічнай спалучальнасці і сінтаксічных канструкцый); пропуск спецыфічнай з’явы з-за адсутнасці яе ў мове перакладу

ігнаруецца натуральнасць гучання тэксту, лѐгкасць успрымання Прычыны недахопаў адэкватнага перакладу:

Наяўнасць значных адрозненняў на любым моўным узроўні. Несупадзенне аб’ѐму значэнняў моўных адзінак розных моў. Наяўнасць стылістычных афарбовак моўных сродкаў.

Моўна-культурныя і нацыянальныя традыцыі.

Псеўдапераклад назіраецца пры няправільнай перадачы пісьмовага тэксту:

Прэм'ера 2 фільмаў (дзвюх), 2- мільѐнны горад (дзвюхмільѐнны).

§ 5. Пераклад, максімальна набліжаны да арыгінала

Галоўная задача, якая паўстае пры перакладзе – перадача ўсѐй выразнаэмацыянальнай сістэмы аўтара, усведамленне іх функцыі і перадача іх сродкамі сваѐй мовы. Пераклад, максімальна набліжаны да арыгінала праводзіцца ў розных функцыянальных стылях: не зевай – не драмі ў шапку,

различен – бывае розным, изъявившие желание – што выказалі жаданне.

Перавага перакладу, набліжанага да арыгінала ў тым, што з некалькіх раўнацэнных варыянтаў выбіраецца адзін – аптымальны.

Вершаваныя тэксты немагчыма перакласці даслоўна, механічна. Таму пераклад іх павінен імкнуцца стаць максімальна блізкім да арыгінала, нават пераўзысці яго.

Пераклад-пераказ – вольнае вытлумачэне сказанага або напісанага на замежнай (няроднай) мове без захавання фармальнай адпаведнасці паміж мовай-крыніцай і мовай-аб’ектам (звычайна гэта перадача агульнага зместу так, як яго зразумеў перакладчык).

Этапы перакладу-пераказу:

а) унутраны пераклад (працэс маўленчага дэкадзіравання інфармацыі); б) свабодны пераказ з вызначэннем асноўнай думкі і кароткага зместу.

Істотнай рысай свабоднага пераказу выступае тое, што ў ім прысутнічае трэці ўдзельнік камунікацыі – моўны пасярэднік, які выступае суааўтарам камунікатыўнага тэксту. Калі ва ўласна перакладзе адказнасць за змест (пры ўмове прафесійнага перакладу) нясе моўца, то пры свабодным перакладзе адказнасць падзяляецца.

Шырокае распаўсюджанне атрымаў такі від моўнага пасярэдніцтва, як рэфераванне замежных крыніц. У працэсе перакладу максімальна скарачаецца аб’ѐм першаснага дакумента пры захаванні найбольш істотных элементаў яго зместу.

Тэкстуалізацыяй інтэнцый (дарэчы ѐн яшчэ не атрымаў дакладнага наймення) - від моўнага пасярэдніцтва, які заключаецца ў тым, што адзін з камунікантаў не фармулюе тэкст, што трэба перакласці, але ставіць камунікатыўную задачу: “Запытайцеся пра гэта”, “Даведайцеся гэта”, “Паспрабуйце дасягнуць гэта”. Пасярэднік сам, не карыстаючыся арыгіналам, фармулюе тэкст на замежнай мове.

§ 6. Спецыфіка мастацкага перакладу

Асноўнай разнавіднасцю перакладу, максімальна набліжанага да арыгінала з’яўляецца мастацкі пераклад. Мастацкі пераклад – гэта від літаратурна-мастацкай творчасці, як мага больш поўнае і дакладнае ўзнаўленне твора, напісанага на адной мове, тымі самымі ці функцыянальна падобнымі сродкамі іншай мовы. Гэта творчы пераклад, не слова ў слова, але вобраз у вобраз.

Уласцівасці мастацкага перакладу: захаванне спецыфікі вобразнага маўлення; форм маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне); сінтэз стыляў літаратурнай мовы;

стылістыкі дэкадзіравання (успрымання), расшыфроўка кодавай інфармацыі. Асобнае месца ў асэнсаванні мастацкага перакладу належыць паэтычнаму перакладу. Здаўна існавала меркаванне, што паэзію перакласці немагчыма.

