Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат по іб.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
356.35 Кб
Скачать

Падпольная барацьба

Адначасова з узброенай партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і іншых населеных пунктах. Патрыёты, якія там засталіся, нягледзячы на тэрор, не скарыліся ворагу. Яны сабаціравалі гаспадарча-эканамічныя, палітычныя і ваенныя мерапрыемствы захопнікаў, здзяйснялі шматлікія дыверсіі.

Гэтая барацьба з ворагам абумоўлівалася і тым, што па прычыне розных акалічнасцей не ўсе жадаючыя процідзейнічаць агрэсару маглі пакінуць сваё жыллё і пайсці ў лясы, каб уключыцца ў партызанскія сілы. Адначасова яны ўсведамлялі ролю палітычнага і сацыяльна-эканамічнага фактару ў распачатай вайне: гарады і населения пункты — гэта варожыя гарнізоны, пушчаныя ў ход акупантамі, уцалелыя прадпрыемствы, чыгуначныя вузлы, гаспадарчыя ўстановы, фашысцкая адміністрацыя і г. д.

Да таго ж партыйна-савецкія ўлады напярэдадні акупацыі Беларусі паклапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя групы, арганізаваць яўкі, распрацаваць розныя віды сувязі. Ме-навіта на гэта арыентавала дырэктыва ЦК КП(б)Б ад 30 чэрвеня 1941 г. аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам. Да поўнай акупацыірэспублікі ў 89 раёнах Мінскай,Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі арганізацыйна аформ-лены раённыя падпольныя парт-органы начале з сакратарамі або членамі былых парторганаў.

У чатырох абласцях — Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Пінскай — заставаліся абласныя парторганы. Толькі для арганізацыйна-кіруючай дзейнасці ў тыле ворага было пакінута звыш 1200 камуністаў, у тым ліку 8 сакратароў абкомаў і 120 сакратароў гаркомаў і райкомаў партыі. Усяго ж для нелегальнай работы ў Беларусі заставалася звыш 8500 камуністаў. Кіраўніцтва камсамола рэспублікі на акупаванай тэрыторыі пакінулаі 73 кіруючых работнікаў, болыш за 1400 ячэек, у якіх у агульнай колькасці налічвалася звыш 5 тыс. чалавек. Па задумцы партыйнага і кам-самольскага кіраўніцтва, пакінутыя ў тылецворага камуністы і камсамольцы павінны былі з'явіцца тым палітычным ядром, вакол якога належала згуртавацца ўсім свядомым сілам каб стварыць невыносныя для акупантаў умовы, паўсюдна распальваць агонь народнай барацьбы су­праць прышэльцаў. Як і партызанскія фарміраванні, папярэдне створанае ісамастойна ўзнікшае падполлеадразу ж прыступіла да дыверсійна-баявой і палітычнай дзейнасці. У Мінску ўжо ў другой палове 1941 г. падпольшчыкі ўзрывалі склады са зброяй і ваеннай маёмасцю, цэхі і майстэрні па рамонту баявой тэхнікі, вырабу харчавання, знішчалі варожых чыноўнікаў, салдат і афіцэраў. У снежні 1941 г., у час напружаных баёў пад Масквой, яны ажыццявілі паспяховую дыверсію на чыгуначным вузле: вынікам яе з'явілася тое, што замест 90—100 эшалонаў у суткі адсюль на фронт адпраўлялася толькі 5—6.

Акупацыйная адміністрацыя ў Мінску атрымлівала звесткі аб актыўнай дыверсійна-баявой дзейнасці падполынчыкаў Брэста, Гродна, Мазыра, Віцебска, іншых гарадоў Беларусі. За верасень — кастрычнік у Беластоку было спалена тры вайсковыя склады, у Брэсце — адзін харчовы, у Вілейцы — склад са зброяй і боепрыпасамі. У пачатку лістапада гомельскія падпольшчыкі на чале з Ц. С. Барадзіным, Р. I. Цімафеенка і I. Б. Шылавым схавалі скрынку з узрыўчаткай і мінай з часавай наводкай. Калі там сабраліся нямецкія афіцэры, каб ушанаваць поспехш войск вермахта пад Масквой, грымнуў магутны выбух, які знішчыў дзесяткі афіцэраў і аднаго генерала.

