Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
материал для реферата.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
18.11.2018
Размер:
87.97 Кб
Скачать

3. Вынікі і значэнне рэформы

Аграрная рэформа П.Сталыпіна аказала складнае і супярэчлівае ўздзеянне на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіцце Расійскай імперыі, у тым ліку дарэвалюцыйнай Беларусі. У эканамічным плане яна мела прагрэсіўнае значэнне, замяняючы архаічную абшчынную форму землеўладання больш рацыянальнай, буржуазнай формай зямелнай уласнасці, створаючы новыя магчымасці для росту прадукцыйных сіл у земляробстве. З выхадам на хутары і адрубы часткі сялян зменшыліся цераспалосіца, дробнапалосіца і далёказямелле сялянскіх палёў, што садзейнічала развіццю сялянскай гаспадаркі.

Сталыпінская рэформа насіла ярка акрэслены буржуазны характар. Яна закранала асноўныя бакі эканамічнага ўладку сельскай гаспадаркі: надзяляла сялян уласнай зямлёй, давала ім магчымасць абзавесціся ўласнай гаспадаркай на новых землях, спрыяла некотораму паляпшэнню арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Рэформа вяла да больш шырокага ўцягнення ў гандлёвы абарот канцэнтрацыі капіталістычнай зямельнай уласнасці. Агранамічная і тэхнічная дапамога земскіх і ўрадавых устаноў аказвала, безумоўна, станоўчае ўздзеянне на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі заможных вярхоў вёскі [4, с. 203].

Аб развіцці гандлёва-буржуазных адносін сведаць таксама ўздым кааператыўнага руху, павялічнне сялянскіх грашовых укладаў у ашчадных касах. Накапленне грашовых сродкаў, усё больш шырокае ўцягванне іх у сістэму дробнага капіталістычнага крэдыту значна пашырылі магчымасці сялянскай буржуазіі і заможных сялян у набыцці сельскагаспадарчых машын і ўдасканаленых прылад працы, гатунковага насення, угнаенняў, высокапрадукцыйнай жывёлы, у найме рабочай сілы і інш. Сталыпіская аграрная рэформа паскорыла развіццё капіталістычных адносін у вёсцы, у тым ліку паглыбіла працэс разлажэння сялянства на сялянскую (галоўным чынам дробную) буржуазію і сельскі пралетарыят, пераважна з надзелам. У выніку яе рэалізацыі ўдзельная вага сялянскай буржуазіі і пралетарызаванай вясковая беднаты ўзрасла. Рэформа П. Сталыпіна нароўні з Дзяржаўнай думай была другім (пасля сялянскай рэформы 1861г.) крокам на шляху ператварэння расійскай феадальнай манархіі ў буржуазную.

Важным вынікам сталыпінскай рэформы, з аднаго боку, стала канцэнтрацыя зямельнай уласнасці ў руках сялян-заможнікаў, што з’яўлялася неабходнай умовай буржуазнай перабудовы сельскай гаспадаркі, а з другога боку – рост колькасці беззямельных і незаможных сялян [4, с. 203].

Аднак, няледзячы на пэўныя сацыяльна-эканамічныя зрухі, аграрная палітыка П. Сталыпіна ў Беларусі, як і ў цэлым па краіне, цярпела няўдачу. Не была дасягнута асноўная мэта рэформы – расчысціць дарогу капіталізму ў вёсцы, зрабіць так, каб поруч са згалелым сялянствам засталіся памешчыкі, што абуржазіліся, і сялянская буржуазія, якія поўнасцю самкнуліся б у сацыяльна-эканамічным і палітычным плане з царызмам. На гэтай аснове меркавалася знішчыць перажыткі прыгонніцтва, ліквідаваць дробныя малапрадукцыныя сялянскія гаспадаркі, ператварыўшы мільёны сялян прамысловых і сельскагаспадарчых рабочых. Напаўпрагонніцкае землеўладанне скарацілася ў выніку сталыпінскай аграрнай рэформы толькі часткова. У 23 паветах усходу і цэнтра Беларусі ў сярэдзіне 1917 г. плошча панскіх, дзяржаўных, удзельных, царкоўных, манастырскіх зямель складала яшчэ каля 47% зямельнага фонду [7, с. 212]. Не былі ліквідаваны панскія латыфундыі, што з’яўляліся асновай рэшткаў феадалізму ў вёсцы. Рэформа не знішчыла і такі перажытак прыгонніцтва, як сервітуты, галоўным чынам зямельныя, якія тармазілі развіццё капіталістычных аднсін у сельскай гаспадарцы. У 1911 г. у Мінскай, Гродзенскай, Вілейскай і Віцебскай губернях яны ахоплівалі 4221 сельскую грамаду і 2147 маёнткаў [6, с. 544]. Не дасягнула жаданых вынікаў перасяленчая палітыка, на якую ўскладаліся асаблівыя надзеі пры ажыццяўленні рэформы.

Хоць у працэсе правядзення аграрных мерапрыемстваў П.Сталыпіна ўдалося пашырыць магчымасці для развіцця капіталізму ў вёсцы, рэфармаванне ахапіла невялічкую частку сялянскіх гаспадарак. Нягледзячы на намаганні ўрада, у пяці заходніх губернях на хутары і адрубы выйшла толькі каля 1/8 сялянскіх двароў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях абшчыннае землеўладанне захавалася амаль у 2/5 двароў сялян-абшчыннікаў. Большасць сялянскіх гаспадарак не магла карыстацца агранамічнай і тэхнічнай дапамогай, кааператыўным крэдытам і інш. Пры рэалізацыі рэформы не ўдалося настолькі раскалоць сялянства, каб забяспечыць сабе новага саюзніка для барацьбы з надыходзячай рэвалюцыяй. Супярэчнасці і барацьба паміж сялянствам у цэлым і памешчыкамі не былі заняты з парадку дня. Больш таго, у выніку рэформы яны ўзмацніліся і па-ранейшаму заставаліся галоўнымі супярэчнасцямі ў вёсцы. Адначасова абвастралася барацьба паміж вясковай беднатой і сялянскай буржуазіяй.