Першым, хто выказаў такую думку, быў Дантэ. Разам з тым мы з’яўляемся сведкамі развіцця мастацтва перакладу вершаў. Спецыяльная праблематыка перакладу паэзіі часцей за ўсѐ звужаецца да пытання аб тым, якія існуюць айчынныя эквіваленты замежных форм рытма і рыфмы. Разам з тым, гэтай найперш мастацтва перастварэння.

Асаблівасці паэтычнага твора: большая абагуленасць вобразаў; меншы аб’ѐм твора; сцісласць думкі і эмоцыі.

Патрабаванні да паэтычнага перакладу:

пераклад без адвольных скарачэнняў і дабаўленняў; захаванне рытмічна-інтанацыйнай структуры арыгінала; улік гукавой плыні арыгінала (гукапіс);

захаванне паэтычнага сінтаксісу, што прыводзіць да музычнасці.

§ 7. Спецыфіка перакладу з блізкароднасных моў

Функцыянальна-стылістычнае супастаўленне дзвюх і больш моў мае не толькі вялікае тэарэтычнае, але і практычнае значэнне: такое апісанне неабходнае перакладчыкам, выкладчыкам, настаўнікам і навучэнцам.

Супастаўляльная стылістыка дасць магчымасць глыбей раскрыць спецыфіку кожнай мовы, вызначыць агульныя заканамернасці развіцця стылістычных рэсурсаў блізкароднасных моў, зрабіць навуковыя абагульненні, што дазволіць удасканаліць прынцыпі і метады стылістычных даследаванняў.

Супастаўляльная стылістыка патрабуе значнай папярэдняй работы па апісанні канкрэтных моў у адным аспекце. Наяўнае апісанне стылістычнай сістэмы моў адрозніваецца вялікай разнастайнасцю прыѐмаў і метадаў, што ўскладняе іх супастаўленне ў функцыянальна-стылістычным плане.

§ 8. Слоўнікавы і перакладніцкі адпаведнікі Эквівалентнасць аб’ектаў абазначае іх роўнасць у якіх-небудзь адносінах;

роўнасці ва ўсіх адносінах не існуе. Такім чынам, тоеснасць (эквівалентнасць) – гэта ідэалізацыя.

Умовы эквівалентнасці: зыходны тэкст і тэкст перакладу павінны:

валодаць адносна роўнымі камунікатыўна-функцыянальнымі ўласцівасцямі; (паводзіць сябе аднолькава ў ЗТ і ПТ); быць максімальна аналагічны адзін другому ў семантыка-структурных адносінах.

Працэс перакладу можна ўявіць як пошук аптымальнага варыянту перакладу, што сумяшчае першую і другую ўмовы.

§ 9. Перакладчыцкія трансфармацыі

Існуе грамадскае запатрабаванне ў такім перакладзе, які мог бы цалкам замяніць арыгінал. Разам з тым даволі часта мы з’яўляемся сведкамі або

звышперакладу або недаперакладу.

Пад звышперакладам разумеюцца віды моўнага пасярэдніцтва, прадукт якіх можна ўявіць як вынік перакладу з дадатковай прагматычнай апрацоўкай. Пры гэтым ПТ перавышае ЗТ і па лексічным складзе, і па сэнсе. Сучасным тыповым прыкладам звышперакладу з’яўляецца літаратурны пераказ.

Да недаперакладу далучаецца моўнае пасярэдніцтва, у якім недавыконваюцца нормы перакладу. Гэта можна назваць “чарнавым” перакладам, што скарочана перадае змест арыгінала і можа змяшчаць адхіленні ад функцыянальнага стылю.

Дасягненне перакладчыцкай эквівалентнасці адбываецца шляхам трансфармацыі ці “перастварэння”.

Усе трансфармацыі можна звесці да чатырох элемантарных тыпаў:

-перастаноўкі;

-замены;

-дабаўленні;

-апушчэнні.

