- •ВуЧэбна-метадычны комплекс па прадмету «Менеджмент у сферы мастацтваў»
- •Тэматычны план курса
- •1. Асновы менеджменту
- •Агульная сістема рынкавых інстытутаў менеджменту.
- •Асноўныя школы кіравання і іх уклад у кіраўнічую практыку.
- •Мэты і функцыі кіравання ў сістэме категорый менеджменту.
- •Арганізацыя, яе віды і структура. Кіраўнічая структура арганізацыі
- •Сутнасць і классіфікація кіраўнічых рашеняў.
- •Камунікацыі ў кіраванні.
- •Улада, яе аснова і роля ў кіраванні. Арганізацыйная культура і стыль кіраўніцтва.
- •Раздел 2. Арганізацыйна-эканамічныя ўмовы менеджменту ў сферы культуры і мастацтваў.
- •Спецыфіка сацыяльна-культурнай сферы. Месца и значэнне галіны культуры.
- •Кіраўнічая дзейнасць у сацыякультурнай прасторы.
- •Дзяржаўнае рэгуляванне сферы культуры і мастацтваў у Рэспубліцы Беларусь. Крыніцы фінансавання.
- •Паняцце і характарыстыкі «культурнага» прадукта. Асаблівасці менеджменту ў сферы культуры і мастацтваў.
- •Менеджмент театральнай і канцэртнай справы.
- •Менеджмент музейнай справы.
- •Менеджмент у выяўленчым мастацтве.
- •Менеджмент у кінематаграфіі.
- •Вытокі і асаблівасці станаўлення шоу-бізнеса.
- •Сутнасць эфектыўнасці кіраўнічай дзейнасці ў сферы культуры і
- •Літаратура
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
ВуЧэбна-метадычны комплекс па прадмету «Менеджмент у сферы мастацтваў»
Распрацавалі: Сцепанцоў Аляксандр Іванавіч
в.а.заг. кафедры менеджменту
сацыяльна-культурнай дзейнасці
Рабушкіна Інэса Анатольеўна
выкладчык кафедры менеджменту
сацыяльна-культурнай дзейнасці
Минск 2008
УСТУП
“Менеджмент у сферы мастацтваў” − спецыялізаваны курс менеджменту для студэнтаў па спецыялізацыі “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”. Агульны аб'ём курса 18 гадзін лекцыйных заняткаў, 9 гадзін семінарскіх і практычных заняткаў.
Мэта курса − зфарміраваць у студэнтаў трывалыя прафесійныя ўсталёўкі для працы ў новых сацыяльна-эканамічных умовах, раскрыць змест канцэпцыі менеджменту ў сферы культуры і мастацтваў, яго асаблівасці і формы.
Задачы курса:
-
вывучыць базавыя ідэі менеджменту як кіравання людзьмі ў арганізацыі;
-
засвоіць сістэму навуковых ведаў, тэарэтычныя асновы кіравання, якія забяспечваюць практыку менеджменту навуковымі рэкамендацыямі і даюць агульныя ўяўленні аб арганізацыях розных тыпаў, намячаюць кірункі іх эфектыўнага кіравання;
-
выпрацаваць элементарныя ўменні і навыкі кіраўнічай дзейнасці.
Змест курса раскрывае сутнасць менеджменту і сацыяльнага кіравання; прыметы менеджэра; працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту; мэты, функцыі, прынцыпы і метады ў сістэме катэгорый менеджменту; арганізацыйныя структуры кіравання ўстановай (прадпрыемствам); чалавечыя адносіны як важную форму ўзаемадзеяння людзей, якая служыць жыццёва важнай мэце ўсталявання ўзаемасувязей і супрацоўніцтва; сутнасць кіраўнічых рашэнняў; паняцце і значэнне кадравага менеджменту.
Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб:
менеджменце як кіраванні сацыяльна-эканамічнымі і са-цыяльна-тэхнічнымі сістэмамі для атрымання пэўнага выніку;
дасягненнях розных падыходаў і школ, іх рэальным ук-ладзе ў сучасную кіраўнічую думку;
– найболей вядомых імёнах аўтарытэтаў навукі і практыкі менеджменту;
агульнай сістэме рыначных інстытутаў менеджменту;
– тэндэнцыях развіцця новай сістэмы эканамічных адносін, аб'ектыўных умовах развіцця ўсіх форм уласнасці, узнікненні наёмнай працы і, у сувязі з гэтым, ужыванні новых спосабаў кіраўнічай дзейнасці, распаўсюджванні прадпрымальнасці, ініцыятывы, разумнага спалучэння прыватнага і дзяржаўнага інтарэсаў;
стратэгічным планаванні і кіраванні як аснове адаптацыі да рэчаіснасці;
розных відах камунікацый як асновы ў дасягненні ўзгод-ненасці ў дзейнасці ўсіх звёнаў кіравання арганізацыяй шляхам усталявання рацыянальнасці сувязей;
агульным механізме прыняцця кіраўнічага рашэння (выяўленне праблемы, аналіз, распрацоўка альтэрнатыў, праг¬ноз, аналіз і сінтэз крытэрыяў, адзнакі альтэрнатыў, выбар ра¬шэння, выкананне рашэння, кантроль выканання рашэння).
Курс накіраваны на выпрацоўку ў студэнтаў неабходных уменняў і навыкаў:
аналізу ўнутранага і знешняга асяроддзя арганізацыі, яе жыццёвага цыкла; кіраўнічых працэсаў як паслядоўных дзеян¬няў па ператварэнні рэсурсаў у рэзультаты; арганізацыйнай структуры кіравання з рознымі спосабамі рэалізацыі паўна-моцтваў кіраўніка, яго паводзінскімі дзеяннямі;
распрацоўкі, выбару і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, не-парыўна звязаных з агульнымі функцыямі самога працэсу кіравання (планаванне, арганізацыя, актывізацыя і кантроль);
выяўлення праблем кіраўніцтва як тыпу арганізацыйных паводзін, абумоўленага вызначаным службовым статусам і ўладнымі паўнамоцтвамі;
індывідуальнага ўсведамлення тэарэтычнага матэрыялу, развіцця логікі вуснага і пісьмовага пераказу;
выкарыстоўвання тэрміналогіі менеджменту, творчага канструявання карэктных азначэнняў.
Самастойная праца студэнтаў накіравана на пошук неабход-най інфармацыі з навукова-метадычнай літаратуры, газетных публікацый, радыё- і тэлеінфармацыі. Выкарыстоўваецца кан-тэнт-аналіз крыніц, прысвечаных актуальным праблемам кіраў-нічай і прадпрымальніцкай дзейнасці, на падставе якога кожны студэнт піша рэферат.
Напрыканцы курса прадугледжваецца кантрольны тэст і іс-пыт па пройдзеным матэрыяле.
Праграма курса "Асновы менеджменту" распрацавана ў ад-паведнасці з адукацыйным стандартам па спецыяльнасці Э.01.09.00 “менеджмент”.