Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экзамен по истории.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
15.12.2018
Размер:
442.37 Кб
Скачать

5 Барацьба Беларускага насельництва з крыжакамі і мангола татарамі.

Крыжакi i татары. 3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. 3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам).

У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па намаганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ор-дэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі. Атрымліваючы

Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты". Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі по-лацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя - Кукенойса і Герцыке - не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход па-чаўся паспяхова. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгарод-скай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.

3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маск-ву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.