Рэформа не палепшыла, а толькі пагоршыла становішча сялян. У сувязі з тым, што не было ліквідавана абшарніцкае землеўладанне, не маглі быць ухілены і іншыя спадарожныя яму рэшткі прыгону - сялянская галеча і малазямелле, абшчына, сэрвітуты, цераспалосіца, кабальнае ліхвярства, сярэднявечныя павіннасці, непаўнапраўнае і прыніжанае становішча селяніна, цяжкі прыгнёт па-паліцэйску-чынавенскага апарата, вузкасць унутранага рынку, агульны руцінны стан гаспадаркі і г.д. Сталыпінская рэформа не знішчыла такі перажытак прыгону, як сэрвітуты, якія тармазілі развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Паводле дадзеных за 1911 г., сэрвітуты ахоплівалі ў Мінскай губерні 41% усіх маёнткаў, у Гродзенскай – 28,8, у Віленскай – 26,6% [6, с. 544]. Абшарнікі адымалі ў сялян сэрвітутныя ўгоддзі - пашы і выганы для скаціны, лоўлі, сенажаці, лес і т.п.

Яркім сведчаннем краху сталыпінскай рэформы з'явіўся правал перасяленчай палітыкі. На працягу 10 гадоў з Еўрапейскай Расіі перасяліліся за Ўрал 3 131 753 чал., з іх вярнуліся адгона 546 607 чал., г.зн. 17,4% усіх перасяленцаў [7, с. 216]. Не здолеўшы дасягнуць галоўнай эканамічнай мэты, царскі ўрад не змог дамагчыся ажыццяўленні і галоўнай палітычнай мэты. Яно не здолела атрымаць трывалую падтрымку буржуазных элементаў у горадзе і вёсцы, ператварыць самадзяржаўе ў буржуазную манархію, ліквідаваць пагрозу новай рэвалюцыі.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа не ўзмацніла сацыяльнай базы царызму, не аслабіла класавых супярэчнасцей, не прадухіліла новай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Яна пацярпела няўдачу, бо праводзілася пры захаванні ўлады памешчыкаў, асноў панскай зямельнай уласнасці, за кошт згалення сялянскіх мас. Рэформа, не ўмацаваўшы вырашальнай выявай клас кулацтва, у той жа час паскорыла спусташэнне сялян, павялічыла масу бядноты і парабкаў, узмацніла іх нянавісць да царызму. Яна прывяла да ўзмацнення рэвалюцыйных элементаў у вёсцы і тым самым яшчэ больш рэвалюцыянізавала яе, павялічыла палітычную

свядомасць сялян.

Галоўным чыннікам правалу сталыпінскай рэформы было тое, што яна праводзілася самімі абшарнікамі і іх абаронцам – царызмам, палітыка якіх насіла непаслядоўны і нерашучы характар, адрозніваючыся больш клопатам пра захаванне старога, чым імкненнем да сцвярджэння новага.

Іншым чыннікам краху сталыпіншчыны была масавая рэвалюцыйная барацьба, якая адважна змяла з гістарычнай арэны царскую манархію разам з яе новай аграрнай палітыкай [7, с. 220].

Агульныя высновы пра сталыпінскую рэформу можна зрабіць на аснове наступных разлікаў У. І. Леніна па выніках апрацоўкі адказаў на адну з анкет, змешчаным у “Гандлёва-прамысловай газеце”. За шэсць гадоў дзеяння рэформы становішча ацэньвалася наступным чынам: “ з 100 адказаў былі: спрыяльных (“папраўляюцца” сяляне) – 20, неспрыяльных (“бяднеюць” сяляне) – 38, сярэдніх (“на адным узроўні”) – 42. Такі вынік. Што ж ён азначае? Што сялянства бяднее і руйнуецца. За час правядзення рэформы лік неспрыяльных адказаў, у сярэднім, амаль удвая больш ліку спрыяльных адказў!!! Гэта выснова можна выказаць навочна і прымаючы 20 млн сялянскіх сем'яў наступным чынам: за час рэформы паправілася 4 млн сялянскіх сем'яў, збяднела 7 млн 600 тыс., засталося на ранейшым (г.зн. жабрацкім) узроўні 8 млн 700 тыс. сем'яў!!! І ў гэты перыяд высокіх коштаў, калі абшарнікі і буржуазія лапатамі вяслуюць золата” [9, с. 164].

У той час, калі паправілася і ўмацавалася невялікая купка кулакоў і заможных сераднякоў, асноўная маса сераднякоў засталася на ранейшым нізкім узроўні. Рэзка пагоршылася становішча асноўных мас бядноты. Такім чынам у выніку рэформы Сталыпіна расслаенне вёскі значна павялічылася. Значна вырас лік бядноты і сельскагаспадарчага пралетарыята.

Ломка першабытнаабшчыннага землеўладання была эканамічна прагрэсіўная, але яна праводзілася ў рэакцыйных мэтах – захавання землеўладання памешчыкаў, іх даходаў, палітычнай улады. Гэта была спроба вырашыць сялянскае пытанне за кошт саміх сялян, цаной згаленя, паўперызацыі мільёнаў іх у інтарэсах жменькі вясковых багацеяў, у канчатковым выніку – у інтарэсах памешчыкаў і царызму [3, с. 360].