- •1)Прадмет значэнне і мэты курса Гісторыя беларусі. Асноўныя падыходы да вывучэння гітсторыі . Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •3) Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі(каменны век).
- •4) Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі(бронзавы жалезны век) . Балты і славяне на тэр Беларусі.
- •5) Зараджэння дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь . Полацкае і Тураўскае княства – першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэррыторыі Беларусі.
- •6) Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •7) Язычніцкія вераванні. Прыняцце і распаусюджванне хрысціянства. Культура Беларусі ў 9-13 ст
- •11)Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл 14-15 ст. Крэўская ўнія і яе вынікі.
- •12)Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі вкЛў другой палове 13 першай палове 16ст
- •15)Распаўсюджванне ідэй Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Дзейнасць Гусоўскага Скарыны і яго паслядоўнікаў у час беларускага рэнесансу
- •16)Культура Беларускіх зямель у другой палове 13 першай палове 16ст
- •17)Люблінская вунія і утварэнне рп. Умовы аб’яднання вкл і Польшчы.
- •18)Дзяржаўны лад рп. Становішча вкл у палітычнай сістэме рп.
- •19)Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе рп.
- •20) Знешняя палітыка рп. Войныдругой паловы16-18ст.
- •Вайна Расіі з рп (1654-1667)
- •Паўночная вайна (1700-1724)
- •21)Палітычны крызіс рп, спробы рэформ у другой палове 18 ст. Падзелы рп і далучэнне Бел земель да рі.
- •22)Культура Беларусі ў другой палове 16-18ст.
- •23)Этапы і змест палітыкі расійскага урада на тэрыторыі Беларусіў канцы 18 першай палове 19 ст.
- •24)Грамадска палітычны рухна тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 першай палове 19ст. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.
- •25) Вайна 1812г і беларусь.
- •26)Гаспадарка беларускіх зямель у канцы 18 ст першай палове 19 ст. Эканамічныя рэформы 1830-1850
- •27) Культура Бел зямель у канцы 18-19 ст.
- •28)Адмена прыгоннага права ў рі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 года на беларускіх землях.
- •29)Буржуазныя рэформы
- •1. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. Хіх ст.: асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •30)Эканамічнае становішча у другой палове 19 ст.
- •31)Паўстанне 1863-1864гг.
- •32) Асаблівасці развіцця беларускага этнасу.
27) Культура Бел зямель у канцы 18-19 ст.
Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа - не-вуцтва Прыкладна з 10-х гг. XIX ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку - рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне гра-мадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння «Царства розуму» на Зямлі. У процівагу асветніцка-му рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў пад-парадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Гэ-та абумовіла правядзенне ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі. Да гэтага часу ў Беларусі склалася даволі заблытаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва і не звязаных паміж сабой. У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў прызначаны царом папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт. У выніку рэформ павялічылася сетка школ, трывалае месца ў вучэбных планах занялі прыродазнаўчыя дысцыпліны. Станоўчымі вынікамі з'яўляліся адносная даступнасць пачатко-вых навучальных устаноў, адсутнасць абмежаванняў нацыя-нальнага, веравызнальнага і ўзроставага характару, забеспя-чэнне дзяўчынкам права наведваць школу. Важную ролю ў сістэме школьнай адукацыі працягвалі адыгрываць каталіцкія навучальныя ўстановы У шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне рускага ўплыву ў краі, было закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта і часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.). У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай па-и скорыла закрыццё каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў.Адбывалася зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Бела-русі. У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа. У 1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут - першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. Літаратура. Беларуская літаратура першай паловы XIX ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культу-ры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастац-кай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.
Варта адзначыць, што частка ўраджэнцаў Беларусі працава-ла на карысць польскай культуры. Найбольш вядомай постаццю сярод іх з'яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Ян Баршчэўскі амаль усё сваё жыццё прысвяціў збіранню народнай творчасці. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». У сваім галоўным творы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч-ных апавяданнях», напісаным на польскай мове, аўтар літара-турна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларускай.
У выяўленчым мастацтве Беларусі канца XVIII -першай паловы XIX ст. наглядалася ўзаема-дзеянне дзвюх плыняў - класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Аднак у выяўленчае мастацтва прані-каюць і элементы рамантызму.Перапляценне рысаў класіцызму і рамантызму наглядаецца ў творчасці беларускага мастака Іосіфа Аляшкевіча. Мастак жыў у Пецярбургу, аднак часта прыязджаў у Беларусь. Тут ён стварыў шэраг партрэтаў. Некаторыя з іх выкананы ў стылі класіцызму (партрэт А. Чартарыйскага). Асобныя творы Аляш-кевіча адлюстравалі рамантычныя павевы.
Валенцій Ваньковіч увайшоў у гісторыю беларускага жыва-пісу як прадстаўнік рамантызму. Майстэрня Ваньковіча ў Мін-ску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада. Мастак стварыў шэраг іх партрэтаў у стылі раман-тызму. Палатно Ваньковіча «Міцкевіч на скале Аюдаг» з'яў-ляецца тыповым прыкладам рамантычнага партрэта.
Мастак Ян Дамель пакінуў значны след амаль ва ўсіх жан-рах выяўленчага мастацтва. Найбольш вядомы ён як майстар гістарычнага жанра. Ян Дамель добра ведаў айчынную і антыч-ную гісторыю Мастак стварыў такія карціны, як «Смерць князя Панятоўскага», «Смерць Глін-скага ў няволі», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Адступ-ленне французаў праз Вільню ў 1812 г.» і інш Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з'яўляецца Іван Хруцкі. За нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў званне акадэміка. Хруцкі напісаў шмат нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў.
3 эпохай Асветніцтва звязана ўсталяванне сты-лю класіцызму ў архітэктуры. Архітэктары паступова адмаўля-ліся ад празмернай складанасці і заблытанасці архітэктурных форм, характэрных для стыляў барока і ракако. У архітэктур-ных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геамет-рычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіў-ным развіццём горадабудаўніцтва. У беларускіх гарадах пача-лі з'яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэд-невяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках. Горадабу-даўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.
Найбольш значная з культавых пабудоў эпохі класіцызму ў Беларусі - Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, створаны ў 1809- 1819 гг. Ён сведчанне таго, што ідэі класіцызму атрымалі пера-вагу над тымі традыцыямі будаўніцтва праваслаўных храмаў, якія дагэтуль існавалі на працягу стагоддзяў. Выкарыстанне тыповых прыёмаў класіцызму пры будаўніцтве сабора ў Гомелі дазволіла стварыць велічную прынцыпова новую архітэктурную пабудову. Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Дыяпазон палацава-сядзібнага будаў-ніцтва быў вельмі шырокі - ад невялікіх сядзіб дробнай шляхты да манументальных пабудоў буйных магнатаў. Сярод выдатных помнікаў беларускага класіцызму вылучаюцца Го-мельскі, Жыліцкі (Кдраўскі раён), Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы. Пры гэтых збудаваннях звычайна ствараліся паркі ў стылі рамантызму, аздобленыя штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі.
Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажна-паркавым мастацтве.