Небяспечную для свайго жьцця дзейнасць у акупаваным Магілёве праводзіла група медыкаў-падпольшчыкаў. У яе склад уваходзілі ўрачы У. П. Кузняцоў, А. I. Паршын, Ф. I. Пашанін (усе загінулі), сярэдні і малодшы медперсанал. Знішчыўшы сапраўдныя медыцынскія карткі і сфабрыкаваўшы новыл, яны здолелі паспяхова адправіць за горад сотні стаўшых на ногі байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, а таксама цывільных асоб.

Апрача дыверсій і баявой дзейнасці (знішчэнне жывой сі-лы і баявой тэхнікі ворага) падпольшчыкі ўжо ў першыя месяцы акупацыі сабаціравалі розныя мерапрыемствы захопнікаў. Метады іх дзейнасці былі самымі рознымі: утойванне сваіх прафесій, псаванне абсталявання і інструменту і нясвоечасовы выхад на працу, хаванне сабранага ўраджаю. Акты сабо­тажу наносілі эначныя страты ворагу, што аслабляла яго сілу, аблягчала становішча Чырвонай Арміі.

Пасля перамогі ў Маскоўскай бітве падпольная барацьба ў гарадах і населеных пунктах Беларусі шырылася і паглыбля-лася. Відавочную ролю ў гэтым адыграў той фактар, што была праведзена работа па ўстанаўленню сувязі кіраўніцтва падполля з Вялікай зямлёй, адкуль праз аэрадромы партызанскіх фарміраванняў падпольшчыкам паступалі не толькі неабходныя звесткі, але і значная дапамога зброяй, мінна-ўзрыўной тэхнікай, медыкаментамі. Умацавалася сувязь падполля з насельніцтвам, партызанскімі атрадамі і групамі. Усё гэта разам самым станоўчым чынам адбіласяіна дзейнасці падполля.

Мінскія падпольшчыкі ў 1942 г. сваю ўвагу засяродзілі на масава-агітацыйнай рабоце сярод жыхароў горада, сістэматычных дыверсіях на розных аб'ектах, зборы для партызан разведвальных звестак, вызваленні ваеннапалонных і патаемнай адпраўцы іх у лес да пар­тызан. Не абышлося і без цяжкіх страт. У сакавіку — красавіку 1942 г. гітлераўцам удалося нанесці сур'ёзны ўдар па мінскім падполлі, калі за турэмныя краты трапіла больш за 400 чалавек, у тым ліку члены падпольнага ГК КП(б)Б

С. I. Заяц (Зайцаў), I. П. Казінец, Г. М. Сямёнаў. 7 мая гэтага ж года яны, у ліку 28 іншых патрыётаў, былі павешаны. У гэты ж дзень былі расстраляны яшчэ 251 чалавек.

Нягледзячы на цяжкія страты, мінскае падполле знайшло ў сябе сілы не толькі выстаяць, але і зноў узняцца на барацьбу. Члены гаркома і актывісты, што пазбеглі арышту, у маі 1942 г. правялі нараду, дзе прааналізавалі прычыны правалу, абагуль-нілі дзесяцімесячны вопыт барацьбы, вызначылі меры па далейшаму разгортванню пад­полля. У гаркоме былі створаны аддзелы: разведкі, агітацыі і прапаганды, ваенны, арганізацыі дыверсій, сфарміраваны пяць падпольных райкомаў партыі, шэраг падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый на прадпрыемствах і ва ўстановах. Падпольшчыкі выпускалі газету «Звязда», лістоўкі, мелі сувязь з падполлем Асіповічаў, Оршы, Бабруйска, Дзяржынска, Узды, Калодзішчаў, Смалявічаў, іншых гарадоў і населеных месц Беларусі.

