Урок № 5 правапіс некаторых спалучэнняў зычных
Правілы-1959 |
Правілы-2008 |
§63. У злучэннях зд, cm зычныя д, т перад наступнымі н і л не вымаўляюцца і на пісьме не перадаюцца: позна, праязны, выязны, бязлітасны, пачэсны, шас-наццацъ, ненавісны, існаваць, скарасны, колькасны, абласны, радасны, вусны, капусны, жаласлівы, паслацъ, шчаслівы, карыслівы, помслівы. Заўвага. Злучэнне стн у прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў іншамоўнага паходжання з канцавым cm, захоўваецца без змен: баластны, фарпостны, аванпостны, кампостны, кантрастны. |
1. У асобных словах адбылося спра-шчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме: здн-зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў; згн-зн: бразнуцъ (параўн.: бразгацъ); стн-сн: бязлітасны (параўн. літасць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост). |
Запомні напісанні! |
Напісанне ў рускай мове |
|
Было |
Павінна быць |
|
аванпостны |
аванпосны |
аванпостный |
баластны |
баласны |
балластный |
кампостны |
кампосны |
компостный |
кантрастны |
кантрасны |
контрастный |
кантэкстны |
кантэксны і кантэкставы |
контекстный |
маніфестны |
маніфесны |
манифестный |
фарпостны і фарпоставы |
фарпосны і фарпоставы |
форпостный |
1. Пры дапамозе адпаведных суфіксаў утварыце прыметнікі і запішыце іх
Праезд |
|
Скорасць |
|
Кантраст |
|
Помста |
|
Колькасць |
|
Выезд |
|
Шчасце |
|
Вобласць |
|
Нескладовае ў і у складовае
Правілы-1959 |
Правілы-2008 |
§82. У не скарачаецца: 3. У пачатку слоў іншамоўнага паходжання, а таксама ў сярэдзіне іх пасля галосных перад зычнымі, калі у ўтварае самастойны склад: праменні ультрафіялетавыя, соус, кансіліум, дзяржаўны універсітэт, раунд, клоун, прэзідыум і інш. Калі ж у ў сярэдзіне слова самастойнага складу не ўтварае, тады яно скарачаецца: аўдыторыя, браўнінг, маўзер, аўдыенцыя, паўперызацыя. |
1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вы-маўленнем пасля галосных: пры чаргаванні [у] з [ў]: • у пачатку слова (калі тэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацелася ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў); • у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, саўна, фаўна, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раунд; але: траур. |
Правіла-выключэнне адносна напісання на канцы ў запазычаных нязменных словах літар у ці ў не было сфармулявана. |
На канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау. |
Правіла адносна фіналяў -ум, -ус у запазычаных словах не было сфармулявана. |
Гук [у] не чаргуецца з [у] у запазычаных словах, якія закан-чваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх. |