Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-26.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
157.7 Кб
Скачать

24. Тропіка.

Троп, вобраз (ад грэч. Tropos – паварот, зварот, вобраз) – слова ці моуны выраз, ужытыя ў пераносным значэнні. У Т. На аснове нейкіх агульных рыс супастаўляюцца дзве з’явы, адна з якіх характырызуецца праз прыметы другой. Ужываюцца Т. і ў размоўнай мове, аде асноўная сфера іх бытавання – мастацкая літаратура, асабліва паэзія. Яны дапамагаюць лаканічна і вобразна выявіць сутнасць з’явы, індывідуалізаваць яе, даць ей ацэнку. Т. – не “акраска”, а адзін са сродкаў вобразнага пазнання жыцця, спосаб узбагачэння літаратурнай мовы новымі сэнсавымі адценнямі. Не дзіва таму, што паэты адчуваюць арганічную патрэбу ў Т. Т. прадвызначалі жывапіснасць наступных радкоў П. Броўкі:

Вятры – вандроўнікі, вядома,

Барозны – гуслі на раллі,

А сосны – рыцарі ў шаломах,

Крыніцы – вочы ўсей зямлі.

Адрозніваюць Т.простыя: эпітэт, параўнанне і складаныя: метафара, зваротная метафарызацыя, этымалагізм паэтычны, метанімія, сінекдаха, гіпербала, літота, сімвал, алегорыя, іронія, гратэск, перыфраза. Часам вылучаюць два тыпы Т. – канкрэтна-пачуццевыя і ўмоўна-асацыятыўныя. Т. першага тыпу ўлічваюць канкрэтнасць і рэльнасць адзнак з’яў ці прадметаў, што ўуспрымаюцца з дапамогай асацыятыўных магчымасцей органаў пачуццяў – зроку, слыху, смаку, абаняння і асязання (серп месяца, зяленае полымя дрэў), другога – вызначаюцца вялікай доляй умоўнасці, апелююць да здольнасцей лагічнага мысленння чалавека, ведаў, жыццевай дасведчанасці (парог, вычасаны з ўспамінаў;карціны, намаляваныя сціснутымі кулакамі, вачамі беспрацоўных, камянямі барыкад).Часам другі тып Т. звязваюць толькі з сучаснай паэзіяй. Аднак умоўна-асацыятыўныя вобразы, у аснове якіх найчасцей ляжаць метанімічныя суадносіны паміж з’явамі і прадметамі рэчаіснасці, у значная ступені былі характэрныя яшчэ для самых даўніх фальклорных твораў. Не трэба. Аднак, абсолютызаваць той ці іншы тып Т. Наяўнасць Т. у паэзіі залежыць ад характару талента паэта, стылевага кіркнку творчасці, канкрэтнай ідэйна-мастацкай задумы, зместу твора. Багацце Т. прадвызначае метафарычны стыль паэзіі, поўная або частковая адсуьнасць іх- аўталагічны (“бязвобразны”). У творчасці нават аднаго паэта яны могуць спалучацца. Паэт можа эвалюцыяніраваць ад аднаго вобразна-стылевага кірунку да другогоа. Напріклад М.Танк (з узростап пераходзіў з метафарызацыі да аўталогіі).

Адухаўленне – стылістычны прыём. Які надае неадушаўлённаму прадмету якасці адушаўлённага. «И звезда с звездою говорит».

Параўнанне –

25. Паэтычны сінтаксіс

Сінтаксіс літаратурны – сістэма сінтаксічнай арганізацыі мовы маст літ-ры.

Два тыпы мовы – вершаваная і празаічная – маюць св. спецыфіку. Сінтаксіс вершаванай мовы больш складаны, чым сінтаксіс празаічны. Аднак гэтыя складаюць, дзеякуячы асаблівасцям вершаванай мовы, не адчуваецца чытачам, не перашкаджае разуменню. Наадварот, уся складанасць сінтаксіса пабудовы верша, калі яны толькі мастацкі апраўданы, служаць адной мэце: дапамагчы лепш, больш арганічна выявіць думку і пачуцце паэта.

