Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
биб_зн_ист_ МЕТАДЫЧКА_09.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
437.76 Кб
Скачать

Варыянт 6

6.1. Дзе быў высечаны надпіс “Аптэка для душы”?

a. над уваходам у Львіны пакой палацавай бібліятэкі Ашурбаніпала

b. на базальтавым абеліску ў Вавілоне

c. над уваходам у бібліятэку Рамсэса ІІ

d. над уваходам у палац Хатусіліса ІІІ

6.2. Які новы тып бібліятэк узнікае ў Рымскай імперыі?

a. навуковая

b. публічная

c. бібліятэка мусейона

d. бібліятэка скрыпторыя

6.3. На якія часткі дзеяляцца кніжныя фонды манастырскіх бібліятэк Сярэднявечча?

a. кнігі вялікага фармату і кнігі малога фармату

b. рэлігійныя і свецкія

c. даступныя чытачам і прызначаныя для абраных

d. якія можна выносіць з манастыра і якія нельга выносіць

6.4. Дзе ўпершыню ўзніклі бібліятэкі пры мусульманскіх універсітэтах?

a. у Каіры

b. у Дамаску

c. у Кардове

d. у Багдадзе

6.5. Калі заснавана першая навуковая бібліятэка ў Расіі?

a. у 1650 г.

b. у 1685 г.

c. у 1724 г.

d. у 1795 г.

6.6. З чыім імем было звязана пераўтварэнне Бібліятэкі Кангрэса ў важнейшы дзяржаўны інстытут ЗША?

a. Э. Р. Спофарда

b. Дж. Вашынгтона

c. Т. Джэферсана

d. Б. Франкліна

6.7. Які прынцып ляжыць у аснове англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі і канцэпцыі народнай бібліятэкі?

a. адкрытага доступу

b. педагагічнага ўздзеяння на чытача

c. агульнадаступнасці

d. нейтральнай пазіцыі бібліятэкі

6.8. Якое аб’яднанне бібліятэчных работнікаў было арганізавана ў Пецярбургу ў 1908 г.?

a. Бібліятэкар

b. Таварыства бібліятэказнаўства

c. Таварыства рускіх бібліятэчных работнікаў

d. С.-Пецярбургская бібліятэчная асацыяцыя

6.9. Якая міжнародная арганізацыя з 1992 г. ажыццяўляе праграму па ахове і прапагандзе сусветнай дакументальнай спадчыны “Памяць свету”?

a. ІФЛА

b. ЮНЕСКА

c. ФІД

d. ІСО

6.10. Якія бібліятэкі ўваходзяць у сетку бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь?

a. публічныя і прафсаюзныя бібліятэкі

b. бібліятэкі ўстаноў культуры і адукацыі

c. НББ, абласныя і іншыя публічныя бібліятэкі для дарослых і дзяцей

d. публічныя бібліятэкі і бібліятэкі аграпрамысловага комплексу

3. Рабочая праграма вучэбнага курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” для студэнтаў фзн (4 і 5 гады навучання)

п/п

Назва тэмы

Колькасць гадзін

лекцыі

семінары

КСР

1.

Уводзіны. Бібліятэкі Старажытнага Свету

2

2.

Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча

2

3.

Бібліятэкі эпохі Адраджэння і Асветніцтва

2

2*

4.

Бібліятэчная справа ў ХІХ – ХХ стст.

2

5.

Сучасны стан бібліятэчнай справы

2

Усяго

10

2

+

Кантроль ведаў: КСР, экзамен, курсавая работа

*Тэму семінарскіх заняткаў гл. на с. 24–29.