Перастаноўкі – гэта від перакладчыцкай трансфармацыі, змяненне размяшчэння парадку моўных элементаў у ПТ. Найбольш звычайны выпадак

– гэта змяненне парадку слоў і словазлучэнняў. Напрыклад, парадак слоў у нямецкай і беларускай мовах не супадае.

Замены – найбольш распаўсюджаны і разнастайны від перакладчыцкай трансфармацыі.

а) форм слова: лік у назоўніках, час у дзеясловаў.

б) часцін мовы (замена назоўніка – займеннікам, дзеепрыметніка - прыметнікам); в) членаў сказа: перабудова сінтаксічнай схемы сказа – словы ЗТ ужываюцца

ў іншых сінтаксічных функцыях; д) лексічныя замены:

-канкрэтызацыя – замена слова ці словазлучэння зыходнай мовы з больш шырокім значэннем на слова з больш вузкім значэннем.

-генералізацыя – замена адзінкі, што мае вузкае значэнне адзінкай з шырокім значэннем.

е) кампенсацыя – для кампенсацыі семантычнай страты пры адсутнасці ў ТП эквівалентаў перадача інфармацыі забяспечваецца іншымі сродкамі (замена дыялектнай адзінкі, каламбураў, гульня слоў).

Дабаўленні – увод новай інфармацыі, якая забяспечвае адэкватнасць разумення ЗТ. Прычыны: а) неабходнасць перадачы тых значэнняў, што

выражаюцца ў арыгінале граматычнымі сродкамі (скакуха, крыкуха); б) семантычная перабудова сказаў, што выклікае неабходнасць тлумачэнняў. Апушчэнні – з’ява процілеглая дабаўленню. Пры перакладзе апускаюцца тыя словы, якія з’яўляюцца збыткоўнымі. Яны выражаюць такія значэнні, што зразумелыя і без іх дапамогі. Адным з прыкладаў празмернасці з’яўляецца выкарыстанне так званых “парных сінонімаў”, што паралельна ўжываюцца і маюць блізкае значэнне. Пазбаўленне семантычна празмерных элементаў зыходнага тэксту дае магчымасць здзейсніць кампрэсію.

У чыстым выглядзе разнастайныя трансфармацыі ў тэкстах прысутнічаюць вельмі рэдка. Часцей яны сустракаюцца ў сукупнасці.

§ 10. Безэквівалентная лексіка і спосабы яе перакладу

Пераклад – гэта самы дасканалы від моўнага пасярэдніцтва, але не ва ўсіх выпадках самы эфектыўны. Напрыклад, існуюць відавочныя складанасці пры перадачы безэквівалентнай лексікі. У дадзеным выпадку аказваецца найбольш эфектыўным вольны пераклад або наогул пераказ, апісанне безэквівалентных паняццяў і г.д. Нездарма пераказы выкарыстоўваюцца, можа быць, найбольш часта, чым пераклады, пры выданнях казак і іншых твораў фальклора, якія і ў нашы дні захоўваюць адметнасць і розныя рэліктавыя культурныя з’явы. Сярод спосабаў перакладу безэквівалентнай лексікі звычайна вылучаецца:

1. Транслітарацыя.

Сутнасць гэтага спосабу палягае ў запазычанні замежнага слова, якое вымаўляецца або пішацца згодна з нормамі тэксту перакладу: рэйсфедэр,

ноу-хаў, дысплэй, грэйпфрут.

2.Калькаванне (памарфемны пераклад): ням. Geschaeftsbank – бел. дзелавы банк, ням. Betriebsrat – бел. прамысловы савет, ням. Dienstwagen – бел. службовая машына.

3.Апісальны пераклад – раскрыццѐ семантыкі праз разгорнутае

апісанне.

4.Прыблізны пераклад: для замежнай рэаліі адшукваецца сваямоўнае паняцце: Санта Клаус, Нікалаус – Дзед Мароз, кандыдат навук – доктар.