У сістэму паэтычнага сінтаксісу ўваходзяць

рытарычныя фігуры – стылістычны прыём у празаічнай і вершаванай мове, які ўзмацняе эмацыянальны напал выказвання. Асноўныя:

рытарычнае пытанне (не патрабуе адказу):

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем,

Ці ж нам сілы Бог не даў?

Ці ж над родным нашым краем

Промень волі не блішчаў?

Я. Колас. “Беларусам”

рытарэчны зваротак (не прадугледжвае канкрэтнага адрасата):

Ой, сястронкі, ой, вясковы,

Ой, вы кветкі прызавяты!

Вашы твары, як васковы,

Вашы шчокі слязьмі змяты…

Цётка. “Вясковым кабетам”

рытарэчны вокліч (напр. :“А якія месцы тут навокал \\ І жывуць якія людзі тут” Аўрамчык. “Плёсы”)

2) Стылістычныя фігуры:

- разнастайныя паўторы

- усе формы парушэння звычайнай сінтаксічнай ці лагічнай сувязі паміж словамі ўнутры вершаваных радкоў

- супрацьстаўленне і супрацьпастаўленне вершаваных радкоў

- групоўка асобных фрагментаў літ-га выказвання ў пэўныя інтанацыйна-сінтаксічныя адзінствы.

Кожная з фігур у паэтычным сінтаксісе адыгрывае ў творы сваю выяўленчую ролю.

1 Градацыя – паступовы пераход нейкай з’явы ад яе ніжэйшай ступені да вышэйшай ці, наадварот, рэзка павышае эмацыянальнасць выказвання.

2 Недасказ або абрыў. Умаўчванне – літ-нае выказванне раптоўна абрываецца, выяўляе ўсхвальванасць аўтара ці героя

3 Паралелізм – прыём размяшчэння падобных або процілеглых з’яў, вобразаў, матываў пры якім гэтыя з’явы раскрываюцца ў супастаўленні, паралельна.

4 Інверсія – такая расстаноўка ў фразе слоў або словазлучэнняў, якая парушае іх звычайны граматычны парадак.

5 Антытэза – супрацьстаўленне процілеглых з’яў, прадметаў.

6 Аксюмаран – сумяшчэнне несумяшчальнага. Жывы труп. Гарачы снег.

7 Сінтаксічныя погляды – складаныя сінтаксіч. Канструкцыі з адным галоўным і некалькімі даданымі сказамі сінтаксічныя перыяды, звычайна выклікаюць рэтардацыю – запаволенне ў апісанні як-небудзь падзей ці з’яў

8 Ампліфікацыя або накапленне – ужыванне ўвыказванні неалькіх аднатыпных слоў ці моўных канструкцый (эпітэтаў, параўнанняў. Сінонімаў, днародных членаў сказа і г.д.)

9 Эліпс – пропуск у фразе нейк. Члена сказа. Які лёгка ўзнаўляецца з кантэкста. (Яна рукаў – кон – слёзы ручайком\\ яна рукою – слёзы ракою – нар песня)

У паэтычных творах ужываюцца разнастайныя лексіка-стылістычныя паўторы:

1) Анафара – паўтарэнне адных і тых жа слоў ці гукаў на пачатку вершаваных радкоў

2) Эпіфара – паўтор адных і тых жа слоў у канцы верш. радкоў

3) Падваенне – паўтор у верш. радках двух слоў ці словазлучэнняў

4) Рэфрэн – прыпеў – паўтарэнне аднаго ці некалькіх вершаваных радкоў праз пэўную колькасць строф верша. (П. Броўка. “Пахне чабор”)

5) Шматзлучнікавасць – паўтор адных і тых жы злучнікаў.

6) Бяззлучнікавасць – адсутнасць злучнікаў паміж граматычна-аднароднымі словамі і сказам

Паўторы надаюць літаратурнай мове асаблівую экспросію узвышаюць тон, запавольваюць тэмп сінт актыўна ўзаемадзейнаць паміж сабой, узмац-ць эстэтыт-ю выразнасць і эмацыянальнасць выказвання, пазбаўляюць мову маст літ аднастайнасці, дапамагаюць выявіць вобразную думку пісьменніка.

Ад паэтычнага сінт залежыць хар-р інтанацыйнасці ладу твора, граматычнага выражэннем якого, па сутнасці, ён і з’яўляецца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]