Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_29.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
87.53 Кб
Скачать

51 Акупацыйны рэжым нацыстаў у Беларусі. Развіццё Партызанскага руху і падполля.

У жніўні 1941 г. немцы захапілі ўсю тэрыторыю Беларусі і ўсталявалі тут акупацыйны рэжым. Яго мэтай была эканамічная эксплуатацыя Беларусі, паступовая яе каланізацыя і германізацыя. У адпаведнасці з планам “Ост” прадугледжвалася высяленне 75% насельніцтва Беларусі а астатнія 25 падлягалі анямечванню. Для аператыўнага кіравання тэрыторыяй Беларусі фашысты падзялілі яе на часткі: Паўночна-Заходнія раены Брэстскай і Беластокскую вобласць яны ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўдневыя раёны – у склад рэйхскамісарыята “Україна”, паўночныя раёны – у генеральную акругу "Літва", большую частку Віцебскай і Магілеўскай і Гомельскай абласцей падпарадкавалі тылу групы армій “Цэнтр” на астатняй 1/3 тэрыторыі рэспублікі стварылі генеральную акругу “Беларусь”, якую падзялілі на 10 акруг, на чале з гебітскамісарамі. У гарадах і раёнах ствараліся ўправы, а пры іх паліцыя з мясцовага насельніцтва. У вёсках прызначаліся старасты. З верасня 1941 г. у генеральнай акрузе Беларусь цывільную ўладу ўзначаліў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Аднак яе функцыі былі абмежаваны СС і ваеннымі.

У галіне прамысловасці немцы аднавілі дзейнасць тых прадпрыемстваў, якія былі неабходны для абслугоўвання патрэб арміі. Іх кіраўнікі мелі права неабмежавана павялічваць рабочы дзень, а за сабатаж знявольваць рабочых у канцлагеры. Астатнія прадпрыемствы дэманціраваліся, а іх абсталяванне і сыравіна вывозілася ў Германію.

У вёсцы спачатку немцы захавалі калгасы як удалы сродак рэквізіцый. Аднак вясной 1942 года на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь яны калгасы распусцілі і правялі зямельную рэформу. Зямлю і калгасаны інвентар яны передалі ў сямайнае карыстанне ў межах створаных зямельных кааператывау Вільгельм Кубэ імкнууся прыцягнуць на свой бок беларускіх нацыяналістаў. З іх ліку 22 кастрычніка была створана БНС (Беларуская народная самапомач). Спачатку яна займалася пытаннямі аховай здароўя і грамадскай бяспекай, а затым пытаннямі адукацыі і культуры. 22 чэрвеня 1943 года была створана другая калабарацыянісцкая арганізация СБМ (Саюз беларускай моладзі) Яе мэтай было выхаванне моладзі ў беларускім нацыянальным духу і адданасці Германіі. Але гэтыя арганізацыі не карысталіся шырокай падтрымкай насельніцтва.

Акупацыйны рэжым прынес Беларусі незлічонкя беды. За час вайны нацысты знішчылі 2,2 млн. чалавек, 380 тыс. яны вывезлі на работы ў Германію. За час акупацыі ў рэспубліцы было знішчана 9200 населеных пунктaў. 3 іх 627 весак разам з людзьмі. 186 з іх раздзялілі лёс Хатыні і пасля вайны ўжо не адрадзіліся. Для мэтанакіраванага знішчэння насельніцтва яны стварылі 260 лагеpaў смерці. Лагер смерці ў Трасцянцы пад Мінскам па колькасі знішчаных людзей знаходзіода на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданека. У ім было замучана больш за 200 тыс. чалавек. Акрамя таго ў Мінску знаходзілася яшчэ некалькі лагеpaў: на вуліцы Шырокай (знішчана 20 тыс.), у Масюкоўшчыне – 80 тыс. у Мінкім гета 100 тыс. яўрэяў. Насельніцтва знішчалася ў час карных экспедыцый супраць партызан. Фашысты правялі за час акупацыі 140 буйных карных экспедыцый Толькі пад час карнай экспедыцыі "Котбус", якая праводзілася летам 1943 года, фашысты знішчылі 10 тысяч мірных жыхароў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]