Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
экзамен по історіі.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
148.99 Кб
Скачать

2. Засяленне тэрыторыі Беларусі.

Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад. Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго а дступаць на поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Больш-менш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца прыкладна ад 100-40 тысяч гадоў назад, у сярэднім палеаліце. У гэты час пачаўся даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. З верхнім палеалітам звязана ледніковая эпоха (16-8 тысяч гадоў да н.э.), калі адбылося некалькі абледзяненняў тэрыторыі Беларусі. Магчыма, у час, які папярэднічаў ледніку, магчыма, у межледніковую эпоху, калі адбываліся кароткія пацяпленні, на гэтай тэрыторыі пасялілісь першыя людзі. Па меры расставання і адступлення ледніка ў сярэднім камнным веку, мезаліце каля 10 тысяч гадоў таму назад адбылося поўнае засяленне Беларусі.

Вядомыя дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі – Бердыжская (на Сожы, каля в. Бердыж, недалека ад Чачэрска) і Юравіцкая (на Прыпяці, каля в. Юравічы, недалека ад Мазыра) стаянкі (30-20 тысяч гадоў да н.э.), на якіх пражывала прыблізна 50 чалавек. Яны сведчаць, што ўжо ў позднім палеаліце ўзніклі мясцовыя этнаграфічньія асаблівасці.

Самай старажытнай, першай ў гісторыі формай аб’яднання, згуртавання людзей, формай іх супольнасці быў род, ці родавая абшчына. Род – гэта калектыў кроўных родзічаў. якія мелі паходжанне ад агульнага продка спачатку па матчынай (мацярынскі род), а потым па бацькоўскай лініі (бацькоўскі род). Род быў уластнікам пэўнай тэрыторыі, веў калектыўную гаспадарку, меў агульную маемасць, калектыўна размяркоўваў здабытае. Родавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямены. Плямены – гэта наступная гістарычная форма аб’яднання, супольнасці людзей (этнічная і сацыяльная супольнасць людзей, звязаных радавымі адносінамі, агульнай мовай і тэрыторыяй. Першабытныя плямёны). На больш позніх этапах утварыліся яшчэ 2 формы супольнасці людзей – народнасці (супольнасць людзей, якая гістарычна складвалася з племянных саюзаў (добраахвотна ці ў выніку заваявання адных плямён другімі), узнікненне народнасці звязана з працэсам узмацнення і пашырэння міжплемянных гаспадарчых і культурных кантактаў на аснове агульнай тэрыторыі і мовы) і нацыя (устойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць; у працэсе гістарычнага развіцця прыходзіць на змену народнасці і ўяўляе сабой больш высокую ступень самаарганізацыі і кансалідацыі этнасу).

Адкрытая тэрыторыя Беларусі і наяўнасць вялікіх рэк давалі магчымасць засяленню яе з розных тэрыторый (Украіны, Польшчы, Цэнтральнай Еўропы). Ніводная з гэтых груп не была, відаць, настолькі вялікая, каб засяліць значную тэрыторыю і гэтым самым заняць дамінуючае становішча над іншымі. Гэта і прывяло да ўтварэння паасобных этнічных абласцей, якія, між іншым, вызначаліся выключнай устойлівасцю, бо амаль нязменна існавалі на працягу ўсяго мезаліту і неаліту. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак людзей, агульная колькасць насельніцтва скаладала прыкладна 4,5-6 тысяч чалавек. На жаль, даіндаеўрапейскае насельніцтва нічога нам не пакінула, што можа тлумачыцца яго крайняй малалікасцю. Гэта акалічнасць абцяжарвае для нас вызначэнне яго этнічанй прыналежнасці. А.Шахматаў лічыў, што ў басейне Прыпяці на тэрыторыі мінскай і Гродненскай губерняў жылі продкі заходніх фінаў, а ў басейне верхняга цячэння Дняпра і Дзясны – продкі мардвы. Сучасаная навука дапускае наяўнасць угра-фінаў толькі ў Падзвінні.

Этнас – устойлівая супольнасць людзей, якая скллалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульгую мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноуныя гістарычныя формы этнасу – род, племя, народнасць, нацыя.

Літаратура:

Мікола Ермаловіч “Старажытная Балерусь. Полацкі і Новагародскі перыяды”

Я.К.Новік і др. “Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў па 2010 г.”

Приложение

Археологическая периодизация

КАМЕННЫЙ ВЕК

ПАЛЕОЛИТ

(древний каменный век)

ранний (древний, нижний)

поздний (верхний)

МЕЗОЛИТ

(средний каменный век)

НЕОЛИТ

(новый каменный век)

БРОНЗОВЫЙ ВЕК

ЖЕЛЕЗНЫЙ ВЕК