- •Бібліяграфазнаўства. Раздзел 1. ТэОрыя
- •Бібліяграфазнаўства. Раздзел 1. Тэорыя
- •Тэма 2. Бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфічныя веды) як асноўныя паняцці тэорыі бібліяграфіі
- •Тэма 3. Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі
- •Практычныя работы. Тэма 4. Функцыянальная структура бібліяграфіі
- •Раздзел іі. Бібліяграфічная дзейнасць Тэма 5. Бібліяграфія як галіна дзейнасці
- •Тэма 6. Бібліяграфічная практычная дзейнасць: паняцце і структура
- •Практычная работа. Тэма 8. Відавая класіфікацыя бібліяграфіі
- •Раздзел ііі. Бібліяграфазнаўства – навука аб бібліяграфіі Тэма 9. Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў
- •Тэма 10. Развіццё бібліяграфазнаўства на сучасным этапе
- •Тэматычны план
- •Метадычныя ўказанні для семінараў Тэматыка семінараў
- •Семінар № 1 па тэме “бібліяграфія як грамадская з’ява”, 2 гадзіны
- •Асноўная
- •Дадатковая
- •Семінар № 2 па тэме “функцыянальная структура бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі)”, 2 гадзіны
- •Асноўная
- •Дадатковая
- •Семінар № 3 па тэме “бібліяграфія як галіна дзейнасці”, 4 гадзіны для 135 к гр.
- •1.Суадносіны паняццяў “бібліяграфія” і “бібліяграфічная дзейнасць” у тэрмінасістэме бібліяграфазнаўства:
- •Асноўная
- •Дадатковая
- •Семінар № 5 па тэме “развіццё бібліяграфазнаўства на сучасным этапе”, 2 гадзіны для 135 к гр.
- •Асноўная
- •Семінар № 4 па тэме “развіццё бібліяграфазнаўства на сучасным этапе”, 4 гадзіны (для 135 гр.)
- •1. Парадыгма як навуковая з’ява ў бібліяграфазнаўстве.
- •Асноўная
- •Дадатковая
- •Метадычныя ўказанні да практычных заняткаў Практычная работа № 1 Тэма: формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі
- •Практычная работа № 2 Тэма: формы, тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Гутаркі аб кнігах і інш. Практычная работа № 3 Тэма: “многааспектная класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў”, 2 гадзіны
- •Многааспектная (фасетная) класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Метадычныя рэкамендацыі па напісанню кантрольнай работы па дысцыпліне “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя” для студэнтаў 1-2 курса фзн на 2014-2015 навучальны год
- •Метадычныя ўказанні для самастойнай работы студэнтаў
- •Тэмы “бібліяграфія як грамадская з’ява”, “бібліяграфічная інфармацыя і бібліяграфічныя веды як асноўныя паняцці тэорыі бібліяграфіі”, 12 гадзін
- •Заданне 1, 4 гадзіны
- •Форма кантролю срс
- •1.Праверка пісьмовых работ.
- •2. Субяседаванне па тэме. Заданне 2, 4 гадзіны
- •Форма кантролю срс
- •1. Субяседаванне па тэме. Тэма “формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі”,
- •4 Гадзіны
- •Форма кантролю срс
- •1.Праверка пісьмовых работ.
- •2. Субяседаванне па тэме. Тэма “бібліяграфічная практычная дзейнасць: паняцце і структура”, 10 гадзін
- •Форма кантролю срс
- •Форма кантролю срс
- •1. Праверка электронных прэзентацый.
- •2. Выступленне з лепшымі прэзентацыямі на семінары № 3. Заданне 2, 8 гадзін
- •Форма кантролю срс
- •1.Праверка пісьмовых работ.
- •2. Субяседаванне па тэме. Тэма “відавая класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі”, 16 гадзін
- •Форма кантролю срс
- •Іv. Суаднясіце:
- •Форма кантролю срс
- •Форма кантролю срс
- •1.Праверка пісьмовых работ.