§11. Спосабы і сродкі перакладу стылістычных асаблівасцей арыгіналу

Пры перадачы іншамоўнага тэксту рознай функцыянальна-

стылістычнай прыналежнасці вылучаецца шэраг фактараў, якія, відавочна, ускладняюць акт перакладу:

а) з’явы моўнай інтэрферэнцыі (узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах двухмоўя).

На марфалагічным і сінтаксічным узроўні пераклад рабіць даволі складана, бо трэба ўлічваць не толькі стылістычнае вір’іраванне выказанага, але і розныя варыянты выражэння думкі. Для прыкладу звернемся да элементарнага выказвання: “В пятом классе Миша стал более аккуратным

– «У пятым класе Міша стаў больш акуратным». Такі пераклад з'яўляецца

не вельмі ўдалым, бо сучаснаму беларускаму вуснаму маўленню ўласціва пераважна сінтэтычная форма ступеней параўнання, а пісьмоваму – аналітычная;

б) пераклад фразеалагізмаў.

Ігнараванне нацыянальных традыцый часам прыводзіць да недарэчнасцей, напр.: метать громы и молнии – шпурляць грамы і маланкі» або «по щучьему велению – па шчупаковаму загадзе», або «утро вечера мудренее – раніца мудрэйшая за вечар», або «олух царя небесного – ѐлупень цара нябеснага». Неабходна выбіраць адпаведнікі-выслоўі нацыянальнафразеалагічнага паходжання: «даваць перуноў», «на шчупакова казанне», «пераначуем – болей пачуем», «асѐл маляваны».

в) каламбурныя тэксты ці тэксты са спецыяльным заданнем

(хуткагаворкі), параўн.: «От топота копыт пыль по полю летит» –

прыблізны пераклад для захавання рыфмы: «Ад тупату капытоў пыл не прападае з палѐў».

г) клішэ, моўныя штампы: прыняць учасце – браць удзел, в целях – з мэтай, к ночи – пад ноч, оставь меня в покое – дай мне спакою.

Набліжаны да ідэнтычных перакладаў і павінны быць адэкватнымі пераклады

афіцыйна-справавога стылю і ўласна навуковага стылю. Такія пераклады з сэнсавага боку, сінтаксічнага і функцыянальна-стылістычнага адэкватныя, але не тоесныя, бо ў іх улічваецца спецыфіка абедзвюх моў.

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА

ЛІТАРАТУРА

Асноўная літаратура

Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В. Абабурка. - Мінск: Вышэйшая школа, 1994. - 122 с.

Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / У.В.Анічэнка [і інш.]. - Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 255 с.

Головин, Б. Н. Основы культуры речи: учеб. пособие / Б.Н. Головин. - М.: Высш. школа, 1980. - 335 с.

Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. – 3-е выд., дапрац. і дап. – Мінск: Нар. асвета, 1993. - 320 с.

Кожина, М.Н. Стилистика русского языка: учеб. для пед. ин-тов по спец. № 2101 «Рус. яз. и лит.» / М.Н. Кожина. - М.: Просвещение, 1983. – 223 с.

Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі: практыкум: вучэб. дапам. для філал. фак. універсітэтаў / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Універсітэцкае, 1989. - 205 с.

Лепешаў, І.Я. Культура маўлення: дапаможнік па курсу "Стылістыка і культура мовы" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 ― Беларуская філалогія / І. Я. Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2007. - 203 с.

Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцяў ВНУ: у 2 ч. / І.Я.Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2000. – Ч. 1. 100 с., Ч. 2 - 122 с.

Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філал. спецыяльнасцях / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Вышэйшая школа, 2009. - 287 с.

Малажай, Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту: заданні, тэксты, парады: вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ін-таў / Г.М. Малажай. - 2-е выд., дап. - Мінск: Вышэйшая школа, 1992. – 270 с.

Старасценка, Т.Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб.-метад. дапам. / Т. Я. Старасценка, В. В. Урбан, Ф. С. Шумчык. - Мінск: БДПУ, 2010. - 219 с.

Сцяцко, П.У. Культура мовы / П.У. Сцяцко. - Мінск: Тэхналогія, 2002. – 444 с. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М.Я.Цікоцкі. - Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Бел. навука, 2002. – 223 с. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. /А.К. Юрэвіч. - Мінск: Вышэйшая школа, 1992. - 288 с.