Але ў верасні — кастрычніку 1942 г. на мінскае падполле акупанты абрушылі новы ўдар. У ноч на 26 верасня пачаліся арышты яго ўдзельнікаў. У засценкі СД былі кінуты сотні змагароў. Большасць арыштаваных загінула ў «душагубках», на шыбеніцах, была расстраляна ці закатавана ў лагерах смерці. Сярод іх — сакратар падполь­нага гаркома I. К. Кавалёў, чле­ны камітэта Караткевіч, В. К. Нікіфараў, К. I. Хмялеўскі, сакратары райкомаў Н. Я. Герасіменка (з сям'ёй), М. К. Каржанеўскі, I.І. Матусевіч, М. А. Шугаеў, кіраўнікі падполь­ных арганізацый і груп, актыўныя падпольшчыкі Л.Я. Адзінцоў, М.А. Багданаў, Н.Н Ба­ранаў і іншыя.

Удар, нанесены мінскаму падполлю восенню 1942 г., быў вельмі цяжкім, але і ён не прымусіў патрыётаў скарыцца. Сведчаннем таму былі расклееныя 21 кастрычніка 1942 г. больш чым у 300 месцах горада лістоўкі з заклікам яшчэ мацней біць акупантаў. Не маючы магчымасці знішчыць падполле шляхам жудаснага тэрору, гітлераўскія спецслужбы выкарыстоўвалі розныя сродкі, каб падарваць яго. З гэтай мэтай была распрацавана версія па дыскрэдытацыі кіраўніцтва ГК КП(б)Б, у першую чаргу яго сакратара I. К. Кавалёва. На жаль, гэтай фальшьіўцы гітлераўскіх спецслужб паверылі ў ЦК КП(б)Б, і на доўтія гады над мінскім падполлем навісла чорная хмара недаверу, якая была развеяна толькі нядаўна.

Мінскае падполле і пасля другога правалу працягвала сваю дзейнасць. Цесную сувязь з ім мелі шэраг партызанскіх брыгад. У горадзе практычна не было ніводнага прадпрыемства ці ўста-новы, дзе б ні дзейнічалі патрыёты. Дзесяткі дыверсійных груп былі створаны на Мінскім чыгуначным вузле. У другой палове 1943 г. тут было праведзена больш за 50 дыверсій. Па ўдакладненых даных, у складзе мінскага падполля самааддана змагалася звыш 9 тыс. чалавек. прадстаўнікоў 25 нацыяналь-насцей былбга СССР, больш тысяч камуністаў і звыш 2 тысяч камсамольцаў, антыфашысты замежных краін. За час акупацыі ў Мінску было праведзена звыш 1500 дыверсій. Тут нашлі сваю пагібель многія высокапастаўленыя асобы, у тым ліку генеральны камісар Беларусі В.Ч. Кубэ.

У Віцебску ў 1941—1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В. 3. Харужая, якая была накіравана сюды Беларускім штабам партызанскага руху. 13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і пасля доўгіх допытаў закатавалі яе а таксама С. С. Панкову, Е. С. Суранаву, К. Д. Балдачову, сям'ю Вера-б'ёвых. Пасмяротна В. 3. Хару-жай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Шырокі размах набыў падпольны рух у Асіповічах, Бары-саве, Бабруйску, Оршы, Жлобіне, Петрыкавё, Полацку, Брапне, Добрушы, Калінкавічах, Мазыры, іншых населеных пунк­тах. Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным транспарце. На тэрыторыі Беларусі фактычна не было ніводнай колькі-небудзь значнай станцыі, дзе б ні змагаліся патрыёты. Шырокую вядомасць набылі баявыя подзвігі обальскіх падполыпчыкаў. Падпольная камсамольская арганізацыя «Юный мсціўцы» на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Былая работніца віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» камсамолка Ефрасіння Зянькова ўзначальвала гэту арганізацыю. У склад яе ўваходзіла каля 401 чалавек. Усяго маладыя падпольшчыкі зрабілі 21 дыверсію: спалілі льнозавод, пілараму, электрастанцыю, дабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, раўсюджвалі лйггоўкі, зводкі Саўшфармбюро і інш.. Варожыя разведслужбы вьішуквалі патрыётаў. Было арыштаваяы і закатаваны да смерці Н. А. Азоліна, М. П. Аляксеева, Н. М. Давыда, Я. Я. Езавітавы, маці Ефрасінні Зяньковай і іншыя. Пасля вайны Ефрасіння Зянькова Героя Савецкага Саюза [1, с.295-297].