- •1 Значенее задачы функцыі гістарычнай навуцы.
- •2 Стара. Грамадства на тэрыторыі Беларусі. Храналагічныя рамкі і кароткая хар-ка перыядаў.
- •3 Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”
- •4 Першыя дзяржаўныя аб’яднанні на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княства.
- •5 Барацьба Беларускага насельництва з крыжакамі і мангола татарамі.
- •6 Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях, яго ўплыў на жыццё феадальнага грамадства.
- •7 Дзейнасць беларуских асветникаў.
- •9 Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель у станаўленні вкл.
- •11 Дэнастыйная барацьба у княстве у 70 - 90 14ст Кейстут, Ягайла, Андрэй поалцкі.
- •12 Крэуская унія і яе значэнне. Пачатак каталіцтва.
- •13 Унутранная і знешняя палітыка князя Вітаута Грюнвальдская битва
- •14 Статут вкл 1529 і 1566 і Адміністрацыйна-- тэратарыяльны, ваенныя і судовыя рэформы.
- •15 Аграрная рэформа. Валочная памера.
- •16 Эканмічнае зазвіццё гарадоу і мястэчак мАгдэнбургскае права і сістэма самакіравання.
- •20 Рэформы у Беларусі. М. Радзівіл. Будны, Цяпінскі
- •21 Перадумовы і прычыны Люблінскай уніі. Утварэнне рп.
- •22 Дзяржаўна прававое становішча вкл у складзе рп.
- •23 Барацьба беларускага народа супраць феадальнага прыгнету і польска-каталіцкай экспансіі.
- •24 Берасцейская царкоўная унія. Барацьба уніяцкай царквы за існаванне і самабытнасць.
- •25 Сацыяльна – эканамічнае становішча Беларусі у складзе рп. 16- 18ст.
- •26 Знешняя палітыка рп. Войны.
- •27 Рэч Паспалітая у Паўночнай вайне. 1700 – 1721
- •28 Прычыны і вынікі першага падзелу рп
- •29 Рэформы рп. Канстытуцыя 3 мая 1791.
- •30 Другі падзел рп. Пўстнне т. Касцюшко. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і яго вынік.
- •32 Крызіс феадальна – прыгоннецкай сістэмы. Эканамічныя рэформы 30-50 г 19 ст.
- •33 Вайна 1812 на тэрыторыі Беларусі.
- •34 Грамадска- палітычны рух на Беларусі у 19 ст. Дэкабрысты.
- •35 Паўстанне 1830 – 1831 і яго вынік для Беларусі.
- •36 Школа і адукацыя. Віленскі Універсітэт.
- •37 Культура Беларусі у першай палове 19 ст
- •38 Буржуазныя рэформы 60 – 70. Асаблівасці на Беларусі.
- •39 Паўстанне 1863 – 1864 к. Калiноўскi
- •40 Асаблівасці развіцця капіталізму у прамысловасці і сельскай гаспадарцы у другой палове 19ст
- •41 Утварэнне палітычных партый і арганізацый.
- •42 Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.
- •43 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •44 Бел культура ў хіх-пачатку хх ст.
- •45 Фармираванне Беларускай нацыі.
- •47 Утварэнне бсср
- •53 Пасляваеннага разбурэння бсср
- •54 Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.
- •55 Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •57 Грамадска палитычнае развиццё в рб
- •1 Значенее задачы функцыі гістарычнай навуцы.
- •2 Стара. Грамадства на тэрыторыі Беларусі. Храналагічныя рамкі і кароткая хар-ка перыядаў.
11 Дэнастыйная барацьба у княстве у 70 - 90 14ст Кейстут, Ягайла, Андрэй поалцкі.
Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда.
На вялікакняскі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, галоўнай мэтай сваёй ставіў стварэнне аб’яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы. Але гэтая задача была для Ягайлы надта няпростай.
Яшчэ адзін фактар супрацьстаяў стварэнню цэнтралізаванай дзяржавы – гэта ўзмацненне прыхільнасці ў заходнерускіх княстваў да Масквы.
Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі, і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі, і тады ён робіць стаўку на Польшчу.
У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім.
У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.
Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На праваслаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.
Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмаўляецца ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайле і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам становіцца на чале руху.
На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 г. па 1392 г. і была накіравана на адстойванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ.
Пасля паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, якая юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ.
12 Крэуская унія і яе значэнне. Пачатак каталіцтва.
У перыяд з 1383 па 1385гг. ішлі сакрэтныя перагаворы аб умовах уніі паміж Польшчай і ВКЛ. У 1385 г. унія была падпісана ў Крэўскім замку, рэзідэнцыі Вялікіх князеў ВКЛ. Умовы гэтай уніі былі наступнымі:
1. Польшча і ВКЛ атрымліваюць адну агульную палітычную ўладу ў асобе Вялікага князя і караля Польшчы. Пры гэтым Вялікі князь абіраецца ў ВКЛ, а затым ён займае пасаду польскага караля.
2. ВКЛ і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.
3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці.
У 1386г. Ягайла пачаў выконваць умовы Крэускай уніі. Ён ажаніўся на Ядвізе, прыняў каталіцтва і стаў польскім каралем. 3 дапамогай Рыма 30 тысяч жмудзінаў сталі католікамі. У 1387г. Ягайла выдаў шэраг прывілеяў, згодна з якімі каталіцкія феадалы атрымалі выключныя правы на валоданне зямлей, яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэты прывілей не распаўсюджваўся.
У выніку ў ВКЛ утварылася моцная апазіцыя, якая не прымала Крэўскую унію.