Дадатковая літаратура

Абабурка, М.В. Беларуская лінгвістычная паэтыка і тэксталогія: манаграфія / М. В. Абабурка. - Магілѐў: МГУ, 2008. - 270 с.

Абабурка, М.В. Лінгвістыка тэксту: дапаможнік / М. В. Абабурка. - Магілѐў: МГУ, 2008. - 139 с.

Абабурка, М.В. Развіццѐ мовы беларускай мастацкай літаратуры / М.В. Абабурка. - Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – 182 с.

Абабурка, М.В. Рознастылѐвыя тэксты і іх аналіз: вучэб.-метадычны дапам. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" (па напрамках), 1-25 01 08 "Журналістыка" (па напрамках) / М. В. Абабурка. - Магілѐў : МДУ імя А. А.

Куляшова, 2010. - 207 с.

Абабурка, М.В. Станаўленне і развіццѐ мовы беларускай мастацкай літаратуры: манаграфія / М.В.Абабурка. - Магілѐў: Выд-ва МДУ, 2000. – 202 с.

Абабурка, М.В. Тэарэтычныя асновы беларускай лінгвістычнай тэксталогіі: дапаможнік / М.В.Абабурка. - Магілѐў: МДУ, 2003. - 112 с.

Абабурка, М. В. Тэорыя і практыка перакладу: дапаможнік: для СРС па спецдысцыпліне / М. В. Абабурка. - Магілѐў: МДУ, 2007. - 85 с.

Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Метад. рэкамендацыі для студэнтаў дзѐн., вячэр. і завоч. аддз-няў філал. фак. / Беларус. дзярж. ун-т, Каф. сучас. беларус. мовы. - Мінск: БДУ, 1994. - 21 с.

Бабіч, Ю.М. Культура мовы: дапам. для студэнтаў філал. фак. / Ю.М. Бабіч. - Віцебск: Выд-ва ВДУ, 2001. - 18 с.

Бараноўская, М.К. Функцыянальныя асаблівасці катэгорыі стылю / М.К. Бараноўская // Беларуская літаратура. – 1991. - Вып. 19. – С. 63–71.

Басава, Г.І. Святло слова: дапам. па лінгвакультуралогіі для студэнтаў філал. спецыяльнасцей / Г.І. Басава, В.І. Іўчанкаў, Л.Д. Сінькова. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2002. - 141 с.

Беларуская граматыка: У 2 ч. – Мінск: Навука і тэхніка. – Ч. 1 Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985. – 431 с.; Ч. 2. Сінтаксіс, 1986. – 327 с.

Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. – 654 с.

Бордович, А.М. Сопоставительный курс русского и белорусского языков: учеб. пособие для филол. специальностей вузов / А.М.Бордович, А.А.Гируцкий, Л.В.Чернышова. - Мінск: Універсітэцкае, 1999. – 222 с.

Булахов, М.Г. Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков / М.Г. Булахов. - Минск: Изд-во БГУ, 1979. - 40 с.

Булыка, А.М. Красамоўства ў Беларусі: хрэстаматыя для філал. спецыяльнасцей ВНУ / А.М.Булыка, Л.М.Мінакова, А.А.Станкевіч. - Мінск: Універсітэцкае,

2002. – 178 с.

Бурак, І.Л. Злучнікавыя стылістычныя фігуры ў вершаваных творах Я. Купалы / І.Л. Бурак // Беларуская лінгвістыка. – 1994. – Вып. 43. – С. 41–45.

Бурак, І.Л. Некаторыя сродкі эканоміі газетнага тэксту / І.Л. Бурак // Культура мовы журналіста. – 1992. – Вып. 6. – С. 79–85.

Гілевіч Н. Напачатку было слова: фрагменты лекцый па культуры мовы і стылістыцы: з назіраўнняў над тэкстамі і вуснай гаворкай: развагі філолага / Уклад. і рэд. Н.С.Гілевіч. – Мінск: Про Хрісто, 2008. – 84 с.