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •Пытанні
- •Графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў
- •Пытанні для самастойнай праверкі ведаў
- •Пытанні да рубежнага кантролю
- •Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы
- •Тэмы дыпломных і магістарскіх работ
- •Спіс літаратуры
- •Пытанні да экзамена
- •Зацвярджаю
- •Выкарыстанне тэхнічных сродкаў
Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці
Бібліяграфазнаўства. Раздзел 1. ТэОрыя
1-23 01 11 – Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
Кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый
Курс 2
Семестр III
Лекцыі 26
Практычныя (семінарскія)
заняткі 12 Экзамен III
Курсавая работа (праект) IV
Аўдыторных гадзін па
вучэбнай дысцыпліне 38
Усяго гадзін па
вучэбнай дысцыпліне 80 Форма атрымання
вышэйшай адукацыі дзённая, завочная
Склалі: Таццяна Васільеўна Кузьмініч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Васіль Емельянавіч Лявончыкаў, доктар педагагічных навук, прафесар,
Валянціна Іванаўна Саітава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Вучэбна-метадычны комплекс складзены на аснове тыпавой вучэбнай праграмы Бібліяграфазнаўства. Раздзел 1. Тэорыя
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый (пратакол № 2 ад 26.09.2014 г.)
Загадчык кафедры
__________В.А. Касап
Мінск
2014
ЗМЕСТ
Рабочая праграма 3
Тэмпланы 11
Метадычныя ўказанні для семінараў 13
Метадычныя ўказанні да практычных заняткаў 24
Метадычныя ўказанні для кантрольнай, самастойнай работы студэнтаў 30
Графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў 47
Пытанні для самастойнай праверкі ведаў 48
Пытанні да рубежнага кантролю 50
Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы 51
Тэмы курсавых работ 52
Тэмы дыпломных і магістарскіх работ 53
Спіс літаратуры 54
Пытанні да экзамена 57
Выкарыстанне тэхнічных сродкаў 59
Бібліяграфазнаўства. Раздзел 1. Тэорыя
Рабочая праграма на 2014-2015 навучальны год
Зацверджана на пасяджэнні кафедры тэорыі і гісторыі ІДК
(пратакол № 2 ад 26 верасня 2014 г.)
ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛIНЫ
Уводзiны
“Бібліяграфазнаўства. Раздзел І. Тэорыя” як навуковая і вучэбная дысцыпліна. Задачы і змест курса. Яго месца ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў. Тэорыя бібліяграфіі ў вучэбным цыкле бібліяграфічных дысцыплін. Характарыстыка асноўнай вучэбнай, вучэбна-метадычнай, нарматыўнай, даведачнай літаратуры, спецыяльных часопісаў у дапамогу засваенню дысцыпліны. Асноўныя формы аўдыторнай і пазааўдыторнай работы. Асноўныя формы кантролю: бягучы, прамежкавы і выніковы.
Раздзел І. АСНОВЫ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ
Тэма 1. Бібліяграфія як грамадская з’ява
Прычыны ўзнікнення бібліяграфіі. Паняцце “бібліяграфія”, яго этымалогія і генезіс. Шматзначнасць сучаснага выкарыстання тэрміна “бібліяграфія”.
Заканамернасць узнікнення бібліяграфічных звестак як неад’емнай часткі дакумента. Бібліяграфія ў структуры інфармацыйных рэсурсаў грамадства. Грамадскія патрэбнасці ў інфармацыі, ведах – важнейшая перадумова функцыянавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
Сістэма дакументных камунікацый (дакумент – карыстальнік) – метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Паняцце аб метасістэме бібліяграфіі; асноўныя элементы і іх характарыстыка. Супярэчлівасці ці інфармацыйныя бар’еры паміж дакументнай інфармацыяй і карыстальнікамі. Роля бібліяграфіі ў іх пераадоленні (канцэпцыя А.П.Коршунава).
Тэкставыя камунікацыі – універсум чалавечых ведаў. Роля бібліяграфіі ў святле тэкставых камунікацый (канцэпцыі В.А.Факеева і Н.А.Слядневай).
Фактары ўздзеяння на развіццё бібліяграфіі як грамадскай з’явы і фарміраванне яе асноўных элементаў. Заканамернае павелічэнне аб’ёму інфармацыйных рэсурсаў грамадства, ускладненне інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, паскарэнне інфармацыйных працэсаў у грамадстве, стварэнне новых інфармацыйных тэхналогій, з’яўленне новых відаў носьбітаў інфармацыі. Уздзеянне на бібліяграфію гісторыка-культурных, сацыяльна-эканамічных умоў існавання грамадства.